Яна была дачкой Зямлі і Неба
І натуральнаю была патрэба
З нязведаных вышынь заўжды назад вяртацца
Ды голас Сонца клікаў за сабою
Ляцець і з роднаю такой Зямлёю
Аднойчы і быць можа назаўсёды развітацца
Здавалася б - узляцела так імкліва
Ды воск спякотай сонца растапіла
Усе паўтарылася наноў - без крылаў
Не пераможаш прыцягнення сілы
І Неба засталося мараю
Для Ікарыі
Так вабіла яе нябес бясконцасць
І так хацелася ўслед за Сонцам
Ды мары засталіся марамі для Ікарыі