І Пятроній не памыляўся. Праз два дні малады Нерва, заўседы прыязны і
адданы, прыслаў у Кумэ свайго вызваленца з весткамі аб усім, што рабілася ў
двары імператара.
Загубіць Пятронія ўжо было справай вырашанай. Назаўтра вечарам ужо павінны
выслаць да яго цэнтурыена з загадам, каб ен затрымаўся ў Кумэ і чакаў далейшых
распараджэнняў. Наступны пасланец, якога пашлюць праз некалькі дзен, павінен
быў прынесці прысуд смерці.
Пятроній слухаў вызваленца з бязмежнай лагодай, пасля чаго сказаў:
- Занясеш свайму гаспадару адну з
маіх ваз, якую я табе аддам перад дарогай. Скажы яму ад мяне, што я ўдзячны яму
ад усей душы, бо такім чынам я змагу апярэдзіць прысуд.
І раптам ен пачаў смяяцца, як чалавек, які вынайшаў патрэбнае рашэнне і
вельмі радуецца ходу думак.
У гэты ж вечар яго нявольнікі разбегліся, запрашаючы ўсіх, хто бавіўся ў Кумэ
з аўгустыянаў і ўсіх аўгустыянак на пір, які адбудзецца на непараўнальнай віле
арбітра элегантарыум.
Сам жа ен пісаў ў гадзіны пасля апоўдня ў бібліятэцы, пасля прыняў ванну,
пасля якой загадаў прыбраць яго вестыплікам, і прыгожы, стройны, падобны да
багоў, зайшоў у трыкліній, каб кінуць вокам знаўцы на прыгатаванні, а потым – у
сады, дзе падлеткі і дзяўчаты-грачанкі з астравоў звівалі вянцы з руж да
вячэры.
На твары яго не было бачна найменшага клопату. Слугі пазналі, што пір будзе
чымсьці надзвычайным, толькі па тым, што ен ен загадаў даць надзвычайныя
ўзнагароды тым, кім быў задаволены, і злёгку розак усім тым, чыя праца не
спадабалася яму ці якія перад гэтым яшчэ заслужылі сабе пакаранне. Кіфарыстам і
спевакам ен загадаў заплаціць больш, чым звычайна, а ў канцы сеў у садзе пад
букам, праз лістоту якога праходзілі сонечныя промні, усейваючы зямлю светлымі
плямамі, ды пазваў к сабе Эўніку.
Яна прыйшла, у белым, з галінкай мірту ў валасах, цудоўная, як Харыта, ен
жа пасадзіў яе каля сябе, легка дакрануўся пальцамі да яе скроняў і пазіраў на
яе з такім замілаваннем, з якім знаўца глядзіць на статую бога, якая выйшла
з-пад долата майстра.
-
Эўніка,
- сказаў ен ей, - ці ведаеш ты, што ўжо даўно не з’яўляешся нявольніцай?
А яна
ўзняла на яго свае вочы, спакойныя, блакітныя, як неба, і запярэчыла яму рухам
галавы.
-
Я
заўседы твая нявольніца, - адказала яна.
-
Але
можа ты таго не ведаеш, - казаў далей Пятроній, - што гэта віла і гэтыя нявольнікі,
якія там звіваюць вянцы і ўсе, што есць у ей, і палі, і статкі належаць ад
сенняшняга дня табе.
Эўніка, пачуўшы гэта, адсунулася раптам ад яго і
занепакоеным голасам спытала:
-
Чаму
ты так гаворыш, гаспадар?
Потым зноў наблізілася і пачала пазіраць на яго,
міргаючы ад страху вачыма. Праз хвіліну твар яе стаў белы, як палатно, ен жа
ўсміхаўся і нарэшце сказаў адно толькі слова:
-
Так!
Настала хвіліна цішы, толькі легкі павеў ветра
варушыў лістоту буку. Пятроній мог бы падумаць, што перад ім статуя, выкутая з
белага мармуру.
-
Эўніка!
– сказаў ен. – Я хачу памерці прыгожа.
А дзяўчына, глянуўшы на яго з шырокай усмешкай,
прашаптала:
- Я слухаю цябе, гаспадар!
Вечарам госці, якія бывалі неаднойчы ўжо на пірах
Пятронія і ведалі, што ў параўнанні з імі нават піры цэзара падаюцца нуднымі і
варварскімі, пачалі збірацца, і нікому нават да галавы не прыйшла думка, што
гэта будзе “сымпозіон” апошні.Шмат з іх ведала, што над вытанчаным арбітрам
навіслі хмары няміласці цэзара, але здаралася гэта ўжо столькі разоў і столькі
разоў Пятроній умеў іх разагнаць адным якім-небудзь учынкам ці адным смелым
словам, што ніхто не дапускаў, каб яму пагражала сапраўдная небяспека. Яго
вяселы твар і звыклая непадробная ўсмешка запэўнілі ўсіх у гэтым меркаванні. У прыгожай Эўнікі, якой ен
паведаміў, што хацеў бы памерці прыгожа, і для якой кожнае яго слова было нібы
словам баства, боскія рысы былі спакойныя і былі ў яе вачах нейкія дзіўныя
агні, якія можна было прыняць за аганькі радасці.
Ля дзвярэй
трыклінія падлеткі з залатымі сеткамі на валасах ўкладалі на галовы прыбываючых
вянцы з ружаў, засцерагаючы іх па звычаю, каб пераступалі парог правай нагой. У
зале разносіўся легкі пах фіялак, агні палалі ў рознакаляровых александрыйскіх шклянках.Перад
лавамі стаялі дзяўчаты-грачанкі, якія павінны былі намазваць пахучымі алеямі
стопы гасцей. Ля сценаў цытрысты і афінскія спевакі чакалі знаку свайго
дырыжора.
Стол быў накрыты з раскошай, але раскоша гэта не
перашкаджала нікому і здавалася створанай сама сабой. Весялосць і свабода
разыходзіліся разам з пахам фіялак па зале. Госці, якія ўваходзілі сюды,
адчувалі, што тут не будзе ні прымусу, ні пагрозы, як гэта бывала ў цэзара, дзе
за не досыць высокія ці нятрапныя ўхваленні спеваў ці вершаў можна было
заплаціць жыццем. У адзін момант ад выгляду агней, плюшчавых чашаў, він, якія
астужаліся ў снежнай пасцелі і вышуканых страў сэрцы прыбылых закалаціліся.
Размовы пачалі гучаць аб розным, як гучыць рой пчолаў над уквечанай яблыняй.
Часам толькі перапыняў яе выбух вяселага смеху, часам гоман ухвалення, часам вельмі
гучны пацалунак у белае плячо.
Госці пілі віно і страсалі з чашаў па некалькі
кропель бессмяротным багам, каб папрасіць іх апекі і прыхільнасці для
гаспадара. Нічога з таго, што большасць не верыла ў багоў. Так наказваў звычай
і закон. Пятроній, лежачы каля Эўнікі, размаўляў пра рымскія навіны, пра
нядаўнія разводы, пра каханне, пра спаборніцтвы, пра Спікулюса, які ў апошія
часы праславіўся на арэне і пра навамодныя кнігі, якія выйшлі ў Атрактуса і
Созыяў. Страсаючы кроплі віна, ен гаварыў,што страсае толькі ў гонар Пані
Кіпрскай, якая старэйшая і большая за ўсіх багоў, адна бессмяротная, пануючая і
трывалая.
Размова яго была, як промень сонца, які з кожным
разам асвятляе ўсе новы прадмет, ці як летні подых ветра, які раптам зварухне
кветкі ў садзе. Нарэшце ен кіўнуў дырыжору: загучалі легка цытры, пасля
пачуліся маладыя галасы. Потым танцоўшчыцы з Кос, родныя Эўніцы, пачалі мільгаць
ружовымі целамі з-пад празрыстых строяў. У канцы егіпецкі варажбіт стаў
прадказваць гасцям будучыню па руху вяселкавых шкельцаў, зачыненых ў
крыштальным посудзе. Але калі ўжо гэтых забаў было досыць, Пятроній узняўся на
сваім сірыйскім падгалоўі і сказаў з неахвотай:
-
Сябры!
Выбачайце мяне за тое, што на піры я да вас звярнуся з просьбай. Няхай кожны
прыме ад мяне ў падарунак гэтую чару, з якой я раней страсаў кроплі віна ў
гонар багоў і свайго розуму.
Чары пятронія блішчалі ад золата, каштоўнасцей і
разьбы майстроў, таму паколькі раздача падарункаў была звычайнай рэччу ў Рыме,
радасць заліла сэрцы піруючых. Адны пачалі дзякаваць яму і ўслаўляць яго
ўголас; іншыя казалі, што нават сам Юпітэр не ўшанаваў багоў Алімпа падобнымі
дарамі; былі і такія, якія вагаліся - прыняць
падарунак ці не, так рэч гэта пераўзыходзіла паўсюдную меру. Ен жа ўзняў
міррэнскую чару, падобную па святлу да вяселкі, і проста бясцэнную, пасля
сказаў:
- А гэта
мая, з якой я страсаў у гонар пані Кіпрскай. Няхай ад гэтага часу нічые вусны
не дакрануцца да яе і ніводныя рукі у гонар іншай багіні з яе не адальюць.
І кінуў каштоўны посуд на пасыпаную кветкамі шафрану
падлогу, а калі той разбіўся на дробныя аскепкі, то сказаў, бачачы навокал
здзіўленыя позіркі:
- Дарагія
мае, весяліцеся замест таго, каб здзіўляцца надта. Старасць, немач – гэта
сумныя сябры апошніх гадоў жыцця. Але я пакажу вам добры прыклад і дам добрую
параду: можна, як бачыце, іх не чакаць, і так прыйдуць, а адыйсці добраахвотна,
як адыходжу я.
- Што ты хочаш зрабіць? – спыталі некалькі чалавек
з непакоем.
- Я хачу
весяліцца, піць віно, слухаць музыку, глядзець на гэтыя боскія рысы, якія вы
бачыце побач са мной, а потым заснуць з вянцом на галаве. Я ўжо развітаўся з
цэзарам і ці хочаце вы паслухаць, што на развітанне я яму напісаў?
Сказаў
гэтак і дастаў з-пад пурпуровага падгалоўя ліст і пачаў чытаць:
“ Я ведаю, о імператар, што ты чакаеш з нецярплівасцю
майго прыбыцця і што твае вернае сэрца сябра сумуе па мне ўдзень і ўночы. Я
ведаю, што ты абсыпаў бы мяне падарункамі, даверыў бы прэфектуру прэторыі, а
Тыгеліну загадаў бы быць тым, для чаго стварылі яго богі: наглядчыкам за муламі
ў тых сваіх землях, якія ты яму пасля атручэння Даміцыі аддаў у спадчыну.
Выбачай мяне, бо прысягаю табе Гадэсам, а ў ім ценем тваіх маці і жонкі, брата
і Сенэкі, што прыбыць да цябе я не магу. Жыцце – вялікі скарб, мой дарагі, я ж
умеў з гэтага скарбу выбіраць самыя лепшыя каштоўнасці. Але ў жыцці есць
таксама рэчы, якіх ужо даўжэй вытрываць не змагу. Ох, не думай, калі ласка, што
мяне ўразіла тое, што ты забіў маці, жонку і брата, і што ты спаліў Рым і
выслаў да Эрэба ўсіх шануемых людзей у тваей краіне.
Не, мой праўнук Хронаса! Смерць – гэта лёс
чалавечага роду, а ад цябе іншых учынкаў можна было і не чакаць. Але калечыць
сабе вушы яшчэ цэлымі гадамі тваім спевам, бачыць твае даміцыенскія тонкія ногі
пад час пірэйскага танца, слухаць тваю ігру, твае дэкламаванне і твае паэмы,
бедны паэт з прадмесця, вось што перавысіла мае сілы і абудзіла жаданне
памерці. Рым затыкае вушы, слухаючы цябе, свет цябе высмейвае, я ж больш ужо не
хачу за цябе заступацца, не магу. Выцце Цэрбера, мой мілы, хоць і падобнае да
твайго спеву, ды будзе менш брыдкім для мяне, бо я ніколі не быў яму сябрам, і
за яго голас мне не сорамна.
Будзь здаровы, але не спявай, забівай, але не пішы
вершаў, атручвай, але не танцуй, падпальвай, але не іграй на цытры, гэтага я
жадаю табе, і гэту апошнюю сяброўскую параду дасылае табе Арбітр Элегантарыум.”
Прысутныя спужаліся, бо ведалі, што калі б Нярон
страціў краіну, то удар быў бы для яго менш жорсткім. Зразумелі яны і што
чалавек, які напісаў такі ліст, павінен памерці, а ад гэтага іх саміх ахапіў
страх, што такі ліст слухалі.
Але Пятроній рассмяяўся так шчыра і весела, нібы
гэта быў бязвінны жарт, пасля правеў вачыма па прысутных і азваўся:
-
Весяліцеся
і адкіньце далека трывогі. Ніхто не патрабуе ад вас хваліцца, што вы гэты ліст
выслухалі, я ж скажу пра гэта хіба толькі Харону пад час пераправы.
Пасля чаго ен кіўнуў лекару-грэку і працягнуў да
яго руку. Беглы грэк у імгненне вока перавязаў яе залатым паяском і ускрыў жылу
на згібе ррукі. Кроў пырснула на падгалоўе і абліла Эўніку, якая падхапіла
галаву Пятронія, нахілілася над ім і прамовіла:
-
Мой
каханы, няўжо ты думаў, што я цябе пакіну? Калі б богі хацелі даць мне
бяссмерце, а імператар валодаў светам, то і тады я б пайшла за табой.
Пятроній усміхнуўся, крыху узняўся, крануў вуснамі
яе вусны і адказаў:
-
Ідзі
са мною!
Потым дадаў:
-
Ты
мяне сапраўды кахала, мая боская!
А яна працягнула лекару свае ружовыя рукі, і праз
хвіліну кроў яе пачала вылівацца і злучылася з крывею Пятронія.
Але той даў знак дырыжору і зноў пачулася музыка і
спевы, раней спявалі Гармодыяса, а потым загучала песня Анакрэонта, у якой паэт
скардзіцца, што знайшоў аднойчы ля дзвярэй змерзлае і заплаканае дзіця
Афрадыты: забраў яго, адагрэў, высушыў крыльцы, а яно, няўдзячнае, працяла яго
сэрца ва ўзнагароду сваім дроцікам і ад таго часу пакінуў яго спакой...
Яны ж, абапіраючыся адзін на аднаго, прыгожыя, як
два баствы, слухалі усміхаючыся і бляднеючы. Пятроній пасля сканчэння песні загадаў
разносіць далей віно і стравы, потым стаў размаўляць з тымі, хто сядзеў паблізу
аб благіх рэчах, але прыемных, аб якіх звычайна размаўляюць на пірах. Нарэшце
ен паклікаў грэка, каб той перавязаў яму на хвіліну жылы, бо яго перамагае сон
і ен хацеў бы яшчэ аддацца Гіпнасу, пакуль Танатас не ўсыпіць яго назаўседы.
І ен заснуў.А калі абудзіўся, то галава дзяўчыны
ляжала ужо, падобная да белай кветкі, на яго грудзях. У гэты час ен абаперся на
падгалоўе, каб яшчэ раз на яе зірнуць. Пасля зноў адвязалі яму жылы.
Спевакі па яго знаку заспявалі новую песню Анакрэонта,
а цытры ім таварышылі ціха, так каб не заглушыць словы. Пятроній усе больш
бялеў, калі апошнія гукі змоўклі, ен звярнуўся яшчэ раз да прысутных:
- Сябры,
прызнайцеся, што разам з намі гіне...
але не мог скончыць, руку яго абняла апошнім рухам
Эўніка, пасля яго галава апала на падгалоўе і ен памер.
Прысутныя ж, гледзячы на гэтыя два белыя целы,
падобныя да дзівосных статуй, добра зразумелі, што разам з імі гіне тое, што
адзінае яшчэ засталося ў іх свеце, - гэта яго паэзія і прыгажосць.