Магу глядзець у вочы людзям,
Бо толькі з праўдай і жыву,
Без крывадушша, без ілюзій
Я то маўчу, то гавару
Бо пасля доўгага маўчання
Няма нат страху гаварыць
Як жыць усё жыццё з адчайнай
Маўклівасцю, то ці патрэбна жыць?
Даўно напісана ў вышніх
Што "не жыву, як не пішу"
А я жыву, бо й нехта праўду піша,
А я выношваю, нашу,
Каб у свой час, са сваім Словам
Прыйсці ды не спазніцца ў свет,
А як паэт дзе - там аблога,
А ты бясстрашны - бо паэт.