четверг, 21 мая 2015 г.

Сярод камянёў (пераклад з К. Бальмонта) Прысвячэнне Максіму Багдановічу

Прысвячаю М.Багдановічу - перакладчыку

Ішоў па спаленай краіне
Якіхсьці казачных дарог
Я нешта думаў, што - руіны
А што не думаць  - я не мог
І напаўмёртвыя руіны
Напаўзабытых гарадоў
Былі ў бязмоўі - як карціны
Як голас памятных гадоў
Узгадваў я, я нахіляўся
Змяняўся я штодня, як міг
Ды блізка-блізка набліжаўся
Рашуча сам-насам двайнік
Настолькі стомлена міргалі
З напаўаслепшай высаты
З руінаў цемры, з яркай далі
Напаўзамоўклыя цвяты
Ды на крутым узнікшым склоне
Сярод камнёў, разумны зноў
І дыхае жыццё ў затоне
Як бессмяротная любоў.