воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 35 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел ХХХV

Вечарам гэтага ж дня Вініцый праходзіў праз Форум дадому і заўважыў ля ўваходу на вуліцу Вікус Тускус пазалочаны паланкін Пятронія, яні неслі восем абісінцаў, то затрымаў іх знакам рукі ды наблізіўся да яго.
-         Няхай твой сон будзе прыемны і добры!- закрычаў ен, смеючыся ад выгляду Пятронія, які спаў.
-         Ах, гэта ты! – прабурчаў, прачнуўшыся, Пятроній. – Так, я задрамаў, бо ноч правеў на Палатыне, а цяпер выбраўся, каб купіць сабе што-небудзь пачытаць у Анцыі.Што чуваць?
-         Ты ходзіш па кнігарнях? - спытаў Вініцый
-         Так.Я не хачу рабіць непарадак у бібліятэцы, таму на дарогу раблю асобныя запасы. Здаецца, выйшлі новыя рэчы Леўсонія і Сенэкі.Я шукаю Персіяна і пэўнае выданне эклог Вергілія, якога ў мяне няма. Ох, як стаміўся і як рукі мае баляць  ад здымання скруткаў з колцаў.Бо калі ты ў кнігарні, цікава і тое, і гэта паглядзець.Я быў у Авіруна, у Атрактуса на Аргілетуме, а перад гэтым яшчэ ў Сазіяў на Вікус Сандалярыус.Клянуся Кастарам! Як мне хочацца спаць!..
-         Ты быў на Палатыне, таму гэта я ў цябе спытаю – што чуваць? Ці ведаеш што? Адпраў паланкін і пакункі з кніжкамі і хадзем да мяне.Пагаворым пра Анцый і пра штосьці яшчэ.
-         Добра, - адказаў Пятроній, выхіляючыся з паланкіну.
-         Ты павінен ведаць, што паслязаўтра мы выязджаем у Анцый.
-         Адкуль жа мне ведаць?
-         На якім свеце ты жывеш? І што, я першы табе прыношу навіну? Так! Будзь гатовы паслязаўтра ранкам.Гарох на аліўкавым масле не дапамог, хустка на тоўстым карку не дапамагла і Меднабароды ахрып.Таму няма нават размовы аб тым, каб пачакаць. Ен праклінае Рым з яго паветрам, на чым свет стаіць. Рад бы яго з зямлей зруйнаваць ці знішчыць агнем і хоча як мага хутчэй да мора. Кажа, што гэты смурод, які вецер прыносіць з вузкіх вулічак, звядзе яго ў магілу. Сення прыносілі па ўсіх храмах вялікія ахвяры, каб да яго вярнуўся голас – і бяда Рыму, а асабліва сенату, калі голас хутка не вернецца.
-         Тады не было б патрэбы ехаць у Ахаю.
-         Хіба ў нашага імператара адзін толькі гэты талент? – адказаў, смеючыся, Пятроній. – ен выступіў бы на алімпійскіх гульнях як паэт са сваім пажарам Троі, як вазніца, як музыка, як атлет, нават як танцор і ўзяў бы ўсюды ўсе кароны, прызначаныя для пераможцаў.Ці ведаеш ты, чаму гэта малпа ахрыпла? Учора захацелася яму параўняцца ў танцах з нашым Парысам і танцаваў нам прыгоды Леды, пры гэтым спацеў і прастыў.Быў увесь мокры і ліпкі, як вугор, толькі што выняты з вады. Змяняў маскі адну за другой, круціўся, як верацяно, махаў рукамі, як млын, і аж агідна было глядзець на гэты вялізны жывот і на гэтыя тонкія ногі.Парыс вучыў яго два тыдні, але ўяві сабе Агенабарба ў якасці Леды ці бога-лебедзя. Гэта лебедзь! Няма слоў! Але ен хоча публічна выступіць з гэтай пантамімай спачатку ў Анцыі, а потым у Рыме.
-         Хопіць ужо таго, што ен публічна спяваў, але падумаць сабе, што імператар Рыму выступіць як мім, ну, не! Гэтага напэўна Рым не вытрывае!
-         Дарагі мой! Рым усе вытрывае, а сенат ухваліць.
Праз хвіліну ен дадаў:
-         А бедната яшчэ і ганарыцца ад таго, што імператар – яе блазан.
-         Скажы сам, ці можна было больш нізка ўпасці?
 Пятроній паціснуў плячыма.
-         Ты жывеш сабе дома і ў сваіх развагах то аб Лігіі, то аб хрысціянах напэўна не ведаеш, што адбылося пару дзен таму. Нярон зашлюбіў публічна Піфагораса.Ен выступаў у якасці нявесты.Здавалася б, што мера шаленства перабраная, ці не так? І што ты будзеш гаварыць: прыйшлі пакліканыя фламіны і далі яму ўрачыста шлюб. Я быў пры гэтым! І я шмат магу сцярпець, але прызнаюся, што і я падумаў, што богі, калі есць, то павінны даць нейкі знак...Але Цэзар не верыць у багоў і мае рацыю.
-         Але ж, ен у адной асобе найвышэйшы жрэц і баство, і атэіст, - прамовіў Вініцый.
Пятроній засмяяўся:
-         Праўда! Не прыйшло мне гэта да розуму, а гэта спалучэнне, якога свет дасюль не бачыў.
Потым дадаў: - І трэба яшчэ сказаць, што гэты найвышэйшы жрэц, які не верыць у багоў, і гэта бог, які з іх кпіць, баіцца іх, як атэіст.
-         Доказам таму тое, што адбылося ў храме Весты.
-         Што за свет!
-         Які свет, такі імператар! – але гэта доўга не працягнецца.Так размаўляючы, увайшлі у дом Вініцыя, які з весялосцю замовіў вячэру, а потым сказаў Пятронію:
-         Не, мой дарагі, свет павінен адрадзіцца.
-         Мы яго не адродзім, - адказаў Пятроній, - хаця б таму, што ў часы Нярона чалавек, як матыль, жыве ў сонцы ласкі, а пры першых халодных павевах – гіне... хоць таго і не хоча! Клянуся сынам Маі! Неаднойчы я задаю сабе пытанне, якім цудам той самы Луцый Сатурнін мог дажыць да дзевяноста трох гадоў, перажыць Тыберыя, Калігулу, Клаўдзія? ...Але няхай гэта не так і важна.Ты дазволіш паслаць твой паланкін па Эўніку? Нешта мне перахацелася спаць і я хачу павесяліцца.Загадай на вячэру прыйсці цытрыстам, а потым пагаворым пра Анцый. Трэба і табе таксама аб гэтым падумаць.
Вініцый аддаў загад, каб паслалі па Эўніку, але сказаў, што над побытам у Анцыі не хоча ламаць сабе галаву.Няхай яе ломяць тыя, хто не ўмее жыць інакш, чым як у промнях ласкі цэзара.Свет не заканчваецца на Палатыне, асабліва для тых, хто штосьці іншае мае ў сэрцы і душы.
І гаварыў гэта так нядбала, з такім ажыўленнем, так весела, што ўсе гэта ўразіла Пятронія, але паглядзеўшы на яго з хвіліну, ен прамовіў:
- Што з табой? Ты сення такі, як быў тады, як яшчэ насіў залатую булу на шыі.
- Я шчаслівы, - адказаў Вініцый.- я запрасіў цябе да сябе наўмысна, каб гэта табе сказаць.
- А што здарылася?
- Штосьці такое, чаго я не аддаў бы нават за рымскую імперыю.
Ен сеў, паклаў рукі на парэнчы крэсла, галаву на плячо і загаварыў з тварам, поўным радасці і з святлеючым усе больш позіркам:
-         ты памятаеш, як мы былі разам у Аўла Плаўція і там я ўпершыню ўбачыў боскую дзяўчыну, якую ты сам назваў ранішняй зоркай і вясной? Памятаеш гэтую Псіхею, гэту непараўнальную, найпрыгажэйшую з дзяўчат і з вашых багінь?
Пятроній пазіраў на яго з такім здзіўленнем, нібы хацеў праверыць, ці ўсе ў парадку ў таго з галавой.
-         На якой мове ты гаворыш? Канешне, я памятаю Лігію.
А Вініцый прамовіў:
- Я яе нарачоны.
- Што?..
Але Вініцый ўсхапіўся з месца і паклікаў вызваленца.
-         Няхай нявольнікі стануць тут перада мной усе да адной душы! Жыва!
-         Ты яе нарачоны? – пераспрасіў Пятроній.Але пакуль праходзіла здзіўленне, вялікі атрый у Вініцыевым доме напаўняўся людзьмі.Беглі задыханыя старыя, мужчыны ў росквіце сіл, жанчыны, хлопчыкі і дзяўчаты.З кожнай хвілінай іх было ўсе больш: на калідорах, называемых фауцэс, чутныя былі галасы на розных мовах.Нарэшце сталі усе ля сцен і сярод калон, Вініцый жа, стоячы ля імплювія, звярнуўся да Дэмаса, вызваленца:
-         Усе, хто адслужыў у доме дваццаць год, павінны быць заўтра ў прэтара, дзе атрымаюць вольную, а хто яшчэ не выслужыў, атрымаюць па тры кавалкі золата і яшчэ падвойную порцыю таго ж праз тыдзень.У вясковыя эргастулы пашліце загад, каб адпусцілі людзям кару, знялі кайданы з ног і кармілі іх, як патрэбна. Ведайце, што наступіў для мяне шчаслівы дзень, і я хачу, каб у доме панавала радасць.
Яны з хвіліну стаялі моўчкі, нібы не верылі сваім вушам, пасля паўзнімалі рукі ўверх і закрычалі:
-         Аа! Гаспадар! Ааа!..
Вініцый адпусціў іх знакам рукі, і хаця яны хацелі падзякаваць і ўпасці яму ў ногі, хутка павыходзілі, напаўняючы дом шчасцем ад падзем’я да даху.
-         Заўтра, - сказаў Вініцый, - я загадаю ім яшчэ сабрацца ў садзе і крэсліць перад сабой на зямлі знакі, якія захочуць.Тых, хто накрэсліуць рыбу, вызваліць Лігія.
-         Але Пятроній, які даўно ўжо так не дзівіўся, нарэшце апрытомнеўі спытаў:
-         - Рыбу? Ага! Я памятаю, што гаварыў Хілон: гэта знак хрысціян.
Потым працягнуў руку Вініцыю і сказаў:
-         шчасце заўседы там, дзе яго чалавек бачыць.Няхай Флора сыпле вам кветкі пад ногі доўгія гады.Я жадаю табе ўсяго, чаго ты сам сабе жадаеш.
-         То дзякуй табе, бо ўжо думаў, што ты будзеш адгаворваць, а гэта, сам бачыш, быў бы страчаны час.
-         Я? Адгаворваць? Ніколечкі! Увогуле, кажу табе, што добра робіш.
-         Ха! Пераменлівы! – адказаў весела Вініцый. – Ці ты забыўся, што мне некалі казаў, калі мы выходзілі з дому Грэцыны?
Але Пятроній холадна адказаў:
-         Не! Але я змяніў погляд.
Праз хвіліну ен дадаў:
-Мой любы! У Рыме ўсе мяняецца.Мужы мяняюць жонак, жонкі – мужоў.Чаму б і я не мог змяніць погляд? Няшмат не хапіла, і Нярон бы зашлюбіў Акту, якую наўмысна для яго вывелі з каралеўскага роду.І што ж! У яго была б добрая жонка, а ў нас – шаноўная Аўгуста.Клянуся Пратэем і яго марскімі пусткамі! Я заўседы буду мяняць погляд, калі адчую, што гэта мне дапаможа. Што ж даЛігіі, то яе каралеўскае паходжанне больш пэўнае, чым пергамскія продкі Акты. Але ты сцеражыся Папеі ў Анцыі, бо яна помслівая.
- і не думаю! Волас не ўпадзе з маей галавы ў Анцыі.
Калі ты лічыш, што мяне здзівіш яшчэ раз, то памыляешся, але адкуль у цябе такая ўпэўненасць?
-         мне сказаў гэта Пётр Апостал.
-         А! Сказаў табе гэта Апостал Пётр! На гэта няма аргументаў. Аднак дазволь, каб я прадпрыняў пэўныя сродкі асцярожнасці, хаця б таму, каб Пётр не аказаўся фальшывым прадказальнікам, бо калі б Апостал Пётр выпадкова памыліўся, то мог бы страціць твой давер, які і надалей яму спатрэбіцца.
-         Рабі, што хочаш, але я яму веру.І калі ты думаеш, што мяне да яго настроіш варожа, паўтараючы з колкасцю яго імя, то памыляешся.
-         Тады яшчэ адно пытанне: ці стаў ты ўжо хрысціянінам?
-         Не яшчэ, але Павел з Тарсу едзе са мной, каб мне тлумачыць вучэнне Хрыста, а потым я пахрышчуся, бо гэта, што ты казаў, што яны ворагі жыцця і радасці – гэта няпраўда!
-         Тым лепш для цябе і для Лігіі, - адказаў Пятроній.
Пасля сказаў нібы сам сабе:
-         Аднак дзіўная рэч: як гэтыя людзі ўмеюць здабываць прыхільнікаў і як гэта секта пашыраецца.
А Вініцый адказаў з такім запалам, нібы і сам быў ужо пахрышчаны:
- так! Тысячы і дзесяткі тысяч іх у Рыме, у гарадах Італіі, у Грэцыі і Азіі.Есць хрысціяне сярод легіянераў і прэтарыянцаў, есць у самім палацы імператара.Прытрымліваюцца гэтага вучэння нявольнікі і грамадзяне, бедныя і багатыя, плебс і патрыцыі.Ці ведаеш ты, што некаторыя Карнэліі – хрысціяне? Што есць хрысціянка Пампонія Грэцына, што была да яе падобная Актавія і есць Акта? Так, гэта вучэнне ахоплівае свет і яно адзінае можа яго адрадзіць.Не паціскай плячыма, бо хто ведае, можа праз месяц ці год ты сам яго прымеш?
- я? – спытаў Пятроній. – не, клянуся сынам Леты! Я яго не прыму, хоць бы ў ім была ісціна і мудрасць чалавечая, а таксама і боская... Гэта было б цяжка, а я не люблю працаваць...Гэта вымагала б адрачэнняў, а я не люблю ў жыцці адракацца ад чаго б ні было...З тваей натурай, падобнай да агню і кіпеню заўседы магло адбыцца штосьці падобнае, але я? У мяне мае гемы, мае камеі, мае вазы і мая Эўніка. У Алімп не веру, але ствараю яго сам сабе на зямлі і буду квітнець, пакуль мяне не прашыюць стрэлы боскага лучніка ці пакуль Цэзар мне не загадае ускрыць жылы. Я вельмі люблю пах фіялак і выгодныя трыклініі.Люблю нават нашых багоў... як рытарычныя фігуры, і Ахаю, куды паеду з нашым таўстапузым, танканогім, непараўнальным, боскім імператарам, Аўгустам, Перыдоніусам...Геркулесам...Няронам!..
Ен сказаў гэта і развесяліўся пры адным толькі дапушчэнні, што мог бы прыняць вучэнне рыбакоў галілейскіх і пачаў спяваць напаўголас:
-Я зелянінай мірту абаўю свой меч,
Як Гармадыяс і Арыстагітон...
Але спыніўся, бо абвясцілі, што прыбыла Эўніка.Адразу пасля яе прыбыцця падалі і вячэру, пад час якой, пасля некалькіх песень, якія спяваў цытрыст, Вініцый расказваў Пятронію пра наведванне Хілона і пра тое, як гэта падказала яму пайсці проста да апосталаў, і што прыйшло гэта на думку ў час лупцавання Хілона.
На гэта Пятроній, якога зноў пачало разморваць, прыклаў руку да ілба і прамовіў:
-         Думка была добрая, калі і вынік добры. А што да Хілона, я загадаў бы даць яму пяць кавалкаў золата, але калі ты загадаў яго лупцаваць, то лепш было адлупцаваць, бо хто ведае, ці з часам не будуць яму самі сенатары кланяцца, як сення кланяюцца нашаму рыцару шаўцоў – Ватынію. Дабранач.
І зняўшы вянкі, яны з Эўнікай пачалі збірацца дадому, а калі пайшлі, то Вініцый падаўся у бібліятэку і напісаў да Лігіі:

- Я хачу, каб  калі ты расплюшчыш свае прыгожыя вочы, о боская, гэты ліст сказаў бы табе : добры дзень! Таму пішу сёння, хаця заўтра і ўбачу цябе! Імператар паслязаўтра выязджае ў Анцый і я павінен ехаць з ім. Я табе ўжо казаў, што не паслухацца было б пагрозай для жыцця, а я цяпер не хачу паміраць.Але калі ты не хочаш, адпішы мне адно толькі слова, і я застануся, а ўжо справай Пятронія будзе адвесці ад мяне небяспеку.Сёння, у радасны дзень, я раздаў узнагароды ўсім нявольнікам, а тых, хто праслужыў у доме па дваццаць гадоў, завяду заўтра да прэтара, каб іх вызваліць. Ты, дарагая, павінна мяне за гэта ўхваліць, бо мне здаецца, што гэта стасуецца з тым салодкім вучэннем, прыхільніцай якога ты з’яўляешся, а па-другое, я зрабіў гэта для цябе. Я скажу ім заўтра, што яны табе абавязаны сваей вольнасцю і каб яны былі ўдзячныя табе і ўслаўлялі твае імя. Сам затое аддаюся ў няволю шчасцю і табе, і няхай дае бог, каб я ніколі не вызваліўся.Праклятыя будуць Анцый і падарожжа імператара Трыкроць, чатырохкроць я шчаслівейшы, бо не такі разумны, як Пятроній, бо можа я павінен ехаць у Ахаю. Тымчасам у хвіліны растання асалодай мне будзе памяць аб табе.Колькі разоў я змагу вырвацца, то сяду на каня і прыскачу ў Рым, каб усцешыць свае вочы тваім выглядам і вушы – тваім салодкім голасам. Калі я не здолею, то пашлю нявольніка з лістом і запытаннем пра цябе. Прывітанне табе, боская мая, я абдымаю твае ногі. Не сярдуй, што называю цябе боскай.Калі ты загадаеш так не рабіць, я паслухаюся, але сёння яшчэ не магу інакш. Я вітаю цябе з твайго будучага дому ўсей душой.”

Комментариев нет:

Отправить комментарий