Змрок яшчэ не апусціўся на горад, калі
першыя хвалі публікі пачалі напаўняць сады імператара. Натоўпы, апранутыя па-святочнаму,
з вянцамі, цікаўныя і спяваючыя, часткова п’яныя ішлі паглядзець на новае,
дасюль нябачанае відовішча.Вокрыкі: “Семаксіі! Сарментыцыі!”чуліся на Віа
Тэкта, на мосце Эмілія і з другога берага Тыбра, на Трыумфальнай дарозе, каля
цырку Нярона і аж да Ватыканскага пагорка. Праўда, бачылі ўжо і раней ў Рыме
людзей, якіх палілі на слупах, але ніколі дасюль не бачылі такой колькасці
асуджаных. Цэзар і Тыгелін хацелі скончыць з хрысціянамі і разам з тым
прадухіліць заразу, якая з турмаў разыходзілася ўсе больш па гораду, загадалі
апаражніць усе падзем’і, так што засталося ў тых хіба некалькі дзесяткаў
людзей, пакінутых на канец відовішча.Таму натоўпы, якія ўваходзілі праз брамы
садоў, нямелі ад здзіўлення. Усе алеі, галоўныя і прылеглыя да іх, што праходзілі
сярод дрэваў, вакол лужкоў, астраўкоў, парослых кустарнікамі, ставочкаў,
сажалак і кветнікаў, былі пазастаўляныя смалянымі слупамі, да якіх і
папрывязвалі хрысціян.З вышэйшых месцаў можна было бачыць цэлыя шэрагі колля і
цел, уквечаных, у лістоце мірту і плюшчу, якія цягнуліся ўглыб па ўзвышшах і
нізінах так далека, што калі бліжэйшыя здаваліся карабельнымі мачтамі, то
далейшыя бачыліся каляровымі паўтыканымі ў зямлю тырсамі ці дзідамі. Мноства іх
пераўзышло чаканні публікі.Можна было падумаць, што цалкам пэўны народ
папрывязвалі да слупоў на ўцеху Рыму і мператару. Натоўпы гледачоў
затрымліваліся ў асобных месцах, гледзячы, наколькі вялікай была зацікаўленасць
у той ці іншай постаці, узросце ці паставе ахвяры, разглядалі твары, вянцы, гірлянды
з плюшчу, пасля ішлі далей і далей, задаючы сабе пэўныя пытанні:” Ці магло быць
столькі вінаватых ды як маглі падпаліць Рым дзеці, якія ледзь здольныя былі
самі хадзіць?” І незразумеласць ператваралася ў непакой. Тымчасам апусціўся
змрок, і на небе заблішчалі першыя зоркі. У гэты час каля кожнага асуджанага
стаяў нявольнік з палаючай паходняй у руцэ, а калі рэха труб разнеслася па ўсіх
частках садоў як азнака пачатку відовішчаў, усе нявольнікі паўкладалі полымя да
слупоў. Уквечаная і палітая смалой салома занялася светлым полымем, якое,
узнімаючыся з кожнай хвілінай, раскручвала завіткі плюшча, узбіралася да верху
і ахоплівала ўжо ногі ахвяр. Публіка сціхла, сады ж агучыліся адзіным вялікім
стогнам і крыкамі ад болю.Некаторя ахвяры, узнімаючы погляды да зорнага неба,
пачалі спяваць у гонар Хрыста.Народ слухаў.Але самыя чэрствыя сэрцы напоўніліся
страхам, калі з меншых слупоў пачуліся дзіцячыя, поўныя жудасці, крыкі: “Мама!
Мама!”, - і дрыжыкі працялі нават п’яных гледачоў ад выгляду гэтых галовак і бязвінных твараў,
перакрыўленых ад болю ці самлелых ад дыму, які ўжо пачаў душыць ахвяр.А полымя
ішло ўгару і паліла ўсе новыя вянцы ружаў і плюшчу.Разгараліся алеі галоўныя і
прылеглыя, гарэлі дрэвы, якія раслі блізка, і лужкі, і квяцістыя палеткі,
заблішчала ад водбліскаў полымя вада ў сажалках і ставочках, паружавелі
дрыготкія лісты на дрэвах і стала бачна як удзень.Смурод ад спаленых целаў
напоўніў сады, але ў гэты час нявольнікі пачалі сыпаць ў прыгатаваныя наўмысна
між слупоў кадзільніцы міру і алоэ.Сярод людзей пачуліся тут і там вокрыкі,
невядома ці то спачування, ці то задавальнення і радасці, і гук іх узрастаў з
кожнай хвілінай разам з агнем, які ахопліваў слупы, дасягаў ужо грудзей ахвяр,
скручваў гарачым подыхам валасы на іх галовах, кідаў цені на іх і так
пачарнелыя твары і ўрэшце выбухаў яшчэ вышэй, нібы ў падтрымку перамогі і
трыумфу той сілы, якая загадала яго раскласці.
Але
яшчэ на пачатку відовішча з’явіўся імператар на раскошнай цыркавой квадрызе,
запрэжанай чатырма белымі коньмі..За ім ехалі іншыя вазы, напоўненыя дваранамі
ў прыгожых строях, сенатарамі, капланамі і аголенымі ваганткамі з вянцамі на
галовах і жбанамі віна ў руках, часткова п’яных і выгукваючых дзікія
вокрыкі.Побач з імі былі музыкі,
прыбраныя як фаўны і сатыры, якія ігралі на цытрах, фармінгах, пішчалках і
ражках.На іншых вазах ехалі матроны і рымскія дзявіцы, таксама напалову
аголеныя і паўп’яныя. Каля квадрыг скакуны трэслі прыбранымі ў стужкі тырсамі,
іншыя білі ў бубны, астатнія пасыпалі кветкі.Уся гэта размаітая світа рухалася
і крычала “Эвоэ!” па найшырэйшай садовай
дарозе сярод дыму і чалавечых паходняў.Цэзар, трымаючы каля сябе Тыгеліна і
Хілона, страхам якога хацеў пацешыцца, сам кіраваў коньмі і ехаў не спяшаючыся,
пазіраючы на палаючыя целы і слухаючы вокрыкі публікі.Стоячы на высокай залатой
квадрызе, абкружаны жывой хваляй людзей, якая кланялася яму ў ногі, у
водблісках агню, з залатым вянцом цыркавога пераможцы, ен быў вышэй за галовы дваран,
усей публікі і здаваўся веліканам. Яго непрыгожыя рукі , якія ен высцягваў,
трымаючы лейцы, здавалася, благаслаўлялі народ.На твары і ў прыплюшчаных вачах
яго была ўсмешка.Ен свяціў над людзьмі, як сонца ці як страшнае баство, але
прыгожае і моцнае. Часам ен спыняўся, каб прыгледзецца лепш ці то да якой
дзявіцы, лона якой пачынала сквырчэць у полымі ці да перакошанага сутаргамі
твару дзіцяці, і зноў ехаў далей, ведучы за сабой шаленую і гучную світу. Часам
ен кланяўся народу, пасля зноў, прагінаючыся назад, кранаў залатыя лейцы і
размаўляў з Тыгелінам. Нарэшце ен даехаў да вялікага фантану, які быў
пасярэдзіне скрыжавання дзвюх вулак, сыйшоў з квадрыгі і пакінуў таварышаў,
растварыўшыся ў натоўпе. Яго віталі крыкам і воплескамі.Ваганткі, німфы, сенатары,
аўгустыяне, фаўны, сатыры і воіны абкружылі яго тут жа шаленым колам, ен жа з аднаго боку з
Тыгелінам, з другога – з Хілонам, абыходзіў фантан, навокал якога палала
некалькі дзесяткаў паходняў, і ен затрымліваўся перад кожнай, назіраючы за
ахвярамі ці пасмейваючыся са старога грэка, на твары якога адбівалася
непамерная роспач. Нарэшце яны спыніліся перад высокім слупам, прыбраным міртам
і абкручаным віючыміся раслінамі.Чырвоныя языкі агню даходзілі тут ужо да кален
ахвяры, але твару яго немагчыма было распазнаць, бо жывыя палаючыя галінкі
засланілі яго дымам.Праз хвіліну аднак вецер развеяў дым, і стала бачна галава
старога з сівой па грудзі барадою.Ад гэтага выгляду Хілон скруціўся раптам у
клубок, як параненая змяя, з вуснаў жа яго пачуўся крык хутчэй падобны да
каркання:
- Глаўк! Глаўк!
І
сапраўды з палаючага слупа на яго пазіраў
лекар Глаўк. Ен яшчэ быў жывы. Твар быў збалелы і нахілены так, нібы ен
хацеў у апошні раз паглядзець на свайго ката, які яго і прадаў, і пазбавіў
жонкі, дзяцей, наслаў на яго забойцу, а калі гэта ўсе адпусцілі яму ў імя
Хрыста, яшчэ раз аддаў яго ў рукі катуючых. Ніколі чалавек не рабіў іншаму
страшнейшых і больш крывавых крыўд. І вось ахвяра палала цяпер на прасмоленым
слупе, а кат стаяў ля яе ног. Глаўк не зводзіў вачэй з твару грэка. Часам засцілаў яго вочы дым, але калі дуў вецер, Хілон
зноў бачыў скіраваны на яго позірк. Ен узняўся і хацеў уцячы, але не мог.
Раптам яму здалося, што ногі яго пасталі алавяннымі, і што нейкая нябачная рука
ўтрымлівае яго з нечалавечай сілай каля гэтага слупа. І ен нібы скамянеў.
Адчуваў толькі, як нешта яго перапаўняе, нешта ірвецца, што досыць яму пакутаў
і крыві, што надыходзіць канец жыцця і што ўсе навокал знікае: і цэзар, і яго
двор, і натоўпы , і абкружае яго нейкая бяздонная страшная і чорная пустка, у
ей жа бачны толькі гэтыя вочы пакутніка, якія выклікаюць яго, Хілона, на суд. А
Глаўк схіляў усе ніжэй галаву і ўсе пазіраў.Прысутныя здагадаліся, што паміж
гэтымі людзьмі штосьці адбываецца, але смех не сарваўся з іх вуснаў, бо ў выразе твару Хілона было
штосьці страшнае: працяла яго такой трывогай і такім болем, нібыта гэтыя языкі
полымя палілі яго ўласнае цела. Раптам ен захістаўся і прасцягваючы рукі ўгару
закрычаў страшна і пранізліва:
-
Глаўк! У імя Хрыста! Прабач!
Навокал усе сціхла: дрыжыкі прабеглі па спінах
прысутных, і ўсе позіркі мімаволі ўзняліся ўверх. А галава пакутніка злегку
зварухнулася, пасля чаго з самага верху слупа пачуўся падобны да стогну гук:
“Прабачаю!..”
Хілон упаў тварам на зямлю, выючы, як
дзікі звер, і набраўшы зямлю ў абедзве прыгаршчы, пасыпаў ею сваю галаву.
Тымчасам полымя выбухнула ўверх, ахапіла грудзі і твар Глаўка, - расплялася
міртавая карона на яго галлаве, - і ўзнялося да канца слупа, які цалкам
засвяціўся вялізным яркім полымем. Але Хілон
узняўся праз момант з тварам настолькі змененым, што аўгустыянам
здалося, нібы яны бачаць іншага чалавека.Позірк яго гарэў нязвыклым святлом,
зморшчкі на ілбе расправіліся, і недалужны хвілінай раней грэк цяпер выглядаў,
як нейкі жрэц, які убачыў баство і які хоча адкрыць невядомыя ісціны.
- Што з ім? Ен сшалеў! – пачулася некалькі
галасоў.Ён жа павярнуўся да натоўпа і высцягнуў уверх правую руку ды пачаў
крычаць так моцна, каб не толькі аўгустыяне, але і ўсе прысутныя маглі пачуць
яго голас:
- Народ
Рыма! Прысягаю сваей смерцю, што гінуць бязвінныя, а падпальшчык – вось гэты!..
І ен паказаў пальцам на Нярона.Настала
хвіліна цішы.Двор здранцвеў.
Хілон стаяў доўга з высцягнутай дрыжачай
рукой, паказваючы пальцам на імператара.Раптам усе заварушыліся.Народ, як
хваля, якую гоніць раптоўная бура, кінуўся да старога, хочучы яго лепш бачыць.
Тут і там пачуліся крыкі: “Трымай!”, а дзесьці: “Гора нам!” У тлуме пачуліся
свіст і крыкі: “Вогнебароды! Матказабойца! Падпальшчык!”
Бязладдзе расло з кожнай
хвілінай.Вакханкі, лямантуючы, сталі хавацца на вазах. Раптам некалькі спаленых
слупоў перавярнулася, рассыпаючы навокал іскры і павялічваючы перапалох. Сляпая
густая хваля народу падхапіла Хілона і панесла яго углыб саду. Паўсюдна слупы
пачалі перагараць і падаць папярок дарог, напаўняючы алеі дымам, іскрамі,
непрыемнымі пахамі згарэлых дрэў і людскога тлушчу.Згасалі агні далей і бліжэй.
У садах пацямнела. Натоўпы занепакоіліся, пасумнелі і ўстрывожыліся ды пачалі
праціскацца да брамаў.Звестка аб тым, што адбылося, перадавалася з вуснаў у
вусны, змененая і перабольшаная.Адны расказвалі, што імператар самлеў, іншыя –
што сам прызнаўся пра ўласны загад падпаліць Рым, трэція – што ен цяжка
захварэў, іншыя ўрэшце, што яго вывезлі мертвага на возе. Тут і там чуліся
словы спачуванняў хрысціянам: “Не яны спалілі Рым, дык навошта ж столькі крыві,
пакут і несправядлівасці? Ці богі не будуць помсціць за нявінных і якія ж ахвяры
здолеюць іх зноў улагодзіць?” Словы “іноксіа корпора!” – усе часцей
паўтараліся. Жанчыны лямантавалі ўголас над дзецьмі, якіх столькі кінулі дзікім
жывелам; папрыбівалі да крыжоў і спалілі ў гэтых праклятых садах! І нарэшце
лямант змяніўся на праклены імператару і Тыгеліну.Але былі і такія, якія раптам спыняліся, задавалі сабе
ці іншым пытанні:” Што ж гэта за баство, якое дае такую сілу, нягледзячы на
пакуту і смерць?” І яны вярталіся дадому задумлівыя.Хілон яшчэ доўга блукаў па
садах, не ведаючы, куды ісці і не
разбіраючы дарогі. Цяпер ен ізноў адчуў сябе нямоглым, хворым, няшчасным
старым. Ен спатыкаўся аб недагарэлыя целы, наступаў на галаўні, якія выбухвалі
яму ўслед россыпам іскраў, а то ўсаджваўся і глядзеў навокал пустым позіркам. У
садах стала амаль зусім цемна – толькі між дрэваў плыў бледны месяц, асвятляючы
смутным святлом алеі ды яшчэ абвугленыяя і паваленыя слупы і чарнеючыя
бясформеннымі грудамі трупы. Старому грэку здавалася, быццам на месяцы ен
бачыць твар Глаўка, быццам вочы Глаўка ўсе глядзяць і глядзяць на яго, і ен
намагаўся схавацца ад месяцовага святла. Нарэшце ен усе ж выйшаў з ценю і
міжвольна падганяемы нейкай таямнічай сілаю, накіраваўся да фантана, дзе сканаў
Глаўк. Раптам нечая рука дакранулася да яго пляча. Стары павярнуўся і, бачачы
перад сабой незнаемую постаць, закрычаў са страхам у голасе:
-
Хто гэта? Хто ты?
–
Апостал Павел з Тарсу.
– Я
пракляты! Чаго ты хочаш ад мяне?
А
апостал адказаў: - Хачу цябе выратаваць.
Хілон абаперся на дрэва. Ногі хісталіся пад ім,
і рукі павіслі уздоўж цела.
–
Для мяне няма збаўлення! – сказаў ен глуха.
–
Ці не чуў ты, што Бог прабачыў пакаяўшамуся на крыжы прайдзісвету? – спытаў
Павел.
–
Ці ты не ведаеш, што я нарабіў?
– Я
бачыў твой боль і чуў, што ты засведчыў праўду.
-
О, высакародны!..
– І
калі слуга Хрыста прабачыў цябе ў час пакуты і смерці, няўжо ж бы Хрыстос не
прабачыў?
А
Хілон абхапіў рукамі галаву, як вар’ят:
- Прабачэнне!
Для мяне прабачэнне!
–
Бог наш – гэта Бог міласэрнасці, - адказаў Апостал.
– І
для мяне? – паўтарыў Хілон. І застагнаў, як чалавек, якому не хапае сіл, каб
перамагчы боль і пакуту. Павел жа прамовіў:
- Трымайся за мяне і пойдзем!
І
падтрымліваючы Хілона, рушыў крыжаванымі вуліцамі, кіруючыся рэхам ад фантану,
які здавалася, плакаў сярод начной цішы над целамі замучаных.
- Бог наш – гэта Бог міласэрнасці –
паўтарыў Апостал. – Калі б ты стаяў ля мора і кідаў у яго камні, ці мог бы ты
закідаць імі глыбіню мора? А я кажу табе, што міласэрнасцьХрыста – як мора, і
што грахі нашы і віна людская патанаюць у ім, як каменне ў бездані. І я кажу
табе, што яна, як неба, якое пакрывае горы, зямлю і моры, бо есць усюды і не
мае межаў і таму – бясконцая. Ты пакутаваў ля слупа з Глаўкам, і Хрыстос бачыў
твае пакуты. Ты сказаў, не зважаючы на тое, што цябе заўтра можа напаткаць: “Вось
гэты – падпальшчык.”, і Хрыстос запомніў твае словы.Бо мінула твая злосць і
падман, а ў сэрцы застаўся адно балючы жаль...пойдзем са мной, і паслухай, што
я табе скажу: я таксама ненавідзеў Яго і праследаваў Яго абраных. Я не хацеў,
каб Ен быў, і не верыў у Яго, пакуль Ен не з’явіўся перада мной і не паклікаў
мяне.І з таго часу Ен – Любоў для мяне. А цяпер цябе Ен наведаў згрызотамі,
трывогай і болем, каб цябе паклікаць да сябе.Ты Яго ненавідзеў, а Ен любіў
цябе. Ты аддаваў на пакуты Яго вернікаў, а ен хоча табе прабачыць і выратаваць
цябе.
Грудзі бедалагі пачалі трэсціся ад вялікага
рыдання, ад якога разрывалася да самага дна душа , а Павел абдымаў яго,
супакойваў і веў, як воін вядзе палоннага. А праз хвіліну ізноў загаварыў:
-
Пойдзем са мной, і я цябе павяду да Яго. Па іншай прычыне хіба я прыйшоў бы да
цябе? Але ен загадаў мне збіраць душы чалавечыя у імя міласэрнасці, таму я
выконваю волю яго.Ты думаеш, што пракляты, а я табе кажу: павер у Яго, і цябе
чакае збаўленне.Ты думаеш, што Ен цябе ненавідзіць, а я табе паўтараю, што Ен
любіць цябе.Глядзі на мяне! Калі я не меў Яго у душы, то нічога не меў, апрача
злосці, якая жыла ў маім сэрцы, а цяпер Яго любові мне хапае больш за
бацькоўскай, больш за багацці і за цараванне.У Ім адным выйсце, ен адзіны
ўлічыць твой жаль, паспачувае тваей беднасці, суніме твае трывогі і узніме цябе
да Сябе.
Так
гаворачы, Павел прывеў Хілона да фантана, сярэбраны струмень якога пабліскваў
здаля ў месяцовым святле. Навокал было ціха і пуста, бо нявольніцкая служба ўжо
пазабірала адусюль абвугленыя слупы і целы пакутнікаў. Хілон кінуўся са стогнам
на калены і схаваўшы твар ў далонях, заставаўся нерухомы. Павел жа звярнуў
позірк да зорак і пачаў маліцца.
–
Божа, паглядзі на гэтага бедака, на яго жаль, на слезы і пакуту! Божа
міласэрны, які праліў кроў сваю за грахі нашы, тваей пакутай, смерцю і
ўваскрасеннем адпусці яго грахі!
Пасля ен замоўк, але доўга яшчэ глядзеў на
зоркі і маліўся. А ў гэты час дзесьці ля яго ног пачулася падобная да стогну
просьба:
-
Хрысце! Хрысце! Адпусці мае грахі!
Тады Павел падыйшоў да фантана і, набраўшы
вады ў прыгаршчы, вярнуўся да ўкленчыўшага старога:
-
Хілоне! Я хрышчу цябе ў імя Бацькі і Сына, і Духа Святога! Амінь!
Хілон узняў твар, раскінуў рукі і заставаўся
так нерухома.Месяц авсятляў поўняй яго ссівелыя валасы і такі ж белы, нерухомы,
нібы выкуты з каменю твар.
Хвіліны ішлі адна за адной, з вялікіх
птушарняў, змешчаных у садах Даміцыі, пачаў даносіцца спеў пеўняў, а Хілон яшчэ
стаяў на каленах, падобны да надмагільнай статуі. Нарэшце ен схамянуўся, устаў
і звярнуўся да апостала:
- Што я павінен рабіць перад смерцю?
Павел таксама выйшаў з задумлівасці ад той
непамернай сілы, якой не маглі супроцьстаяць нават такія душы, як у гэтага
грэка, і сказаў:
- Веруй
і засведчы ісціну!
Пасля яны выйшлі разам. Каля брамаў саду
апостал Павел блаславіў яшчэ раз старога і яны разыйшліся, бо хацеў гэтага сам
Хілон, таму што прадбачыў, што пасля таго, што адбылося, імператар і Тыгелін
загадаюць яго пакараць. І не памыліўся. Вярнуўшыся да сябе, ен застаў дом
абкружаны прэтарыянцамі, якія схапілі яго і пад начэльніцтвам Сцэвінуса завялі
на Палатын. Цэзар падаўся было на адпачынак, але Тыгелін чакаў, і калі ўбачыў
няшчаснага грэка, то прывітаў яго са спакойным, але поўным помсты выразам
твару.
– Ты
папоўніў злачынствы абразы маестату, - сказаў ен, - і кара цябе не абміне. Але
калі заўтра ты засведчыш у амфітэатры, што быў п’яны і звар’яцеў і што
падпальшчыкі – хрысціяне, карай табе будуць розкі і выгнанне.
– Я
не змагу, высакародны! – ціха адказаў Хілон.
А
Тыгелін падыйшоў да яго павольным крокам і голасам таксама прыцішаным спытаў:
- Як
гэта ты не зможаш, грэцкі сабака? Хіба ты не быў п’яны і хіба не разумеш, што
цябе чакае? Паглядзі туды!І сказаўшы гэта, ен паказаў на кут атрыя, у якім
побач з доўгай драўлянай лавай стаяла ў мроку чацвера нерухомых нявольнікаў тракскіх
з вяроўкамі і абцугамі ў руках. А Хілон адказаў:
- Я
не змагу, высакародны!
Тыгеліна пачаў ахопліваць гнеў. Але ен яшчэ
стрымліваў сябе.
–
Ты бачыў, спытаў ен, - як паміраюць хрысціяне? І ты так хочаш?
Стары ўзняў збялелы твар, нейкі час яго вусны
ціха варушыліся, пасля ен адказаў:
- І
я веру ў Хрыста!
Тыгелін паглядзеў на яго са здзіўленнем:
-
Сабака, ты напэўна сапраўды звар’яцеў!
І
раптам нарастаючы ў яго сэрцы гнеў сарваў замок. Скочыў да Хілона і схапіў яго
абедзвюмя рукамі за бараду, паваліў на зямлю і пачаў таптацца па ім, паўтараючы
ўжо з пенай на вуснах:
-
Ты адмовішся ад сваіх слоў! Адмовішся!
– Я
не змагу! – адказаў яму з зямлі Хілон.
–
На пакуты яго!
Пачуўшы гэты загад тракійцы схапілі старога і
паклалі яго на лаву, пасля прывязалі яго да яе вяроўкамі, пачалі абцугамі
сціскаць яго схуднелыя бедры. Але ен падчас , калі яго прывязвалі, цалаваў з
пакорай іх рукі, потым заплюшчыў вочы і здавалася нібы памер. Аднак ен быў
жывы, бо калі Тыгелін схіліўся над ім і яшчэ раз спытаў: “Ты адмовішся?”, то
яго збялелыя вусны злегку зварухнуліся і з іх сарваўся ледзь чутны шэпт: “Не..
змагу!...”
Тыгелін загадаў спыніць катаванне і стаў
хадзіць па атрыю з тварам, перакошаным ад злосці, але не маючы выйсця. Урэшце
відавочна яму прыйшла да галавы нейкая новая думка, бо ен загадаў тракам:
-
Вырваць яму язык!
Комментариев нет:
Отправить комментарий