среда, 18 декабря 2019 г.

Уладзіміру Караткевічу



Падобна праваслаўнаму маленню,
па сутнасці як "Ойча наш,
і..., што па праўдзе ёсць..."
Так Караткевіча сапраўднае сцвярджэнне:
"На Беларусі Бог жыве..."
Напэўна што застаўся госцем...
З рамана некалі Хрыстос...
І вось... што прызямліўся у Гародні,
у душах ўсіх жыве з тае пары людзей
такіх сапраўдных, добрых, родных
падобных часам на святых дзяцей,
што вераць у жыццё (жывым - жывое),
бясконцае,
а не ў канечны лёс,
што ў будучыню вераць,
у высокае былое і цяперасць,
а не ў па-здрадніцку-мяшчанскае:
"Бог ёсць!"