суббота, 7 февраля 2015 г.

Раздзел 60 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Ужо некалькі дзен Вініцый праводзіў ночы не ў доме. Пятроній ужо думаў, што ен можа зноў склаў нейкі новы план і працуе над вызваленнем Лігіі з Эсквілінскай турмы, і не хацеў яго ўжо ні аб чым пытаць, каб не сурочыць. Гэты вытанчаны скептык меў таксама пэўнае меркаванне наконт сябе, а менавіта ад часу, калі ен не патрапіў выратаваць дзяўчыну з Мамертынскага падзем’я, то перастаў верыць у сваю зорку. Не спадзяваўся і цяпер дарэчы на добры вынік намаганняў Вініцыя. Эсквілінская турма, утвораная на скорую руку з пограбаў дамоў, якія зруйнавалі, каб утварылася перашкода для пажару, не была папраўдзе такой страшнай, як старая Туліянум каля Капітолія, але была затое з нашмат большай аховай. Пятроній добра разумеў, што Лігію перанеслі туды толькі для таго, каб яна не памерла і не пазбегла амфітэтру, таму легка было здагадацца, што менавіта таму яе пільнуюць, як зрэнка вока.
 – Відавочна, - гаварыў ен сабе, - імператар разам з Тыгелінам пакідаюць яе для нейкага асаблівага, страшнешага за ўсе былыя, відовішча, і Вініцый хутчэй сам загіне, чым здолее яе вызваліць. Вініцый сам страціў ужо надзею на тое, што зможа яе вызваліць. Цяпер гэта мог зрабіць толькі Хрыстос. Маладому трыбуну цяпер патрэбна было толькі хаця б бачыцца з ею ў турме. Ад пэўнага часу яму не давала спакою думка, што Назарый жа змог трапіць у Мамертынскую турму як наемнік для вынасу трупаў, і ен вырашыў паспрабаваць пайсці гэтым шляхам. Падкуплены вялікай сумай страж Смуродных Ямін прыняў яго нарэшце ў склад сваей чэлядзі, якую штоноч пасылаў па целы у турмы. Небяспека, што Вініцый можа быць пазнаны, была істотна малая. Яго ахоўвалі: ноч, нявольніцкае адзенне і дрэннае асвятленне ў турмах. Каму дарэчы магло прыйсці да галавы, што патрыцый, унук і сын консулаў, мог знаходзіцца сярод чэлядзі грабарскай, якая жыве ў смуродзе турмаў і Смуродных Ямін, і не цураецца працы, да якой змушала людзей толькі няволя ці апошні парог нішчымніцы.Але ен, калі надыйшоў чаканы вечар, з радасцю абвязаў бедры і абкруціў галаву тканінай, прапітанай шкіпідарам, і з калоцячымся сэрцам падаўся разам з грамадою іншых да Эсквіліна. Стражнікі-прэтарыянцы прапускалі іх без цяжкасцей, бо ўсе былі занесены ў адпаведныя спісы, якія цэнтурыен пераглядаў пры святле ліхтара. Праз хвіліну вялікія жалезныя дзверы адчыніліся перад імі і яны зайшлі. Вініцый убачыў перад сабой шырокае скляпенне, з якога быў пераход да іншых. Няяркія каганкі асвятлялі гэты пограб, напоўнены людзьмі. Некаторыя з іх ляжалі ля сцен, паглыбленыя ў сон ці можа памерлыя.Іншыя абступалі вялікія емкасці з вадой, што стаялі пасярэдзіне, з якіх пілі як хворыя ліхаманкай, іншыя сядзелі на зямлі, абхапіўшы калены ці галовы, дзе-нідзе спалі дзеці, прытуліўшыся да сваіх маці.Навокал чуліся то стогны, то гучнае кароткае дыханне хворых, то плач, то малітоўны шэпт, то песні на паўголаса, то праклены наглядчыкаў. У падзем’і панаваў трупны смурод і таўканіна. У змрочнай глыбіні снавалі цемныя постаці, бліжэй жа пад міргатлівым святлом, бачныя былі твары збялелыя, спужаныя, асунутыя, згаладалыя, са згаслымі вачыма ці наадварот з палаючымі ад ліхаманкі, з пасінелымі уснамі, з пацёкамі поту на ілбах і пасклейванымі валасамі. У кутах абзываліся хворыя, хто прасіў вады, хто – смерці. Але гэта ўсе ж была менш страшная турма, чым стары Туліянум. У Вініцыя ногі затрэсліся ад выгляду гэтага ўсяго і ў грудзях пачало не хапаць паветра. Ад думкі, што Лігія знаходзіцца сярод гэтага жабрацтва і нядолі, валасы ўзняліся на яго галаве, а ў горле застыг крык роспачы. Амфітэатр, іклы дзікіх жывел, крыжы, - усе было лепш, чым гэтыя страшэнныя, поўныя трупнага смуроду падзем’і, дзе з усіх куткоў чуліся просьбы:
 - Вядзіце нас на смерць!
 Вініцый паўпіваў пазногці ў далоні, бо адчуваў, что слабее, страчвае прытомнасць амаль. Усё, праз што ен прайшоў да гэтага часу: і каханне, і боль ператварыліся ў ім у адно – жаданне памерці. Але тут побач пачуўся голас наглядчыка Смуродных Ямін:
 - А колькі сення ў вас памерлых?
 – З тузін будзе – адказаў стражнік турмы – Але зранку будзе больш, бо там ужо некаторыя ля сценаў канаюць.
І ен пачаў наракаць на жанчын, якія хаваюць памерлых дзяцей, каб даўжэй пабыць з імі і не аддаваць, пакуль гэта магчыма, на Смуродныя Яміны. Маўляў, трэба трупы пазнаваць толькі па смуроду, чаму і паветра тут, і так жахлівае, псуецца яшчэ больш.”Я хацеў бы лепш, - казаў ен, - быць нявольнікам у вяковым эргастуле, чым пільнаваць гэтых загніваючых пры жыцці сабак”.Надзіральнік з Ямін суцяшаў яго, сцвярджаючы, што яго служба не лягчэйшая. За гэты час да Вініцыя вярнулася пачуцце рэальнасці, і ен пачаў прыглядацца да падзем’я, дзе аднак дарэмна шукаў вачыма Лігію, думаючы пры гэтым, што можа яе ўвогуле не ўбачыць, пакуль яна яшчэ будзе жывая. Падзем’яў тут  некалькі дзесяткаў.Яны злучаны між сабой новымі пераходамі, грабары ж уваходзілі толькі ў тыя, з якіх трэба было забіраць целы памрлых. І яго ахапіў страх з-за таго, што пэўнасць, якая каштавала яму гэтулькі, можа і не спатрэбіцца і ні да чаго не прывядзе. На шчасце яго патрон прыйшоў яму на дапамогу.
 – Целы трэба хутчэй выносіць, бо зараза шырыцца найбольш з-за трупаў. Інакш паўміраеце і вы, і вязні.
 – На ўсе скляпенні нас усяго дзесяць, - адказаў  стражнік, - і мы павінны таксама спаць.
 – То я табе пакіну чатырох з маіх людзей, якія ўночы будуць хадзіць па скляпеннях і глядзець, дзе хто памер?
 – Мы вып’ем заўтра, калі ты зробіш так. Кожны труп няхай заносяць на праверку, бо прыйшлі загады, каб памерлым прабівалі шыі, а потым адразу – да Ямін.
 – Добра, значыць вып’ем, - азваўся надзіральнік.
 Пасля прызначыў чатырох чалавек, а сярод іх і Вініцыя, з астатнімі ж сабраўся складаць трупы на насілкі. Вініцый уздыхнуў. Ен быў упэўнены хаця б у тым, што цяпер знойдзе Лігію. І спачатку пачаў аглядаць старанна першае падзем’е. Заглянуў ва ўсе цемныя куткі, да якіх амаль не даходзіла святло каганка, агледзеў постаці людзей, якія спалі ля сцен, пад прыкрыццем рыззя, агледзеў найцяжэй хворых, якіх пасцягвалі ў асобны кут, аднак Лігіі нідзе не было. У другім і трэцім падзем’і яго пошукі засталіся без выніку. Тымчасам стала позна, целы вынеслі. Стражнікі паклаліся ў калідорах, якія злучалі падзем’і, паснулі, а дзеці, спакутаваныя плачам, замоўклі. Усюды чуваць было толькі дыханне са стомленых грудзей і дзе-нідзе – шэпт малітваў.Вініцый увайшоў з каганком у чацвертае па чарзе падзем’е, значна меншае, і, узняўшы святло ўгару, пачаў аглядацца. І раптам схамянуўся, бо яму здалося, што каля закратаванай у сцяне нішы ен заўважыў  вялізную постаць Урса.Тады ен задзьмухаў каганок, наблізіўся да яго і спытаў:
 - Урс, гэта ты?
 Асілак павярнуў галаву:
 - Хто ты?
 – Ты не пазнаеш мяне? – спытаў малады чалавек.
 – Ты згасіў святло, дык як жа я цябе пазнаю?
 Але ў гэты момант Вініцый убачыў Лігію. Яна ляжала на плашчы ля сцяны, таму не кажучы больш нічога, стаў каля яе на калены. Урс жа пазнаў яго і сказаў:
 - Хвала Ісусу, але не абуджай яе.
 Вініцый укленчыў і прыглядаўся да яе праз слезы. Нягледзячы на змрок, ен мог адрозніць яе твар, які падаўся яму белым, як алебастр і схуднелыя плечы. І агарнула яго каханне, падобнае на востры боль, што скаланае душу да самай глыбіні, і поўнае літасці, павагі і замілавання, так што ен упаў тварам да зямлі і стаў цалаваць бераг плашча, на якім спачывала гэтая даражэйшая за ўсё дзяўчына.Урс доўга пазіраў на яго моўчкі, нарэшце пацягнуў яго за туніку.
 – Высакародны, - спытаў ен, як ты тут і ці ты прыйшоў вызваліць яе?
 Вініцый узняўся і хвіліну яшчэ перамагаў узрушэнне:
 - Падкажы мне, як? – прамовіў ен.
 – Я думаў, ты знойдзеш, як, высакародны. Мне толькі адзін план прыходзіць на думку.
 Тут ен зірнуў на закратаваную нішу, пасля чаго нібы адказваючы сам сабе, азваўся:
 - Так!.. Але там салдаты...
 – Сотня прэтарыянцаў, - адказаў Вініцый. Таму- мы не пройдзем. Не!
Лігіец пацер лоб і зноў спытаў:
 - Як жа ты ўвайшоў?
- У мяне тэсэры ад надзіральніка Смуродных Ямін.
 І раптам ен схамянуўся, нібы некая думка прамільгнула ў яго галаве.
 – Клянуся пакутай Збавіцеля! – загаварыў ен хутка. – Я тут застануся, а яна няхай возьме мой тэсэр, няхай абкруціць галаву тканінай, акрые плечы плашчом і выйдзе. Сярод нявольнікаў-грабароў есць некалькі невысокіх хлапчукоў, таму прэтарыянцы яе не пазнаюць, а калі дабярэцца да дома Пятронія, той яе выратуе.
 Але лігіец апусціў галаву і адказаў:
 - Яна б не згадзілася на гэта, бо кахае цябе, а пры гэтым яна хварэе і сама стаяць на нагах не можа.
Праз хвіліну ен дадаў:
 - Калі ты, гаспадар, і высакародны Пятроній не змаглі яе з турмы вызваліць, то хто ж здолее яе выратаваць?
 – Адзін Хрыстос!..
Пасля чаго яны замоўклі абодва. Лігіец па простасці сваей думаў:”Ен бы мог амаль усіх выратаваць, але паколькі не робіць гэтага, то відаць прыйшоў час пакут і смерці.” І згаджаўся на яе для сябе, але шкада яму было да глыбіні душы гэтага дзіцяці, якое вырасла на яго руках і якое ен любіў больш за жыцце. Вініцый укленчыў зноў каля Лігіі. Праз закратаваную адтуліну прабраіся ў падзем’е промні месяца і асвятлілі яе лепш, чым любы каганок, які мігцеў яшчэ над дзвярыма. Тут Лігія расплюшчыла вочы і паклаўшы свае гарачыя далоні на рукі Вініцыя, сказала: - Я бачу цябе: я ведала, што ты прыйдзеш.
 Ен жа кінуўся да яе рук і пачаў прыкладваць іх да лба і сэрца, потым узняў яе з плашча і прытуліў да грудзей.
 – Я прыйшоў, мая дарагая, - сказаў ен. - Няхай цябе Хрыстос зберажэ і выратуе, о Лігія, каханая мая!..
 І ен не мог больш гаварыць, бо сэрца пачало плакаць у яго грудзях ад болю і любові, а з болем ен не хацеў перад ей паўстаць.
- Я хварэю, Марк, - адказала Лігія, - і ці на арэне, ці тут, у турме, я павінна памерці...Але я малілася, каб цябе перад гэтым яшчэ змагла ўбачыць, і ты прыйшоў: Хрыстос мяне пачуў!
 А паколькі ен яшчэ не мог вымавіць ані слова і толькі прыціскаў яе да грудзей, яна працягвала:
 - Я бачыла цябе праз вакно з Туліянума – і ведала, што ты хацеў прыйсці. А цяпер Збавіцель даў мне хвіліну прытомнасці, каб мы маглі развітацца. Я ўжо іду да Яго, Марк, але кахаю цябе і заўседы буду кахаць.
Вініцый перамог сябе, заглушыў у сабе боль і загаварыў голасам, які стараўся зрабіць спакойным:
 - Не, мая дарагая! Ты не памрэш. Апостал наказваў верыць і абяцаў маліцца за цябе, а ен ведаў Хрыста, Хрыстос яго любіў і ні ў чым яму не адмовіць... Калі б ты павінна была памерці, Пётр не казаў бы мне верыць, а ен сказаў мне: “ Веруй!” Не, Лігія! Хрыстос будзе літасцівы да мяне... ен не хоча тваей смерці, ен яе не дапусціць!.. Я клянуся табе імем Збавіцеля, што Пётр моліцца за цябе!
Настала ціша. Адзіны каганок, што  вісеў над дзвярыма, згас, але затое святло месяца праходзіла праз усю адтуліну. У куце насупраць заплакала дзіця і сціхла. Звонку толькі даходзілі галасы прэтарыянцаў, якія пасля сваёй чаргі стражы гулялі ля сцяны ў скрыптэ дуодэцым.
 – О, Марк, - азвалася Лігія, - Хрыстос сам крычаў бацьку свайму: “Пранясі паўз мяне гэты келіх горычы”, і той выканаў гэта. Хрыстос сам памёр на крыжы, а цяпер гінуць за Яго тысячы, дык навошта ж мяне, адну, ен павінен ратаваць?Хто я такая, Марк? Я чула, як Пётр гаварыў, што і ен памрэ ў пакутах, а хто я ў параўнанні з ім? Калі да нас прыйшлі прэтарыянцы, я баялася смерці і пакуты, але цяпер я ўжо не баюся. Паглядзі, якая гэта страшная турма, а я іду да неба. Падумай, што тут імператар, а там – Збавіцель, добры і міласэрны. І няма смерці. Ты мяне кахаеш. Таму падумай, якая я буду шчаслівая! О Марк, дарагі мой, падумай, што там ты прыйдзеш  да мяне. Тут яна змоўкла, каб набраць паветра ў свае хворыя грудзі, пасля паднесла да вуснаў руку:
- Марк!
 – Што , мая дарагаая?
 – Не плач па мне і памятай, што там мы сустрэнемся. Я мала жыла, але Бог даў мне тваю душу. Таму я хачу сказаць Хрысту, што хаця я і памерла і хоць ты і глядзеў на смерць маю,і хоць застаўся ў жалобе, аднак не блюзнерыў супраць Яго волі і любіў Яго заўседы. А ты будзеш Яго любіць і перанясеш цярпліва маю смерць? Бо тады Ен нас злучыць, а я цябе кахаю і хачу быць з табою...
 І ей зноў не хапіла паветра і ледзьве чутным голасам яна закончыла:
- Паабяцай мне гэта, Марк!
 Вініцый абняў яе дрыжачымі рукмаі і адказаў:
- Клянуся тваей святой галавой, - абяцаю!
 У гэты момант у смутным святле месяца праясніўся яе твар. Яна яшчэ паднесла да вуснаў яго руку і прашаптала:
 - Я – твая жонка!...

За мурам прэтарыянцы, якія гулялі ў скрыптэ дуодэцым, пачалі грамчэй спрачацца, але яны забыліся пра турму, пра стражнікаў, пра ўсю зямлю і, адчуваючы анёльскія душы адзін у аднаго, пачалі маліцца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий