воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 38 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел XXXVIII

Вініцый да Лігіі:
“Ці ты, дарагая, была калі-небудзь з Аўламі ў Анцыі? Калі не, то я буду шчаслівы, калі табе пакажу з часам гэты горад. Ужо ад лаўрэнта цягнуцца па ўзбярэжжы вілы адна за другой, а сам Анцый – гэта бясконцы шэраг палацаў і портыкаў, якіх калоны адбіваюцца ў пагодлівыя дні ў вадзе. У мяне тут сядзіба ля вады, з аліўнікам і лесам кіпарысаў за вілай, і калі я падумаю, што гэта сядзіба стане калі-небудзь і тваей, то мне здаюцца бялейшым мармур, больш цяністымі сады і больш блакітным – мора. О Лігія, як добра жыць і кахаць! Стары Менікл, які кіруе тут вілай, пасадзіў на лужках пад міртамі цэлыя кіпы ірысаў і калі я іх убачыў, то ўспомніў дом Аўлаў, ваш імплювій і сад, дзе я сядзеў побач з табой.І табе гэтыя ірысы будуць нагадваць родны дом, таму я ўпэўнены, што ты палюбіш Анцый і гэтую вілу. Адразу пасля прыбыцця сюды мы доўга размаўлялі з Паўлам ля прандыума.Мы гаварылі пра цябе, а потым ен пачаў вучыць, а я слухаў і толькі тое табе скажу, што калі б я нават так мог пісаць як Пятроній, то і тады не змог бы расказаць табе ўсё, што прайшло праз мае розум і сэрца.Я не спадзяваўся, што можа быць на свеце яшчэ такое шчасце, прыгажосць і спакой, аб якіх людзі дасюль не ведаюць.Але гэта ўсе я берагу для размовы з табой, калі ў першую вольную хвіліну прыбуду ў Рым. Скажы мне, як зямля можа змяшчаць разам такіх людзей, як Пётр Апостал, як Павел з Тарсу і імператар? Я пытаюся таму, што вечар пасля навукі Паўла  я правеў у Нярона і ці ведаеш, што пачуў? Спачатку ен сам чытаў сваю паэму аб зруйнаванні Троі і пачаў шкадаваць, што ніколі не бачыў палаючага горада.Ен зайздросціў Прыяму і называў яго яго шчаслівым чалавекам толькі таму, што той мог бачыць пажар і пагібель роднага горада. На гэта Тыгелін адказаў яму:”Скажы слова, боскі, і я вазьму паходню і пакуль ноч сыйдзе, ты ўбачыш палаючы Анцый.” Але імператар назваў яго дурнем.”Куды ж я буду прыязджаць дыхаць марскім паветрам і аберагаць гэты голас, якім адарылі мяне богі і аб якім, для дабра народу, я павінен дбаць?Ці не Рым мне шкодзіць, ці не задушлівае паветра з Субуры і Эсквіліну  прыводзіць да хрыпаў і ці палаючы Рым не ўяўляў бы стокроць прыгажэйшага і трагічнейшага выгляду, чым Анцый?” Тут усе загаварылі, што нечуванай трагедыяй быў бы вобраз такога гораду, на якім трымаецца свет, ператворанага ў горку шэрага попелу.Імператар сказаў, што яго паэма пераўзышла б песні Гамера, а потым стаў гаварыць, як ен адбудаваў бы горад і будучыя вякі павінны былі б дзівіцца з яго стварэння, у параўнанні з якім былі б малымі ўсе тварэнні чалавечага роду.Тады п’яныя прысутныя на піры пачалі крычаць:”Зрабі гэта! Зрабі!” Ен жа сказаў:”Я павінен быў бы мець больш верных і больш адданых мне сяброў.” Я, прызнаюся, слухаючы яго, занепакоіўся адразу, бо ў Рыме ты, карысіма. Сам смяюся цяпер, хаця і шалёныя, не дапусцілі б падобнага вар’яцтва, але аднак, глядзі, як чалавек баіцца за свае каханне, бо я хацеў бы, каб дом Лінуса не стаяў у вузкім завулку за Тыбрам і ў раене, дзе жыве чужы народ, на які менш бы ў дадзеным выпадку зважалі.
Для мяне самі палатынскія палацы не былі б жытлом, годным цябе, я хацеў бы таксама, каб табе хапала ўсяго з тых аздоб і выгод, да якіх ты прызвычаілася з дзяцінства.Перабірайся да Аўлаў, мая Лігія! Я тут шмат пра гэта думаў.Калі б імператар быў у Рыме, то звестка пра твой зварот магла б сапраўды дайсці праз нявольнікаў на Палатын і звярнуць на цябе ўвагу ды выклікаць прследванні за тое, што ты асмелілася дзейнічаць супраць волі цэзара.Але ен доўга застанецца ў Анцыі, а калі вернецца, то нявольнікі ўжо перастануць пра гэта гаварыць, Лінус і Урс змогуць жыць з табой.Зрэшты, я жыву надзеяй, што пакуль Палатын ўбачыць імператар, ты, мая боская, будзеш жыць ужо ва ўласным доме на Карынах. Бласлаўлены дзень, гадзіна і хвіліна, калі ты пераступіш мой парог, і калі Хрыстос, прыхільнікам якога я вучуся быць, гэтаму паспрыяе, няхай будзе бласлаўлёным і яго імя.Я буду яму служыць і аддам за яго жыцце кроў. Дрэнна кажу – мы будзем служыць удваіх, пакуль хопіць нам прагі жыцця.Я кахаю цябе і вітаю усей душой!”


Комментариев нет:

Отправить комментарий