воскресенье, 27 октября 2019 г.

***М-Р

Ці то народ цябе пачуе,
Ці то яскрава скажа "НЕ",
Ты прыгадай тых, хто вартуе
Жыццё з усімі нараўне.
Яскрава вас вартуе маці,
Сваіх маленькіх немаўлят.
Так дадзена: аберагаць, баяцца,
Як за маленькіх птушанят.
Ёй ведама, што значыць ноччу
Не спаць, трымаць тваю руку,
Ёй часам засцілаюць вочы
Азёры слёз, а на вяку
Нямала зведана за вас,
бо час,
на месцы не стаіць,
і нам падказвае наш час
як мае быць:
"Ніхто, акрамя нас!"

Восень

Каму аддаць цяпло душы?
Калі не дадзена - дзіцяці...
Мне акіяны слёз не асушыць,
За тое мне яны, што я - не маці.
За тое мне яны, што не твару паклон
Чужым багам...
Мой белы свет мне не ў ваконца,
І што патрэба ў святле вакон,
Не меншая, чым у святле ад сонца.