воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 43 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел 43

Па меры таго, як Вініцый набліжаўся да сцен горада, аказвалася, што хутчэй было прыехаць да Рыма, чым трапіць у яго цэнтр.Па Апійскай дарозе цяжка было праціснуцца, бо там былі натоўпы людзей.Дамы, палі, могілкі, сады і храмы, што былі па абодва бакі дарогі, ператварыліся ў прыдарожныя лагеры бежанцаў. У храме Марса, які быў тут жа, каля Порта Апія, натоўп вынес дзверы, каб унутры яго знайсці прытулак на ноч. На могілках адваеўвалі боьшыя скляпенні, за іх ішлі бойкі нават да кровапраліцця.Устрынум са сваім легкім непарадкам быў толькі злегку падобны да таго, што рабілася ля сцен самога Рыма.Змяніўся сам погляд на павагу закону, на урад, на сямейныя адносіны, на розніцу станаў. Бачылі нявольнікаў, якія таўклі кіямі грамадзян.Гладыятары, п’яныя ад віна, нарабаванага у Эмпорыуме, злучыліся ў вялізныя грамады і прабягалі з дзікім крыкам прыдарожныя пляцы, расштурхоўваючы люд, б’ючы і калечачы яго.Мноства варвараў, выстаўленых на продаж у горадзе, паўцякала з месцаў продажу.Пажар і пагібель горада былі для іх разам і заканчэннем няволі і часам помсты, і асабліва калі гараджане, якія ў агні страчвалі ўвесь свой набытак, высцягвалі з роспаччу рукі з просьбай да багоў, каб тыя іх выратавалі, то “вызваленыя” з крыкамі радасці разбівалі натоўпы, сцягваючы з плячэй людскіх адзенне і забіраючы маладзейшых дзяўчат. Да іх далучаліся нявольнікі, якія даўно служылі ў Рыме, жабракі, якія не мелі нічога апрача ваўнянага пояса на бёдрах, яшчэ нейкія страшныя постаці з завулкаў, якія ўдзень не выходзілі ніколі на вуліцы і пра існаванне якіх у Рыме не здагадваліся.
Вось такі натоўп, які складаўся з азіятаў, афрыканцаў, грэкаў, тракаў, германцаў і брытанцаў і які лямантаваў на ўсіх мовах свету, дзікі і распаясаны, губляў розум, лічачы, што прыйшла тая хвіліна, калі можна сабе дазволіць узнагароду за ўсе гады пакутніцтва і нішчымніцы.Сярод гэтага людскога расхваляванага мора, у бляску дня і пажару мільгалі шлемы прэтарыянцаў, пад апекай якіх людзі былі больш спакойныя, а яны ў многіх месцах наступальным боем павінны былі ісці на раз’юшаны натоўп. Вініцый у сваім жыцці бачыў, як бяруць гарады, але ніколі вочы яго не бачылі такога відовішча, у якім бы роспач, слезы, боль, енк, дзікая радасць, шаленства, страх і распуста змяшаліся разам у такі непамерны бязлад. Над гэтым раскалыханым  і раз’юшаным морам людзей палымнеў пажар, на ўзгорках палаў найбольшы ў свеце горад, які дасылаў натоўпу свае вогненнае дыханне і прыкрываў яго дымам, над якім ужо не было бачна блакіту неба. Малады трыбун з найбольшай цяжкасцю, рызыкуючы штохвілінна жыццем, нарэшце дабраўся да Апійскай брамы, але тут ен заўважыў, што праз Порта Капэна не зможа патрапіць у горад не толькі па прычыне натоўпу на дарогах, але і з-за страшэннай гарачыні, ад якой за брамамі дрыжала паветра.Пры гэтым мост каля Порта Трыгеміна насупраць храма Боны Дые яшчэ не існаваў, а маючы намер трапіць на Затыбра трэба было пратэсціся аж да Палевага маста, гэта значыць праехаць каля Авентыну, праз частку горада, цалкам залітую морам полымя.Гэта было зусім неверагодна!Вініцый зразумеў, што павінен вярнуцца ў накірункуУстрынума, там павярнуць з Апійскай дарогі, перабрацца праз раку ніжэй горада і так толькі трапіць на Віа Партуэнзіс, якая вяла проста да Затыбра.Гэта нялегка было зрабіць і таму, што мешаніна на Апійскай дарозе станавілася ўсе большай. Там трэба было б прабіваць сабе шлях напэўна мячом, але Вініцый быў без зброі, бо выехаў з Анцыя тады, калі звестка пра пажар напаткала яго на віле імператара. Але каля Крыніцы Меркурыя ен убачыў знаемага цэнтурыена прэтарыянцаў, які на чале некалькіх дзесяткаў чалавек бараніў подступ да сцен храма і загадаў ехаць яму за сабой і той тут жа пазнаў трыбуна і аўгустыяніна і не пасмеў супраціўляцца загаду.
Вініцый сам узяўся кіраваць атрадам і забыўшыся у гэту хвіліну аб вучэнні Паўла пра любоў да бліжняга прабіваў перад сабой шлях у натоўпе з хуткасцю, вынікам якой для большасці была смерць, асабліва для тых, хто не паспеў ўратавацца.Ім наўздагон слалі праклены і град каменняў, але ен не зважаў на гэта і прагнуў апынуцца на больш свабодных месцах.Аднак жа пасоўвацца наперад можна было толькі з вялікай цяжкасцю.Людзі, якія ўжо размясціліся лагерамі, не  хацелі саступаць салдатам дарогу, пракліналі ўголас імператара і прэтарыянцаў.У некаторых месцах натоўп станавіўся небяспечным.Да вушэй Вініцыя дасягалі галасы, якія абвінавачвалі Нярона ў падпале  горада.Пагражалі смерцю і яму, і Папеі.Вокрыкі:Блазан, акцер, матказабойца, - РАЗНОСІЛІСЯ НАВОКАЛ.Некаторыя крычалі, каб яго завалачы ў Тыбр, іншыя, што Рым досыць быў цярплівым.Было відавочна, што гэтыя пагрозы могуць змяніцца ў адкрыты бунт, які, каб знайшоўся  кіраўнік, мог бы ў любы момант насамрэч выбухнуць.Тымчасам узбуджэнне і роспач натоўпу былі звернуты супраць прэтарыянцаў, якія і таму яшчэ не маглі выбрацца адтуль, што дарогу перагароджвалі цэлыя стосы рэчаў, выратаваных ад пажару: скрыні і бочкі са спажыўнасцю, найбольш каштоўныя хатнія рэчы,  посуд, дзіцячыя калыскі, пасцельная бялізна, вазы і клункі.Тут ітам успыхвалі  бойкі, але прэтарыянцы хутка распраўляліся з безабароннымі людзьмі. Праехаўшы з цяжкасцю дарогамі Лацінскай, Нуміцыйскай, Ардэйскай, Лавінійскай і Остыйскай, аб’язджаючы  вілы, сады, могілкі і храмы, Вініцый апынуўся нарэшце ў мястэчцы, што называлася Вікус Аляксандры, за якім і пераправіўся праз Тыбр.Там было свабадней і менш дыму.Ад бежанцаў, якіх і тут хапала аднак, ен даведаўся, што толькі некаторыя завулкі Затыбра былі ахопленыя пажарам, але  паколькі нішто не выстаіць перад моцным агнем, таму есць людзі, якія падпальваюць яго наўмысна і не дазваляюць ратаваць, крычаць, бо робяць гэта па загаду.У маладога трыбуна не было і ценю сумнення, што гэта імператар загадаў  сапраўды падпаліць Рым, і помста, якой патрабавалі натоўпы, падалася яму слушнай рэччу і справядлівай.Што ж больш мог бы зрабіць Мітрыдат ці хто-небудзь з найбольш вядомых ворагаў Рыма?Мера была перабраная, шаленства стала надта жахлівым, а жыцце чалавечае пагэтаму зусім немажлівае.Вініцый верыў таксама, што час Нярона надыйшоў, што тыя камяні, на якія распадаецца горад, павінны і мусяць знішчыць жудаснага блазна разам з усімі яго злачынствамі. Калі б знайшоўся чалавек досыць смелы, каб стаць на чале абуранага народу, знішчэнне Цэзара магло б адбыцца на працягу некалькіх гадзін.Тут смелыя і помслівыя думкі пачалі праносіцца ў галаве Вініцыя.А калі б гэта зрабіў ен, Вініцый? Дом Вініцыяў, які да апошняга часу налічваў цэлы шэраг консулаў, быў вядомым ва ўсім Рыме. Натоўпу патрэбна было толькі прозвішча. Якраз ужо аднойчы з прычыны прысуду смерці чатыромстам нявольнікам прэфекта Педанія Секунды амаль дайшло да паўстання і грамадзянскай вайны, што б тады было цяпер з-за страшэннага бедства, перавышаючага амаль усе, якія Рым на працягу васьмі стагоддзяў бачыў. Хто закліча да зброі квірытаў (думаў Вініцый), той абавязкова звергне Нярона і сам апранецца ў пурпур. І чаму б яму гэта не зрабіць? Ен быў мацнейшы, спраўнейшы і маладзейшы за іншых аўгустыянаў...Нярон кіраваў праўда трыма дзесяткамі легіенаў, якія стаялі на межах дзяржавы, але ці ж гэтыя легіёны з іх ваеначальнікамі не ўзнімуцца, даведаўшыся пра знішчэнне храма і яго святынь?..А ў такім разе ен, Вініцый, мог бы стаць імператарам.Паколькі хадзілі весткі сярод аўгустынаў, што маўляў вяшчун прадказаў пурпур Атону.А чым ен, Вініцый, горшы? Можа і Хрыстос дапамог бы яму сваей боскай сілай, можа гэта Яго натхненне? “Вось каб так і было!”, літаральна крычаў у душы Вініцый.Ен адпомсціў бы тады Нярону за небяспеку Лігіі і за свой непакой, абвясціў бы панаванне справядлівасці і праўды, пашырыў бы навуку Хрыста ад Еўфрата да туманных берагоў Брытаніі, а разам з тым апрануў бы ў пурпур Лігію і зрабіў бы яе каралевай зямлі. Але гэтыя думкі, выбухнуўшы з яго галавы, як сноп іскраў з палаючага дому, так жа  хутка згаслі. Перадусім трэба было ратаваць Лігію.Ён глядзеў на бедства зблізку і страх ахопліваў яго наноў, і гледзячы на гэта мора агню і дыму, на жахлівую рэальнасць, тая вера, з якой ен спадзяваўся, што апостал Пётр выратуе Лігію, загасала амаль цалкам ў яго душы.Роспач ахапіла яго другі раз, але аказаўшыся на вуліцы Віа Партуэнзіс, якая вяла проста на Затыбра, ен не апамятаўся нават ля брамы, дзе яму паўтарылі тое, што раней гаварылі бежанцы, што большая частка гэтага раену не была яшчэ ахопленая пажарам, хаця агонь у некалькіх месцах перакінуўся ўжо за раку. Затыбра аднак поўна было і дыму, і бежанцаў, таму цяжэй было патрапіць углыб, што людзі, маючы больш часу, выносілі і ратавалі больш рэчаў.Самая галоўная Партовая дарога была ў большасці сваей імі завалена, а каля Наўмахіі Аўгуста былі іх цэлыя стосы.Цяснейшыя завулкі, у якіх сабраўся гусцейшы дым, былі папросту непраходныя.Жыхары ўцякалі з іх тысячамі.Вініцый бачыў па дарозе карціны, якія ўражвалі. Амаль дзве людскія ракі, што плылі насустрач адна адной, спаткаліся ў цесным пераходзе, панесліся разам і змагаліся адна з адной насмерць. Людзі забівалі і тапталі адно аднаго. Сем’і губляліся ў мешаніне, маці з роспаччу клікалі дзяцей.У Вініцыя валасы варушыліся ад думкі, што ж рабілася блізка, ля самага агню. Сярод крыкаў і плачу цяжка было пра штосьці распытаць ці зразумець, каго клічуць.Хвілінамі з-за ракі прыбывалі новыя клубы дыму такія чорныя і такія цяжкія, што слаліся тут жа , пры зямлі, закрываючы і дамы, і людзей, і ўсе рэчы, як іх пакрывае звычайна ноч. Але вецер, выкліканы пажарам, іх рассейваў і тады Вініцый мог пасунуцца бліжэй да завулка, дзе быў дом Лінуса. Спякота ліпеньскага дня, павялічаная гарачыней, якая біла ад палаючых раенаў, стала невыноснай.Дым выядаў вочы, грудзям не хапала паветра. Нават і тыя жыхары, якія з надзеяй, што полымя не перакінецца праз раку, заставаліся да гэтага часу ў дамах, цяпер пачалі іх пакідаць і тлум станавіўся ўсе больш шчыльным з кожнай гадзінай. Прэтарыянцы, якія былі разам з Вініцыем, засталіся дзесьці ззаду.У штурханіне хтосьці молатам параніў яго каня, які пачаў трэсці акрываўленай мордай, уздыблівацца і перастаў слухацца наезніка.Па багатай туніцы ў Вініцыю пазналі аўгустыяніна і тады навокал раздаліся воклічы:” Смерць Нярону і яго падпальшчыкам” Надыйшла хвіліна страшэннай небяспекі, бо сотні рук цягнуліся да Вініцыя, але спуджаны конь панес, топчучы людзей і разам з тым наплыла новая хмара чорнага дыму, і вуліца апынулася ў цемені. Вініцый бачыў, што не праедзе і саскочыў нарэшце з каня, пабег, праслізгваючы ля сцен, а часам чакаючы, каб бежанцы яго абмінулі.У душы ен казаў сабе, што гэта пустыя высілкі.Лігіі магло не быць ужо ў горадзе, яна магла выратавацца ўцёкамі: Лягчэй было знайсці шпільку ў стозе сена, чым яе ў гэтым натоўпе і бязладзе. Ен хацеў усе ж хоць і цаной жыцця трапіць у дом Лінуса.Хвілінамі ен спыняўся, паціраў вочы.Адарваў край тунікі і завязаў ей нос і вусны ды бег далей.Па меры таго, як ен набліжаўся да ракі, гарачыня страшэнна павялічылася.Вініцый ведаў, што пажар усчаўся ля Вялікага Цырка, думаў спачатку, што гэты жар б’е ад яго папялішча ці ад Форума Баарыума і ад Велябрум, якія, лежачы паблізу, павінны былі таксама быць ахоплены полымем.Але гарачыня стала невыноснай.Нейкі ўцякач, апошні, якога Вініцый заўважыў, гэткі стары з клункамі, крыкнуў: “Не набліжайся да маста Цэстыя! Увесь востраў у агні!” Нельга было далей трываць.На павароце да Вікус Юдэорум, дзе стаяў дом Лінуса, малады трыбун убачыў сярод хмары дыму полымя: гарэў не толькі востраў, а і Затыбра, і як найменш – другі канец вулічкі, на якой жыла Лігія.
Вініцый аднак памятаў, што дом Лінуса быў абкружаны садам, за якім з боку Тыбра было не надта шырокае, незабудаванае поле.Гэта думка дадала яму надзеі.Агонь мог затрымацца на пустым месцы.З гэтымі думкамі ен бег далей, хаця кожны павеў прыносіў не толькі дым, але і тысячы іскраў, якія маглі узняць пажар з другога канца завулку і адрэзаць яму зварот. Нарэшце ен убачыў праз дымавую заслону кіпарысы ў садзе Лінуса.Дамы, што былі за незабудаваным полем палалі, як галіны дрэваў, але малая інсула Лінуса стаяла яшчэ некранутая.Вініцый з удзячнасцю паглядзеў на неба і скочыў да яе, бо само паветра пачало яго падаграваць. Дзверы былі толькі прызачыненыя, але ен штурхануў іх і апынуўся ўнутры.У садку не было жывой душы і дом здавалася, быў таксама цалкам пусты.”Можа яны памлелі ад дыму і гарачыні!” – падумаў Вініцый.І пачаў клікаць: -Лігія! Лігія!.Яму адказала маўчанне.У цішыні чутны быў толькі гук далекага пажару. – Лігія! Раптам да вушэй яго дайшоў той страшны голас, які ен чуў ужо аднойчы ў гэтым садку.на бліжэйшым востраве відаць запалаў віварыум, які знаходзіўся непадалеку ад храма Эскулапа, у якім усялякага роду жывелы, між якімі былі львы, пачалі рычэць ад страху. У Вініцыя дрыжыкі прабеглі з галавы да ног.гэта ўжо другі раз у хвіліну, калі ўся яго істота была сканцэнтравана на думцы аб Лігіі, гэтыя пагрозлівыя гукі раздаваліся, як прадвеснікі няшчасця, як дзіўнае прадказанне страшнай будучыні.
Аднак гэта было кароткае, хвіліннае ўражанне, бо яшчэ страшней, чым рык дзікіх жывел, гук пажару загадваў думаць аб чымсьці іншым. Праўда, Лігія не адказвала на яго голас, але ж яна магла знаходзіцца ў гэтым палаючым будынку, самлеўшы ці задыхнуўшыся ад дыму. Вініцый ускочыў у дом. У малым атрыі было пуста і цемна ад дыму.Шукаючы навобмацак дзверы, якія вялі да кубікулаў, ен заўважыў міргаючы агеньчык і наблізіўся да яго, тады і ўбачыў ларарый, у якім замест лароў, быў крыж. Пад крыжам гэтым гарэла лампадка.у галаве маладога чалавека пранеслася, як бліскавіца, думка, што гэты крыж пасылае яму гэтае маленькае святло, з якім ен можа знайсці Лігію, і ен узяў лампадку і пачаў абыходзіць кубікулы. Знайшоў адзін, адсунуў заслону і асвятляючы яго каганком, разгледзеўся.Але і тут не было нікога.Аднак Вініцый быў упэўнены, што ен трапіў ў кубікул Лігіі, бо на цвічках на сцяне вісела яе вопратка, на ложку ж ляжаў капітый, від адзення для жанчын, якое яны насілі непасрэдна на целе. Вініцый забраў яго, прыціснуў да вуснаў і перакінуўшы праз плячо, рушыў на далейшыя пошукі.Домік быў невялікі, таму праз кароткі час ен абыйшоў усе пакоі і нават падвалле, але нідзе не знайшоў ніводнай жывой душы.Было надта відавочна, што Лігія, Лінус і Урс былі вымушаныя разам з іншымі жыхарамі гэтай часткі горада шукаць ратунак ад пажару ва ўцеках.”Трэба іх шукаць сярод натоўпу, за брамамі горада.” – падумаў Вініцый. Не здзівіла яго таксама надта і тое што, што ен не напаткаў іх на Віа Партуэнзіс., бо яны маглі выйсці з Затыбра і з процілеглага боку, у накірунку Ватыканскага узгорка. У любым выпадку ўратаваліся хаця б ад агню. У Вініцыя нібы камень зваліўся з душы. Бачыў праўда, наколькі са страшнай небяспекай былі паяднаны ўцекі, але думка аб нечалавечай сіле Урса дадавала яму адвагі. “Мне трэба цяпер(казаў ен сабе) уцякаць адсюль і праз  сады Даміцыі трапіць ў сады Агрыпіны.Там я іх знайду.Дым там невялікі, бо вецер вее з гор Сабінскіх.Аднак прыйшоў той самы момант, калі трэба ўжо было думаць аб уласным ратунку, бо хваля агню наплывала ўсе бліжэй з боку вострава і клубы дыму заслалі амаль увесь завулак.Каганок, якім ен свяціў сабе ў доме, згас ад павеву ветра. Вініцый апынуўся на вуліцы і бег цяпер на ўсю моц на Віа Партуэнзіс, у той самы бок, адкуль прыйшоў, а пажар здвавлася, падганяў ягосваім агністым дыханнем, то абкружаючы яго штораз новымі хмарамі дыму, то абсыпаючы іскрамі, якія падалі яму на валасы, на шыю і вопратку. Туніка пачала тлець у некалькіх месцах, але ен не зважаў на гэта і бег далей з бояззю, што дым яго можа задушыць.паколькі ж на вуснах ен адчуваў смак попелу і сажы, то горла і легкія яго паліла агнем.Кроў стукала ў скронях так, што хвілінамі ўсе бачылася яму чырвоным і сам дым здаваўся яму таксама чырвоным.Тады ен казаў сабе ў душы: “Гэта жывы агонь! Лепш мне ўпасці на зямлю і загінуць!” Бег стамляў яго ўсе больш. Галава, шыя і спіна яго былі аблітыя потам. І гэты пот парыў яго, як кіпень.калі б не імя Лігіі, якое ен паўтараў у думках, і калі б не яе капітый, якім ен абкруціў сабе ніжнюю частку твару, то ен бы даўно зваліўся. Праз некалькі хвілін ен пачаў ужо не распазнаваць завулак, якім ен бег.Паступова пакідала яго свядомасць, ен памятаў толькі, што павінен уцякаць, бо на адкрытым полі яго чакае Лігія, якую яму паабяцаў апостал Пётр. І раптам ахапіла яго нейкая дзіўная напаўгарачкавая, падобная да перадсмяротнай упэўненасць, што ен павінен яе ўбачыць, узяць шлюб з ею, а потым адразу і памрэ. Бег ужо як п’яны, перабягаючы з аднаго боку вуліцы на другі.А потым штосьці змянілася ў жудасным вогнішчы, якое цалкам ахапіла горад.Усё, што дасюль яшчэ толькі тлела, выбухнула пэўна адзіным морам полымя, бо вецер перастаў прыносіць клубы дыму, тыя ж, якія сабраліся ў завулках, знесла шаленым хуткім распаленым паветрам Хуткасць гэта несла цяпер мільены іскраў, так што Вініцый бег, нібы ў агністай хмары. Затое мог лепш бачыць перад сабой і ў хвіліну, калі ўжо павінен быў упасці, убачыў канец завулка.Выгляд гэтага дадаў яму зноў сіл. Абмінуўшы вугал дому, ен апынуўся на вуліцы, якая вяла да Віа Партуэнзіс і Кадэтанскага поля.Іскры перасталі яго гнаць. Ен зразумеў, што калі здолее дабегчы да Партовай дарогі, то ўратуецца, хоць бы нават яму прыйшлося самлець на ей. У канцы вуліцы ен ізноў убачыў нібы хмару, якая закрывала выйсце.”Калі гэта дым, то я ўжо не прайду”. Бег з апошніх сіл. Па дарозе скінуў з сябе туніку, якая тлела ад іскраў і пачала пячы цела, як кашуля Несуса, і несся аголены, з капітыем на вуснах і на галаве.Падбег бліжэй і зразумеў, што гэта не дым, а хмара пылу, з якога даносіліся галасы, крыкі людзей.”Натоўпы рабуюць дамы”, - сказаў ен сам сабе.Але бег у накірунку гэтага шуму.Усе ж там былі людзі, якія маглі яму аказаць дапамогу. З гэтай надзеяй яшчэ крыху прабег і пачаў крычаць на ўсю моц просячы ратунку. Але гэта было яго апошняе намаганне: у вачах яшчэ больш пачырванела, у легкіх не хапіла паветра, у нагах – сілы, і ен зваліўся.Аднак яго пачулі ці хутчэй заўважылі і два чалавекі рушылі яму на дапамогу з емкасцямі, напоўненымі вадой.Вініцый, які упаў ад бяссілля, але не страціў прытомнасці, схапіў абедзвюмя рукамі посуд і выпіў яго дапаловы.
-          Дзякуй, - вымавіў ен, - падніміце мяне, а далей я сам пайду!
Адзін з падыйшоўшых абліў яму вадой галаву, удвох жа яны не толькі узнялі яго на ногі, але узнялі і панеслі яго да іншых, якія абкружылі яго вакол, з трывогай пытаючыся ці не атрымаў ен цяжкага пашкоджання.Трывога гэта здзівіла Вініцыя
-          Што вы за людзі? – запытаў ен.
-          Мы разбураем дамы, каб полымя не змагло дайсці да Партовай дарогі, - адказаў адзін з прысутных
-          Вы прыйшлі мне на дапамогу, калі я ўжо зваліўся.Дзякуй Вам!
-          Мы не можам адмовіць у дапамозе – азваліся некалькі галасоў.
Тады Вініцый, які раней  бачыў раз’юшаныя натоўпы, бойкі і рабунак больш уважліва прыгледзеўся да твараў прысутных і сказаў:
-          няхай вам аддзячыць Хрыстос.
-          Хвала Хрысту! – закрычаў цэлы хор галасоў. – Лінус? – запытаў Вініцый.
Але не мог гаварыць далей і нават не дачуў адказ, бо ад узрушэння і збытку прадузятых намаганняў самлеў.Абудзіўся ен толькі на Кадэтанскім полі, у садзе, абкружаны некалькімі жанчынамі і мужчынамі, і першыя словы, на якія ен ізноў быў здольны, былі:
-          Дзе Лінус?
З хвіліну адказу не было, пасля чаго нечы знаемы Вініцыю голас раптам прамовіў:
- за Наментанскай брамай, пайшоў на Астрыянум...ужо два дні таму...Мір табе, кароль персаў! Вініцый узняўся і сеў, калі неспадзявана ўбачыў над сабой Хілона.грэк жа гаварыў:
- дом твой, высакародны, згарэў напэўна, бо Карыны ў полымі, але ты заўседы будзеш багаты, як Мідас.О, што за няшчасце! Хрысціяне, сын Серапіса, даўно прадказвалі, што агонь знішчыць гэты горад...А Лінус разам з дачкой Юпітэра на Астрыянуме...О, што за няшчасце на гэты горад!.. Вініцыю зноў стала дрэнна.
- Ты іх бачыў? – спытаў ен
- Бачыў, высакародны!.. Няхай падзякуюць Хрысту і ўсім багам, што я табе мог добрай весткай адплаціць за ўсе твае дабрадзейства,але я табе, Азірысе, яшчэ аддзячу, клянуся гэтым палаючым горадам!

На вуліцы вечарэла, але ў садзе было светла, як удзень, бо пажар яшчэ больш узрос.Здавалася, што палаюць ужо не асобныя часткі горада, а поліс цалкам, доўгі і шырокі.Неба было чырвонае, як вокам кінуць, і на свет апускалася чырвоная ноч.

Комментариев нет:

Отправить комментарий