Ты трапяткое шчасцейка маё,
Мой подых ветру, промень сонца
А я - я воблака тваё
Сняжынка у тваё, тваё ваконца
Ты ім Высоцкі тут, а там - Талстой,
І Дастаеўскі разам з Маякоўскім,
Ты станеш некалі адным маім лістом
Да сонца, дружа мой, да сонца...
Ты часам усё, што можа быць маім
У гэтым свеце, надта белым свеце,
Я - для цябе - на тым стаім,
І чысты вецер, твой адвечны вецер...
суббота, 29 сентября 2018 г.
Братам
О мае Брацця, мае крылы!
Вам ў рукі - Неба ад мяне
Як Вы шчаслівыя -
і я тады шчаслівая
Вы пэўна мой дарунак -
Прамянею
Ад Вашае Любові, мае брацця
І непатрэбна іншага мне шчасця!
Вам ў рукі - Неба ад мяне
Як Вы шчаслівыя -
і я тады шчаслівая
Вы пэўна мой дарунак -
Прамянею
Ад Вашае Любові, мае брацця
І непатрэбна іншага мне шчасця!
Сынам
Вы - малыя хлапчукі -
Ўсім бы ў касманаўты!
Хлеба з мамінай рукі,
сонечнага заўтра,
рыбу вудзіць, падлічыць зоркі
на нябёсах...
Ранкі? можна залячыць трыпутнікам росным -
Каля сцежак расце тут -
Вам жа, дзіцяняты,
пажадаю й добрых рук
мам і тат у хатах!
А як вырасці? то толькі
З працай, вечнай працай
І ніколі, і ніколькі
працы не баяцца.
Ўсім бы ў касманаўты!
Хлеба з мамінай рукі,
сонечнага заўтра,
рыбу вудзіць, падлічыць зоркі
на нябёсах...
Ранкі? можна залячыць трыпутнікам росным -
Каля сцежак расце тут -
Вам жа, дзіцяняты,
пажадаю й добрых рук
мам і тат у хатах!
А як вырасці? то толькі
З працай, вечнай працай
І ніколі, і ніколькі
працы не баяцца.
2017...-
Няхай жа будзе зерня многа,
Няхай жа будзе хлеба шмат
І белыя, усім белыя дарогі
І край каштоўнасцю на шмат карат
І людзям - ды паболей каб здароўя
Ды перамог як мага больш ды над сабой
Я човен вам цяпер, як і паром я
Я неба ваша, воблакі з вадой
І сонца ваша, зоры вашы
Вы й самі ўсе-усе з нябёс
У дзяцінстве я, даўно, была Наташа
Цяпер для бальшыні - Наталля Лёс.
Няхай жа будзе хлеба шмат
І белыя, усім белыя дарогі
І край каштоўнасцю на шмат карат
І людзям - ды паболей каб здароўя
Ды перамог як мага больш ды над сабой
Я човен вам цяпер, як і паром я
Я неба ваша, воблакі з вадой
І сонца ваша, зоры вашы
Вы й самі ўсе-усе з нябёс
У дзяцінстве я, даўно, была Наташа
Цяпер для бальшыні - Наталля Лёс.