четверг, 15 декабря 2022 г.

 Я - беларуска і прашу ў Сусвету міру

Няхай супыніцца вайна паміж братамі

Я не хачу, каб цяжкім і халодным жвірам

Засыпалі братоў маіх астанкі

Я не хачу, каб цэлілі ў сэрца

Мае браты адно адному ў свеце

Я не магу глядзець, як сэрца маці рвецца

Я не хачу, каб гінулі іх дзеці!

Каб ляскаталі танкі і гарматы

Каб бомбы нішчылі дамы жылыя

Хачу, салдаты каб вярнуліся дахаты

І каб вярнуліся здаровымі, жывымі.

Няхай ліюцца песні і смяюцца дзеці

І жыта спее ды пад мірным небам

Яшчэ хачу, каб мір быў ва ўсім свеце

І ўсе былі з дамамі, з шчасцем, з хлебам

Я - беларуска і прашу ў Сусвету міру

Я - беларуска, як паэт-салдат

Няхай гучыць ў забруджаным эфіры:

Не дай Зямлі спазнаць больш горыч страт!