Вініцый ад Апостала ішоў да турмы з адроджанай у сэрцы надзеяй.Дзесьці ў
глыбіні душы яшчэ адзываліся роспач і страх, але ен глушыў гэтыя галасы ў сабе.
Яму падалося непадобным, каб заступніцтва Божага намесніка і моц яго малітвы
засталіся без выніку.Ен баяўся страціць надзею, баяўся адчаю.”Я буду верыць у
Яго міласэрнасць, - казаў ен сам сабе, - хаця б я і ўбачыў яе ў пашчы льва.”І ад
гэтай думкі хаця і дрыжала ў ім душа і халодны пот абліваў яму скроні, верыў.
Кожны ўдар яго сэрца быў цяпер малітвай. Ен пачынаў разумець, што вера зрушвае
горы, бо адчуў у сабе нейкую дзіўную сілу, якой дасюль не адчуваў.Яму
здавалася, што з ей ен дасягне таго, што яшчэ ўчора было яму не пад сілу. Часам
у яго было ўражанне, што зло ўжо ўсе мінула. Калі ж роспач адгукалася яшчэ
стогнам у яго душы, ен узгадваў сабе гэту ноч і той святы твар, звернуты да
неба ў малітве.”Не! Хрыстос не адмовіць першаму свайму вучню і пастыру
статку!Хрыстос яму не адмовіць, а я не зняверуся.” І ен бег да астрога як
звястун добрай навіны. Але тут яго чакала
неспадзяванасць.Стражнікі-прэтарыянцы, якія змяняліся якраз ля Мамертынскага
астрога, ведалі яго ўжо ўсе і звычайна не было ніякай цяжкасці праходу, але на
гэты раз ланцуг не разыйшоўся, а да таго ж сотнік наблізіўся да яго і сказаў:
- Выбачай, высакародны трыбуне, у
нас сення загад нікога не прапускаць.
– Загад? – паўтарыў бляднеючы
Вініцый.
Воін паглядзеў на яго са спачуваннем і адказаў:
- Так, міласцівы. Загад імператара.
У турме шмат хворых, і можа быць, што ен хвалюецца, каб наведвальнікі не
разнеслі хваробу па горадзе.
– Але ты казаў, што загад толькі на
сенняшні дзень?
– Апоўдні змяняюцца стражнікі.
Вініцый замоўк і зняў з галавы пілеол,
бо здавалася, што ен з волава. Тады воін наблізіўся да яго і сказаў прыцішаным голасам:
- Супакойся, высакародны.Ахова і Урс
трымаюць усе ў сваіх руках.
Сказаўшы гэта, ен схіліўся і ў
імгненне вока накрэсліў на каменнай пліце сваім доўгім галіцкім мячом знак
рыбы. Вініцый зірнуў на яго.
– І ты прэтарыянец?
– Пакуль не буду там, - адказаў воін, паказваючы на турму.
– І я верую ў Хрыста.
-
Няхай
будзе ўслаўлена імя Яго! Я ведаю, высакародны.Я не магу цябе пусціць у турму,
але калі ты напішаш ліст, то перадам яго стражнікам.
– Дзякуй
табе, брат!
І, паціснуўшы
руку салдата, ен адыйшоўся.Пілеол перастаў быць алавянным.Ранішняе сонца
ўзнялося над мураванай турмой, а разам з яго святлом пачала зноў улівацца
надзея ў сэрца Вініцыя.Гэты салдат-хрысціянін быў для яго нібы новым сведчаннем
сілы Хрыста.Праз хвіліну ен прыпыніўся і, губляючы позірк у ружовых аблоках,
якія навіслі над Капітоліем і храмам Статара, прамовіў:
- Я не
бачыў яе сення, Божа, але я веру ў тваю міласэрнасць.
У доме яго
чакаў Пятроній, які, як звычайна “ночы ператвараў у дзень”, і нядаўна
вярнуўся.Ен змог аднак ужо прыняць ванну і намасціцца перад сном.
– У мяне
навіны для цябе, - сказаў ен. – Я быў сення ў Тулія Сенецыена, у якога быў і
Цэзар.Я не ведаю , як Аўгусце прыйшло на думку прывесці малога Руфія... Можа,
каб ен сваей прыгажосцю паменшыў гнеў імператара. На няшчасце, дзіця змарылася
і заснула падчас чытання, як некалі Веспасіян, што ўбачыў Вогнебароды і кінуў у
яго келіхам і цяжка параніў.Папея самлела, і ўсе чулі, як Цэзар сказаў: “
Досыць мне гэтага прыблуды!”, а гэта, ведаеш, значыць тое ж, што і смерць.
– Над
Аўгустай навісла кара Божая, - адказаў Вініцый, - але чаму ты мне гэта гаворыш?
– Я гавару
табе гэта таму, што і цябе, і Лігію спасцігаў гнеў Папеі, а цяпер яна, занятая
ўласным няшчасцем, можа адступіцца ад помсты і хутчэй дасць сябе ўгаварыць.Я
ўбачу яе сення вечарам і буду з ей размаўляць.
– Дзякуй
табе. Ты прынес мне добрыя навіны.
– А ты
прымай ванну і адпачывай. У цябе сінія вусны, і твар змарнеў ужо, як цень.
Але Вініцый спытаў:
- Там не
гаварылі, калі адбудуцца пешыя публічныя пакаранні?
– Праз
дзесяць дзен.Але спачатку будуць браць з іншых астрогаў.Чым больш нам застаецца
часу, тым лепш. Не ўсе яшчэ страчана.
І кажучы
гэтак, ен і сам ужо не верыў, таму што ведаў напэўна, што калі Цэзар у адказ на
просьбу Алітуруса адказаў дзіўным параўнаннем з Брутам, то для Лігіі няма ўжо
ратунку. Не сказаў таксама, бо быў літасцівы, што чуў у Сенэцыена пра тое, што
Цэзар і Тыгелін вырашылі абраць для сябе і таварышаў найпрыгажэйшых
дзяўчат-хрысціянак і зганьбіць іх перад пакутай, астатніх жа павінны былі
аддаць у дзень відовішчаў прэтарыянцам і бестыярыям.Ведаючы, што Вініцый ні ў
якім выпадку не захоча перажыць Лігію хаця б на хвіліну, Пятроній наўмысна стрымліваў яшчэ надзею ў яго сэрцы, перадусім з-за
спачування яму, а па-другое таму, што гэтаму эстэту трэба было дбаць і пра тое,
каб Вініцый, калі ўжо і павінен быў памерці, памер бы прыгожым, а не з тварам
безвыразным і счарнелым ад болю і бяссонняў.
– Я скажу
сення Аўгусце, - сказаў Пятроній, - можа хіба што так:” Выратуй Лігію для
Вініцыя, а я выратую для цябе Руфія.” І я буду аб гэтым сапраўды думаць.З
Вогнебародым адно слова, сказанае ў патрэбны момант, можа кагосьці ўратаваць ці
загубіць. У найгоршым выпадку мы выйграем час.
– Дзякуй
табе, паўтарыў Вініцый.
– Лепш
падзякуеш мне, калі падсілкуешся і адпачнеш. Клянуся Афінай! Адысей у большым
няшчасці думаў пра сон і ежу. Пэўна ты ўсю ноч правеў у турме.
– Ды не, -
адкакзаў Вініцый. – Я хацеў пайсці туды цяпер, але існуе загад, каб нікога не
прапускалі. Даведайся ты, Пятроній, ці загад гэты толькі на сення, ці аж да дня
пачатку відовішчаў.
– Я
даведаюся сення ўночы і заўтра ранкам скажу табе, як надоўга загад і чаму
выдадзены. А цяпер хаця б Геліос сыходзіў у кімерыйскія краіны, я іду спаць, і
ты таксама ідзі.
І яны
разышліся, але Вініцый падаўся ў бібліятэку і пачаў пісаць ліст да Лігіі.Калі
ен яго скончыў, то аднес сам і ўручыў хрысціяніну-сотніку, які пайшоў з ім да
турмы. Праз хвіліну ен вярнуўся з прывітаннем ад Лігіі і абяцаннем, што яшчэ
сення прынясе яе адказ. Аднак Вініцый не хацеў вяртацца і, сеўшы на валун,
чакаў ліст ад Лігіі. Сонца ўзышло ужо высока, і праз Клівус Аргентарыус
падыходзілі да Форума натоўпы людзей.Перакупшчыкі рэкламавалі свае тавары;
варажбіты прапаноўвалі прахожым свае паслугі; грамадзяне рухаліся паважнай
хадой да ростраў, каб паслухаць годных рытараў ці распавесці адно аднаму найсвяжэйшыя
навіны.Паколькі спякота станавілася ўсе большай, натоўпы гультаеў хаваліся пад
портыкі храмаў, з-пад якіх выляталі штохвілінна з гучным шумам цэлыя стаі
галубоў, пабліскваючы белым пер’ем у сонечным святле і блакіце. Ад празмернага
святла, ад уплыву гарадскога шуму, ад цеплыні і непамернай стомы вочы Вініцыя
пачалі нібы склейвацца.Манатонныя крыкі хлапцоў, якія гулялі побач у мору і
мерны крокі салдат закалыхвалі яго.Некалькі разоў яшчэ ен узнімаў галаву,
хапаючы позіркам астрог, пасля
абапіраючыся ей аб скальны сцёс, уздыхнуў, як дзіця, якое засынае пасля
доўгага плачу, і заснуў. І зараз жа яго абступілі мроі. Яму здавалася, што
сярод ночы ен нясе на руках Лігію праз незнаемую ваколіцу, а перад ім ідзе
Пампонія Грэцына з каганцом у руцэ і асвятляе шлях.Нечы голас, нібыта голас
Пятронія, клікаў яго здалек:”Вярніся!”.Але ен не зважаў на гэты покліч і ішоў
далей за Пампоніяй, пакуль яны не дайшлі да хаты, на парозе якой стаяў Апостал
Пётр.У гэты час Вініцый паказаў яму Лігію і сказаў:” Мы ідзем з арэны, але не
можам яе абудзіць, абудзі яе ты!” Але Петр адказаў: “Хрыстос сам прыйдзе яе
абудзіць.”Потым вобразы пачалі наслойвацца.У сне ен бачыў Нярона і Папею, якая
трымала на руках малога Руфія з акрываўленым тварыкам, які абмываў Пятроній, і
Тыгеліна, які пасыпаў попелам сталы, застаўленыя раскошнымі стравамі, і Вітэлія,
які жэр гэтыя стравы, і мноства іншых аўгустыянаў, якія сядзелі на піраванні.
Ен сам нібы адпачываў каля Лігіі, але між сталоў хадзілі львы, у якіх з мордаў
сцякала кроў. Лігія прасіла яго, каб ен яе вывеў, а яго ахапіла стома такая
страшэнная, што ен не мог нават паварушыцца.Пасля гэтага у яго мроях настала
бязладдзе яшчэ большае і нарэшце ўсе знікла ў поўнай цемры. З глыбокага сну
абудзілі яго сонечная гарачыня і вокрыкі, якія разносіліся тут жа, каля месца,
дзе ен сядзеў. Вініцый працер вочы: вуліца гула ад мноства людзей, але два
бегуны, апранутыя ў жоўтыя тунікі, рассоўвалі доўгімі трыснягамі натоўпы,
крычачы і вызваляючы месца для прыгожага паланкіну, які неслі чацвера моцных
егіпцян-нявольнікаў.У паланкіне сядзеў нейкі чалавек, прыбраны ў белае адзенне,
твар яго добра не было відаць, бо вочы ен прыкрываў скруткам папіруса і штосьці
пільна чытаў.
– Месца для
высакароднага аўгустыяніна, - крычалі бегуны.
Вуліца аднак была напоўнена людзьмі, так што
паланкін мусіў на хвіліну затрымацца. У гэты час аўгустыянін апусціў нецярпліва
скрутак папіруса і выхіліў галаву, крычачы:
- Развесці мне гэтых маруднікаў! Хутчэй!
Раптам,
заўважыўшы Вініцыя, ен кіўнуў галавой і хутка ўзняў да вачэй скрутак папер.А
Вініцый правеў рукою па ілбе, лічачы, што ўсе яшчэ спіць. У паланкіне сядзеў
Хілон. Тымчасам бегуны расчысцілі дарогу і егіпцяне змаглі рушыць наперад, калі
раптам малады трыбун, які ў адзін момант зразумеў усе дасюль незразумелае,
наблізіўся да паланкіну.
–
Прывітанне табе, Хілоне! – прамовіў ен.
– Маладзён,
- адказаў з гонарам і годнасцю грэк, намагаючыся надаць свайму твару выраз
спакою, якога насамрэч не было ў яго душы, - вітаю цябе, але ж не затрымлівай
мяне, бо я спяшаюся да майго сябра, высакароднага Тыгеліна.
А Вініцый, схапіўшыся за край паланкіна, нахіліўся
да яго і пазіраючы проста яму ў вочы, сказаў нізкім голасам:
- Гэта ты
выдаў Лігію?
– Калос
мнемана! – закрычаў са страхам у голасе Хілон.
Але ў вачах
Вініцыя не было пагрозы, таму страх старога грэка хутка прайшоў. Ен падумаў,
што знаходзіцца пад апекай Тыгеліна і самога Цэзара, а гэта сіла, перад якой
дрыжыць усё, і што абкружаюць яго моцныя нявольнікі, а Вініцый стаіць перад ім
безабаронны, са змарнелым тварам і паставай, сагнутай ад болю. Ад гэтых думак
вярнулася да яго упэўненасць.Ен уперыў у Вініцыя свае вочы, абведзеныя чырванню
і прашаптаў:
- А ты,
калі я паміраў ад голаду, загадаў мяне адлупіць.
На хвіліну
змоўклі абое, пасля чаго пачуўся прыглушаны голас Вініцыя:
- Я
пакрыўдзіў цябе, Хілоне!..
У гэты час
грэк узняў твар і шчоўкнуў пальцамі, што ў Рыме было знакам знявагі і пагарды,
адказаў так гучна, каб усе маглі яго пачуць:
- Прыяцель,
калі ў цябе да мяне просьба, то прыходзь у мой дом на Эсквіліне у ранішнюю
пару, калі я пасля ванны прымаю гасцей і кліентаў.
І падаў знак рукой, пасля якога егіпцяне ўзнялі
паланкін, нявольнікі ж, прыбраныя ў жоўтыя тунікі, пачалі крычаць, машучы
трыснягамі:
- Дарогу
для паланкіна выскароднага Хілона Хіланідаса! Дарогу! Дарогу!
Комментариев нет:
Отправить комментарий