воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 32 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел ХХХІІ

Пятроній пайшоў дамоў паціскаючы плячыма і моцна незадаволены. Ен заўважыў цяпер, што яны з Вініцыем перасталі разумець адно аднаго і што душы іх разышліся зусім. Некалі Пятроній меў на маладога воіна вялікі ўплыў.Быў яму ва ўсім прыкладам і часта некалькі іранічных слоў з яго боку хапала, каб устрымаць Вініцыя ад чаго-небудзь ці наадварот падштурхнуць да чаго-небудзь. Цяпер ад гэтага нічога не засталося настолькі, што Пятроній не спрабаваў нават былыя спосабы, адчуваючы, што яго досціп і іронія саслізнуць безвынікова па новых выкладках, якія на душу Вініцыя наклала каханне і сутыкненне з незразумелым хрысціянскім светам. Дасведчаны скептык разумеў, што страціў ключ да гэтай душы, яго працінала незадавальненне і нават трывога, якую выклікалі яшчэ і выпадкі гэтай ночы.”Калі гэта з боку Аўгусты не хуткаімгненнае жаданне, а трывалае, - то будзе адно з двух: ці Вініцый ей не адмовіць і будзе пагублены, ці, што сення больш падобна да яго, адмовіць ей і ў такім выпадку бузе пагублены напэўна, а з ім і я, таму што я яго сваяк, і калі Аўгусце няміла ўся сям’я, то перакіне вагу свайго ўплыву на бок Тыгеліна.
І так, і гэтак было дрэнна.Пятроній быў чалавек адважны і смерці не баяўся, але не спадзеючыся ад яе нічога, не хацеў усе ж яе наклікаць.Пасля доўгага роздуму ен вырашыў, што найлепш і больш бяспечна будзе адправіць Вініцыя з Рыма ў падарожжа. Ах, калі б ен мог даць яму ў дарогу Лігію, то з радасцю гэта зрабіў бы. Але і так спадзяваўся, што не будзе яго надта цяжка ўгаварыць. Тады ен распусціў бы на Палатыне звестку пра хваробу Вініцыя і прадухіліў бы небяспеку ад яго і ад сябе.Аўгуста, не ведаючы, ці пазнаў яе Вініцый, магла дапускаць, што не пазнаў, тады яе самалюбства не надта пацярпела. Інакш магло быць аднак у будучым і трэба было і гэта прадухіліць. Пятроній хацеў перадусім выйграць час, разумеў, што адыйдзе на другі план і страціць свой уплыў. У Грэцыі Пятроній быў упэўнены ў перамозе над усімі сатаварышамі.
Тымчасам ен вырашыў кантраляваць Вініцыя і заахвочваць яго да падарожжа. Колькі дзен ен разважаў нават, што калі б выпрасіў у імператара эдыкт, які б выганяў хрысціян з Рыму, то Лігія пакінула б яго разам з іншымі вучнямі Хрыста, а за ей і Вініцый.Тады не трэба было б яго угаворваць. Увогуле ж рэч была магчымая. Не так даўно яшчэ, калі іудзеі пачалі пагромы з нянавісці да хрысціян, іператар Клаўдзій не мог адрозніць адных ад другіх ды выгнаў іудзеяў. Чаму б тады і Нярон не мог выгнаць хрысціян? У Рыме было б свабадней.Пятроній пасля гэтай плавучай вакханаліі бачыў штодня імпертара на Палатыне і ў іншых дамах.Падкінуць яму падобную думку было легка, бо імператар не адмаўляўся ніколі ад намераў, якія прыносілі каму-небудзь згубу і шкоду.Пасля выспелага рашэння Пятроній склаў для сябе цэлы план.Вось ен сазаве да сябе пір і на ім схіліць імператара да выдання эдыкта. У яго нават была легкая надзея, што імператар яму даверыць выкананне. Тады адправіў бы Лігію з усімі належнымі для каханай Вініцыя выгодамі напрыклад у Вайе і няхай бы там кахалі адно аднаго і гулялі ў хрысціянства, колькі б ім падабалася.
Тымчасам ен наведваў часта Вініцыя: хаця б па-першае таму, што пры ўсім сваім рымскім эгаізме не мог пазбыцца прывязанасці да яго, а па-другое, каб угаварыць яго да падарожжа.Вініцый здаваўся хворым і не паказваўся на Палатыне, дзе кожны дзень з’яўляліся новыя намеры. Аднойчы ўрэшце Пятроній пачуў з вуснаў самаго імператара, што той выбіраецца ўжо напэўна праз тры дні у Анцый і зараз жа назаўтра пайшоў паведаміць пра гэта Вініцыю.
Але той паказаў яму спіс асоб, запрошаных у Анцый, які ранкам прынес яму вызваленец імператара.
-         У ім есць мае імя,  есць і твае. Калі вернешся, знойдзеш такі ж і ў сябе.
-         Калі б мяне не было сярод запрошаных – адказаў Пятроній, - гэта азначала б , што трэба памерці, спадзеючыся, каб гэта адбылося перад падарожжам у Ахаю. А я буду там Нярону вельмі патрэбны.
Пасля гэтага ен прагледзеў спіс і сказаў:
-         Ледзьве мы прыбылі ў Рым, трэба зноў пакінуць дом і валачыся ў Анцый, але трэба! Бо гэта не столькі запрашэнне, колькі загад.
-         А калі б хто не паслухаўся яго?
-         Атрымаў бы запрашэнне іншага роду: выбрацца ў значна даўжэйшае падарожжа, у такое, з якога не вяртаюцца.Як шкада, што не паслухаў маей парады і не паехаў, пакуль быў час.Цяпер жа ты павінен ехаць у Анцый.
-         Цяпер я павінен ехаць у Анцый...Глядзі, у якія часы мы жывём і якімі з’яўляемся поўнымі нявольнікамі.
-         Ты толькі цяпер гэта заўважыў?
-         Не, але бачыш, ты мне даказваў, што вучэнне хрысціян – вораг жыцця, бо накладвае на яго путы.А ці могуць путы быць мацнейшыя за тыя, якія мы носім? Ты казаў: Грэцыя стварыла мудрасць і прыгажосць, а Рым – сілу” А дзе наша сіла?
-         Пакліч Хілона.У мяне няма ахвоты філасафаваць, клянуся Геркулесам! Не я стварыў гэты час, і не я за яго адказваю. Пагаворым лепш пра Анцый: ведай, што чакае цябе там вялікая небяспека і што лепш было б можа для цябе памерацца сілай з гэтым Урсам, што забіў Кратона, чым ехаць туды, але аднак Вініцый уздзеў рукі:
-         Небяспека! Мы ўсе ходзім пад ценем смерці і штохвіліны нечая галава пагружаеца цалкам у гэты цень.
-         Ці я магу табе назваць усіх, хто меў трохі розуму і таму нягледзячы на часы Тыберыя, Калігулы, Клаўдзія і Нярона дажылі да васьмідзесяці год ці да дзевяноста? Няхай прыкладам табе паслужыць хоць бы толькі той самы Даміцый Афр.Ен састарэў спакойна, хаця ўсе жыцце быў злачынцам і прайдзісветам.
-         Можа і таму! Можа якраз таму! – адказаў Вініцый.
Пасля гэтага прагледзеў спіс і сказаў :
-         Тыгелін, Ватыній, Сэкст Афрыканус, Аквілін Рэгулус, Сулій Нерулінус, Эпрый Марцэл і так далей! Што за зборышча галоты і прайдзісветаў! І сказаць, што яны кіруюць светам!Ці не лепш бы ім абводзіць якое-небудзь егіпецкае ці сірыйскае баство па мястэчках, ляпаць у сістры і зарабляць на хлеб варажбой ці скокамі?
-         Ці паказваць вучоных малпаў ці сабак, якія могуць лічыць, ці асла, што дуе ў флейту, – дадаў Пятроній. – усе гэта праўда, але пагаворым зараз аб нечым, што больш значнае.уважліва слухай мяне: я паведаміў на Палатыне, што ты хворы і не можаш выходзіць з дому, у гэты ж час тваё імя есць у спісе, што азначае, што нехта не паверыў маім словам і пастараўся пра гэта наўмысна. Нярону ад гэтага нічога, бо ты для яго воін, з якім як найбольш можна размаўляць пра гонкі ў цырках і які аб паэзіі і музыцы не мае паняцця.дык вось пра ўключэнне твайго імя ў спіс пастаралася хіба што Папея, а гэта азначае, што яе жаданне было і застаецца трывалым і што яна прагне цябе атрымаць.
-         Адважная ж яна аўгуста!
-         Занадта адважная, бо можа сябе загубіць без ратунку. А няхай бы Венус напоўніла яе як найхутчэй іншым каханнем, але пакуль яна жадае цябе, ты павінен захоўваць асцярожнасць. Меднабародаму яна ўжо пачала надакучваць, сёння яму патрэбна Рубрыя ці Піфагорас, але з-за ўласнага самалюбства ен бы вам страшна помсціў.
-         Але я не ведаў у гаі, што гэта яна, але ты ж падслухоўваў і ведаеш, што я ей адказаў: што я кахаю іншую і што яе не  жадаю.
-         А яцябе заклінаю ўсімі багамі падзем’я, не страчвай той рэшткі розуму, якую хрысціяне табе пакінулі. Як можна вагацца, маючы выбар паміж згубай непраўдападобнай і пэўнай? Ці ятабе ўжо не гаварыў, што калі б ты параніў самалюбства аўгусты адмовай, то не было б табе ратунку. Клянуся Гадэсам! Калі табе абрыдла жыцце, то лепш сабе зараз пусці кроў ці праткні сябе мячом, бо калі ты абразіш Папею свядома, то цябе можа спаткаць смерць менш легкая.Некалі з табой было прыемней размаўляць! Што менавіта табе перашкаджае? Ці ад цябе адымецца? Ці гэта табе перашкодзіць кахаць тваю Лігію? Памятай пры тым, што Папея бачыла яе на Палатыне і што ей няцяжка будзе здагадацца, дзеля каго ты адмаўляеш такія высокія ласкі А тады дастане яе хоць з-пад зямлі.загубіш не толькі сябе, але і Лігію, разумееш?
Вініцый слухаў, нібы думаючы пра штосьці іншае і нарэшце сказаў:
-         я павінен яе бачыць.
-         Каго? Лігію?
-         Лігію!
-         Ты ведаеш, дзе яна?
-         Не.
-         І зноў пачнеш шукаць яе па старых могілках і на Затыбры?
-         Не ведаю, але я павінен яе бачыць.
-         Добра. Паколькі яна хрысціянка, то можа аказацца, што яна разумнейшая, чым ты, і гэтак будзе напэўна, калі яна не  хоча тваей згубы.
Вініцый паціснуў плячыма:
-         Яна выратавала мяне з рук Урса.
-         У такім выпадку спяшайся, бо Меднабароды не будзе чакаць з выездам. Прысуды смерці можа аддаваць і з Анцыя.
Але Вініцый не слухаў яго - быў заняты толькі думкамі пра сустрэчу з Лігіяй і разважаў, як лепш гэта зрабіць?
Тым часам адбылася акалічнасць, якая магла пераадолець усе цяжкасці і перашкоды. Назаўтра прыйшоў неспадзявана да яго Хілон. Меў выгляд жабрака, абадранага, з адзнакамі голаду на твары, у падраных лахманах, аднак слугі, якія раней мелі загад прапускаць ягу ў любы час дня і ночы, не пасмелі яго затрымаць, таму ен увайшоў проста у атрый і стаўшы перад Вініцыем, сказаў:
-         няхай богі даюць табе бессмяротнасць і падзеляццаз табой ўладай над светам.
Вініцый у першыя хвіліны хацеў загадаць выкінуць яго за дзверы.але прыйшла думка, што можа грэк ведае што-небудзь пра Лігію і цікаўнасць перамагла гідлівасць:
-         Гэта ты? – спытаў ен. – што з табой?
-         Дрэнна, сын Юпітэра. Сапраўдная дабрачыннасць гэта тавар, пра які ніхто сення не запытаецца, і сапраўдны мудрэц павінен быць рады і таму, што калі раз за пяць дзен мае за што купіць авечую галаву ў мясніка, якую потым абгрызе на гарышчы, запіваючы слязьмі.Ах, выскародны! усё, што ты мне даў, я аддаў на кнігі ў Атрактуса, а потым мяне абрабавалі, забралі ўсё. Нявольніца, якая павінна была пісаць мае вучэнне, ўцекла забраўшы рэшту таго, чым твая вялікасць мяне абдарыў.Я жабрак, але падумай: да каго мне ісці, калі не да цябе, Серапіс, каго люблю і абагаўляю і з-за якога я рызыкававў сваім жыццем.
-         За чым прыйшоў і што прынес?
-         За дапамогай, ваал, а прынес мае жабрацтва, мае слезы, любоў і звесткі, якія з-за любові да цябе сабраў.ты памятаеш, высакародны, што я табе у свой час гаварыў, што аддаў нявольніцы боскага Пятронія адну нітку з пояса Венеры ў Пафасе? Я даведаўся цяпер, і ці ей гэтадапамагло, і ты, сын Сонца ведаеш, што ў тым доме робіцца, ведаеш і хто такая там Эўніка У мяне яшчэ ёсць адна такая ж нітка, я захаваў яе для цябе, шаноўны. Тут ен спыніў гаворку, бо заўважыў гнеў, які збіраўся ў бровах Вініцыя і хочучы апярэдзіць выбух, хутка прамовіў:
-         Я ведаю, дзе жыве боская Лігія, я пакажу табе, высакародны, дом і завулак.
Вініцый суцішыў хваляванне, якім працяла яго навіна, і сказаў:
-         Дзе яна?
-         У Лінуса, старэйшага жраца хрысціян.Яна там разам з Урсам, а той па-ранейшаму ходзіць да млынара, якога клічуць, як твайго вызваленца – Дэмас...Так, Дэмас! Урс працуе ў яго па начах, але абкружыўшы дом ноччу, калі яго не будзе... Лінус стары, а ўдоме апрача яго толькі яшчэ дзве старэйшыя жанчыны.
-         Адкуль ты гэта ўсе ведаеш?
-         Ты памятаеш, высакародны, што хрысціяне мелі мяне ў сваіх руках і злітасцівіліся.Глаўк памыляецца, думаючы, што гэта я прычна яго няшчасця, але ен паверыў у гэта, небарака, і дасюль яшчэ верыць, але аднак прабачыў мяне.Таму не дзівіся, што ўдзячнасць напоўніла мае сэрца.Я чалавек былых лепшых часоў.І я падумаў: чаму я павінен забываць сваіх сяброў і дабрадзеяў? Ці не было б чэрствасцю не запытаць пра іх, не даведацца, што з імі адбываецца і як іх здароўе і дзе жывуць зараз? Клянуся рэсінунцкай Кібелай! Я не здольны да гэтага.Стрымлівала мяне спачатку боязь, каб яны не ўспрынялі дрэнна мае намеры.але любоў, якая ў мяне есць да іх, аказалася большай, чым страх, і ўвогуле дадала мне адвагі тая хуткасць, з якой яны прабачаюць розныя крыўды.Перадусім жа я думаў пра цябе, высакародны.Апошняя наша справа скончылася няўдала, а ці ж такі сын Фартуны можа пагадзіцца з такой акалічнасцю? Тады я падрыхтаваў табе перамогу.Дом стаіць асобна, ты можаш загадаць абкружыць яго нявольнікам так, што і мыш не праслізне.О, высакародны і годны! Ад цябе толькі залежыць, каб яшчэ сення ноччу гэта вялікадушная каралеўна была ў тваім доме.Але калі гэта адбудзецца, падумай, прашу, што прычыніўся да гэтага вельмі бедны і галодны сын майго бацькі.
Вініцыю кроў прыліла да твару. Спакуса яшчэ раз ператрэсла ўсю яго істоту.Так! Гэта быў спосаб і на гэты раз пэўны. Калі Лігія ўжо будзе ў яго доме, то хто ж здолее у яго яе адабраць? Калі ўжо зробіць Лігію сваей каханкай, што ж ей застанецца іншае, як застацца ей назаўседы? І няхай згінуць розныя там вучэнні! Што будуць для яго значыць хрысціяне разам з іх міласэрнасцю і непераадольнай верай?Ці не час пазбавіцца ад усяго гэтага? Ці не час пачаць жыць, як жывуць усе людзі? Што потым зробіць Лігія, як звяжа свой лес з вучэннем, якога прытрымліваецца, гэта таксама рэч нязначная. Гэта рэчы без вагі! Спачатку яна стане ягонай, і гэта можа быць яшчэ сення. А і гэта пытанне, ці ў яе душы застанецца вучэнне, параўноўваючыся з гэтым новым для яе светам, задавальненнем і асалодай, якім павінна паддацца? А стаць гэта можа яшчэ сення.Досыць затрымаць Хілона і аддаць на змярканні загады. І потым бясконцая радасць! “Чым было мае жыццё? - думаў Вініцый – Пакутамі, незадаволеным жаданнем і задаваннем сабе пытанняў без адказу.” Такім чынам возьме яе сілком і на гэтым усе скончыцца. Але ж узгадваў, што абяцаў ей, што не ўзніме на яе руку. Але чым прысягаў? Не багамі, бо ў іх не верыў, не Хрыстом, бо ў яго яшчэ не верыў.Зрэшты, калі яна будзе адчуваць сябе пакрыўджанай, то ен возьме яе за жонку і так выкупіць яе крыўду, да таго ж ен адчувае сябе абавязаным, бо дзякуючы ей жывы. Тут ен успомніў той дзень, калі разам з Кратонам трапіў у яе дом, успомніў і кулак Урса над сабой і ўсе, што адбылося потым, убачыў зноў яе схіленай над яго ложам, апранутую, як нявольніца, прыгожую, як баство, дабрачынную і каханую.Вочы яго мімаволі перанесліся на ларарый і на той крыжык, які яна пакінула яму, адыходзячы.І што, за ўсе гэта ен заплоціць ей новым замахам? Ці будзе цягнуць яе за валасы ў кубікул, як нявольніцу? І як ен зможа гэта зрабіць, бо не толькі яе жадае, але і кахае, і кахае менавіта за тое, што яна такая, якая есць? І раптам ен адчуў, што не дастаткова яму мець яе ў доме, не дастаткова схапіць сілком у абдымкі і што яго каханне хоча ўжо чагосьці большага: яе згоды, яе кахання і яе душы. Блаславены той дах, калі яна ўвойдзе пад яго дабраахвотна, блаславеная хвіліна, дзень і жыцце.Тады шчасце абоіх будзе як невычэрпнае мора і як сонца.Але забраць яе сілай было б забіць назаўседы тое шчасце, а разам і знішчыць, сплюгавіць і апаганіць тое, што есць самае дарагое і самае любае ў жыцці.Страх працяў яго цяпер ад адной думкі пра гэта. Ен зірнуў на Хілона, які ўглядаўся ў яго, засунушы руку пад лахман і дрэпаючы сябе з непакоем, пасля чаго яго ахапіла невыказальная агіда і ахвота затаптаць гэтага ранейшага памочніка так, як топчуць плюгавых вошай ці ядавітую вужаку. Пасля ўжо ведаў, што павінен зрабіць.але не ведаючы меры ні ў чым і ідучы за сваей рымскай натурай, сказаў Хілону:
-         Я не зраблю гэтага, што ты мне раіш, каб ты аднак не пайшоў без узнагароды, якую заслугоўваеш, я загадаю даць табе трыста розак ў дамашнім эргастуле.
Хілон збялеў. На прыгожым твары Вініцыя было столькі халоднай рашучасці, што ні хвіліны не сумняваўся, што абяцаная плата не была жорсткім жартам. Тады ен укленчыў і,сагнуўшыся, пачаў енчыцьперарывістым голасам:
-         як гэта, кароль персідскі? За што? Піраміда ласкі! Калос міласэрнасці! За што? Я стары і галодны ды бедны.Я служыў табе.так ты мне аддзякуеш?
-         Як ты хрысціянам – адказаў Вініцый і паклікаў вызваленца.Але Хілон скочыў да яго ног і абняўшы іх сутаргава, яшчэ прасіў з смяртэльна бледным тварам:
-         Выскародны, годны! Я стары! Пяцьдзесят хаця, не трыста. Пяцьдзесят досыць! Сто хаця б! Літасці, літасці прашу!
Вініцый адштурхнуў яго нагой і аддаў загад.У імгненне вока за дыспенсатарам ўбеглі два квады, якія забралі Хілона за рэшткі валасоў, абкруцілі яму галаву ўласным яго лахманом і павалаклі у эргастул.
-         У імя Хрыста!.. – закрычаў грэк у дзвярах калідора.
Вініцый застаўся адзін. Аддадзены загад яго расхваляваў і ажывіў.Ен намагаўся сабраць заблытаныя думкі ў адно, каб прывесці іх да ладу.Ен адчуў вялікую палегку і перамогу, якую над сабой атрымаў, што яго напаўняла пэўнай надзеяй.Здавалася яму, што зрабіў пэўы вялікі крок да Лігіі і што за гэта можа чакаць узнагароджанне. У першую хвіліну не прыйшло яму нават на думку, што ен учыніў сапраўдную несправядлівасць у адносінах да Хілона і што загадаў адлупцаваць яго за тое ж, за што раней яму плаціў. Быў ен яшчэ надта рымлянінам, каб забалеў яму чужы боль і каб мог займаць сваю ўвагу адным бедным грэкам. Калі б ён нават падумаў аб гэтым, то палічыў бы, што зрабіў правільна, загадаўшы пакараць нікчэмніка. Але ен думаў аб Лігіі і гаварыў ей у думках:  “ Я не адплачу табе злом за дабро, а калі ты даведаешся, як я абыйшоўся з тым, хто хацеў мяне падбухторыць узняць на цябе руку, то будзеш удзячная мне за гэта”.
Тут ен задумаўся, а ці ўхваліла б яна яго ўчынак з Хілонам Бо вучэнне, якога яна прытрымліваецца, раіць прабачаць, і хрысціяне прабачылі жабраку, хоць у іх былі большыя прычыны да помсты. Тады толькі азваўся ў яго душы крык Хілона “У імя Хрыста!”.Ен узгадваў, што падобным вокрыкам Хілон адкупіўся з рук лігійца, і вырашыў дараваць яму рэшту кары.Таму зноў паклікаў вызваленца, і калі той з’явіўся і сказаў:
-         Высакародны, гэты стары самлеў, а можа і памер.Загадаць працягваць яго лупцаванне?
-         Прывядзіце яго да прытомнасці і дастаўце мне
Начальнік атрыя знік за заслонай, але не так хутка ішло прывядзенне Хілона да прытомнасці, бо Вініцый чакаў яшчэ доўгі час і пачынаў ужо нервавацца, калі нарэшце нявольнікі прывялі Хілона і па знаку зніклі з пакою.
Хілон быў белы, як палатно і па нагах яго сплывалі на мазаіку падлогі ніткі крыві.Быў аднак у прытомнасці, укленчыў і загаварыў з прасцягнутымі рукамі:
-         дзякуй табе, высакародны! Ты міласэрны і вялікі!
-         Сабака, - прамовіў Вініцый, - ведай, што я прабачыў табе з-за Хрыста, якому і сам удзячны за жыцце.
-         Я буду служыць, высакародны, яму і табе.
-         Маўчы і слухай! Устань! Пойдзеш са мной і пакажаш мне дом, дзе жыве Лігія.
Хілон усхапіўся, але ледзь трымаўся на нагах, збялеў яшчэ больш і прамовіў слабым голасам:
-         Шаноўны, я сапраўды галодны...я пайду, шаноўны, пайду! Але ў мяне няма сіл...Загадай даць мне хоць рэшткі з міскі твайго сабакі, і тады пайду!
Вініцый загадаў пакарміць яго і выдаць тысячу золатам, а таксама плашч. Але Хілон, якога знясіліла лупцоўка і голад, не мог ісці нават пасля сілкавання, хаця страх узнімаў валасы на яго галаве, каб Вініцый не ўспрыняў яго слабасць за адмову і не загадаў лупцаваць яго наноў.
-         няхай гэта віно мяне разагрэе, - паўтараў ен, стукаючы зубамі, - зараз я змагу ісці, хоць бы да Вялікай Грэцыі.
Праз пэўны час ен набраўся крыху сіл і яны выйшлі. Дарога была доўгая. Лінус жыў, як і большая частка хрысціян, на Затыбры, недалека ад дома Мірыям.Хілон нарэшце паказаў Вініцыю асобны домік, абкружаны мурам, пакрытым цалкам плюшчам і сказаў:
-         Гэта тут, шаноўны.
-         Добра, адказаў Вініцый , - ідзі цяпер прэч, але перш паслухай, што я табе скажу: забудзься і што мне служыў, і дзе жыве Мірыям, Пётр і Глаўк; таксама пра гэты дом і пра ўсіх хрысціян. Будзеш прыходзіць штомесяц у мой дом, дзе вызваленец Дэмас будзе выплочваць табе па дзве тысячы золатам.А калі ты і далей будзеш сачыць за хрысціянамі, язагадаю цябе адлупцаваць ці аддам у рукі прэфекта горада.
Хілон схіліўся і сказаў:
-Я забудуся.
Але калі Вініцый знік за паваротам вулкі, ен высцягнуў услед яму рукі і пагражаючы кулакамі, закрычаў:
-         Клянуся Атай і фурыяй! Я не забудуся!

Пасля гэтага зноў абяссілеў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий