Сустрэча
На прызначаную сустрэчу
Я спазнюся. Вясну ў дадатак
Захапіўшы - прыйду старэча,
Ты яе высока прызначыў!
А гады прабягуць.Не сном быў
Смак Афеліі да горкай руты!
Цераз горы ісці - і стогны,
Цераз душы ісці - і рукі.
На Зямлі пражыць доўга! Трушчоба
Кроў! І кожная кропля - на вагах
Ды заўсёды вадой раўчуковай
Твар Афеліі ў горкіх травах.
Што адпіўшы страсці, тоькі ілу
Напілася! - Снапом на шчэбень!
Я цябе высока любіла:
Я цябе захавала ў небе!
пятница, 5 июня 2015 г.
Пераклад з М.Цвятаевай *** С.Э.
С.Э.
Я з выклікам нашу пярсцёнак твой
У адвечнасці - не на паперы жонка!
Празмерна вузкі твар яго, як мой,
Зусім, як твар маленькага дзіцёнка.
Бязгучны рот яго, вугламі ўніз,
Пакутліва-прыгожыя бровы ўвысі.
На твары на яго трагічна спавіліся
Двух старажытных родаў рысы
.
Ён тонкі першай тонкасцю галін
І вочы ў яго - цудоўна-бескарысныя!
Пад крыламі яго раскінутых бравін
Знайшліся ўсё ж знаёмыя мне рысы.
І праз яго я з рыцарствам ўвесь час...
-Усім вам, хто жыў і паміраў без страху!
Такія - ў лёсавызначальны час -
Радкі складаюць - і ідуць на плаху.
Я з выклікам нашу пярсцёнак твой
У адвечнасці - не на паперы жонка!
Празмерна вузкі твар яго, як мой,
Зусім, як твар маленькага дзіцёнка.
Бязгучны рот яго, вугламі ўніз,
Пакутліва-прыгожыя бровы ўвысі.
На твары на яго трагічна спавіліся
Двух старажытных родаў рысы
.
Ён тонкі першай тонкасцю галін
І вочы ў яго - цудоўна-бескарысныя!
Пад крыламі яго раскінутых бравін
Знайшліся ўсё ж знаёмыя мне рысы.
І праз яго я з рыцарствам ўвесь час...
-Усім вам, хто жыў і паміраў без страху!
Такія - ў лёсавызначальны час -
Радкі складаюць - і ідуць на плаху.