Няхай жа будзе зерня многа,
Няхай жа будзе хлеба шмат
І белыя, усім белыя дарогі
І край каштоўнасцю на шмат карат
І людзям - ды паболей каб здароўя
Ды перамог як мага больш ды над сабой
Я човен вам цяпер, як і паром я
Я неба ваша, воблакі з вадой
І сонца ваша, зоры вашы
Вы й самі ўсе-усе з нябёс
У дзяцінстве я, даўно, была Наташа
Цяпер для бальшыні - Наталля Лёс.
Комментариев нет:
Отправить комментарий