пятница, 22 мая 2015 г.

Бог людзям дараваў Любоў

Бог людзям дараваў Любоў
Пакуль яна яшчэ не згасла
Вы можаце пражыць наноў
Сваё, што не чужое  - ясна
Вы можаце любіць наноў
Калі калісьці не хапіла
Вам паўтарэння зноў і зноў
Памру калі, то над магілаю
Вы можаце назваць наноў
Усе рэчы існымі імёнамі
Радком адным Вам не сказаць
Што робіцца ў іх пад каронамі
І буду паўтараць Вам я
Гары, ясней, зорка мая...

З К. Бальмонта Праўда (пераклад) Прысвячэнне Максіму Багдановічу

А праўда пайшла па нябёсах
З галубінай кнігі


Крыўда з Праўдаю сышліся
Крыўда ў спрэчцы ўзяла верх
Праўда сонцам апынулась
У свеце запаліла свет.

Адышлася да нябёсаў
Крыўду кінула зямлі
Свеціць лугу, пералессю
Паўстае жыццё ў імгле

З той пары да дзён бягучых
Толькі праўдай і жывая
Паміж кветак, траў цвітучых
Сум жыцця плакун-трава.

З той пары на сінім моры
Там, дзе вал непераможны
Усё чакае з агнём божым
Страцім-птушка там, дзе горы.

І калі яна прасцягне
Крылы моцны да святла
Сонца ўстане, мора ўстане:
Праўда, праўда ў свет прыйшла.

Таксама прысвячаю М.Багдановічу -перакладчыку