воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 41 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

РаздзелXLI

Нярон іграў і сам спяваў гімн у гонар “Гаспадыні Кіпру”, да якога сам жа склаў вершы і музыку.Ён быў у гэты дзень у голасе і адчуваў, што яго музыка сапраўды кранае прысутных, і адчуванне гэтага так дадало сілы гукам, якія ен вынаходзіўу сабе, і так раскалыхала яго ўласную душу, што надавала яму натхнення.У канцы ен аж збялеў ад шчырага ўзрушэння. Першы раз у жыцці не хацеў слухаць ухваленняў ад прысутных.Хвіліну ен сядзеў, паклаўшы рукі на цытру і нахіліўшы галаву, пасля раптам узняўся і прамовіў:
-          Я стаміўся, і мне трэба паветра.Настройце цытры.Сказаў гэтак і абвязаў горла ядвабнай хусцінкай.- Вы пойдзеце са мной, - звярнуўся ен да Пятронія іВініцыя, якія сядзелі ў куце залы.- Ты,Вініцый, падай мне руку, бо ў мяне не хапае сіл, Пятроній жа будзе мне распавядаць пра музыку.
Пасля яны выйшлі разам на выкладзеную алябастрам і пасыпаную шафранам тэрасу палацу.
-          Тут лягчэй дыхаецца, - сказаў Нярон.- У мяне душа ўзрушаная і сумная, хоць я і бачу, што з тым, што я паспрабаваў вам праспяваць, я магу выступіць публічна і што гэта будзе трыумф, якога ніколі яшчэ ніводзін рымлянін не атрымліваў.
-          Ты можаш выступіць тут, у Рыме і ў Ахаі.
-          Я дзіўлюся з цябе ўсім сэрцам і розумам, боскі! – адказаў Пятроній.
-          Я ведаю.Ты вельмі лянівы, каб быць змушаным да пахвал.І шчыры, як Тулій Сенецыён, але ты лепш ва ўсім разбірашся, чым ён. Скажы, што ты думаеш пра музыку?
-          Калі я слухаю паэзію, калі гляджу на квадрыгу, якой ты кіруеш у цырку, на прыгожую статую, храм ці карціну, я адчуваю, што цалкам ўспрымаю  тое, што бачу, і што ў маім захапленні змяшчаецца ўсе, што гэтыя рэчы могуць даць.Але калі я слухаю музыку, асабліва тваю, то перада мной адчыняюцца ўсё новыя прыгажосць і даброты.Я бягу за імі, хапаю іх, але потым пускаю іх унутр сябе, а яны наплываюць зноў новыя і новыя, зусім, як марскія хвалі, якія ідуць бясконца.І тады я скажу табе, што музыка – яна як мора.Мы стаім на адным беразе і бачым далеч, але другі бераг убачыць немагчыма.
-          Ах, які ты глыбокі знаўца! – сказаў Нярон.
І хвіліну яны ішлі моўчкі, толькі шафран шапацеў ціха пад іх нагамі.
- Ты выказаў маю думку, - сказаў нарэшце Нярон.- І таму я заўседы кажу, што ва ўсім Рыме ты адзін можаш мяне зразумець.Так і ёсць. Гэтаксама я думаю пра музыку.Калі я граю і спяваю, я бачу такія рэчы, пра якія не ведаў, што існуюць у маей краіне ці на свеце ўвогуле.Я імператар і свет належыць мне, я магу ўсё. Аднак музыка адкрывае мне новыя царствы, новыя горы і моры, і новыя задавальненні, якіх я не ведаў дасюль.Найчасцей я не магу іх назваць ці зразумець – толькі адчуваю.Я чую багоў, бачу Алімп. Нейкі незямны вецер павявае на мяне; я заўважаю, як у сне нешта вялікае, нязмернае і спакойнае і такое светлае, як усход сонца...Сфера ўся іграе вакол мяне, і я табе скажу ( тут голас імператара задрыжаў сапраўдным здзіўленнем) ... што я, імператар і бог, адчуваю сябе такім маленькім, як пясчынка.Ты верыш мне?
- Так.Толькі вялікія мастакі могуць сябе адчуваць маленькімі ў параўнанні з мастацтвам...
 - Сення – ноч шчырасці, і я адкрыю табе душу, як сябру і скажу табе больш... Ты лічыш, што я сляпы і пазбаўлены розуму? Ці думаеш ты, што я не ведаю, што ў Рыме пішуць на мурах дрэннае пра мяне, што называюць мяне матказабойцам і жонказабойцам...што лічаць мяне пачварай і бессардэчным таму, што Тыгелін атрымаў ад мяне некалькі прысудаў смерці для маіх ворагаў...Так дарагі, лічаць мяне пачварай, і я ведаю гэта. Настолькі ўцямілі мне гэтую жорсткасць, да такой ступені, што я сам задаю сабе пытанне, ці не занадта я жорсткі .....Але яны не разумеюць таго, што справы чалавека могуць быць часам жорсткімі, а сам чалавек можа і не быць такім.Ах, ніхто не паверыць, і можа ты, мой дарагі, не паверыш, што ў хвіліны, калі музыка калыша маю душу, я адчуваю сябе такім добрым, як дзіця ў калысцы.Я клянуся табе гэтымі зоркамі, якія над намі свецяць, што я гавару шчырую праўду; людзі не ведаюць, колькі добрага схавана ў гэтым сэрцы і якія я сам заўважаю ў ім скарбы, калі музыка адчыняе да іх дзверы.
Пятроній, які не меў малейшага сумнення, што Нярон гаворыць шчыра і што музыка сапраўды можа вынаходзіць розныя выскародныя рысы яго душы, заваленыя гарамі эгаізму, распусты і злачынстваў, сказаў:
-          Цябе трэба ведаць так блізка, як ведаю я.Рым не мог цябе ніколі ацаніць.
Імператар абапёрся мацней на плячо Вініцыя, нібы сагнуўся ад бярэмя несправядлівасці і адказаў:
-          Тыгелін казаў мне, што ў сенаце перашэптваюцца, што Дыядор і Тэрпнас лепш іграюць, чым я на цытрах.Адбіраюць ў мяне нават і гэта.Але ты, хто заўседы гаворыць праўду, скажы мне шчыра: ці сапраўды яны граюць лепш, чым я , ці таксама добра, як я?
-          Ну не! У цябе больш далікатны дотык, і разам з тым, больш моцы.У табе відаць мастак, у іх – беглыя рамеснікі. Канешне!Пачуўшы спачатку іх гранне, лепш разумееш, кім ёсць ты.
-          Калі так, то няхай сабе жывуць.Яны ніколі не дадумаюцца, якую паслугу аказаў ім ты ў гэту хвіліну.Зрэшты, калі б я іх знішчыў, то павінен быў бы ўзяць на іх месца іншых.
-          І людзі казалі б у дадатак, што ад любові да музыкі знішчаеш ў краіне музыку. Не забівай ніколі мастацтва дзеля мастацтва, боскі!
-          Наколькі ты іншы, чым Тыгелін, - адказаў Нярон. – Але, бачыш, я ва ўсім майстар, і паколькі музыка адчыняе перада мной такія прасторы, пра якія я нават не думаў, што яны існуюць, краіны, якімі я не валодаю, задавальненне і шчасце, якіх не ведаў дасюль, я не магу жыць звычайным жыццем.Яна мне расказвае, што незвычайнае існуе, і я яе шукаю ўсей сілай улады, якую богі далі маім рукам.Часам мне здаецца, што каб апынуцца ў гэтых алімпійскіх прасторах, трэба зрабіць штосьці такое, што ніводзін чалавек дасюль ніколі не зрабіў, трэба пераўзысці чалавецтва ў добрым ці дрэнным.Я таксама ведаю, што людзі асуджаюць мяне за мае шаленствы.Але я не шалею, а толькі шукаю! А калі я шалею, то ад нуды і нецярплівасці, што не магу адшукаць.Я шукаю – разумееш мяне,- і таму я хачу быць больш вялікім, чым просты чалавек, бо толькі так я магу быць найвялікшым мастаком.(Тут ен панізіў голас, каб Вініцый не мог яго пачуць і пачаў шаптаць на вуха Пятронію:
-          Ці ведаеш ты, што я толькі таму аддаў на смерць маці і жонку? Ля брамаў невядомага свету я хацеў ўскласці найбольшую ахвяру, якую толькі мог прынесці чалавек.Я думаў, што потым штосьці адбудзецца і нейкія дзверы адчыняцца, а за імі я ўбачу штосьці невядомае дасюль нікому.Няхай бы гэта было самае цудоўнае ці самае страшнае людское  паняцце, абы яно было незвычайнае і велічнае...Але гэтай ахвяры было недастатковаДля адкрыцця эмпірэйсіх дзвярэй трэба відавочна больш – і няхай будзе так, як патрабуюць правілы.
-          Што ты збіраешся зрабіць?
-          Ты ўбачыш, убачыш хутчэй, чым думаеш. Гэтым часам ведай, што есць два Няроны: адзін такі, якім яго ведаюць людзі, другі – мастак, якога ведаеш толькі ты адзін і які, калі забівае, як смерць, ці шалее, як Бахус, то толькі таму, што яго душыць плоскасць і пустэча звычайнага жыцця і хацеў бы яе напоўніць, хоць прыйдзецца ўжыць агонь ці жалеза...О, які гэты свет будзе бясколерны, калі мяне не стане.!.. Ніхто яшчэ не дадумваецца, нават ты, дарагі мой, які я мастак.Але менавіта таму я пакутую і шчыра кажу табе, што душа бывае ў мяне часам такая сумная, як гэтыя кіпарысы, якія там цямнеюццца наперадзе. Цяжка чалавеку рухаць з легкасцю бярэмя найвышэйшай улады і найвышэйшага таленту...
-          Я табе спачуваю, імператар, ад усяго сэрца, а са мной зямля і мора не лічачы Вініцыя, які ў душы цябе абагаўляе.
-          Я заўседы і яго любіў, хоць служыць ен Марсу, а не музам.
-          Ен перад усім служыць Афрадыце, - адказаў Пятроній.І раптам вырашыў ў адзін заход ўладзіць справу пляменніка і разам з тым адвесці вялікую небяспеку, якая магла яму пагражаць.
-          Ен закаханы, як Троіл у Крэссыду.Дазволь яму, боскі, выехаць у Рым, бо ен ссохне.Ці ведаеш, што гэта лігійская заложніца, якую ты яму падарыў, знайшлася і Вініцый, выязджаючы ў Анцый, пакінуў яе пад апекай нейкага Лінуса?Я не прыгадваў табе пра гэта, бо ты складаў свой гімн, а гэта важней за ўсе астатняе.Вініцый хацеў мець яе як каханку, але калі яна аказалася цнатлівая, як Лукрэцыя, то ен закахаўся ў яе цноту і цяпер прагне з ей ажаніцца.Гэта каралеўская дачка і паніжэння яму не прынясе гэты шлюб, але ен сапраўдны воін: ўздыхае, сохне, енчыць, але чакае дазволу свайго імператара.
-          Імператар не выбірае жонак воінам..Навошта яму мой дазвол?
-          Я табе казаў, боскі, што ен цябе абагаўляе...
-          Тым больш можа быць упэўнены ў дазволе.Гэта прыгожая дзяўчына, але яна занадта вузкая ў бедрах.Аўгуста Папея скардзілася неяк на яе, што нібыта яна сурочыла дзіця ў садах Палатыну...
-          Але я сказаў Тыгеліну, што боскія асобы не падпадаюць пад дрэнныя сурокі.Памятаеш, боскі, як ен замяшаўся і сам крычаў:”Хабэт!”
-          Памятаю.
Тут ен звярнуўся да Вініцыя:
-          Ты кахаеш так, як гаворыць Пятроній?
-          Я кахаю яе, боскі! – адказаў Вініцый.
 – І тады я загадваю табе зараз жа адпраўляцца хоць заўтра ў Рым, ажаніцца з ей і не паказвацца мне на вочы без шлюбнага пярсценка.
-          Дзякуй табе, боскі, ад душы і сэрца дзякуй! – адказаў Вініцый.
-          О, як прыемна рабіць шчаслівымі, сказаў імператар. – я хацеў бы ўсе жыцце нічога іншага не рабіць.
-          Тады акажы нам яшчэ адну ласку,боскі, - папрасіў Пятроній, - і засведчы гэтым сваю волю ў параўнанні з Аўгустай.Вініцый ніколі  не асмеліўся б ажаніцца з дзяўчынай, да якой няма прыхільнасці ў Аўгусты, але ты, боскі, рассееш адным словам яе падазронасць, кажучы, што сам ты так загадаў.
-          Добра, - адказаў Цэзар, - табе і Вініцыю я ні ў чым не магу адмовіць.І звярнуў да сваей вілы, а яны пайшлі з ім разам, поўныя радасці ў сэрцах ад перамогі.Вініцый павінен быў стрымліваць сябе, каб не кінуцца на шыю Пятронію, бо цяпер усе небяспекі і перашкоды, здавалася, зніклі.
У атрыі вілы Цэзара малады Нерва і Тулій Сенецыё забаўлялі Аўгусту размовай, а Тэрпнас і Дыядор настройвалі цытры.Нярон увайшоў і сеў на чарапахавым крэсле і шапнуў на вуха грэчаскаму хлапчуку, потым стаў чакаць.Той вярнуўся неўзабаве з залатой скрыначкай. Нярон адчыніў яе і дастаўшы з яе нашыйнае ўпрыгожанне з вялікіх апалаў, прамовіў:
-          Гэта каштоўнасці, годныя сенняшняга вечара.
-          На іх блішчыць ранішняя зорка, - адказала Папея, перакананая, што яны прызначаны ей.
Імператар хвіліну то ўзнімаў, то апускаў ружовыя камяні і ўрэшце сказаў:
-          Вініцый, ты падаруеш ад мяне гэта маладой лігійскай каралеўне, з якой я загадваю табе ажаніцца.
Поўны гневу і нечаканага здзіўлення позірк Папеі пераходзіў з імператара на Вініцыя і ў канцы спыніўся на Пятронію. Але той, перахіліўшыся нядбала цераз парэнчы крэсла, вадзіў рукой па грыфу арфы, нібы хацеў запомніць яго будову.
Тады Вініцый падзякаваў за падарунак, наблізіўся да Пятронія і прашаптаў:
-          Чым жа я табе аддзячу за тое, што ты для мяне зрабіў?
-          Ахвяруй Эўтэрпе пару лебедзей, - адказаў Пятроній, - хвалі песні імператара і смейся з прадказанняў.Я спадзяюся, што рык ільвоў не будзе цяпер перапыняць сон ні табе, ні тваей лігійскай лілеі.
-          Не, - сказаў Вініцый, - цяпер я зусім спакойны.
-          Няхай жа Фартуна будзе да вас ласкавай! А цяпер сачы, бо імператар бярэ зноў фармінгу.Затрымай дыханне, слухай і плач.
-          І калі Цэзар сапраўды ўзяў фармінгу ў руку і ўзняў вочы, то ў зале сціхлі размовы, і людзі сядзелі нерухома, нібы пакамянелі. Толькі Тэрпнас і Дыядор, якія павінны былі акампанаваць імператару, пазіралі, паводзячы вачыма то адзін на аднаго, то на яго вусны у чаканні першых тонаў песні.
-          Потым ў остыі пачаліся рух і шум, а праз хвіліну з-за заслоны з’явіўся вызваленец імператара Фаон, а за ім консул Леканій.Нярон ссунуў бровы.
-          Выбачай, боскі імператар, - сказаў задыхаўшыся Фаон, - Пажар у Рыме! Большая частка горада ў полымі!
Ад гэтай звесткі ўсе ўсхапіліся з месцаў.Нярон паклаў інструмент і прамовіў:
-          богі...Я ўбачу палаючы горад і скончу “Троіку”…
Пасля звярнуўся да консула:
-          Калі я выеду зараз жа, то здолею яшчэ ўбачыць пажар?
-          Боскі! – адказаў бледны, як палатно, консул, - над горадам адно вялікае мора полымя: дым душыць жыхароў, і людзі млеюць ці кідаюцца ад шаленства ў агонь...Рым гіне, боскі!
Настала хвіліна цішы, якую перапыніў вокрык Вініцыя:
-          ВЭ МІЗЭРА МІХІ!
І малады чалавек скінуў тогу ды ў адной туніцы выбег з палацу.
Нярон жа ўзняў рукі к небу і закрычаў:

-          Гора табе, святы горад Прыяма!

Комментариев нет:

Отправить комментарий