А праўда пайшла па нябёсах
З галубінай кнігі
Крыўда з Праўдаю сышліся
Крыўда ў спрэчцы ўзяла верх
Праўда сонцам апынулась
У свеце запаліла свет.
Адышлася да нябёсаў
Крыўду кінула зямлі
Свеціць лугу, пералессю
Паўстае жыццё ў імгле
З той пары да дзён бягучых
Толькі праўдай і жывая
Паміж кветак, траў цвітучых
Сум жыцця плакун-трава.
З той пары на сінім моры
Там, дзе вал непераможны
Усё чакае з агнём божым
Страцім-птушка там, дзе горы.
І калі яна прасцягне
Крылы моцны да святла
Сонца ўстане, мора ўстане:
Праўда, праўда ў свет прыйшла.
Таксама прысвячаю М.Багдановічу -перакладчыку
Комментариев нет:
Отправить комментарий