суббота, 1 октября 2016 г.

Да надыходзячага Дня Настаўнікаў - са Святам!

 Жывуць настаўнікі ў душах нашых                                                                            
Усмешкамі і вечным прабачэннем
 Жывуць настаўнікі ў нас, а гэта значыць
 Што верціцца яна... і не спыніць вярчэння
 Бо некалі спрадвек законам стала:
 Святло - вучэнне, невуцтва - што цемра,
 А свет быў створаны ніяк не цемрашалам -
 Найперш было аддзелена святло ад цемры...
 А потым ты адкрыў законы свету:
 Іх даў табе настаўнік твой на ўроках
 Яны адкрыццямі здаваліся, а веды
 заўжды спатрэбяцца... настаўнік строга
 цябе запытваў, ці адчуваеш
 якое адкрыццё цяпер спазнаў ты?..
 Пісаў, рашаў і думаў знаеш
 усё ў жыцці ўжо ведаеш маўляў ты...
 Жыццё паставіць нам задач няпростых, новых
 І ўспомняцца тады - ды не вучэнне -
 настаўнікаў усмешкі, вочы, словы
 і вечнае Іх  - дзецям прабачэнне.