Тымчасам сонца пачало
заходзіць і, здавалася, растваралася ў вечаровых водблісках. Відовішча было
скончана. Натоўпы пачалі пакідаць амфітэатр і праходзіць праз выхады, якія
называліся вамітарыі, у горад Аўгустыяне толькі чакалі, калі пройдзе гэта
людское мора. Цэлая іх грамада, пасыходзіўшы з месцаў, сабралася ля подыума,
дзе цэзар з’явіўся зноў, каб паслухаць ухваленні. Хаця гледачы не шкадавалі яму
воплескаў, адразу пасля таго, як ен скончыў пець, для яго гэтага было
недастаткова, бо ен спадзяваўся на такі запал, які даходзіць да шаленства.
Цяпер ужо дарэмна гучалі хвалебныя гімны, дарэмна вясталкі цалавалі яго
“боскія” рукі, а Рубрыя схілілася ля яго так, што аж крыху рудаватая яе галава
кранулася яго грудзей. Нярон не быў задаволены і не ўмеў гэта схаваць.Яго
здзівіла як і занепакоіла, што Пятроній захоўвае маўчанне. Якое-небудзь пахвальнае
слова ці падмечаныя трапна ўдалыя
месцы з песні - было б яму ў гэту хвіліну вялікай уцехай.
Нарэшце ен не вытрываў, зірнуў на Пятронія, а калі той узыйшоў на подыум,
спытаў:
- Скажы…
А Пятроній холадна адказаў:
- Я маўчу, бо не знаходжу слоў. Ты пераўзышоў сам сябе.
– Так і мне здавалася, але гэты народ?..
. – Ці можаш ты хацець ад
чэрні, каб яны разбіраліся ў паэзіі?
– Але ж і ты заўважыў, што мне не падзякавалі
так, як я заслужыў.
– Таму што ты выбраў дрэнны час.
– Чаму?
– Таму што мозг, ачмурэлы дурманавым,
насычаным крывею паветрам не можа слухаць уважліва. Нярон сціснуў кулакі і
адказаў:
- Ах, гэтыя хрысціяне! Яны спалілі Рым, а
цяпер крыўдзяць і мяне. Якія ж яшчэ кары я для іх прыдумаю?
Пятроній зазначыў, што рухаецца дрэннай
дарогай і што словы яго ў выніку прывядуць зусім да супраціўнага таму, чаго ен
хацеў дасягнуць, таму ен захацеў адцягнуць увагу цэзара ў іншы бок, таму
нахіліўся да яго і шапнуў:
- Песня твая – цуд, але зраблю табе толькі
адну заўвагу: у чацвертым радку трэцяй страфы метрыка пакідае жадаць лепшага.
І Нярон заліўся сарамлівым
румянцам, нібы схоплены у час ганебнага ўчынка, паглядзеў са страхам і адказаў
таксама ціха
– Ты ўсе заўважыш! Я ведаю!
Я дапрацую! Але як ты думаеш: ніхто больш не заўважыў? Праўда? Ты ж, клянуся міласцю
багоў, не кажы нікому.. калі.. табе жыцце любае...
На што Пятроній наморшчыў
лоб і адказаў, нібы выбухнуў абыякавсцю і неахвотай.
– Можаш, боскі, аддаць мяне на смерць, калі я
цябе нервую, але ты мяне не пужай смерцю, таму што богі ведаюць, ці баюся я яе.
І кажучы гэтак, ен пазіраў проста ў вочы
імператару, той жа жа праз момант адказаў:
- Не злуйся..Ты ж ведаеш, я
цябе люблю...
“Дрэнны знак” – падумаў
Пятроній.
– Я хацеў бы вас запрасіць сення на пір, -
працягваў далей Нярон, - але хачу яшчэ зачыніцца і адпаліраваць гэты пракляты
верш з трэцяй страфы. Апрача цябе памылку мог заўважыць яшчэ Сенэка, а можа і
Секунд Карын, але іх я хутка пазбудуся.
Сказаўшы гэта, ен паклікаў Сенэку і абвясціў
яму, што разам з Акратам і Секундам Карынам ен высылае яго ў Італію і ва ўсе
правінцыі па грошы, якія загадвае ім сабраць з гарадоў, весак, славутых храмаў,
- словам адусюль, дзе толькі можна іх будзе знайсці ці выціснуць. Але Сенэка,
які зразумеў, што яму давяраюць справу скурадзера, злодзея святынь і рабаўніка,
рэзка адмовіўся.
– Я хацеў бы паехаць у веску, высакародны, -
сказаў ен, - і там чакаць смерць, бо я
стары і нервы мае хворыя.
Іберыйскія нервы Сенэкі мацнейшыя за Хілонавы
можа і не былі хворыя, але здароўе яго было ўвогуле дрэннае, бо выглядаў ен, як
цень,і галава яго цалкам зсівела у апошні час. Нярон жа зірнуў на яго і
падумаў, што можа акурат нядоўга будзе чакаць яго смерці і адказаў:
- Я не хачу выпраўляць цябе ў дарогу, калі ты
хворы, але яшчэ і таму, што па маей міласці хачу, каб ты быў блізка, таму замест
выезду ў веску ты зачынішся ў сваім доме і не будзеш яго пакідаць.
Пасля ен рассмяяўся і дадаў:
- Калі я пашлю Акрата і Карына адных, то гэта
як бы я паслаў ваўкоў па авечак.Каго ж над імі паставіць?
- Пастаў мяне, высакародны! – азваўся Даміцый
Афр.
– Не, я не хачу наклікаць на Рым гнеў
Меркурыя, якога вы засароміце зладзействам. Мне патрэбен напэўна стоік, як
Сенэка ці як мой новы прыяцель – філосаф Хілон.
Сказаў гэта і пачаў аглядацца,
потым спытаў:
- А што адбылося з Хілонам?
Хілон жа прыйшоў у прытомнасць
на свежым паветры, вярнуўся у амфітэатр на песню цэзара, наблізіўся і сказаў:
- Вось я, светлы плод сонца і месяца.Я быў
хворы, але твой спеў вылечыў мяне.
– Я пашлю цябе у Ахаю. – сказаў Нярон. – Ты
павінен ведаць усе да гроша, колькі там есць у кожным храме.
– Зрабі так, Зеўсе, а богі прынясуць табе
такую даніну, якой нікому ніколі не прыносілі.
– Я зрабіў бы так, але не хачу пазбаўляць цябе
агляду відовішчаў.
– Ваал! – прамовіў Хілон.
А аўгустыяне радасныя, што настрой цэзара
палепшыўся, пачалі смяяцца і гаварыць:
- Не, высакародны! Не пазбаўляй гэтага мужнага
грэка агляду відовішчаў.
– Але пазбаў мяне, высакародны, выгляду гэтых
крыклівых капіталійскіх гусянят, мазгі якіх, разам узятыя, не запоўнілі б нават
місачку з жолуду, - адказаў Хілон.- Я вось пішу, першародны сын Апалона, гімн
па-грэцку у твой гонар, і таму я хачу правесці некалькі дзен у храме муз, каб
іх прасіць аб натхненні.
– О, не! – усклікнуў Нярон. – Ты хочаш
адкруціцца ад наступных дзен відовішча.! Нічога не атрымаецца.
– Я клянуся табе, цэзар, што пішу гімн.
– Значыць будзеш пісаць яго ўночы. Малі Дыяну
аб натхненні, бо гэта сястра Апалона.
Хілон схіліў галаву, са злосцю зыркаючы на
прысутных, якія зноў пачалі смяяцца. Цэзар жа звярнуўся да Сенецыена і Суілія Неруліна:
- Уяўляеце сабе, што з прыгавораных на сення
хрысціян мы справіліся толькі з паловай.
На гэта стары Аквілус Рэгулус, вялікі знаўца
ўсяго, што тычылася амфітэатру, падумаўшы з хвіліну, прамовіў:
- Гэтае відовішча, дзе выступаюць людзі сінэ
арміс эт сінэ артэ( без зброі і без правіл), заўседы зацягваюцца, але ад таго
не менш займальныя.
– Я загадаю выдаць ім зброю – адказаў Нярон.
Але мысляр Вестынус выйшаў са свайго роздуму і
спытаў таямнічым голасам:
- Ці лічыце вы, што яны
бачаць штосьці, паміраючы? Яны ж пазіраюць уверх і гэтым нібы змяншаюць пакуты.
Я ўпэўнены, што яны бачаць штосьці...
Сказаўшы гэта, ен узняў
позірк да неба над амфітэатрам, над якім ноч пачала ўжо расцілаць свой зорны
веларыум. Іншыя ж адказалі смехам і жартаўлівымі дапушчэннямі, што хрысціяне могуць бачыць у
хвіліну смерці. Тымчасам цэзар даў знак нявольнікам, якія трымалі паходні і
пакінуў цырк, а за ім – вясталкі, сенатары, начэльнікі і аўгустыяне. Ноч была
светлая і цеплая. Каля цырку снавалі яшчэ цікаўныя, якія хацелі паглядзець на
ад’езд імператара, але якіясьці сумныя і маўклівыя. То тут, то там запляскалі ў
далоні, але хутка ўсе сціхла. Са спаліарыя вазы з рыпеннем ўсе вывозілі
акрываўленыя парэшткі хрысціян. Пятроній і Вініцый сядзелі падчас дарогі моўчкі. Толькі калі наблізіліся да вілы
, Пятроній спытаў :
- Ты думаў пра тое, што я табе сказаў?
– Так.
– І ты верыш, што цяпер і для мяне гэта справа
пераважная. Я павінен яе вызваліць насуперак імператару і Тыгеліну. Гэта нібы
барацьба, у якой я вырашыў перамагчы, ці яшчэ нібы гульня, у якой я хачу
выйграць хаця б і коштам уласнай скуры... сенняшні дзень яшчэ больш пераканаў
мяне ў гэтым.
– Няхай Хрыстос табе аддзячыць!
– Паглядзім.
Так размаўляючы, яны спыніліся перад дзвярыма
вілы і выйшлі з лектыкі.У гэты момант нейкая цемная постаць наблізілася да іх і
спытала :
- Гэта ты, высакародны Вініцый?
– Так, - адказаў трыбун, - а чаго ты хочаш?
– Я Назарый, сын Мірыям; іду з турмы і нясу
табе звестку аб Лігіі.
Вініцый паклаў руку яму на плячо і пры святле
паходні зазірнуў яму ў вочы і не мог прамовіць ані слова, але Назарый
здагадаўся пра застыўшыя на яго вуснах пытанні і сказаў:
- Яна яшчэ жывая. Урс паслаў мяне да цябе,
высакародны, каб паведаміць табе, што яна ў гарачцы моліцца і паўтарае твае
імя.
А Вініцый адказаў:
- Хвала Госпаду, які можа мне яе вярнуць.
Пасля чаго ен забраў Назарыя і правеў яго ў
бібліятэку. Праз хвіліну падыйшоў і Пятроній, каб паслухаць іх размову.
– Хвароба зберагла яе ад ганьбы, бо каты
баяцца хваробы – гаварыў хлопец. – Урс і Глаўк-лекар наглядаць за ей дзень і
ноч.
– Ахова засталаяс тая ж самая?
– Так, пане, і яна ў іх пакоі. Тыя вязні, якія
былі ў падзем’і, усе памерлі ад ліхаманкі ці пазадыхаліся без паветра.
– Хто ты? – спытаў Пятроній.
– Шляхетны Вініцый мяне ведае. Я сын удавы, у
якой жыла Лігія.
– І ты хрысціянін?
Хлопец зірнуў на Вініцыя з запытаннем, але
убачыў, што той моліцца ў гэты момант, узняў галаву і сказаў:
- Так.
– А як ты можаш свабодна ўваходзіць у турму?
– Я наняўся на вынас целаў памерлых, і зрабіў
гэта наўмысна, каб прыходзіць з
дапамогай да братоў маіх і прыносіць ім весткі з горада.
Пятроній стаў прыглядацца ўважлівей да
прыгожага твару хлопца, да яго блакітных вачэй і чорных густых валасоў, пасля
спытаў:
- З якой краіны ты, хлопча?
– Я галілеянін, высакародны.
– Ты хацеў бы, каб Лігія была вызвалена?
Хлопец узвеў погляд на неба. – Хаця б я сам
павінен быў потым памерці…
Тут Вініцый спыніў малітву і прамовіў:
- Скажы стражнікам, каб паклалі яе ў труну як
памерлую. Вазьмі памочнікаў, якія ўночы вынесуць яе разам з табой.Недалека ад
Смуродных Ямін вы знойдзеце маіх людзей з паланкінам, якім і аддасце
труну.Ахоўнікам паабяцай ад мяне, што дам ім столькі золата, колькі кожны зможа
ў плашчы вынесці.
І калі ен гэта гаварыў, то твар яго страціў
звычайную скамянеласць, бо абудзіўся ў ім воін, якому надзея вярнула ранейшую
энергію.Назарый жа расчырванеўся ад радасці і ўзняўшы рукі, усклікнуў:
- Няхай Хрыстос дапаможа ей ачуняць, бо яна
будзе вызвалена.
– Ты думаеш, стража згодзіцца? – спытаў
Пятроній.
– Яны, высакародны? Калі будуць ведаць пэўна,
што не напаткае іх за гэта кара і пакуты.
– Так! – гаварыў Вініцый. –
Стража хацела згадзіцца нават на яе ўцекі, тым больш дазволяць вынесці яе як
памерлую.
– Ёсць, праўда, чалавек, -
загаварыў Назарый, - які правярае распаленым жалезам, ці сапраўды целы, якія мы
выносім, мертвыя. Але гэты бярэ нават па
некалькі сестэрцый за тое, каб не дакранацца жалезінай да твараў памерлых. За
адзін залаты ен дакранецца да труны, а не да цела.
– Скажы яму, што ен атрымае поўную капсу
залатых.- сказаў Пятроній. – Але ці атрымаецца ў цябе падабраць памочнікаў?
– Я змагу падабраць іх такіх, якія б за грошы
прадалі ўласных жонак і дзяцей.
– А дзе ты іх знойдзеш?
– Ды ў самой турме ці ў горадзе. Стражнікі,
падкупленыя аднойчы, прапусцяць, каго мне патрэбна.
- У такім выпадку правядзеш
як наемніка мяне, - сказаў Вініцый.
Але Пятроній пачаў яго адгаворваць з усей
душой, каб той не рабіў гэтага. Прэтарыянцы маглі б пазнаць яго нават
преаапранутым і ўсе магло б быць дарэмна. “Ні ў турму, ні ля Смуродных Ямін,
-сказаў ен. – Трэба, каб усе: і цэзар, і Тыгелін былі перакананыя, што яна
памерла, інакш бы ў той жа момант выправілі пагоню. Падазрэнні мы можам
выключыць толькі так, што калі яе вывязуць у Албанскія горы ці далей да
Сіцыліі, мы застанемся ў Рыме. Праз тыдзень ці два толькі ты захварэеш і
паклічаш Няронавага лекара, які параіць табе выехаць у горы. Тады вы і
злучыцеся, а потым... тут ен на хвіліну задумаўся, потым махнуў рукой і дадаў:
- Потым можа быць надыйдзе іншы час.
– Няхай бог злітуецца над ею, - сказаў
Вініцый, - бо ты гаворыш аб Сіцыліі, а яна хворая і можа памерці...
– Змесцім яе тады бліжэй. Яе вылечыць само
паветра, галоўнае каб мы яе вызвалілі з турмы. У цябе няма ў гарах якога –небудзь
арандатара, вернага табе?
– Есць, есць! Так!- хутка адказаў Вініцый. –
есць каля Карыолі ў гарах пэўны чалавек, які мяне расціў і які любіць мяне да
гэтага часу. Пятроній падаў яму таблічку.
– Напішы яму, каб прыбыў сюды заўтра.Я зараз
жа вышлю ганца.
Сказаўшы гэта, тут жа паклікаў чалавека, які
адказваў за атрый і аддаў яму адпаведныя загады. Праз некалькі хвілін конны
нявольнік ужо рушыў ўночы у Карыолу.
– Я хацеў бы, - прамовіў Вініцый, - каб Урс суправаджаў яе ў
дарозе... Я быў бы спакайнейшы.
– Высакародны, - сказаў Назарый, - чалавек гэты непамернай
сілы, ен праломіць краты і пойдзе за ей. Есць адно вакно над стромкай і высокай
сцяной, пад якой няма аховы. Я прынясу Урсу вяроўку, а астатняе ен сам ўсе
зробіць.
– Клянуся Геркулесам! – сказаў Пятроній. – Няхай
уцякае, як яму хочацца, але не разам з ей і не праз два ці тры дні пасля яе, бо
пайшлі б за ім і выкрылі б яе сховішча. Клянуся Геркулесам! Калі вы не хочаце
загубіць сябе і яе, я загадваю вам або не гаварыць яму аб Карыолі, або складваю
рукі. Яны абодва зразумелі слушнасць яго заўвагі і замоўклі. Пасля Назарый
пачаў развітвацца, абяцаючы прыйсці назаўтра на світанні. Са стражай
спадзяваўся дамовіцца яшчэ гэтай ноччу, але перад тым хацеў зайсці да маці,
якая ў гэтыя няпэўныя і страшныя часіны хвалявалася пра яго штохвілінна.
Памочніка ен вырашыў наўмысна не шукаць у горадзе, але знайсці і падкупіць
аднаго сярод тых, якія разам з ім выносілі трупаў з турмы. Ужо на самым выйсці
ен затрымаўся яшчэ і адвеў Вініцыя у бок, шэпчучы:
- Высакародны! Я не скажу аб нашым намеры нікому,
нават маці, але апостал ПЁтр абяцаў прыйсці да нас з амфітэтра і яму я раскажу
усе.
– У гэтым доме можаш гаварыць уголас, -
адказаў Вімніцый. – Апостал Петр быў у амфітэатры з людзьмі Пятронія. Зрэшты я
сам пайду з табою.
І ен загадаў падаць яму плашч нявольніка,
пасля чаго яны выйшлі. Пятроній глыбока ўздыхнуў. “Я жадаў удумках, каб яна
памерла ад гэтай ліхаманкі, бо для Вініцыя было б гэта хоць крыху менш
страшным.Але цяпер я гатовы ахвяраваць залаты трыножнік Эскулапу, каб яна
ачуняла..Ах ты, Вогнебароды, хочаш учыніць сабе відовішча з пакутаў кахаючага!
Ты, Аўгуста, раней зайздросціла прыгажосці дзяўчыны, а цяпер пэўна з’ела б яе
жывой, таму што загінуў твой Руфій... ты, Тыгелін, хочаш яе загубіць на злосць
мне! Убачым яшчэ. Я кажу вам, што вочы вашы не ўбачаць яе на арэне, бо ці яна
памрэ ўласнай смерцю, ці я яе адбяру у вас як у сабак з зубоў... І адбяру так,
што вы не будзеце аб гэтым ведаць, а потым колькі разоў на вас пагляджу,
столькі і падумаю: вось дурні, якіх абвеў вакол пальца Пятроній... І задаволены
сабой, прайшоў у трыкліній, дзе разам з Эўнікай сеў вячэраць. Рытар чытаў увесь
гэты час “Сялянак” Тэакрыта. На двары вецер нагнаў хмар з боку Сарактэ і
раптоўная навальніца спыніла цішу пагодлівай летняй ночы. Час ад часу грымоты
разносіліся над сямю узгоркамі, яны ж, лежачы побач за сталом, слухалі
сельскага паэта, які на мілагучнай дарыцкай гаворцы апяваў каханне пастушкоў, а
потым, заспакоеныя, сталі рыхтавацаа да салодкага адпачынку. Аднак яшчэ паспеў
вярнуцца Вініцый. Пятроній даведаўся аб звароце і выйшаў да яго з запытаннем:
- Ну што? Ці не прыдумалі вы чаго новага і ці
Назарый пайшоў ужо у турму?
– Так, - адказаў малады чалавек, прыгладжваючы
валасы, намоклыя ад дажджу. – Назарый пайшоў дамовіцца з аховай, а я бачыў Пятра,
які мне наказаў маліцца і верыць...
– Гэта добра. Калі ўсе пойдзе, як надумалі, то
ў наступную ноч можна яе будзе вынесці.
– Верны чалавек з астатнімі людзьмі павінен
быць на світанні.
- Гэта кароткая дарога.
Адпачні цяпер.
Але Вініцый укленчыў у
сваім кубікуле і стаў маліцца
. На світанні прыбыў з
Карыолі верны чалавек, афрыканец, і прывеў з сабой згодна з пажаданнем Вініцыя,
мулаў, паланкін і чатырох надзейных людзей, выбраных сярод брытанскіх
нявольнікаў, якіх зрэшты прадбачліва
пакінуў у гасподзе на Субуры. Вініцый, які не спаў усю ноч, выйшаў, каб
павітаць яго, той жа рушыў насустрач, убачыўшы маладога гаспадара і цалуючы яго
руку і вочы, сказаў:
- Дарагі мой, можа ты хворы, ці скруха забрала
кроў з твайго твару, бо лдезь цябе пазнаў з першага погляду.
Вініцый правеў яго ва ўнутраную каланаду,
называную ксыст, і там даверыў яму таямніцу. Слуга слухаў вельмі ўважліва і на
яго твары, абветраным і сухім, можна было заўважыць вялікую усхваляванасць,
якую ен нават не намагаўся схаваць.
– Значыць, яна хрысціянка? – закрычаў ен. І
зазірнуў у твар Вініцыя запытальна, а той здагадаўся, пра што пытаецца ў яго
позіркам селянін, бо адказаў:
- І я хрысціянін...
У гэты час ў вачах служкі бліснулі слезы; хвіліну
ен маўчаў, потым узняў рукі і сказаў:
- Дзякуй табе, Хрысце, што ты зняў бяльмо з
найдаражэйшых у свеце вачэй. Пасля ен абняў галаву Вініцыя і плачучы ад шчасця,
пачаў цалаваць яго ў лоб
Праз хвіліну падыйшоў
Пятроній, ведучы за сабой Назарыя.
– Добрыя звесткі! – сказаў ен яшчэ здалек.
Сапраўды яны былі добрыя. Раней яшчэ Глаўк-лекар
заручаўся за жыцце Лігіі, паколькі яна змагалася з самой астрожнай ліхаманкай,
ад якой і ў Туліянуме і ў іншых турмах паміралі сотнямі людзі. Што ж да аховы і
чалавека, што пацвярджаў смерць распаленым жалезам, то не было ніякіх
цяжкасцей. Памочнік, Атус, быў таксама ўлагоджаны.
– Мы зрабілі дзіркі ў труне так, каб хворая
магла дыхаць, - расказваў Назарый. - Уся небяспека ў тым, каб яна не застагнала
ці не азвалася ў хвіліну, калі мы будзем праходзіць каля прэтарыянцаў. Яна
вельмі слабая і зранку ляжыць з закрытымі вачамі. Дарэчы, Глаўк дае ей напой
для сну, які сам гатуе з прынесеных мною з горада лекаў. Вечка труны не будзе
прыбіта. Паднімеце яе легка і забераце хворую у паланкін, мы ж пакладзем у
труну мех з пяском, які няхай будзе ў вас прыгатаваны.
Вініцый, слухаючы гэтыя словы, быў белы, як
палатно, але слухаў з такой увагай, што здавалася, чытае думкі Назарыя і яго
словы.
– А іншыя якія целы будуць выносіць з турмы? –
запытаў Пятроній
- Памерла за сенняшнюю ноч каля дваццаці
чалавек, а да вечара памрэ яшчэ колькі дзесяткаў, - адказаў хлопец, - Мы
павінны будзем ісці з усей працэсіяй, але будзем намагацца, каб застацца ззаду.
На першым павароце мой таварыш наўмысна закульгае. Такім чынам адстане значна
ад іншых. Вы чакайце нас каля малога храма Лібітыны. Хоць бы Бог даў ноч як
мага цямнейшую.
– Бог дасць, - сказаў слуга-афрыканец. - Учора
быў вечар светлы, а потым рапоўна ўдарыла навальніца. Сення неба зноў
пагодлівае. Але парыць ад ранку. Штоноч цяпер будуць дажджы і навальніцы.
– Вы пойдзеце без ліхтароў? – спытаў Вініцый.
- Наперадзе толькі нясуць паходні. Вы на
ўсялякі выпадак будзьце ля храма Лібітыны, як толькі сцямнее, хаця мы і выносім
звычайна трупы толькі перад самай апоўначчу.
Замоўклі, чуваць было толькі кароткае дыханне Вініцыя.
Пятроній звярнуўся да яго:
- Я табе казаў учора, што лепш бы было , каб і
мы абодва засталіся ў доме. Цяпер жа бачу, што сам я не змагу ўседзець.
..Дарэчы, калі б гаворка ішла пра ўцекі, трэба было б быць больш асцярожнымі,
але паколькі яе выносяць як памерлую, то мне падаецца, што нікому нават малое
падазрэнне не прыйдзе на думку.
– Так! Так! – адказваў Вініцый. – Я павінен
там быць. Я сам яе дастану з труны.
– Калі яна будзе ў маім доме пад Карыолі, то я
адказваю за яе,- прамовіў афрыканец.
На гэтым размова
скончылася. Слуга падаўся да гасподы, да сваіх людзей. Назарый, забраўшы пад
туніку мяшэчак з золатам, вярнуўся у турму. Для Вініцыя пачаўся дзень, поўны
непакою, гарачкі, трывогі і чакання.
– Справа павіна ўдацца, бо добра прадумана, -
казаў яму Пятроній. – Лепш і немагчыма было усе ўладзіць. Ты павінен быць нібы
без розуму і хадзіць у цемнай тозе. Але ў цыркі хадзіць не пакідай. Няхай цябе
бачаць.. Так усе абстаўлена, што не можа быць памылак. Але! Усе ж ты сапраўды
ўпэўнены у тваім чалавеку?
– Гэта хрысціянін, - адказаў Вініцый. Пятроній
пазіраў на яго са здзіўленнем, пасля чаго павеў плячыма і сказаў нібы сам сабе:
- Клянуся Палуксам! Як гэта аднак пашыраецца!
І як утрымлівае людскія душы! ..Пад такой пагрозай людзі выракліся б адразу
усіх багаццяў рымскіх, грэцкіх і егіпецкіх. Аднак дзіўна... Клянуся Палуксам!
Калі б я верыў, што яшчэ штосьці ў свеце залежыць ад нашых багоў, то абяцаў бы
цяпер кожнаму з іх па шэсць белых быкоў, а капіталійскаму Юпітэру – дванаццаць.
Але і ты не шкадуй абяцанняў твайму Хрысту...
– Я Яму душу аддаў... – адказаў Вініцый.
І яны разыйшліся. Пятроній вярнуўся у кубікул.
Вініцый жа пайшоў паглядзець здалек на турму, адтуль падаўся аж на склон
Ватыканскага узгорка, да той хаты фосара, у якой з рук Апостала атрымаў крыж.
Яму здавалася, што ў гэтай хаце Хрыстос выслухае яго хутчэй, чым дзе-небудзь у
іншым месцы, таму знайшоў хату і упаў на зямлю, сабраў усе сілы сваеў збалелай
душы ў малітве аб літасці і паглыбіўся ў яе так, што забыўся, дзе ен і што з ім
адбываецца. Пасля апоўдня яго вывелі з забыцця гукі труб, якія даносіліся з
боку Няронавага цырку. Тады ен выйшаў з хаты і стаў аглядацца наўкол, нібы
толькі што прачнуўся. Быў спякотны дзень, цішыню час ад асу парушалі ўсяго
толькі трубы, ды не змаўкалі, стракочучы ў траве, конікі. Парыла, і неба на
гарызонтам было яшчэ больш блакітным, але ў баку Сабінскіх гор нізка над самй
зямлей збіраліся цемныя хмары. Вініцый вярнуўся дадому. У атрыі яго чакаў
Пятроній.
– Я быў на Палатыне, - сказаў Пятроній. - Я
наўмысна паказаўся там і нават сеў пагуляць у косці. У Аніцыя вечарам пір, і я
абяцаў, што мы прыйдзем, але толькі пасля апоўначы, бо мне патрэбна
адаспацца.Ва ўсялякім выпадку, я там буду і было б добра, каб і ты пайшоў.
– Не было ніякіх вестак ад слугі ці ад
Назарыя? – спытаў Вініцый.
– Не, не было. Мы іх убачым толькі апоўначы. А
ты заўважыў, што збіраецца навальніца?
– Так.
– Заўтра нам учыняць
відовішча з раскрыжаваннем хрысціян, але можа быць, дождж перашкодзіць.
Пятроній падыйшоў да Вініцыя і дакрануўся да яго пляча:
- Але яе ты не ўбачыш на крыжы, а толькі ў Карыолі.Клянуся
Кастарам! Момант, у які мы яе вызвалім, я не прамяняю на ўсе гемы Рыма! Ужо
вечар хутка...
Сапраўды вечарэла, а
цямнець у горадзе пачало яшчэ раней звычайнага з-за хмар, якія ўкрылі ўвесь
небасхіл. З наступствам вечара паліўся моцны дождж, і вільгаць, выпараючыся з
распаленых дзеннай спякотай камянеў, запоўніла вуліцы туманом. Дождж то
суцішваўся, то ізноў налятаў кароткімі парывамі.
– Пойдзем! – сказаў нарэшце Вініцый. – З-за
навальніцы могуць пачаць раней выносіць целы з турмы.
– Так, час! – адказаў Пятроній. І накінуўшы
гальскія плашчы з каптурамі, яны праз садовую калітку выйшлі на вуліцу.
Пятроній узяў кароткі рымскі кінжал, сіку, які браў заўседы выходзячы ўночы.
З-за навальніцы вуліцы былі пустыя. Час ад часу маланка рассякала неба,
асвятляючы яркім бляскам новыя сцены нядаўна ўзведзеных ці яшчэ будуючыхся
дамоў і мокрыя каменныя пліты, якімі былі павыкладаныя дарогі. Пасля даволі
доўгага шляху яны пры святле маланак ўбачылі нарэшце ўзгорак, на якім стаяў
маленькі храм Лібытыны, а ля падножжа ўзгорка – групу людзей з муламі і коньмі.
– Слуга мой!- ціха паклікаў Вініцый.
– Гэта я, гаспадар! – адазваўся голас сярод
дажджавога шуму.
– Усе падрыхтавана?
– Так, мой дарагі! Як толькі сцямнелася, мы
былі ўжо тут. Але вы схавайцеся пад адхонам, бо змокнеце да ніткі. Якая
навальніца! Я думаю, будзе град. На самай справе, словы яго пацвердзіліся - у
хуткім часе сыпануў град, спачатку малы, потым усе большы і гусцейшы.Адразу
стала холадна. Стоячы пад адхонам, схаваныя ад ветру і ледзянога граду, Пятроній,
Вініцый і служка ціха размаўлялі: - Калі нас хто-небудзь убачыць, - гаварыў слуга,
- ен нічога не будзе падазраваць, бо мы падобныя да людзей, якія чакаюць, калі
скончыцца навальніца. Але я баюся, як бы не адклалі вынас целаў на заўтрашні
дзень.
– Град хутка сцішыцца, - сказаў Пятроній. – мы
павінны чакаць хоць да самага світання.
І яны чакалі, прыслухоўваючыся, ці не данясецца
да іх шум рухаючыхся людзей, якія нясуць труны. Град супыніўся, але адразу ж
зашумеў лівень. Хвілінамі ўзнімаўся моцны вецер і даносіў з боку Смуродных Ямін
жудаснае паветра з трупным пахам, бо целы закопвалі неглыбока і неахайна.Раптам
слуга прамовіў:
- Я бачу ў тумане аганек... адзін.. другі,
трэці! Гэта паходні. І ен звярнуўся да сваіх людзей:
- Сачыце, каб мулы не фыркалі!
– Ідуць! – сказаў Пятроній.
Агні станавіліся ўсе больш выразнымі. Праз
хвіліну можна было ўжо адрозніць міргатанне ад павеваў ветра паходні. Слуга
пачаў хрысціцца і маліцца. Тымчасам сумная працэсія набліжалася і нарэшце, параўняўшыся
з храмам Лібітыны, спынілася. Пятроній, Вініцый і слуга прыціснуліся моўчкі да
узгорка, не разумеючы, што гэта азначае. Але тыя спыніліся толькі таму, каб
паабвязваць сабе твары і вусны тканінай, каб хоць неяк захаваць сябе ад
задушлівага смуроду, які каля самых путыкулаў быў проста невыносны, пасля
ўзнялі ношу з трунамі і пайшлі далей.
Адна толькі труна затрымалася насупраць маленькага храма. Вініцый падскочыў да
яе, за ім Пятроній, слуга і два нявольнікі-брытанцы з паланкінам. Але як
дабеглі, то ў цемнаце пачуўся поўны болю голас Назарыя.
– Высакародны, перанеслі яе разам з Урсам у
Эсквілінскую турму. . Мы ж нясем іншае цела! А яе забралі перад апоўначчу!..
Пятроній, калі вярнуўся дадому, быў, як хмара,
і не спрабаваў нават суцяшаць Вініцыя. Ен разумеў, што аб вызваленні Лігіі з
Эсквілінскіх падзем’яў няма зусім ніякай надзеі. Ен здагадваўся, што хутчэй за
ўсе яе перанеслі з Туліянума, каб яна не памерла ад ліхаманкі і каб не абмінула
прызначанага ей амфітэтра. Але гэта было і пацверджанне таго, што за ей сочаць
і сцерагуць больш пільна, чым іншых.Пятронію было шкада да глыбіні душы і яе, і
Вініцыя, але апрача гэтага мучыла яго і тая думка, што першы раз у жыцці
штосьці яму не ўдалося і што першы раз у жыцці яго перамаглі. “Фартуна,
здаецца, мяне пакідае, - казаў ен сабе, - але богі памыляюцца, калі лічаць, што
я згаджуся на такое, напрыклад, жыцце, як у Вініцыя!” Тут ен зірнуў на
пляменніка, які таксама глядзеў на яго шырокаадкрытымі вачыма.
– Што з табой? У цябе ліхаманка? – спытаў Пятроній.
Той жа адказаў нейкім дзіўным надтрэснутым і
павольным голасам, нібы ў хворага дзіцяці:
- А я веру, што Ен можа мне яе вярнуць.
Над горадам жа заціхалі апошнія грымоты
навальніцы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий