Раздзел ХХVIІІ
Пятроній да Вініцыя:
“Злітуйся, carissime, не цытуй больш у сваіх лістах ні Лакедэмонаў, ні Юлія Цэзара. Калі б ты як найменш мог напісаць так , як ен : veni, vidi, vici! – я разумеў бы яшчэ лаканізм.Але твой ліст азначае
толькі наступнае: veni, vidi, fugi; што ж, такое
заканчэнне справы проста супрацьлегла тваей натуры, бо каб ты быў паранены, ці
каб рабіліся з табой незвычайныя рэчы... таму ліст твой патрабуе тлумачэнняў. Я
не верыў вачам, калі прачытаў, што гэты лігіец так лёгка задушыў Кратона, як
каледонскі сабака душыць ваўка ў ярах Гіберніі.Гэты чалавек варты столькі
золата, колькі важыць, і ад яго толькі залежала б: стаць любімцам імператара ці
не. Калі я вярнуся ў горад, то павінен буду з ім бліжэй пазнаёміцца і загадаю
яго фігуру адліць сабе з бронзы.Меднабароды лопне ад цікаўнасці, калі я скажу
яму, што гэта статуя з натуры. Сапраўдныя атлетычныя целы ўсе радзей
сустракаюцца ў Італіі і ў Грэцыі, пра Ўсход няма чаго і казаць.Германцы хаця і рослыя, але мускулы ў іх зараслі тлушчам і ў іх больш вагі, чым
сілы.Даведайся у лігійца, ці гэта ён выключэнне, ці ў яго краіне больш
людзей, усе ж падобных да яго.Ну, калі табе ці мне выпадзе аднойчы па загаду
арганізаваць відовішчы, добра было б ведаць, дзе шукаць найлепшыя целы.
Але хвала багам Усходу і Захаду, што ты выйшаў жывым з
падобных рук.Застаўся цэлы толькі таму, што ты патрыцый і сын кансулярнага
мужа, але ўсё, што цябе напаткала, мяне трывожыць у найвышэйшай ступені: і
гэтыя могілкі, дзе ты быў сярод хрысціян, і яны самі, і іх учынак з табой, і
наступныя ўцёкі Лігіі і нарэшце, гэты сум і непакой, якімі вее з твайго
кароткага ліста. Растлумач мне, бо я шмат не разумею, а калі хочаш праўды, то
скажу адкрыта, што не разумею ні хрысціян, ні цябе, ні Лігію.І не дзівіся, што
я, якога акрамя маёй уласнай асобы мала што цікавіць на свеце, дапытваюся пра гэта так сквапна. Я прычыніўся да ўсяго гэтага, што адбылося, таму гэта і
мая справа. Пішы хутчэй, бо я не магу дакладна прадбачыць, дзе і калі мы
ўбачымся. У галаве імператара намеры мяняюцца, як вясеннія вятры. Цяпер,
седзячы ў Беневенце, ен хоча ехаць проста ў Грэцыю і не вяртацца ў Рым.Тыгелін
раіць яму, каб вярнуўся хоць на пэўны час, бо народ вельмі засумаваў па ім ( па
хлебу і відовішчам), можа абурыцца.Не ведаю, як будзе, калі Ахая пераважыць, то
можа нам захочацца ў Егіпет. Прасіў бы больш - каб ты прыехаў, бо лічу, што ў
такім стане душы падарожжа і нашы забавы былі б лекамі, але можаш нас і не
застаць.Падумай аднак, ці ў гэтым выпадку не хацелася б табе лепш адпачнуць у
тваіх землях у Сіцыліі, чым сядзець у Рыме. Пішы больш аб сабе і пакуль!
Нічога, апрача здароўя на гэты раз не жадаю, бо клянуся Палуксам, не ведаю,
чаго табе пажадаць.”
Вініцый атрымаў гэты ліст і не хацеў зусім адказваць.У
яго было пачуцце, што адказваць няварта, што гэта нікому нічога не зменіць,
нічога не прасветліць і не вырашыць.Яго агарнула сапраўднае адчуванне марнасці
жыцця.Яму здавалася пры гэтым, што Пятроній яго ніколі не зразумее і што
адбылося штосьці, што іх аддаліла адно ад другога. Ен не мог паладзіць нават
сам з сабой.Вярнуўшыся з Затыбра у сваю раскошную інсулу на Карынах, ен быў
яшчэ аслабелы, стомлены і ў першыя дні атрымліваў пэўнае задавальненне ад
адпачынку, выгод і дастатку, якія цяпер яго абкружалі. Але яго задаволенасць
была кароткай. Ен адчуў, што жыве ў пустаце, што ўсе тое, што дасюль складала
цікаваць у жыцці, ці зусім для яго не існуе, ці зменшылася да ледзь прыкметных
памераў.У яго было такое адчуванне, нібы выцягнулі з яго душы тыя струны, якія
да цяперашняга часу злучалі яго з жыццем, а на іх месцы не з’явілася ніякіх
новых. З думкай, што ен мог бы паехаць у Беневент, потым у Ахаю і паглыбіцца ў
жыцце і яго задавальненні і шаленыя выбрыкі, ен адчуў марнасць.”Навошта?” Што
мне ад гэтага будзе? Гэта былі першыя пытанні, якія пранесліся у яго
галаве.Таксама першы раз у жыцці ен падумаў, што калі б і паехаў, то размовы Пятронія, яго дасціпнасць, бляск, яго вытанчаныя, нібы высечаныя думкі і падбор
патрэбных слоў для кожнай ідэі, маглі б цяпер яго раздражняць.
З іншага боку аднак пачала яго нудзіць і самота. Усе яго
знаемыя бавілі час у Беневенце, а ён павінен сядзець у доме, адзін, з галавой, поўнай думак і сэрцам, поўным пачуццямі, з якім ен не мог справіцца. Бывалі
хвіліны, калі ен лічыў, што калі б мог з кім паразмаўляць аб усім тым, што ў ім
робіцца, то можа сам здолеў бы гэта ўсе зразумець неяк, папарадчыць і лепш
пазнаць.Пад уплывам гэтай надзеі праз некалькі дзён вагання ен вырашыў адказаць Пятронію, і толькі быў не ўпэўнены, ці адашле яму гэты адказ, аднак усе ж у
некалькіх словах ен напісаў:
“Ты хочаш, каб я пісаў больш, добра, ці атрымаецца больш,
я зразумела, не ведаю, бо і сам не магу
паразблытваць шмат вузлоў. Я расказваў табе пра мой побыт сярод хрысціян, пра
іх учынкі з ворагамі, да якіх маглі прылічыць і мяне, і Хілона, і нарэшце, пра
дабрыню, з якой мяне даглядалі і пра знікненне Лігіі. Не, дарагі мой, не таму
яны злітаваліся нада мною, што я- сын кансулярнага мужа.Такія погляды для іх не
існуюць, бо прабачылі і Хілону, хоць я і сам ім раіў, каб яго закапалі ў
садзе. Гэта людзі, якіх не было раней на
свеце, і вучэнне, пра якое свет раней не чуў.Нічога іншага я не магу табе сказаць,
і калі хто-небудзь захоча іх мераць звычайнай меркай, то памыліцца.Я скажу табе
цяпер; што калі б я ляжаў са зламанай рукой ва ўласным доме і калі б мяне
даглядалі мае людзі ці нават мае родныя, у мяне было б больш выгод, але я не
адчуў бы такога пра сябе клопату нават напалову, які атрымаў сярод іх. Я ведаў
таксама аб тым, што і Лігія такая, як і
яны ўсе.Калі б яна была маёй сястрой ці маей жонкай, яна не магла б мяне лепш
дагледзець.Неаднойчы радасць поўніла маё сэрца, бо я лічыў, што толькі каханне
можа да падобнай сардэчнасці натхняць.Неаднойчы я чытаў па яе твары і позірку,
і ў гэты час, ці паверыш, што сярод гэтых простых людзей, у беднай хаціне, якая
служыла ім адразу і кухняй, і трыклініем, я адчуваў сябе шчаслівейшым, чым
калі-небудзь.Не! Я не быў для яе абыякавы і яшчэ сення здаецца мне, што нельга
нават думаць інакш.І аднак тая ж самая Лігія пакінула дом Мірыям тайна ад мяне.
Я думаю аб гэтым усе дні, паклаўшы галаву на рукі і разважаю, чаму яна гэта
зрабіла.Я пісаў табе, што абяцаў вярнуць яе да Аўлаў? Праўда, яна адказала мне,
што гэта ўжо немагчыма і таму, што Аўлы выехалі на Сіцылію, і таму, што весткі,
якія перадаюцца нявольнікамі з дому ў дом, дасягаюць хутка Палатына.І імператар
мог бы яе зноў забраць ад Аўлаў. Праўда! Яна ведала, што далей яе данімаць не
буду, што пакідаю дарогу сілы, але не магу ні перастаць яе кахаць, ні жыць без
яе, я прывяду яе ў мой дом праз увенчаныя дзверы і пасаджу на асвечанай скуры ля
вогнішча...Аднак яна ўцекла! Чаму? Ей нічога ўжо не пагражала. Калі яна мяне не
кахала, то магла б мне адмовіць.За дзень да таго я пазнаў дзіўнага чалавека,
нейкага Паўла з Тарсу, які размаўляў са мной пра Хрыста і пра Яго вучэнне і
размаўляў так, што мне здалося, быццам кожнае яго слова міжвольна ператварае ў
легкае пер’е ўсе першаасновы нашага свету. Гэты самы чалавек наведаў мяне пасля
яе ўцекаў і сказаў мне:
-
Калі Бог адкрые
вочы твае на святло і здыме з іх бельмы, як паздымаў з маіх вачэй, тады ты
адчуеш, што яна зрабіла правільна і тады можа яе адшукаеш.
І вось я ламлю галаву над тымі словамі, нібы пачуў іх з
вуснаў Рытыі ў Дэльфах.Хвілінамі мне здаецца, што ўжо штосьці я разумеюЯны
любяць людзей і не прыймаюць нашых багоў, жыцце і ... нашы злачынствы, таму яна
ўцекла ада мяне, як ад чалавека, які да гэтага свету належыць і з якім яна
павінна была б падзяліць жыцце, якое хрысціяне лічаць грэшным.Скажаш, што калі
магла мяне пакінуць, то няма патрэбы ей хавацца.А калі і яна мяне кахае?У такім
выпадку яна хацела ўцячы ад кахання.Ад адной думкі пра гэта, я хачу паслаць
нявольнікаў па ўсім завулкам Рыму і загадаць, кб яны крычалі па дамах:”
Вярніся, Лігія!” Але перастаю разумець, чаму яна гэтак зрабіла. Я не забараняў
бы ей верыць у яе Хрыста і сам нават узвёў бы Яму алтар у атрыі.Яшчэ адзін новы
Бог не мог бы мне пашкодзіць і чаму б мне ў Яго не паверыць, мне, каторы не
вельмі што і ў старых багоў верыць? Я ведаю і нават упэўнены, што хрысціяне
ніколі не маняць, і кажуць, што Ен уваскрос.Чалавек жа не мог зрабіць гэтага.
Гэты Павел з Тарсу, які з’яўляецца рымскім грамадзянінам, але як іудзей, ведае
старыя іудзейскія кнігі, казаў мне, што прышэсце Хрыста было прадказана тысячу
год таму прарокамі.Усе гэтыя рэчы незвычайныя, але незвычайнасць акаляе нас з
усіх бакоў. Яшчэ не перасталі гаварыць і пра Апалонія з Тыяны.Тое, што
пацвердзіў Павел, што няма цэлай грамады багоў, а есць адзін, здаецца мне
разумным.Падобна і Сенэка прытрымліваецца такога ж погляду, а перад ім было
шмат іншых. Хрыстос існаваў, даў сябе раскрыжаваць для збаўлення ўсяго свету і ўваскрос.Усе гэта
зусім пэўна, таму не бачу прычын, каб я
не мог не ўзвесці яму алтар, паколькі гатоў быў бы ўзвесці яго напрыклад
Серапісу. Няцяжка мне нават было б адрачыся ад іншых багоў, бо ці толькі адзін
разумнейшы розум і так у іх не верыць.Але здаецца, што ўсяго гэтага хрысціянам
яшчэ не хапае. Недастаткова ўшаноўваць Хрыста, трэба і жыць паводле яго
вучэння; і тут толькі ты стаіш нібы на беразе мора, якое табе загадваюць
перайсці пехатой.Калі б я ім гэта паабяцаў, то яны самі адчулі б , што гэта
пусты гук слоў з маіх вуснаў.Павел сказаў мне гэта адкрыта. Ты ведаеш, як я кахаю
Лігію, і ведаеш, няма нічога такога, чаго
б дзеля яе я не зрабіў. Але я не мог бы нават па яе жаданні ўзняць на
рукі Саракту ці Везувій ці змясціць на
далоні Тразіменскае Возера, ці змяніць колер вачэй маіх з чорнага на блакітны,
як у лігійцаў.Калі б яна пажадала, я хацеў бы так зрабіць, але гэта не ў маіх
сілах.Я не філосаф, але і не такі дурань, якім табе можа неаднойчы здаваўся.
Вось так табе скажу: не ведаю, як хрысціяне так жывуць, але ведаю затое, што
дзе пачынаецца іх вучэнне, там заканчваецца рымская ўлада, Рым, жыцце, розніца
паміж пераможаным і пераможцам, паміж багатым і бедным, паміж гаспадаром і
нявольнікам, заканчваецца імператар, закон і ўвесь парадак свету, а замест усяго гэтага прыходзіць Хрыстос і нейкая міласэрнасць, якой дасюль не было, і
нейкая дабрыня, якая супярэчыць чалавечым і нашым рымскім інстынктам.
Для мяне сапраўды Лігія больш значыць, чым увесь Рым і
яго панаванне і няхай бы лепш знікнуў увесь свет, каб толькі яна магла быць у
маім доме. Але гэта ўжо рэч іншая. Для іх, для хрысціян, не дастаткова
згадзіцца на словах, а яшчэ і адчуваць, што гэта добра і не мець ў душы нічога
іншага. А я, і богі мне сведкі – не магу.Ці разумееш ты, што гэта значыць? Есць
штосьці ў маей натуры, што пярэчыць гэтаму вучэнню і хоць бы вусны мае яго славілі, хоць бы я карыстаўся
яего парадамі, розум і душа казалі б мне, што ягэта раблю з-за кахання, з-за
Лігіі і што, калі б не яна, то нічога ў свеце не было б для мяне больш
супярэчлівага.І дзіўная рэч, што той Павел з Тарсу гэта разумее, нягледзячы на
ўсю сваю простасць і нізкае паходжанне, і разумее той стары тэург, найвялікшы
сярод іх, Пётр, які быў вучнем Хрыста. І ці ведаеш, што яны робяць? Яны моляцца
за мяне і просяць для мяне чагосьці, што называюць ласкай Божай, а на мяне
сыходзіць толькі непакой і ўсе большы сум па Лігіі.Я пісаў табе, што яна знікла
таемна, але перад гэтым пакінула мне крыжык, які сама звязала з галінак
самшыту. Калі я прачнуўся, то знайшоў яго ля ложка.Цяпер ен у маім ларарыі і
сам не магу сабе растлумачыць, чаму я падыходжу да яго так, нібы ў ім ёсць
нешта боскае, гэта значыць з пашанай і са страхам.Я люблю яго, бо яе рукі яго
вязалі, і ненавіджу, бо ен нас падзяляе. Часам мне здаецца, што ва ўсім гэтым
есць нейкія чары, і што тэург Пётр, хоць і гаворыць, што ен просты рыбак, есць
больш вялікі, чым Апалон і чым усе, хто перад ім быў, і што гэта ен абблытаў
чарамі іх усіх там, Лігію, Пампонію і мяне самога.
Ты пішаш, што ў маім папярэднім лісце непакой і сум. Сум
павінен быць, бо я зноў яе страціў, а непакой прысутны таму, што нешта ўсе ж змянілася ўва мне. Кажу табе
шчыра, што нічога больш супярэчлівага маей натуры, як гэта вучэнне няма, і ўсе
ж ад часу, калі я з ім сутыкнуўся, не магу сябе пазнаць.чары ці каханне?...
Кірке змяняла дотыкам сваім чалавечыя целы, а ў мяне змянілася душа. Хіба Лігія
адзіная магла гэта зрабіць ці хутчэй Лігія з дапамогай гэтага дзіўнага вучэння,
якое вызнае. Калі я вярнуўся ад іх да сябе, ніхто мяне не чакаў. Усе думалі,
што я ў Беневенце, і што вярнуся няхутка, таму ў доме быў непарадак, п’яныя
нявольнікі і пір, які яны спраўлялі ў маім трыклініі. Хутчэй чакалі смерці, чым
мяне, і менш бы ей здзівіліся.Ты ведаеш, як я моцнай рукой трымаю свой дом, таму
ўсе хто быў здатны, кінуліся на калены, а некаторыя дык памлелі са страху.А
я, ведаеш, што зрабіў? У першую хвіліну хацеў крычаць пра розкі і раскаленае
жалеза, але потым ахапіў мяне нейкі сорам і паверыш ці – нейкі жаль да гэтых
бедалаг. Між імі і старыя нявольнікі, якіх яшчэ мой дзед, Марк вініцый прывеў у
часы Аўгуста з-над Рэйну. Я зачыніўся самотны ў бібліятэцы і там прыйшлі мне на
думку дзіўныя рэчы, а менавіта, што пасля таго, што чуў і бачыў сярод хрысціян,
нягожа мне так абыходзіцца з нявольнікамі, як абыходзіўся да гэтай пары, і што
яны – таксама людзі. Яны ж некалькі дзен хадзілі ўстррывожаныя да смерці,
лічачы, што я чакаю таму, каб прыдумаць больш страшнае пакаранне, а я не караў і
не пакараў, бо не мог! Склікаў іх на трэці дзень і сказаў: “Я вас прабачаю, а
вы за гэта добрай службай пастарайцеся загладзіць віну” Пры гэтым яны пападалі на
калены, заліваючыся слязьмі, прасцягваючы рукі і называючы мяне гаспадаром і
бацькам, я ж – з сорамам прызнаюся – таксама расхваляваўся.Мне здалося, што ў
гэты момант я бачу дарагі мне твар Лігіі і яе вочы, залітыя слязьмі ад падзякі
за гэты ўчынак. І пра пудар! .. я адчуваў, што вочы мае таксама сталі
вільготныя... ведаеш, што я табе скажу: я не магу без яе і мне дрэнна аднаму, і
што я проста няшчасны і што мой сум большы, чым ты можаш сабе ўявіць... Але што
да маіх нявольнікаў, то я падумаў вось што. Прабачэнне, якое яны атрымалі, не
толькі не разбэсціла іх, не толькі не аслабіла дысцыпліну, бо ніколі страх не
пабуджаў іх да настолькі адданай службы, як натхніла ўдзячнасць. Яны не толькі
служаць, а, здаецца, ведаюць наперад ўсе мае думкі, я ж узгадваю табе пра гэта
таму, што калі за дзень, як пакінуць хрысціян я сказаў Паўлу, што свет
разляцеўся б у выніку яго вучэння, як бочка без абручоў, то ен адказаў мне: “
Самы моцны абруч _ гэта Любоў, а не страх.” І цяпер я бачу, што ў пэўных
выпадках гэта можа быць сапраўды так.Праверыў гэта і ў адносінах да кліентаў,
якія даведаліся, што я вярнуўся і збегліся, каб мяне прывітаць. Ведаеш, я ніколі
не быў надта сквапны, але яшчэ бацька мой абыходзіўся з імі як правіла добра і
мяне да гэтага прывучыў.Цяпер жа, бачачы гэтыя выцертыя плашчы і галодныя
твары, я зноў адчуў нібыта літасць.Я загадаў ім даць паесці і шмат гаварыў з
імі, назваў некалькіх па іменах, некалькіх спытаў пра жонак і дзяцей і зноў
бачыў слезы ў вачах і зноў мне здалося, што Лігія гэта бачыць, што радуецца і
ўхваляе... Ці то мой розум пачынае мутнець ці каханне засцілае яго, не ведаю,
аднак ведаю, што ў мяне есць адчуванне, што яна на мяне здалек пазірае, і я
баюся зрабіць штосьці такое, што б яе магло засмуціць і абразіць. Так, Кай!
Змянілася ў мяне душа і часам мне добра з такой, а часам зноў пакутую ад той
думкі, што баюся, што забралі ў мяне ранейшую мужнасць, ранейшую энергію і што
можа я ўжо няздатны не толькі да развагі, піроў, але нават і да ваенных
дзеянняў. Гэта сапраўдныя чары! І так яны мяне змянілі, што скажу табе і тое,
што яшчэ прыходзіла ў маю галаву тады,
калі я ляжаў хворы: калі б Лігія была падобная да Нігідыі, Папеі, Крыспінілы ці
іншых нашых разведзеных, калі б была непрыгожая, неміласэрная і такая ж хуткая
да ўцех, як яны, то я не пакахаў бы яе так, як кахаю. Але калі я кахаю яе за
тое, што нас падзяляе, то напэўна зразумееш, які хаас з’яўляецца ў маей душы, у
якім тумане я жыву, як я не бачу пэўных шляхоў перад сабой і наколькі я не
ведаю, што рабіць Калі жыцце можна параўнаць з крыніцай, то ў маей крыніцы
замест вады адзін непакой. Я жыву надзеяй, што можа яе ўбачу і часам мне
здаецца, што вось-вось гэта павінна адбыцца.Але што са мной будзе праз год ці
два, я не ведаю і не магу прадбачыць.З Рыму пэўна не выеду. Я не змагу вытрымаць
таварыства аўгустыянаў, і пры гэтым адзінай палегкай у маім суме і непакою
з’яўляецца думка, штоя побач з Лігіяй, што праз лекара Глаўка, які абяцаў мяне
наведаць ці праз Паўла з Тарсу я можа што-небудзь пра яе даведаюся. Не! Я не
пакінуў бы Рым, хоць бы мне прапанавалі кіраваць Егіптам. Ведай і тое, што я
загадаў разьбяру апрацаваць магільны камень для Гулона, якога я ў гневе забіў.
Позна дадумаўся, што ен жа мяне насіў на руках і першы вучыў, як стрэлы ў лук
ўкладаць. Не ведаю, чаму цяпер прачнулася памяць пра яго, падобная да жалю і
страты.Калі цябе гэта, што пішу, здзівіць, я адкажу табе, што мяне гэта
здзіўляе не менш, але пішу табе шчырую праўду. Да пабачэння.”
Комментариев нет:
Отправить комментарий