Жывуць настаўнікі ў душах нашых
Усмешкамі і вечным прабачэннем
Жывуць настаўнікі ў нас, а гэта значыць
Што верціцца яна... і не спыніць вярчэння
Бо некалі спрадвек законам стала:
Святло - вучэнне, невуцтва - што цемра,
А свет быў створаны ніяк не цемрашалам -
Найперш было аддзелена святло ад цемры...
А потым ты адкрыў законы свету:
Іх даў табе настаўнік твой на ўроках
Яны адкрыццямі здаваліся, а веды
заўжды спатрэбяцца... настаўнік строга
цябе запытваў, ці адчуваеш
якое адкрыццё цяпер спазнаў ты?..
Пісаў, рашаў і думаў знаеш
усё ў жыцці ўжо ведаеш маўляў ты...
Жыццё паставіць нам задач няпростых, новых
І ўспомняцца тады - ды не вучэнне -
настаўнікаў усмешкі, вочы, словы
і вечнае Іх - дзецям прабачэнне.
Комментариев нет:
Отправить комментарий