Трохдзенны дождж -
выключнае з’явішча ў Рыме падчас лета, і град, які выпадаў насуперак прыроднаму
парадку не толькі днем і вечарамі, але нават пасярод ночы, перапынілі
відовішчы. Люд устрывожыўся. Гаварылі пра неўраджай вінаграду, а калі аднойчы
апоўдні перуном скінула на Капітоліі бронзавую фігуру Цэрэры, загадана было
прыносіць ахвяры ў храме Юпітэра Сальватора. Жрацы Цэрэры распусцілі чуткі, што
гнеў багоў сыйшоў на горад з прычыны занадта малога памеру кары для хрысціян,
таму натоўпы людскія пачалі дамагацца , каб не зввяртаючы ўвагі на надвор’е,
паспяшаліся з далейшым ходам відовішчаў. І радасць ахапіла ўвесь Рым, калі
нарэшце абвясцілі, што праз тры дні пярэрвы публічныя пакаранні пачнуцца наноў.
Тымчасам вярнулася і добрае надвор’е. Амфітэатр ад ранку да ночы напоўніўся
тысячамі людзей, цэзар з’явіўся таксама зранку у суправаджэніі вясталак і
двара. Відовішча павінна было распачацца з бойкі хрысціян між сабой, а дзеля
таго іх пераапранулі ў адзенне гладыятараў і далі ім усялякую зброю, якая
служыла фехтавальшчыкам для таго, каб чапляць і абараняцца. Але тут адбылося
непрадбачанае. Хрысціяне пакідалі на пясок і сеткі, і вілы, і арканы, і мячы,
затое пачалі абдымацца і заклікаць вытрываць пакуты і смерць. У гэты ж час
глыбокае зневажэнне і абуранасць завалодалі сэрцамі тлумаў. Адны гаварылі аб іх
крывадушнасці і боязі, іншыя сцвярджалі, што яны не хочуць біцца наўмысна з-за
нянавісці да народу і таму , каб яго пазбавіць радасці, якую выгляд пакутніцтва
выклікаў звычайна. Урэшце па загаду цэзара да іх выпусцілі сапраўдных
гладыятараў, якія ўкленчыўшых і безабаронных пабілі ў імгненне вока. Але пасля
сцягвання з арэны трупаў відовішча перастала быць бойкай, а ператварылася ў
шэраг міфалагічных вобразаў паводле рэжысуры самога імператара. Убачылі
Геркулеса, які палаў ў жывым агні на гары Оэта. Вініцый задрыжаў ад думкі, што
на ролю Геркулеса можа прызначылі Урса, але відавочна чарга для вернага слугі
Лігіі яшчэ не дайшла, бо на стосе згарэў нехта іншы, зусім незнаемы Вініцыю
хрысціянін. Затое ў наступным вобразе Хілон, якога імператар не хацеў звольніць
ад прадстаўленняў, убачыў знаемых яму людзей. Паказвалі смерць Дзядала і Ікара.
У ролі Дзядала выступаў Эўрыцый, той самы стары, які ў свой час даў Хілону знак
рыбы, у ролі ж Ікара – яго сын – Кварт. Абодвух узнялі з дапамогай спецыяльнай
махіны ўгору, а потым адпусцілі раптам з вялікай вышыні на арэну, пры чым
малады Кварт упаў так блізка каля імператарскага подыума, што абкрывавіў не
толькі вонкавыя яго аздабленні, але і высланую пурпурам падлогу. Хілон не бачыў
падзення, бо прыкрыў вочы, а чуў толькі глухі ўдар цела аб зямлю, а калі праз
хвіліну ўбачыў кроў побач з сабой, то амаль не самлеў у другі раз. Але вобразы
хутка змяняліся. Бессаромныя ганьбаванні дзяўчат перад смерцю гладыятарамі; пераапранутымі
ў жывелін узрадавалі сэрцы гледачоў.Бачылі жрыц Кібелы і Цэрэры, бачылі Данаід,
Дзірцэ і Пасіфаю, бачылі дзяўчынак-падлеткаў, разрываных дзікімі коньмі. Люд
пляскаў усе новым фантазіям імператара, які горды і ашчасліўлены воплескамі, не
адымаў ні на хвіліну смарагд ад вока, прыглядаючыся да белых целаў,
раздзіраемых зброяй, і да канвульсійных сутаргаў ахвяр. Падаваліся аднак і
вобразы, ўзятыя з гарадскога жыцця. Пасля дзяўчат усе ўбачылі Муцыя Сцэволу,
рука якога, прымацаваная да трыножніка з агнем, напаўняла смуродам абпаленага
мяса амфітэатр, але які, як сапраўдны Сцэвола, стаяў без стогнаў, з поглядам
узведзеным да неба і з шэптам малітвы на пачарнелых вуснах. Пасля таго, як яго
дабілі і вывалаклі цела ў спаліарыум, наступіла звычайная паўдзенная пярэрва.
Цэзар з вясталкамі і аўгустыянамі пакінуў амфітэатр і падаўся да шатра, у якім
для яго і гасцей прыгатавалі непараўнальны прандыум. Натоўпы ў большасці сваей
пайшлі па яго прыкладу і , выходзячы з амфітэатру, разбіваліся па-паляўнічы на
групы ля шатра, каб даць адпачынак стомленым падчас доўгага сядзення нагам і
спажыць стравы, якія па ласцы імператара не шкадуючы разносілі нявольнікі.
Толькі самыя цікаўныя пакінулі сядзенні і сышлі на самую арэну ды, дакранаючыся
пальцамі да ліпкага ад крыві пяску, размаўлялі як знаўцы і аматары аб тым, што
ўжо адбылося і што яшчэ адбудзецца. Хутка яны паадыходзілі, каб не спазніцца на
пір і засталося толькі некалькі чалавек, якіх затрымала не цікаўнасць, а
суперажыванне будучым ахвярам. Яны пахаваліся ў сектарах ці на ніжэйшых месцах,
а тымчасам арэну зараўнялі і пачалі капаць у ей ямы, адну ля другой, радамі па
ўсяму колу, ад краю да краю, так што апошні іх шэраг прыпадаў на колькі
дзесяткаў крокаў ад імператарскага подыума. Звонку цырку даносіўся гоман натоўпаў,
крыкі, воплескі, а тут рабілі спешна прыгатаванні да нейкіх новых ужо пакутаў.
Адным махам адчыніліся кунікулы і з усіх выхадаў, што вялі на арэну, пачалі
выганяць грамады хрысціян, аголеных і з крыжамі, якія яны неслі на спінах.
Запоўніўся імі ўвесь амфітэатр. Беглі старыя, пахіленыя пад цяжарам драўляных
бярвенняў, побач – мужчыны ў росквіце гадоў, жанчыны з расплеценымі валасамі,
пад якімі намагаліся схаваць свае аголеныя целы, падлеткі і зусім малыя дзеці.
Крыжы ў большасці сваей як і ахвяры былі ўвенчаныя кветкамі. Служба цырку,
гонячы няшчасных батагамі, прымушала іх, каб паскладалі крыжы каля гатовых ужо
ямін, а самі станавіліся ля іх шэрагамі. Такім чынам павінны былі загінуць тыя,
каго ў першы дзень відовішчаў не змаглі выпхнуць на пажыранне сабакам і дзікім
жывелам. Цяпер хапалі іх чорныя нявольнікі і кладучы ахвяры на спіну на дрэва,
пачалі прыбіваць ім рукі да перакладзін хутка і старанна, так каб народ
вярнуўся пасля закончанага перапынку і застаў ужо ўсе крыжы ўзнятымі. Ва ўсім
амфітэатры разносіўся цяпер гук молатаў, рэха ад якога распаўсюдзілася па ўсіх
радах і дайшло аж да пляцу, якім быў абкружаны амфітэатр і пад шацер, дзе цэзар
узнімаў ужо вясталак і сваіх таварышаў. Там пілося віно, жартавалі з Хілона і
шапталі дзівосныя словы на вушка жрыцам Весты, на арэне ж кіпела праца, цвікі заглыбляліся
ў рукі і ногі хрысціян, лязгалі рыдлеўкі, якімі засыпалі яміны, куды
паўсаджвалі крыжы. Але паміж ахвяр, да якіх праз хвіліну павінна была прыйсці
чарга, быў Крысп. Ільвам не хапіла часу яго разадраць, таму яго прыгаварылі да
крыжа, ен жа, заўседы гатовы да смерці, радаваўся ад думкі, што надыходзіць яго
час. Выглядаў ен сення інакш, бо яго высахлае цела было цалкам голае, толькі
паясок з плюшчу ўкрываў яго бедры, на галаве ж у яго быў вянок з ружаў. Але ў
вачах бліскала тая самая энергія і той самы суровы і фанатычны твар выхіляўся
з-пад вянца. І сэрца яго не змянілася, бо некалі ў кунікуле пагражаў ен гневам
Божым паабшываным у скуры братам, так і сення ушчуваў іх, замест таго каб
суцяшаць.
– Падзякуйце Збавіцелю, - гаварыў ен, - што
дазваляе вам памерці такой смерцю, якой сам памер. Можа частка вашых грахоў
будзе за гэта вам адпушчана, дрыжыце усе роўна, бо справядлівасці павінна стаць
занадта і не можа быць аднолькавай узнагароды для дрэнных і добрых.
А на яго словы адгукаліся толькі молаты, якімі
прыбівалі рукі і ногі ахвяр.Усе больш крыжоў узнімалася на арэне, ен жа
звяртаўся да грамады тых, хто яшчэ стаяў кожны пры сваім крыжы, і працягваў:
- Я бачу адкрытае неба, але і бездань бачу таксама.
Сам не ведаю, як раскажу Богу пра свае жыцце, хаця я і верыў і ненавідзеў зло і
не смерці баюся, а ўваскрашэння, не пакуты, а суда, бо настае дзень гневу.
А ў гэты час паміж бліжэйшых радоў пачуўся
нечы голас, спакойны і ўрачысты:
- Не дзень гневу, а дзень міласэрнасці, дзень
выбаўлення і шчасця, бо кажу вам, што Хрыстос абдыме вас, суцешыць і пасадзіць
па правы бок. Верце, бо вось ужо неба адкрываецца перад вамі.
На гэтыя словы вочы ўсіх звярнуліся да лаваў;
нават тыя, хто ўжо вісеў на крыжы, паўзнімалі бледныя, спакутаваныя твары і
пачалі ўглядацца ў бок, адкуль чуўся голас гэтага чалавека. А ен падыйшоў да
агароджы, што абкружала арэну і пачаў іх хрысціць знакам крыжа. Крысп высцягнуў
да яго рукі, нібы хочучы яго адлупцаваць, але ўбачыў яго твар і апусціў кулакі,
пасля калены яго падагнуліся, і вусны прашапталі: “Апостал Павел!” Да вялікага
здзіўлення цыркавой службы, укленчылі ўсе, каго яшчэ не паспелі папрыбіваць, а
Павел з Тарсу звярнуўся да Крыспа:
- Крысп, не пагражай ім, бо
яшчэ сення яны будуць з табою ў выраі. Ты думаеш, што яны могуць быць
патопленыя. Але хто іх патопіць? Няўжо зробіць гэта Бог, які аддаў за іх Сына
свайго? Няўжо Хрыстос, які памер дзеля іх збаўлення, як і яны паміраюць у імя
Яго? І як можа пакараць той, хто любіць? Хто будзе скардзіцца на тое, што ен
абраны Богам? Хто скажа на гэту кроў:” Праклятая”?
– Высакародны, я ненавідзеў зло, - адказаў
стары святар.
– Хрыстос больш яшчэ наказваў
любіць людзей, чым ненавідзець зло, бо вучэнне Яго есць Любоў, а не нянавісць.
– Я саграшыў у часіну смерці – адказаў Крысп.
І пачаў біць сябе ў грудзі. Тады надзіральнік за месцамі ў цырку падыйшоў да
Апостала і спытаў:
- Хто ты, што размаўляеш з прыгаворанымі?
– Я рымскі грамадзянін, - адказаў спакойна
Павел. Пвасля ізноў звярнуўся да Крыспа
. – Веруй, бо гэта дзень
ласкі Божай, і памірай у спакоі, слуга Божы! Два цемнаскурых падыйшлі у гэты
момант да Крыспа, каб ускласці яго на дрэва, але ен паглядзеў яшчэ раз навокал
і закрычаў:
- Браты мае, маліцеся за мяне!
І твар яго страціў звычайную суровасць і скамянелыя
рысы набылі выраз спакою і нават задавальнення. Ен сам раскінуў рукі уздоўж
крыжа, каб праца паскорылася, і гледзячы проста ў неба, пачаў маліцца горача:
Здавалася, ен нічога не чуе, бо калі цвікі заглыбляліся ў яго рукі, нават малое
дрыжэнне не прабегла па ягоным целе, на абліччы не з’явілася ні адна зморшчка
ад болю: ен маліўся, калі прыбівалі яму ногі, маліўся, калі ўзнімалі крыж і
прытаптвалі зямлю навокал. Толькі калі натоўпы са смехам і вокрыкамі пачалі
запаўняць рады амфітэтра, бровы старога сышліся так, нібы ен гневаўся, што
паганскі люд перашкаджае яму ціха спакойна і салодка памерці. Але перад гэтым
яшчэ узнеслі ўсе крыжы, так што на арэне стаяў нібы лес з людзей, што віселі на
крыжах. На плечы крыжоў і на галовы пакутнікаў падала сонечнае святло, на арэне
ж адбіваліся тоўстыя цені, якія ўтваралі чорную пераплеценую сетку, сярод якой
прасвечваў жоўты пясок. Гэта было відовішча, у якім для народу уся раскоша была
ў назіранні за павольным сконам. Але ніколі дасюль не бачылі такой шчыльнасці
крыжоў. Арэна была імі напоўнена так, што служба цырку з цяжкасцю магла паміж
імі праціснуцца. Скраю віселі пераважна жанчыны, але Крыспа, як правадыра,
узнялі тут жа, амаль ля подыума імператара. На вялікім крыжы, спавітым унізе
цярноўнікам. Ніхто з ахвяр яшчэ не сканаў, але некаторыя з тых, каго
папрыбівалі раней, памлелі. Ніхто не стагнаў і не прасіў аб літасці. Некаторыя
віселі, пахіліўшы галовы на плечы ці апусціўшы на грудзі, нібы ў сне, некаторыя
ж пазіралі яшчэ на неба і варушылі ледзь-ледзь вуснамі. У гэтым страшэнным лесе
крыжоў, у гэтых раскрыжаваных целах, у маўчанні ахвяр было штосьці злавеснае.
Публіка, якая пасля піра сытаю і развяселенаю ўваходзіла з вокрыкамі ў цырк,
замоўкла не ведаючы, на якім целе затрымаць погляд і што думаць? Голыя
напружаныя жаночыя постаці перасталі бударажыць фантазіі. Не рабіліся нават
звыклыя заклады на тое, хто хутчэй сканае, а раней, калі на арэне была меншая
колькасць асуджаных, такія заклады рабілі. Здавалася, што цэзар таксама сумуе,
бо адвярнуў твар і папраўляў лянівым рухам аздабленне на шыі, а твар пры гэтым
быў сонны і вялы. У гэты час Крысп, які вісеў насупраць і які хвілінай раней
быў з заплюшчанымі вачыма, як чалавек самлелы
ці паміраючы, расплюшчыў свае вочы і стаў пазіраць на цэзара. Твар яго зноў меў
выраз такі няўмольны і позірк яго запалаў такім агнем, што аўгустыяне пачалі
перашэптвацца між сабой, паказваючы на яго пальцамі, і нарэшце сам імператар
звярнуў на яго ўвагу і ляніва паднес смарагд да вока. Стаяла поўная цішыня.
Вочы гледачоў былі скіраваны на Крыспа, які спрабаваў варушыць правай рукой,
нібы хацеў адарваць яе ад крыжа. Праз хвіліну грудзі яго напоўніліся паветрам
так, што рэбры паказаліся і ен крыкнуў што было сіл.
– Матказабойца! Гора табе!
Аўгустыяне пачуўшы смяртэльную абразу, якая
была кінута валадару свету ў прысутнасці тысячных натоўпаў, не смелі дыхаць
наавт. Хілон увогуле здранцвеў. Цэзар схамянуўся і выпусціў з рукі смарагд.
Публіка таксама затрымала дыханне. Голас Крыспа раздаваўся ўсе мацней па
амфітэатру:
- Гора табе, забойца жонкі і брата! Гора табе,
антыхрыст! Бездань расчыняецца перад табой, смерць цягне па цябе рукі і магіла
чакае цябе. Гора табе, жывы труп, бо ты памрэш са страхам і будзеш патоплены на
вякі!
І не мог адарваць прыбітую далонь ад дрэва,
раскрыжаваны злобаю, страшны, і пры жыцці падобны да шкілета, няўмольны, як лёс,
трос белай барадой над Няронавым подыумам, раскідваючы рухамі галавы пялесткі
ружаў з вянца, які яму начапілі на цемя.
– Гора табе, забойца! Мера твая перабралася і
час твой набліжаецца!
Тут ен напружыўся яшчэ раз, здавалася праз
хвіліну, што ен адарве далонь ад крыжа і высцягне руку пагрозліва над цэзарам,
але раптам яго схуднелыя плечы выцягнуліся яшчэ больш, цела абсунулася ўніз,
галава ўпала на грудзі і ен сканаў.
Сярод
крыжовага лесу слабейшыя пачалі таксама засынаць вечным сном.
Комментариев нет:
Отправить комментарий