Аднойчы вечарам Пятронія наведаў сенатар
Сцэвінус і пачаў з ім доўгую размову аб цяжкім часе, у які абодва жылі, і аб
цэзары. І гаварыў ен так адкрыта, што Пятроній, хаця і меў прыязнасць да яго,
пачаў цяпер яго асцерагацца. Сенатар скардзіўся, што свет ідзе не тым шляхам і
шляхам шаленым і што ўсё разам ўзятае павінна скончыцца катастрофай,
страшнейшай, чым пажар у Рыме. Ен казаў, што нават аўгустыяне незадаволены, што
Феніус Руфус, другі прэфект прэтарыянцаў, церпіць з найбольшым прымусам агідныя
загады Тыгеліна і што ўвесь род Сенэкі ўжо даведзены да апошняга выхадкамі таксама
са старым майстрам думкі, як і з Луканам. У канцы ен пачаў узгадваць аб
незадаволенасці люду і нават прэтарыянцаў, якіх значную частку Феніус Руфус
змог звярнуць да сябе.
–
Навошта ты гаворыш гэта? – спытаў яго Пятроній.
-
Я перажываю за цэзара, - адказаў Сцэвінус. – У
мяне далекі родны служыць прэтарыянцам, і яго клічуць Сцэвінус, як і мяне, і ад
яго я ведаю, што адбываецца ў атрадзе... Незадаволенасць расце і там. Калігула,
бачыш ты, быў таксама шалены, і паглядзі, што адбылося! Знайшоўся Касій Херэа...
Страшны гэта быў учынак, і пэўна не знойдзеш сярод нас такога, хто б яго
ўхваліў, але аднак Херэа вызваліў свет ад пачвары.
-
– Пэўна, - адказаў Пятроній, - ты гаворыш так:
“Я Херэю не ўхваляю, але гэта быў дасканалы чалавек, і няхай бы богі далі нам
такіх як найбольш.”
Але
Сцэвінус змяніў тэму гаворкі і пачаў неспадзявана ўхваляць Пізона: яго род, яго
паходжанне, яго прывязанасць да жонкі, і нарэшце – розум, спакой і дзіўны дар
аб’ядноўваць вакол сябе людзей.
– У
цэзара няма дзяцей, - сказаў ен, - і ўсе бачаць яго пераемнікам Пізона. Няма
нічога дзіўнага, што кожны дапамог бы яму ад усей душы атрымаць уладу. Яго
паважае Феніус Руфус, род Анеяў яму цалкам адданы. Плаўцій Латэранус і Тулій
Сенецыё пайшлі б за яго ў агонь. І тое ж зрабілі б Наталіс і Субрый Флавій, і Супліцый
Аспер, і Афраній Квінцыянус, і нават Вестынус.
– З
гэтага апошняга Пізону няшмат будзе карысці, - адказаў Пятроній, - Вестынус
баіцца ўласнага ценю, баіцца духаў і сноў, але гэта чалавек справы, якога
слушна хочуць прызначыць консулам. Што ў душы ен супраць праследаванняў хрысціян,
таго ты не павінен ўлічваць яму за дрэнную рысу, бо і табе лепш было б, каб
гэтыя шаленствы скончыліся.
–
Не мне, а Вініцыю, - сказаў Пятроній. – Дзеля Вініцыя я хацеў бы вызваліць адну
дзяўчыну, але не магу , бо выпаў з міласці Вогнебародага.
– Як
гэта? Ты не заўважаеш, што цэзар зноў набліжаецца да цябе і пачынае з табой
размаўляць? І скажу табе, чаму. Ен выязджае зноў у Ахаю, дзе павінен спяваць
ўласнаскладзеныя грэцкія песні. Ен вельмі хоча ў гэтае падарожжа, але дрыжыць
ад думкі пра з’едлівыя кпіны грэкаў.Ен уяўляе сабе, што можа яго напаткаць ці
найвялікшы трыумф, ці найвялікшае зняслава. Яму патрэбны добрыя парады, і ен
ведае, што лепшай, чым парада ад цябе, ніхто яму не зможа падаць. Гэта прычына,
па якой ты вяртаешся да яго прыязнасці –
- Лукан не мог бы мяне замяніць.
– Меднабароды
ненавідзіць яго і ў душы ўжо вынес смяротны прысуд. Шукае толькі выпадак, бо ен
заўседы іх шукае.
– Клянуся
Кастарам! – сказаў Пятроній. – Быць можа і так. Але я б хацеў яшчэ адзін спосаб
хуткага звароту яго прыхільнасці.
–
Які?
–
Паўтарыць Меднабародаму ўсе тое, што ты хвілінай раней мне расказаў.
– Я
нічога не гаварыў! – ускрыкнуў занепакоена Сцэвінус. Пятроній жа паклаў яму
руку на плячо.
– Ты назваў цэзара вар’ятам, прадказваў
пераемніцтва Пізона і сказаў:” Лукан разумее, што трэба спяшацца!” З чым гэта вы
хочаце паспяшыць, даражэнькі?
Сцэвінус збялеў і хвіліну яны пазіралі адзін
аднаму ў вочы.
–
Ты не паўторыш!
–
Клянуся бёдрамі Кіпрыды! Як ты мяне добра ведвеш! Не! Я не паўтару. Я нічога не чуў, але таксама і не хачу нічога
чуць... ты разумееш! Жыцце надта кароткае, каб быў час штосьці прадпрымаць. Я
толькі прашу цябе, каб ты сення наведаў Тыгеліна і пагаварыў з ім так доўга, як
са мною, аб чым хочаш.
– Навошта?
–
Каб калі мне Тыгелін скажа: “Сцэвінус быў у цябе”, я б мог яму адказаць: “У
гэты ж дзень ен быў і ў цябе”.
Сцэвінус, слухаючы гэта, аж зламаў кіек са
слановай косці, які трымаў у руцэ і адказаў:
- Няхай
дрэннае сурочанне дастанецца гэтаму кійку. Я буду сення ў Тыгеліна, а потым на
піраванні ў Нервы. Дарэчы, і ты ж там будзеш.У любым выпадку да пабачэння
паслязаўтра ў амфітэатры, дзе адбудзецца пакаранне апошніх хрысціян!...
- Да
пабачэння. “паслязаўтра”, - паўтарыў, застаўшыся адзін, Пятроній. – Я не магу
губляць час. Вогнебародаму я патрэбны напэўна ў Ахаі, таму можа ен будзе
лічыцца са мной. І ен вырашыў паспрабаваць апошні сродак.
Сапраўды, на піраванні ў Нервы цэзар
пажадаў, каб Пятроній размясціўся насупраць яго, бо хацеў размаўляць з ім аб
Ахаі і аб гарадах, у якіх ен мог бы з найбольшым поспехам выступіць. Больш за
ўсе хвалявалі яго афіняне, якіх ен баяўся. Іншыя аўгустыяне слухалі гэту
размову з увагай, каб схапіўшы вяршкі меркаванняў Пятронія, падаваць іх пазней
за свае ўласныя.
–
Мне здаецца, што дасюль я не жыў, - сказаў Нярон, - і што нараджуся толькі ў
Грэцыі.
–
Народзішся для новай славы і бессмяротнасці, - адказаў Пятроній.
– Я
веру, што так будзе і што Апалон не апынецца зайздросным.Калі я вярнуся з
трыумфам, я ахвярую яму шмат усяго, столькі, што ніводзін бог яшчэ дасюль не
меў.
Сцэвінус пачаў дэкламаваць верш Гарацыя: “Сік
тэ дзіва потэнс Кіпры, сік фратрэс Хеленэ, люцыда сідэра, вентарумквэ рэгат
патэр...”
– Карабель стаіць ужо ў Неапалісе, -
сказаў цэзар. – я хацеў бы выехаць хаця б заўтра.
На
гэта Пятроній узняўся і, гледзячы проста ў вочы Нярона, сказаў:
-
Ты дазволіш, боскі, каб я спачатку адсвяткаваў вясельны пір, на які цябе
запрашаю перад іншымі.
– Пір? вясельны? Што за пір? – спытаў Нярон.
–
Вініцыя з дачкой караля лігійцаў, а тваей заложніцай. Яна праўда зараз у турме,
але ж па-першае, як заложніца, яна не можа быць у турме, а па-другое, ты сам
дазволіў Вініцыю ўзяць яе за жонку, а паколькі твае загады, як загады Зеўся,
нельга не выконваць, ты можа загадаеш яе выпусціць з турмы, а я аддам яе
Вініцыю.
Халоднакроўнасць і спакойная ўпэўненасць у
сабе, з якой гаварыў Пятроній, збілі з панталыку Нярона, які быў няўпэўнены
заўседы, калі хто-небудзь такім чынам звяртаўся да яго.
– Я
ведаю, - адказаў ен, апускаючы вочы. – Я думаў аб ей і аб гэтым асілку, які
задушыў Кратона.
-
У такім выпадку абое выратаваны, - адказаў
спакойна Пятроній.
Але
Тыгелін прыйшоў на дапамогу свайму гаспадару:
-
Яна ў турме па волі цэзара, ты ж сам казаў, Пятроній, што загады яго нельга
парушаць.
Усе прысутныя, ведаючы гісторыю Вініцыя і
Лігіі, ужо разумелі, у чым справа, таму замоўклі зацікаўленыя, чым жа размова
скончыцца.
–
Яна ў турме з-за тваей памылкі і няведання закону народаў, супраць волі цэзара,
- адказаў з націскам Пятроній. – Ты, Тыгелін – наіўны чалавек, але нават і ты
не будзеш сцвярджаць, што яна падпаліла Рым, бо калі ты так і сцвярджаў, то
цэзар табе б не паверыў.
Але
Нярон ужо прыйшоў у звычайны стан і прыкрыў свае блізарукія вочы з выразам
неапісальнай злосці:
-
Пятроній мае рацыю, - сказаў ен праз хвіліну.
Тыгелін паглядзеў на яго са здзіўленнем.
–
Пятроній мае рацыю, - паўтарыў Нярон. Заўтра адчыняць для яе брамы турмы, а пра
вясельны пір мы пагаворым паслязаўтра ў амфітэатры.
“Зноў я прайграў!” – падумаў Пятроній І
вярнуўшыся дадому, ен быў ужо так упэўнены, што прыйшоў канец жыцця Лігіі, што
заўтра выслаў у амфітэатр вернага вызваленца, каб той дамовіўся са служыцелем
спаліарыя аб выданні яе цела, бо хацеў аддаць яе Вініцыю.
Комментариев нет:
Отправить комментарий