Як ад -легласці: вёрсты, мілі...
Нас ад-лежылі, ад-садзілі,
Каб мы ціха сябе вялі
Па абодва крайцы зямлі
Як ад-легласці: вёрсты, далі...
Нас расклеілі, распаялі
Дзве рукі развялі, на крыж,
Ды не ведалі, што спарыш...
Як натхненняў, так сухажылля
Не насмецілі, рас-смяцілі
Расслаілі...
Сцяна ды яр
Рассялілі нас ў круглы шар
Як выгнаннікі: вёрсты, далі...
Не сувымералі - пагублялі
Па дзяцінству зямных шырот
Расштурхалі нас, як сірот
Ды які ўсё ж - які сакавік
Нас разбілі - бы ў карту цвік.