А Рым вар’яцеў, як і раней, так што здавалася, што гэты горад, які
падтрымліваў свет, пачынае ад недахопу разумнага кіравання пажыраць сам сябе.
Яшчэ перад тым, як аддалі на смерць Апосталаў, прыйшоў спіс Пізона, а пасля яго
пачалі няўмольна падаць найвышэйшыя галовы ў Рыме, ды так, што тым нават, хто
бачыў у Няроне баство, ен падаўся нарэшце баством смерці.
Жалоба ўпала на горад, страх рассеяўся па дамах і па сэрцах, але портыкі
ўпрыгожвалі плюшчам і кветкамі, бо нельга было паказваць смутак па памерлых. Людзі,
якія прачыналіся зранку задавалі сабе пытанее, чыя чарга надыйдзе сення.
Світа зданяў, што цягнулася за цэзарам, павялічвалася з кожным днем.
Пізон заплаціў галавой за спіс, а за ім пайшлі Сенэка і Лукан, Феній Руфус
і Плаўцій Латэранус, і Флавій Сцэвінус, і Афраній Квінцыянус, і распусны
таварыш па шаленствах цэзара Тулій сенецыё, і Прокулус, і Арарыкус, і
Тугурынус, і Гратус, і Сіланус, і Проксімус, і Субрый Флавій, некалі адданы
ўсей душой Нярону, і Супліцый Аспер. Адных губіла ўласная нікчэмнасць, іншых –
страх, іншых – багацце, іншых – мужнасць. Цэзар, напужаны самой лічбай у спісе,
абкружыў салдатамі сцены і трымаў горад нібы ў асадзе, высылаючы штодня
цэнтурыенаў з прысудамі смерці да падазроных дамоў. Асуджаныя яшчэ пісалі
лісты, поўныя ілжы, дзякавалі цэзару за прысуд і адпісваючы яму частку маентку,
каб рэшту выратаваць для дзяцей. Здавалася нарэшце, што Нярон наўмысна
перабірае ўсялякую меру, каб пераканацца, да якой ступені памізарнелі людзі і
як доўга яны будуць цярпець крывавыя загады. Пасля тых, хто ў спісе быў,
знішчаліся іх родныя, сябры і простыя знаемыя. Жыхары прыгожых, адбудаваных
пасля пажару дамоў, выходзячы на вуліцы, былі ўпэўнены, што ўбачаць цэлыя
шэрагі пахаванняў. Пампей, Карнелій Марцыяліс, Флавій Непас, Стацый Даміцый
загінулі за недахоп любові да цэзара; Новій Прыскус як сябар Сенэкі; Руфія
Крыспіна пазбавілі закона вады і агню, таму што некалі ен быў мужам Папеі.
Вялікага Тразею згубіла дабрачыннасць, шмат заплаціла жыццем за высакароднае
паходжанне, наваі і Папея стала ахвярай хвіліннага гневу імператара.
А сенат прасмыкаўся перад страшным гаспадаром, узносіў у яго гонар храмы, падносіў
дары за яго голас, ускладваў вянцы на яго статуі і прызначаў яму жрацоў як
баству. Сенатары са страхам у душы ішлі на Палатын, каб услухоўвацца ў спевы “
Перыадонікеза” і шалець з ім разам між оргій голых целаў, віна і кветак.
А тымчасам з долу, на раллі, палітай крывею і слязьмі, узрастала ціха, але
усе мацней, сяўба Пятра.
Комментариев нет:
Отправить комментарий