Раздзел XLII
У Вініцыя было няшмат часу, каб загадаць некалькім нявольнікам ехаць за ім,
пасля ўскочыў на каня і паскакаў сярод глыбокай ночы праз пустыя вуліцы Анцыя,
у накірунку да Лаурэнтума..Ен апынуўся ад страшнай звесткі ў стане нейкага
шаленства і дзікіх разважаняў, хвілінамі ен не мог сабе дакладна адказаць, што
з ім адбываецца, толькі адчуваў, што на гэтым самым кані за яго спіной сядзіць
няшчасце і , крычачы яму на вуха :”Рым гарыць!” – б’е яго самога, яго каня і
кідае іх у гэты агонь. Паклаўшы сваю непакрытую галаву на шыю каня, ен скакаў у
адной туніцы, усляпую, нягледзячы перад сабой і не зважаючы на перашкоды, якія
маглі б яго клапаціць. Сярод цішы і ночы, спакойнай і зорнай, вершнік і конь,
асветленыя бляскам месяца, рабілі ўражанне сонных відмаў.Ідумейскі огер,
прыціснуўшы вушы і выцягнуўшы шыю, ляцеў, як страла, мінаючы нерухомыя кіпарысы
і белыя, схаваныя сярод іх вілы. Грукат капыт аб каменныя пліты абуджаў тут
і там сабак, якія гаўканнем суправаджалі
дзіўнае з’явішча, потым жа, занепакоеныя яго нахабнасцю, пачыналі выць, ўзнімаючы
насы да месяца. Нявольнікі, якія скакалі за Вініцыем, маючы коней нашмат
горшых, хутка засталіся ззаду.Ен адзін пранесся, як бура праз Лаурэнтум, які
спаў, павярнуў да Ардэі, у якой таксама як і ў Арыцыі, у Бавіле і Устрынуме
трымаў ад часу прыезду ў Анцый
расстаўленых коней, каб была магчымасць як найхутчэй пераадолець
прастору, што аддзяляла яго ад Рыму.Памятаючы аб гэтым, ен выціскаў рэшткі сіл
з каня.За Ардэяй яму здалося, што неба ў паўночна-ўсходнім баку завалаклося
ружаватым водбліскам.Магло гэта быць і ранішняе світанне, але ж час быў позні,
светла станавілася ў ліпені рана, але Вініцый не мог стрымаць вокрыку роспачы і
страху, бо здалося яму, што гэта водбліск пажару.Яму ўзгадаліся словы Леканія:
“Горад увесь адным морам палымнее.” – і праз хвіліну адчуў, што пагражае яму
сапраўды шаленства, бо ен страціў цалкам надзею, што зможа ўратаваць Лігію ці
нават паспець, пакуль горад не ператворыцца ў суцэльную гару попелу.Думкі яго
сталі больш хуткія, чым бег каня, і імчалі перад ім, як стая чорнага птаства –
роспачныя і жудасныя..Ен сапраўды не ведаў, якая частка горада пачала гарэць,
аднак дапускаў, што за Тыбрам раён, поўны блізкаразмешчаных дамоў, складоў з
дрэвам і проста драўляных пабудоў, у якіх прадавалі нявольнікаў, першым мог
стаць ахвярай полымя.У Рыме пажары надараліся досыць часта, у час гэтага
таксама часта бывалі гвалты і рабаванні, асабліва ў раёнах, дзе жылі людзі
бедныя і напалову варвары – што ж магло адбывацца на тым самым Затыбру, якое
было цэнтрам басоты, якая паходзіла з усяго свету. Тут Урс са сваей нечалавечай
сілай прамільгнуў у думках Вініцыя, але што ж мог зрабіць хаця б і не чалавек,
а тытан супраць знішчальнай сілы агню?
Боязь бунту нявольнікаў была таксама рэччу, што душыла Рым даўно.Казалі,
што сотні тысяч гэтых людзей мараць пра час Спартака і чакаюць толькі зручнай
хвіліны, каб схапіцца за зброю супраць улады і горада. І вось момант
настаў.Быць можа, што там, у горадзе, разам з пажарам разня і вайна... Можа
нават прэтарыянцы кінуліся на горад і забіваюць па загаду імператара.І раптам валасы
ад страху паўсталі дыбам на галаве Вініцыя. Ен успомніў сабе ўсе размовы аб
пажарах у горадзе, якія ад пэўнага часу з дзіўнай настойлівасцю вяліся ў двары
імператара, узгадаў яго скаргі, што ен павінен апісваць палаючы горад не
бачыўшы ніколі сапраўднага пажару, яго пагардлівы адказ Тыгеліну, які
намерваўся падпаліць Анцый ці штучнае драўлянае збудаванне-горад, нарэшце яго
нараканні на Рым і смурод ад завулкаў Субуры.Так! Гэта імператар загадаў
спаліць горад! Ен адзін не мог на гэта рашыцца, так як і адзін Тыгелін мог
выканаць падобны загад. А калі Рым палае па загаду імператара, то хто можа
заручыцца, што і людзі не будуць пазабіваныя. Ен быў здольны і да
такога.Значыць пажар, бунт нявольнікаў і разня! Нейкі страшэнны бязлад, мешаніна
паміраючых жывел і людзей – і ў гэтым усім – Лігія! Енкі Вініцыя змяшаліся з
храпаннем каня, які, бегучы па дарозе, што ўзнімалася ўгару аж да Арыцыі,
рухаўся ўжо на апошнім дыханні. Хто яе выратуе з палаючага горада і хто зможа
яе зберагчы? Тут Вініцый, цалкам спадзеючыся на каня, ухапіўся за яго грыву і
гатовы быў ад болю кусаць конскі загрывак.Але ў гэту хвіліну нейкі вершнік, які
імчаўся, як віхор, але з другога боку, у Анцый, крыкнуў: “Рым гіне!”, - і панёсся
далей.Да вушэй Вініцыя даляцеў толькі выраз “богі”, а рэшту заглушыў тупат
капыт.
Але гэты выраз працверазіў яго.О, богі! Вініцый узняў раптам галаву і
высцягнуўшы рукі да неба, усыпанага зоркамі, пачаў маліцца.:”Я не да вас
звяртаюся, тыя, чые храмы палаюць, а да Цябе! Ты сам пакутаваў, Ты адзіны
міласэрны! Ты адзіны разумееш чалавечы боль! Ты прыйшоў на свет, каб людзей
навучыць літасці, дык пакажы цяпер яе нам! Калі Ты сапраўды такі, як кажуць Пётр
і Павел, то выратуй Лігію для мяне Вазьмі яе на рукі і вынесі з полымя.Ты можаш
гэта! Аддай яе мне, а я аддам табе сваю кроў.А калі для мяне не захочаш зрабіць
гэта, то зрабі для яе.Яна Цябе любіць і верыць табе! Ты абяцаеш жыцце пасля
смерці, але шчасце пасля смерці не міне, а яна не хоча яшчэ паміраць.Дай ей
пажыць! Вазьмі яе на рукі і вынесі з Рыма. Ты можаш, нават калі не хочаш...”
І спыніўся, бо адчуваў, што далейшая просьба можа ператварыцца ў пагрозу; а
ен баяўся абразіць бога ў хвіліну, калі найбольш патрабаваў Яго літасці і
ласкі. Спужаўся ад адной думкі пра гэта і каб не дапусціць у галаву ані ценю
пагрозы, ен пачаў зноў падганяць каня, тым больш што белыя сцены Арыцыі, якая
ляжала на палове дарогі да Рыма, засвяціліся перад ім у бляску месяца. Праз
некаторы час ен праімчаўся на ўсім скаку каля храма Меркурыя, які знаходзіўся ў
гаю, каля горада.Тут ужо відавочна ведалі пра няшчасце, бо перад храмам панаваў
нязвыклы рух.Праносячыся, Вініцый заўважыў на сходах і між калон натоўпы
людзей, якія асвятлялі сабе шлях паходнямі, якія туліліся пад апеку
баства.Дарога не была ўжо ні пустая, ні свабодная, як за Адрэяй. Адзін за адным
людзі пасоўваліся па гаю бакавымі сцежкамі, але і на галоўным гасцінцу бачныя
былі групы людзей, якія расступаліся хутка перад коннікам, што імчаўся, як
віхор.
З горада даносіўся гул галасоў.Вініцый уварваўся ў яго, як бура, зваліў і
патаптаў некалькі чалавек па дарозе. Навокал цяпер абкружалі яго крыкі: “Рым
палае! Горад у агні! Богі, ратуйце Рым!”
Конь спатыкнуўся, але
кіруемы моцнай рукой, спыніўся перад пастаялым дваром, дзе Вініцый трымаў
іншага каня на змену гэтаму. Нявольнікі, нібы чакалі прыбыцця гаспадара, стаялі
перад будынкам і на яго загад кінуліся навыперадкі, каб прывесці новага каня.
Вініцый жа, бачачы атрад з дзесяці конных прэтарыянцаў, якія відавочна
ехалі з навінамі з горада ў Анцый, падскочыў да іх і спытаў:
-
Якая частка горада
ў агні?
-
А ты хто такі? –
спытаў дзесятнік.
-
Вініцый, вайсковы
трыбун і аўгустыянін! Адказвай, табе кажуць!
-
Пажар, шаноўны,
выбухнуў у крамах ля вялікага Цырку.калі нас выслалі, цэнтр горада быў ужо ў
полымі.
-
А Затыбра?
-
Полымя не дайшло
туды да цяперашняга часу, але з усе большай сілай ахоплівае новыя часткі
горада.Людзі гінуць ад гарачыні і дыму і ніякі ратунак немагчымы.
У гэту хвіліну вініцыю падалі новага каня.Малады трыбун
ускочыў на яго і паімчаўся далей.Ехаў цяпер да Албанума, абмінаючы Абалонгу і
яе знакамітае возера. Дарога да Арыцыі ішла пад гару, якая засланяла цалкам
кругагляд і размешчаны па другі яе бок Албанум. Аднак Вініцый ведаў, што
ўзабраўшыся на гару, ен убачыць не толькі Бавілэ і Устрынум, у якіх чакалі яго
новыя коні, але і сам Рым, бо за Албанумам цягнулася па абодвух баках Апійскай
дарогі роўная нізіна Кампаніі, па якой беглі да горада толькі аркады акведукаў
і нічога ўжо не перашкаджала ўбачыць пажар.
- З гары я ўбачу полымя, - казаў ен сабе.І пачынаў ізноў
падганяць каня.Але потым узняўся на вяршыню гары і адразу адчуў на твары павеў
ветру і разам з ім данесся да яго пах дыму.А потым і самы верх пагорка пачаў
залаціцца.”Зарыва”, - падумаў Вініцый.Ноч аднак даўно ўжо бляднела, ружовасць
ператваралася ў світанне і на ўсіх бліжэйшых пагорках ляглі таксама залатыя і
ружовыя водбліскі, якія маглі мець паходжанне і ад пажару, і ад усходу сонца.Вініцый
апынуўся на гары і страшная карціна ўразіла яго вочы.
Уся нізіна была ўкрыта клубамі дыму, якія стваралі нібы
адну вялізную, што ляжыць тут жа , на зямлі, хмару, у якой зніклі абрысы акведукаў,
вілаў, дрэў, у канцы ж гэтага шэрага злавеснага палатна гарэў на ўзгорках
горад.
Пажар аднак не быў накшталт агністага слупа, як бывае
тады, калі гарыць адзінкавы, хоць і самы вялікі будынак.Гэта хутчэй было доўгае,
падобнае да світання зарыва.
Над гэтым зарывам узнімаўся вал дыму, месцамі зусім
чорны, месцамі ружовы і крывавы, збіты, густы і шчыльны, віўся, як вужака, якая
то скручваецца, то раскручваецца.Гэты жахлівы вал хвілінам, здавалася,
прыкрываў нават агністае зарыва, так што яно рабілася вузкім, як стужка, але
хвілінамі яно падсвечвала хмару знізу, ператвараючы ніжнія клубы ў вогненныя
хвалі.Яны цягнуліся ад краю да краю гарызонту, закрываючы яго так, як часам
закрывае яго паласа лесу. Гор Сабінскіх не было бачна зусім.
Вініцыю на першы погляд здалося, што палае не толькі
горад, але ўвесь свет, і што ніводная жывая істота не зможа ўратавацца ў гэтым
моры агню і дыму.
Вецер дзьмуў з кожным разам мацней з боку пажару, несучы
пах пажарышча і дыму, які рабіў нябачнымі нават блізкія прадметы. Надыйшоў
сапраўдны дзень, і сонца асвятліла
верхавіны гор, якія абкружалі Албанскае возера.Але залатыя ранішнія промні
здаваліся праз смугу рудымі і кволымі.Вініцый спускаўся да Албанума і трапляў ў
дым усе больш густы і ўсе менш пераадольны.Само мястэчка было цалкам паглыблена
ў ім.Занепакоеныя жыхары павыходзілі на вуліцы і страшна было падумаць, што
будзе з Рымам, калі ўжо тут так цяжка дыхаецца.Роспач ахапіла зноў Вініцыя і ад
ўражання пачалі зноў узнімаца валасы на галаве.Але ен спрабаваў трымацца, як
мог.”Непадобна, - думаў ен, - каб увесь горад запалаў адразу.Вецер вее з
поўначы, і дым пасоўваецца толькі ў гэты бок. На другім баку яго няма.Затыбра,
аддзеленае ракой, можа ўвогуле цалкам некранутае, і ў любым выпадку досыць
будзе Урсу прайсці разам з Лігіяй браму Янікульскую, каб схавацца ад небяспекі.
Зусім непадобна, каб загінулі ўсе жыхары і каб горад, які кіруе светам, быў выцерты
разам з жыхарамі з зямной паверхні.
Нават у здабываемых гарадах, калі бойня і агонь разам нішчаць,
пэўная лічба людзей застаецца заўседы жыць.Дык чаму б магла загінуць менавіта
Лігія?” усе ж яна пад апекай Бога, які сам перамог смерць!” Так разважаючы, ен
пачаў ізноў маліцца і паводле звычая, да якога прывык, услаўляць Хрыста разам з
абяцаннямі Яму дароў і ахвяр.Праімчаўшыся па Албануму, жыхары якога амаль усе
сядзелі на дахах і дрэвах, каб бачыць Рым, ен супакоіўся крыху і ацвярозіў
розум.
Ен падумаў, што Лігіі дапамагае не толькі Урс і Лінус,
але і Пётр Апостал.Ад думкі пра гэта новае адчуванне спакою з’явілася ў яго
сэрцы. Пётр заўседы быў для яго чалавекам незразумелым, амаль недасяжным.Ад
моманту, калі ен пачуў яго на Астрыянуме, у яго засталося дзіўнае ўражанне, аб
якім на пачатку побыту ў Анцыі ен пісаў Лігіі: што кожнае слова гэтага старца –
праўда ці павінна стаць праўдай.Бліжэйшае знаемства, якое ен атрымаў падчас
хваробы, узмацніла яшчэ больш гэта ўражанне, якое потым змянілася ў непахісную
веру.І паколькі Пётр блаславіў яго каханне і паабяцаў яму Лігію, то яна
папросту не магла ўжо загінуць ў полымі.Горад няхай сабе згарыць, але ніводная
іскрынка з пажару не ўпадзе на яе нават адзенне.Пасля бяссоннай ночы, шаленых
скачак на кані і ўзрушэнняў Вініцыя апанавала дзіўная экзальтацыя, у час якой
усе, здавалася, магло адбыцца: Пётр адкрые выйсце з полымя з дапамогай крыжа ,
і яны пройдуць бяспечна пасярод калідора, свабоднага ад агню. Пётр пры тым
прарочыў і беспамылкова прадбачыў пажар, а ў такім разе як бы ен мог не
перасцерагчы і не адправіць з горада хрысціян, а сярод іх і Лігію, якую любіў,
як уласнае дзіця. І ўсе большая надзея пачала поўніць сэрца маладога трыбуна.Ен
падумаў, што калі яны ўцякаюць з горада, то ен зможа іх знайсці ў Бавіле ці
сустрэць па дарозе. Можа вось-вось пакажацца каханы тварык сярод гэтых дамоў,
якіх усе больш з’яўлялася па ўсей Кампаніі. І гэта падалося яму праўдападобным таму,
што па дарозе яму сталі сустракаццца людзі, усе больш і больш, якія пакінулі
горад і ехалі ў горы Албанскія, каб ратавацца ад агню і дыму.Не даехаў ен і да
Устрынума, як павінен быў запаволіць бег каня, бо дарога была перапоўненая.Каля
пешых з катомкамі на спінах ен бачыў наўючаных коней, мулаў, вазы, нагружаныя
скарбам і нарэшце паланкіны, у якіх нявольнікі неслі больш заможных жыхароў
горада. Устрынум быў так напоўнены ўцекачамі з Рыму, што праз натоўп цяжка было
праціснуцца. На рынку, ля калон храмаў і на вуліцах раіліся ўцекачы.
Тут і там пачалі ўжо разбіваць намёты, пад якімі маглі
схавацца цэлымі сем’ямі.Іншыя групаваліся пад голым небам.Яны лямантавалі,
малілі багоў і пракліналі лёс.Усе былі ўражаныя і таму цяжка было пра што-небудзь
дапытацца.Людзі, да якіх Вініцый звяртаўся, ці не адказвалі зусім ці ўзнімалі
на яго вытарашчаныя са страху вочы, адказваючы, што гіне горад і свет.З боку
Рыма наплывалі з кожнай хвілінай усе новыя натоўпы, дзе былі і мужчыны, і
жанчыны, і дзеці, якія павялічвалі лямант і таўканіну. Некаторыя, згубіўшыся ў
сціску, шукалі ў роспачы тых, хто згубіўся.Іншыя натыкаліся на бежанцаў.Шмат
напаўдзікіх пастухоў з Кампаніі прыцягнулся ў мястэчка, шукаючы навін ці здабытку
ад рабаванняў, якія былі магчымыя ў тлуме.Тут і там натоўп з нявольнікаў розных
народнасцей і з гладыятараў пачаў рабаваць дамы і вілы ў горадзе і біцца з
салдатамі, якія выступілі ў абарону жыхароў.
Сенатар Юній, якога Вініцый заўважыў каля пастаялага
двара, абкружанага атрадам батаў-нявольнікаў, першым падаў яму дакладныя
звесткі пра пажар. Агонь усчаўся відавочна ля Вялікага Цырку, у месцы, якое
побач з Палатынам і узгоркам Цэліус, але пашыраўся з незразумелай хуткасцю, так
што ахапіў увесь цэнтр горада.Ніколі
яшчэ ад часу Брэнуса ў горадзе не было такога бедства.”Цырк згарэў увесь,
таксама як і прылеглыя да яго крамы і дамы, - гаварыў Юній, - Авентын і Цэліус
у агні.Полымя абкружыла Палатын і ахапіла Карыны”
Тут Юній, які на Карынах валодаў знакамітай інсулай,
напоўненай творамі мастацтва, якія ен любіў, ухапіў жменю бруднага пылу,
пасыпаў ім галаву і заенчыў роспачна.
Але Вініцый патрос яго за плечы.
-
І мой дом на
Карынах, сказаў ен, - але калі ўсе гіне, то няхай і ен гіне.Пасля узгадаў, што
Лігія па яго парадзе магла перасяліцца у дом Аўлаў, спытаў: - А Вікус Патрыкус?
-
У агні, - адказаў
Юній
-
А Затыбра?
Юній зірнуў на яго са здзіўленнем.
-
Затыбра значна
менш, -сказаў ен, сціскаючы скроні, у якіх стукала кроў.
-
Мяне больш цікавіць
Затыбра, чым увесь Рым, - раптам закрычаў Вініцый.
-
Туды можа і
патрапіш праз Віа Партуэнзіс, бо каля Авентыну цябе спаліць
гарачыня...Затыбра?.. Я не ведаю. Агонь не мог напэўна туды дайсці, але можа ў
гэту хвіліну і дайшоў, адны богі пра гэта ведаюць...
Тут Юній на момант замоўк, а потым сказаў нізкім голасам:
-
Я ведаю, што ты мне
не здрадзіш, але я табе скажу, што гэта незвычайны пажар.Цырк не давалі
ратаваць...Я сам чуў..Калі навокал пачалі палаць дамы, то тысячы галасоў
крычалі:”Смерць тым, хто пачне ратаваць яго...!” Нейкія людзі бегаюць па
горадзе і закідваюць ў дамы палаючыя паходні.З іншага боку люд абураецца і
крычыць, што горад палае па загаду. Нічога болей не скажу.Бяда гораду, бяда
ўсім нам і мне! Што там робіцца, таго мовай не выказаць...Людзі гінуць у полымі
ці ў штурханіне...Гэта канец Рыму!
І зноў пачаў прычытваць:”Бяда! Бяда гораду! Бяда і нам!”
Але Вініцый ускочыў на каня і рушыў наперад па Апійскай дарозе.
Але было гэта хутчэй павольнае пасоўванне сярод ракі
людзей і вазоў, якая плыла з горада, які ляжаў цяпер перад Вініцыем як на
далоні, ахоплены жахлівым пажарам...Ад мора агню і дыму біла страшэнная
гарачыня, а людскія стогны і енкі не маглі заглушыць сычэння і шуму ад полымя.
Комментариев нет:
Отправить комментарий