воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 34 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел ХХХІV

Ходзячы па садку, Вініцый расказваў Лігіі коратка словамі, што ішлі з глыбінь сэрца тое, што перад гэтым гаварыў Апосталам: пра непакой сваей душы, пра перамены, якія адбыліся з ім і нарэшце, пра той непамерны сум, які засланіў яму жыцце ад часу, як ен пакінуў дом Мірыям. Прызнаўся Лігіі, што хацеў забыць яе, але не змог, думаў аб ей усе дні і ночы. Успамінаў ей пра той крыжык з галінак самшыту, які яна яму пакінула і які ён змясціў у ларарыі і мімаволі шанаваў яго як боскі і сумаваў усё больш, бо каханне было мацнейшае за яго і яшчэ ў Аўлаў захапіла ўсю яго душу... іншым ткуць нітку жыцця Паркі, а яму выткалі яго каханне, туга і самота. Дрэнныя былі яго ўчынкі, але яны ішлі ад кахання.Кахаў яе яшчэ ў Аўлаў і калі была на Палатыне, і калі яе бачыў на Астрыянуме, як яна слухала словы Пятра і калі ішоў з Кратонам яе выкрадаць, і калі яна даглядала яго, і калі пакінула.Вось прыйшоў Хілон, які расказаў, дзе яна жыве, і раіў забраць яе сілком, але ен пакараў Хілона і пайшоў да Апосталаў прасіць аб ісціне і аб ёй... І няхай будзе блаславенай тая хвіліна, калі гэта думка прыйшла да яго, бо вось ен каля яе і напэўна яна не будзе ужо больш уцякаць ад яго, як у апошні раз з дому Мірыям.
-         Я не ад цябе ўцякала, - прамовіла Лігія.
-         Але чаму ты гэта зрабіла?
А яна ўзняла свае вочы колеру ірысаў, пасля чаго схіліла, засаромеўшыся, галаву і сказала:
- Ты ведаеш...
Вініцый замоўк на хвіліну ад бязмежнага шчасця, пасля зноў загаварыў, як паволі адкрываліся яго вочы, што яна зусім не такая, як рымлянкі і хіба да адной Пампоніі падобная. Ен не мог ей усе дакладна расказаць, бо і сам не мог разабрацца ў тым, што адчуваў, што прыходзіць праз яе ў свет нейкая іншая прыгажосць, якой дасюль не існавала, і якая не толькі цялесная, але і духоўная. Ен сказаў ей тое, што перапаўняла яе радасцю, што пакахаў яе нават за тое, што ўцякла ад яго і што будзе яму святой ля хатняга вогнішча.
Пасля ен схапіў яе руку і не мог больш гаварыць, толькі пазіраў на яе з захапленнем, як на адшуканае шчасце жыцця, і паўтараў яе імя, нібы хацеў упэўніцца, што знайшоў яе і што знаходзіцца побач з ей:
-         О, Лігія, Лігія!..
Нарэшце стаў яе распытваць, што рабілася ў яе душы, і яна прызналася яму, што яго пакахала яшчэ ў доме Аўлаў і што калі б ен адправіў яе да іх з Палатыну, то расказала б ім аб сваім каханні і маліла б не гневацца на яго.
-         Я табе прысягаю, што ў мяне нават у дмках не было забіраць цябе ў Аўлаў. Пятроній табе раскажа калі-небудзь, што я ўжо тады сведчыў яму, што цябе кахаю і што хачу мець за жонку.”Няхай абмажа мае дзверы воўчым тлушчам і сядзе ля майго вогнішча!” Але ен мяне высмеяў і падаў думку імператару, каб забраў цябе як заложніцу і аддаў мне.Колькі разоў я праклінаў яго ў сваей душы, але можа гэта разумны лёс так зрабіў, бо інакш бы я не пазнаеміўся б з хрысціянамі і не зразумеў бы цябе...
-         Вер мне, Марк, - адказала Лігія, - што гэта Хрыстос наўмысна вёў цябе да сябе такім шляхам.
Вініцый узняў галаву з пэўным здзіўленнем.
-         Праўда, - сказаў ен з жывасцю, - усе складалася так дзіўна, што я шукаў цябе і спаткаўся з хрысціянамі...На Астрыянуме я з цікаўнасцю слухаў Апостала, бо такіх рэчаў яшчэ ніколі не чуў.Гэта ты малілася за мяне.
-         Так, - адказала Лігія.
-         Яны прайшлі каля летніка, спавітага лістотай плюшча і наблізіліся да месца, дзе Урс, забіўшы Кратона, кінуўся на Вініцыя. – Тут, - сказаў малады чалавек, - калі б не ты, то я загінуў бы.
-         Не успамінай! – адказала Лігія. – І не прыпамінай гэта Урсу.
-         Ці я мог бы помсціць яму за тое, што ен абараняў цябе? Калі б ен быў нявольнікам, я б адразу дараваў яму вольнасць.
-         Калі б ен быў нявольнікам, то Аўлы даўно яго вызвалілі б.
-         Ты памятаеш, што я хацеў вярнуць цябе Аўлам? Але ты мне адказала, што імператар мог бы даведацца аб гэтым і помсціць ім.Глядзі ж : цяпер ты зможаш іх бачыць, колькі захочаш.
-         Чаму, Марк?
-         Я кажу “цяпер” і думаю, што ты будзеш іх бачыць бяспечна, калі будзеш маей жонкай.Так! Бо калі б імператар даведаўся аб тым і спытаў, што я зрабіў з заложніцай, якую ен мне даверыў, то я скажу яму: “Я ажаніўся з ею і да Аўлаў яна ходзіць па маей волі”.Ен доўга знаходзіцца ў Анцыі не будзе, бо хоча у Ахаю, а хоць бы і быў доўга, мне няма патрэбы бачыцца з ім штодня.Калі Павел з Тарсу навучыць мяне вашай Ісціне, я пахрышчуся адразу і вярнуся сюды, здабуду прыхільнасць Аўлаў, якія на днях вяртаюцца ў горад, і не будзе ўжо перашкод, і тады я забяру цябе і пасаджу ля свайго вогнішча. О, дарагая! Дарагая мая!
Сказаўшы гэта, ен узняў рукі ўгару, нібы беручы неба ў сведкі свайго кахання, а Лігія глядзела на яго вачыма, якія блішчалі ад шчасця і прамовіла:
-         І тады я скажу: “Дзе ты, Кай, там і я, Кая,”
-         Не, Лігія! Я прысягаю, што ніколі ніводная жанчына не была так паважаная ў доме мужа, як ты будзеш у маім доме.
Хвіліну яны ішлі моўчкі і не маглі змясціць у сваіх сэрцах шчасця, такія закаханыя, падобныя да двух анёлаў і такія прыгожыя, нібы іх разам з кветкамі нарадзіла на свет вясна.
Нарэшце спыніліся пад кіпарысам, які рос побач з уваходам у дом.Лігія абаперлася на яго, а Вініцый папрасіў дрыжачым голасам:
-         Загадай Урсу пайсці ў дом да Аўлаў, забраць твае рэчы і дзіцячыя цацкі ды перанесці іх да мяне.А яна ўспыхнула, як ружа ці ранішняя зорка, і адказала:
-         Звычай гаворыць інакш.
-         Я ведаю.Іх заносяць звычайна толькі за нявестай, але зрабі гэта дзеля мяне.Я забяру іх у маю вілу ў Анцыі, і яны будуць мне пра цябе нагадваць.Тут ен склаў рукі і пачаў паўтараць, як дзіця:
-         Пампонія вернецца ў гэтыя дні, тады зрабі гэта, дзіва мая, зрабі, карысіма мая!
-         Няхай Пампонія зробіць так, як захоча, - адказала Лігія, палымнеючы ад успаміну яшчэ больш.І зноў яны змоўклі, бо каханне пачало пераймаць ім дыханне ў грудзях.Лігія стаяла спіною да кіпарысаі, твар яе бялеў у ценю , як кветка, вочы былі апушчаныя і грудзі ледзь уздымаліся, а Вініцый мяняўся ў твары і бляднеў ад хвалявання.У паўдзеннай цішыні яны чулі біцце ўласных сэрцаў і ва ўзаемным замілаванні гэты кіпарыс і кусты мірту, і плюшч летніка здаваліся ім садам кахання.
Але ў дзвярах паказалася Мірыям і запрасіла іх на абед.Яны селі сярод Апосталаў, тыя ж пазіралі з уцехай на іх, як на маладое пакаленне, якое пасля смерці іх павінна будзе захоўваць і сеяць далей зерне новага вучэння.Пётр адламваў і бласлаўляў хлеб, на ўсіх тварах быў спакой і нейкае вялікае шчасце, падавалася, перапаўняла гэты ўвесь дом.
-         паглядзі, - сказаў урэшце Павел Вініцыю, - ці мы ворагі жыцця і радасці? Той жа адказаў:

-         Я ведаю, як есць на самой справе, бо ніколі не быў такі шчаслівы, як сярод вас.

Комментариев нет:

Отправить комментарий