понедельник, 30 января 2012 г.

Нататка з працы падчас абеду

Паважаныя Сябры, калі для Вашае прэсы Васіль Быкаў не вялікі, а У.Караткевіч - не шчыры, навошта тады ствараць экспазіцыі ў музеях, нібыта яны для Вас.
Наталля Лёс

Нататка з падарожжа дадому

Больш за 8 гадоў не ездзіла на электрацягніку. Страшэнна халодныя вагоны пры параўнальна невялікай нізкай тэмпературы. Станцыя, якую ўсё адно люблю: халодная, страшэнная, з шэрымі страшэннымі дзвярыма, нібыта гэта не вакзал роднага горада, а дзверы ў пекла, усё жыццё там былі дзверы з дрэва са шклом... хачу спытацца словамі У.Караткевіча: "..дзе наш край, там дзе песню пяе Белавежа?... дзе бары - акіяны, і неба - разлівы ільноў?"
Што Вы, "спадары-гаспадары", зрабілі з тым усім, што было спрадвечна беларускім, уключна з самім беларускім краем, старонкай?
Блефаванне заўсёды выяўлялася фізічным знішчэннем няўгодных, асветнікаў, творчага люду, таму што нават аб стварэнні дзяцей вы гаворыце "рабіць дзяцей", о не, прабачце, вы гаворыце гэта па-руску, ("делать") нават мовы рускай сутнасна таксама не ведаючы.
Гэта мае словы да Вас у дзень спаміну светлага аб маіх продках.
Наталля Лёс

Нататка з падарожжа да Дня народзінаў бабулі

Калі я ішла па вуліцы Баравой Санкт-Пецярбурга на наступную раніцу пасля ночы Свята Божага Раства, узгадваючы маю бабулю Любоў, над горадам, дзе напэўна некалі бывалі ўсе мае продкі, з'явілася сонца, якое нібы пафарбавалася чырванню, і такім ужо святлом асвятляла маю дарогу дадому...
Над скрыжаваннем пунсавела сонца
І адыходзіў дзень, бялюткае стварэнне...
Гэта радкі з майго ж верша, напісанага на пачатку 90-х канца мінулага  тысячагоддзя.
Наталля Лёс