Раўнавагі!
Мне не стае раўнавагі!
Напэўна
Шалі мае старыя...
Яны бясконца гайдаюцца
і спакушаюць мяне
двума бяздоннямі
Я то ўздымаюся
да нязведаных вышынь,
То зрываюся
у нейкай немачы
ўглыб сябе,
а то і Сусвету...
Дзе тая рыска,
дапяўшы якой можна
спыніцца,
Я, відаць, празмерна хутка
Прамінаю яе
і застаюся
ў тым самым стане -
стане нераўнавагі ...
2001
воскресенье, 16 ноября 2014 г.
Адзіноцтва (пераклад з Іосіфа Бродскага)
Калі бракуе раўназмесціва
Тваёй свядомасці прысталай
Калі прыступкі гэтай лесвіцы
Гайдае пад табой, бы палубу
Калі плюе на чалавецтва
Тваё начное адзіноцтва
Ты можаш разважаць пра вечнасць
І сумнявацца нават у цноце
Ідэй, гіпотэз, успрыняцця
Любога твора нават ў скрусе
Таксама і ў самім зачацці
Мадонай сына Іісуса
Ды ўсё ж лепш пакланяцца данасці
З глыбокімі яе магіламі
Якія ўжо затым, з-за даўнасці,
Уявяцца такімі мілымі
Так, усё ж лепш пакланяцца данасці
З кароткімі яе дарогамі
Якія ўжо затым, да дзіўнасці
Уявяцца табе шырокімі
Уявяцца такімі пыльнымі
Бы вытканымі кампрамісамі
Уявяцца тваімі крыламі
Уявяцца тваімі блізкімі.
Так, усё ж лепш пакланяцца данасці
З яе законамі дарэчнымі
Якія ўсе затым да крайнасці
Паслужаць для цябе парэнчамі
(Хоць і не асабліва чыстымі)
Дзе раўнавага будзе месціцца
Тваіх такіх кульгавых ісцін
На гэтай вышчарбленай лесвіцы.
Тваёй свядомасці прысталай
Калі прыступкі гэтай лесвіцы
Гайдае пад табой, бы палубу
Калі плюе на чалавецтва
Тваё начное адзіноцтва
Ты можаш разважаць пра вечнасць
І сумнявацца нават у цноце
Ідэй, гіпотэз, успрыняцця
Любога твора нават ў скрусе
Таксама і ў самім зачацці
Мадонай сына Іісуса
Ды ўсё ж лепш пакланяцца данасці
З глыбокімі яе магіламі
Якія ўжо затым, з-за даўнасці,
Уявяцца такімі мілымі
Так, усё ж лепш пакланяцца данасці
З кароткімі яе дарогамі
Якія ўжо затым, да дзіўнасці
Уявяцца табе шырокімі
Уявяцца такімі пыльнымі
Бы вытканымі кампрамісамі
Уявяцца тваімі крыламі
Уявяцца тваімі блізкімі.
Так, усё ж лепш пакланяцца данасці
З яе законамі дарэчнымі
Якія ўсе затым да крайнасці
Паслужаць для цябе парэнчамі
(Хоць і не асабліва чыстымі)
Дзе раўнавага будзе месціцца
Тваіх такіх кульгавых ісцін
На гэтай вышчарбленай лесвіцы.