Мае могілкі
З першым крыжам фарбаваным
З недаўменнем
З памяццю праз нават травінкі
З камянёвым абрысам
З балесным сумленнем
З павагай
З болем вачэй
З яснеючай зоркай
З усведамленнем
З надзеяй
З маўчаннем
Хістаннямі
Блакадай
Раўнавагай
Недаверам
Са жвірам зямным
З карагодам нябесным