Лігія ў доўгім, на скорую руку напісаным лісце, развітвалася назаўседы з
Вініцыем. Ей было вядома, што ў турму ужо нельга нікому прыходзіць і што зможа
ўбачыць Вініцыя толькі з арэны. Таму яна і прасіла яго, каб даведаўся, калі прыйдзе
іх чарга, і каб ен быў на відовішчах, бо хацела яшчэ раз у жыцці ўбачыць яго.У
лісце яе не адчувалася страху. Пісала, што і яна, і іншыя чакаюць ужо арэны, на
якой знойдуць нарэшце вызваленне з турмы. Спадзеючыся на прыезд Пампоніі і
Аўла, яна прасіла, каб і яны таксама прыйшлі. У кожным яе слове відаць былі
мроі і адарванасць ад жыцця, у якой жылі ўсе палоннікі, але разам і
незгасальная вера, што абяцанні споўняцца пасля смерці. “Ці Ісус (пісала яна)
цяпер, ці пасля смерці мяне вызваліць, Ен табе абяцаў мяне вуснамі Апостала, і
значыць я твая.” І заклінала яго, каб не шкадаваў яе і не даў апанаваць сябе
жальбе. Смерць не была для яе скачэннем іх адносін. З надзеяй дзіцяці яна
запэўнівала Вініцыя, што адразу пасля пакут на арэне яна скажа Хрысту, што ў
Рыме застаўся яе нарачоны, Марк, які сумуе па ей усім сэрцам.І яна думала, што
можа Хрыстос дазволіць вярнуцца на
хвіліну яе душы да яго, каб расказаць яму, што жывая, што не памятае пакут і
што шчаслівая. Увесь яе ліст быў прасякнуты шчасцем і вялікай надзеяй. Была ў
ім толькі адна просьба, звязаная з зямнымі справамі: каб Вініцый забраў са
спаліярыума яе цела і пахаваў яе як сваю жонку ў склепе, дзе калісьці сам будзе
спачываць. Ен чытаў гэты ліст душою, якая разрывалася, але разам з тым ен
лічыў, што гэта няпраўда, каб Лігія магла загінуць на іклах дзікіх жывел і што
Ісус не злітуецца над ей. Менавіта гэтым жывіліся яго надзея і вера.Калі ен
вярнуўся дадому, то адпісаў, што будзе прыходзіць кожны дзень да муроў
Туліянума і чакаць, пакуль Хрыстос не зруйнуе муры і не аддасць яму яе.
Наказваў ей верыць, што Ен можа яму яе аддаць нават з цырку, што Вялікі Апостал
моліць Яго аб гэтым і што хвіліна вызвалення ўжо блізкая. Цэнтурыен з ліку
хрысціян павінен быў аднесці ей гэты ліст назаўтра. Але калі Вініцый прыйшоў на
наступны дзень да турмы, сотнік, які выйшаў з шарэнгі і наблізіўся да яго
першым, сказаў:
- Паслухай мяне, высакародны!
Хрыстос, які цябе пачуў, аказаў табе міласць сваю. Сення ўночы прыйшлі
вызваленцы Цэзара і прэфекта, каб абраць дзяўчат-хрысціянак на ганьбаванне.Пыталіся
пра тваю каханую, але Божа наш паслаў на яе ліхаманку, ад якой паміраюць вязні
ў Туліянуме, і яе не забралі. Учора вечарам яна была ўжо непрытомная і няхай
будзе блаславена імя Збавіцеля, бо гэта хвароба, якая яе выратавала ад ганьбы,
можа яе выратаваць і ад смерці.
Вініцый схапіўся рукою за наплечнік
салдата, каб не ўпасці, той жа казаў далей:
- Дзякуй міласэрнасці Бога, Лінуса забралі і паклалі на пакуты, але бачачы,
што ен канае, аддалі яго. Можа і табе аддадуць яе цяпер, а Хрыстос верне ей
здароўе.
Малады трыбун заставаўся яшчэ хвіліну са схіленай галавою, пасля чаго ўзняў
твар і ціха сказаў:
- Так, сотнік. Хрыстос, які абараніў
яе ад ганьбы, вызваліць яе і ад смерці.
І даседзеў пад мурам турмы да
вечара, потым вярнуўся дадому, каб выслаць сваіх людзей па Лінуса і загадаць
яго перанесці ў адну са сваіх прыгарадных віл.
Аднак Пятроній, калі даведаўся пра ўсе, вырашыў дзейнічаць. Раней ен быў
ужо ў Аўгусты, цяпер жа ен падаўся да яе ў другі раз. Ен застаў яе ля ложа
малога Руфія.Дзіця з пакалечанай галавою кідалася ў ліхаманцы, маці ж ратавала
яго з роспаччу і страхам у сэрцы, думаючы, што калі яго ўратуе, то можа толькі
дзеля таго, каб хутка ен загінуў яшчэ больш страшнай смерцю.Занятая выключна
сваім болем, яна не хацела нават слухаць пра Вініцыя, Лігію, але Пятроній
напужаў яе:
“Ты пакрыўдзіла, - сказаў ен ей, - новае невядомае баство.Ты,
Аўгуста, хутчэй за ўсе вызнаеш іудзейскага Іегову, але хрысціяне сцвярджаюць,
што Хрыстос – гэта сын яго, дык падумай, ці не спасцігла цябе кара яго
бацькі.Хто ведае, ці тое, што адбылося, не есць іх помста і ці жыцце Руфія не
залежыць ад таго, што ты будзеш рабіць далей!”
– А што ты хочаш, каб я зрабіла? –
спытала з бояззю Папея.
– Перапрасі ўгневанае баство.
- Як?
– Лігія хварэе.Паўплывай на Цэзара ці
Тыгеліна, каб яе аддалі Вініцыю.
А яна спытала з роспаччу: - Ты
думаеш, што я магу гэта зрабіць?
– Ты можаш шмат.Калі Лігія ачуняе,
то павінна будзе ісці на смерць.Ідзі ў храм Весты і прасі, каб Вірга Магна
аказалася выпадкова каля Туліянума ў хвіліну, калі вязняў будуць выводзіць на
смерць і загадала вызваліць гэту дзяўчыну. Вялікая вяшчуння не адмовіць табе ў
гэтым.
– А калі Лігія памрэ ад ліхаманкі?
– Хрысціяне кажуць, што Ісус
помслівы, але справядлівы: можа быць, што ты вымаліш яго адным жаданнем.
– Няхай ен дасць мне які-небудзь
знак, што абароніць Руфія.
Пятроній паціснуў плячыма. – Я не
прыходжу як яго пасланец, о, боская, і кажу табе толькі: будзь лепш у згодзе з
усімі баствамі, рымскімі і чужымі.
– Я пайду, - сказала ўпэўненым
голасам Папея.
Пятроній глыбока ўздыхнуў.”Нарэшце я
штосьці зрушыў з месца,” – падумаў ен. І, вярнуушыся да Вініцыя, сказаў яму:
- Прасі свайго Бога, каб Лігія не
памерла ад ліхаманкі, бо калі не памрэ, то вялікая вяшчуння загадае яе
вызваліць.Сама Аўгуста будзе яе аб гэтым прасіць
Вініцый паглядзеў на яго вачыма, якія ліхаманкава блішчалі, і адказаў
– Яе вызваліць Ісус.
А Папея, якая для выратавання Руфія
гатова была паліць гекатомбы ўсім багам свету, у той жа вечар яшчэ падалася на
форум да вясталак, даверыўшы прыглядаць за малым дзіцем вернай Сільвіі, якую і
яе саму выняньчыла. Але на Палатыне прысуд дзіцяці ўжо быў вынесены.Бо ледзь
паланкін жонкі імператара знік за Вялікай Брамай, у пакой, дзе спачываў малы
Руфій, увайшлі два вызваленцы Цэзара, адзін з якіх кінуўся на старую Сільвію і
закрыў ей рот, другі ж схапіў медную статуэтку Сфінкса і аглушыў яе першым жа
ўдарам. Пасля яны наблізіліся да Руфія. Змучаны ліхаманкай і беспрытомны
хлопчык не звяртаў увагі, што робіцца вакол яго, усміхаўся ім і прыжмурваў свае
вачаняты, нібы намагаючыся адрозніць гэтых дваіх. А яны знялі з нянькі пояс,
які называўся кінгулум, закінулі яму на шыю і пачалі заціскаць. Дзіця паклікала
адзін раз маці і хутка сканала.Пасля яны закруцілі яго ў покрыва і сеўшы на
прыгатаваных коней, паспяшаліся аж у Остыю, дзе скінулі цела ў мора. Папея не
застала Вялікую Вясталку, якая разам з іншымі вясталкамі была ў Ватынія,
вярнулася хутка на Палатын. Яна знайшла пустое ложа і халоднае цела Сільвіі, ад
чаго самлела, а калі прыйшла ў прытомнасць, пачала крычаць, і яе дзікія крыкі
чуліся ўсю ноч і наступны дзень. Але на трэці дзень Цэзар загадаў ей прыйсці на
пір, таму яна апранула аметыставую туніку, прыйшла і сядзела з каменным тварам,
залатавалосая, маўклівая, з тварам прыгожым і злавесным, як у анела смерці.