вторник, 16 декабря 2014 г.

***

Крэсівам крэслю,
Знакамі адзначаю
Дзень свой і ноч сваю,
Бездань і вышыню...
Твар вось-вось перакрэсліцца
Ўсмешкаю Гуімплена
Арыентуюся толькі па позірках,
жэстах і галасах...
Так і жыву:
Мармурам памяці - камяню
Крэсівам сэрца  - уваскрашаю
дзень свой і ноч сваю,
бездань і вышыню.


Комментариев нет:

Отправить комментарий