Там сонца ўзыходзіла,
дзе таямнічы дзень і
бессаромніца-ноч
плылі на чаўне
на пагібель сваю
і на шчасце Сонцу
Плылі наўздагад
А вецер-у ветразі...
І нехта з людзей ужо
маліўся аб светлым ранку,
у той час,
калі ноч распраналася зорным дажджом