Драму Аурэолус ставілі звычайна ў тэатрах
ці амфітэатрах, збудаваных так, што яны маглі адкрывацца і ствараць дзве
асобныя сцэны. Але пасля відовішча ў садах імператара не хапала такога звычайнага
спосабу, бо справа была ў тым, каб як найбольшая колькасць людзей магла бачыць
смерць прыбітага да крыжа нявольніка, якога ў п’есе зжыраў мядзведзь. У тэатрах
ролю мядзведзя выконваў абшыты ў скуру акцер, на гэты раз прадстаўленне павінна
было быць “праўдзівае”. Гэта была новая задума Тыгеліна. Цэзар спачатку
паведаміў, што будзе адсутны, але параіўся з фаварытам і перамяніў рашэнне.
Тыгелін растлумачыў яму, што пасля выпадку, які адбыўся ў садах, ен тым больш
павінен паказаца народу і заручыўся, што раскрыжаваны нявольнік не зганьбіць
яго ужо так, як гэта зрабіў Крысп. Народ быў ужо досыць насычаны і стомлены ад колькасці
пралітай крыві, таму было загадана наноў раздаць латэрэйныя білеты і падарункі
і ўчыніць яшчэ вячэрні пір, бо прадстаўленне павінна было адбывацца вечарам, у
ярка асветленым амфітэатры. І вось на змярканні ўвесь будынак шчыльна
запоўніўся. Аўгустыяне з Тыгелінам на чале прыбылі ўсе да аднаго не столькі
дзеля самога відовішча, колькі дзеля таго, каб прадэманстраваць пасля апошняга
недарэчнага выпадку сваю вернасць імператару і пагаварыць пра Хілона, аб якім
размовы ішлі па ўсім Рыме. Гаварылі шэптам, што імператар, вярнуўшыся з садоў,
быў такі злосны і не мог заснуць, што разбіраў яго страх і апаноўвалі дзіўныя
відмы, у выніку чаго ен назаўтра вырашыў хутка выехаць у Ахаю. Іншыя пярэчылі
гэтаму, сцвярджаючы, што цяпер ен будзе тым больш няўмольным наконт хрысціян.
Хапала і баязліўцаў, якія прадбачылі, што абвінавачанне, якое Хілон кінуў у
твар цэзару, нягледзячы на натоўпы, можа мець найгоршыя наступствы. Былі
нарэшце і такія, якія па-чалавечы прасілі Тыгеліна, каб ен спыніў далейшыя праследаванні.
–
Глядзіце, куды вы ідзяце, - казаў Барк Саранус. – Хацелі здаволіць помсту народа
і пераканаць, што кара спадае на вінаватых, а вынік цяпер зусім адваротны.
–
Праўда! – дадаў Антыстый Верус, - усе цяпер паміж сабой шэпчуцца, што хрысціяне
невінаватыя. Калі гэта прызнаюць, то Хілон меў рацыю, кажучы, што вашы мазгі не
напоўнілі б і капялюшык ад жолуда. Тыгелін жа звярнуўся да іх:
-
Людзі шэпчуцца між сабой і аб тым, што твая дачка Сервіла, Барк Саранус, і твая
жонка, Антыстый, схавалі сваіх нявольнікаў-хрысціян ад справядлівай кары
імператара.
– Гэта
няпраўда! – закрычаў устрывожана Барк.
–
Маю жонку хочуць загубіць вашы развядзенкі, якія зайздросцяць яе дабрачыннасці,
- сказаў з няменшым непакоем Антыстый Верус
. Але астатнія размаўлялі аб Хілоне.
–
Што з ім адбылося? – гаварыў Епрый Марцэлюс. – Сам іх аддаваў у рукі Тыгеліна,
з жабрака стаў багатым, мог дажыць спакойна свае дні, мець прыгожы пахавальны
склеп і надгробак, але ж – не! За адзін раз ен захацеў страціць усе і загубіць
сябе. Сапраўды, хіба толькі ен звар’яцеў!
–
Не звар’яцеў, а стаў хрысціянінам, - сказаў Тыгелін.
–
Быць не можа! – азваўся Вітэлій.
– А
ці я не казаў! – уставіў Вестынус. – Забівайце сабе хрысціян, але паверце мне,
не ваюйце з іх баством. Тут не да жартачак!.. Паглядзіце, што робіцца! Я хоць і
не паліў Рым, але калі б мне цэзар дазволіў, я зараз жа даў бы ахвяру іх
баству. І ўсе павінны зрабіць тое ж самае, бо я паўтару: з ім не да жартачак!
Памятайце, што я вам гэта гаварыў.
– А
я гаварыў быццам бы іншае, - сказаў Пятроній. – Тыгелін смяяўся, калі
сцвярджаў, што яны абараняюцца, а я цяпер больш скажу: яны перамагаюць.
–
Як гэта? – Як гэта? – спыталі некалькі чалавек.
– Клянуся
Палуксам! Бо калі такі Хілон ім не супрацьстаяў, то хто ж ім супрацьстаіць.
Калі вы думаеце, што пасля кожнага відовішча не расце колькасць хрысціян, то з
вашым веданнем Рыма вы станеце качагарамі. Ці вось есць яшчэ занятак - галіць
бароды, бо тады будзеце найлепш ведаць, што думае народ і што робіцца ў
горадзе.
–
Ен кажа чыстую праўду, клянуся святым пеплумам Дыяны! – закрычаў Вестынус.
Але
Барк звярнуўся да Пятронія: - Да чаго ж ты вядзеш?
– Я
заканчваю тым, ад чаго пачалі: досыць ужо крыві!
А
Тыгелін зірнуў на яго са здзекам і прамовіў:
- Гэй! Яшчэ крыху!
– Калі
табе не хапае галавы, то ў цябе есць іншая – на кію, зверху, - адказаў
Пятроній. Далейшую размову перапыніла з’яўленне цэзара, які заняў месца ў
таварыстве з Піфагорам. Адразу ж пачалося прадстаўленне Аўрэолуса, на якое не
вельмі звярталі ўвагу, бо думкі ўсіх былі занятыя Хілонам. Народ, які ўжо
прывык да пакут і крыві, таксама сумаваў, шыкаў, выдаваў нязвыклыя для двара
вокрыкі і хацеў, каб хутчэй ужо паказалі сцэну з мядзведзем, якая адзіная іх
толькі і цікавіла. Калі б не надзея ўбачыць асуджанага старога і не падарункі,
адно відовішча не здолела б затрымаць натоўпы. Але нарэшце надыйшла хвіліна
чакання. Цыркавыя хлапчукі вынеслі спачатку драўляны крыж, досыць нізкі, каб
мядзведзь, калі устане на заднія лапы, мог дацягнуца да грудзей пакутніка, а
потым два чалавекі вывелі ці, хутчэй, прыцягнулі Хілона, бо сам ен не мог ісці
з паламанымі нагамі. Яго паклалі і прыбілі да дрэва так хутка, што зацікаўленыя
аўгустыяне не маглі да яго нават як след прыгледзецца і толькі пасля ўмацавання
крыжа ў прыгатаванай раней яміне ўсе позіркі былі звернуты да яго. Але мала хто
мог пазнаць у гэтым голым старым былога Хілона. Пасля катаванняў, якія
прысудзіў яму Тыгелін, у твары яго не засталося ані кроплі крыві і толькі на
белай барадзе быў бачны чырвоны след, які пакінула кроў падчас, калі яму
вырывалі язык. Ен быў проста абцягнуты скурай так, што амаль можна было бачыць
яго косці. Ен здаваўся нашмат старэйшым, амаль струхнелым. Але затое як некалі
вочы яго глядзелі вечна з трывогай і злосцю, а чуйнае аблічча яго адбівала
даўней вечны непакой і няпэўнасць, так цяпер твар быў збалелы, але такі добры і
заспакоены, які бывае ў людзей ці хто спіць, ці што памерлі. Можа надзеі яму
дадаваў успамін аб прайдзісвеце на крыжы, якому Хрыстос прабачыў, а можа сам у
душы гаварыў міласэрнаму Богу. “Божа, я
кусаў, як атрутны павук, але я быў затое усе жыцце бедаком, ведаў, што такое
голад, людзі тапталіся па мне, білі мяне і здзекваліся з мяне. Я быў, Божа,
бедны і вельмі няшчасны, а вось цяпер яшчэ мяне паклалі на пакуты і прыбілі да
крыжа, дык можа Ты, Літасцівы, не адштурхнеш мяне ў часіну маей смерці!” І
спакой відавочна сыйшоў у яго збалелае сэрца. Ніхто не смяяўся, бо было ў гэтым
укрыжаваным штосьці такое невыказальнае, і ен здаваўся такім старым,
безабаронным, слабым, так выразна просячы сваей пакорлівасцю аб літасці, што
міжвольна кожны задаваў сабе пытанне, як можна здзеквацца і прыбіваць да крыжа
людзей, якія ўжо і так пры смерці.Публіка маўчала. Сярод аўгустыянаў Вестынус,
схіляючыся направа і налева, шаптаў спужаным голасам: “Глядзіце, як яны
паміраюць!” Іншыя чакалі мядзведзя, жадаючы ў душы, каб відовішча скончылася як
мага хутчэй. Мядзведзь ўкаціўся на арэну і, матляючы нізка нахіленай галавою з
боку ў бок, пазіраў навокал з-пад ілба, нібы заўважыў нарэшце крыж, а на ім –
аголенае цела, таму падыйшоў да яго, нават узняўся, але праз хвіліну апусціўся
зноў на пярэднія лапы і сеў пад крыжам ды пачаў бурчэць, нібы ў яго сэрцы звера
абудзілася літасць да гэтых чалавечых мошчаў. З вуснаў службы црку пачуліся
падганяючыя яго вокрыкі, але публіка маўчала.Хілон тымчасам узняў свабодным
рухам галаву і нейкі час паводзіў позіркам па радах гледачоў.Нарэшце погляд яго
затрымаўся дзесьці на самых высокіх радах амфітэатру, грудзі сталі ўздымацца з
большай сілай і ў гэты час адбылося штосьці, што прывяло да здзіўлення і
неразумення сярод гледачоў.Вось яго твар раз’ясніўся ад усмешкі, лоб абкружылі
нібы промні, позірк узняўся перад апошняй хвілінай, а праз секунды дзве вялікія
слязіны скаціліся па яго твары. І ен памер. І тады нечы гучны мужчынскі голас
пачуўся з верхніх радоў, з-пад веларыума: - Спакой пакутнікам!
У амфітэатры ж запанавала глухое маўчанне.
Комментариев нет:
Отправить комментарий