пятница, 31 октября 2014 г.

І ўкладаюцца зоры кветкамі

Я змагарка, я проста змагарка,
Мне балюча за ўсіх, мне балюча...
Калі сонца ўсім свеціць так ярка,
Я ўздымаюся ў Неба па кручы.
Сонца нітку мне падаруе,
І я вышыю імя Ўсясвета.
Маладзік з сонцам ў небе вальсуюць
І ўкладаюцца зоры кветкамі.