Вы - малыя хлапчукі -
Ўсім бы ў касманаўты!
Хлеба з мамінай рукі,
сонечнага заўтра,
рыбу вудзіць, падлічыць зоркі
на нябёсах...
Ранкі? можна залячыць трыпутнікам росным -
Каля сцежак расце тут -
Вам жа, дзіцяняты,
пажадаю й добрых рук
мам і тат у хатах!
А як вырасці? то толькі
З працай, вечнай працай
І ніколі, і ніколькі
працы не баяцца.
Комментариев нет:
Отправить комментарий