Раздзел ХХІХ
На гэты ліст Вініцый не атрымаў адказу, бо Пятроній не
адпісваў, спадзеючыся відавочна, што імператар праз дзень загадае вярнуцца ў Рым. Паколькі вестка разыйшлася па горадзе і абудзіла вялікую радасць у сэрцах
людзей, што засумавалі без відовішчаў і раздачы збожжа і алівы, вялікія запасы якіх былі ў остыі. Пелій, вызваленец Нярона, нарэшце абвясціў у сенаце пра зварот Цэзара.Але Нярон пагрузіўся з
дваром на караблі каля пабярэжжа Мізен і вяртаўся не спяшаючыся, заходзячы ў
партовыя гарады каб адпачыць і выступіць у тэатрах. У Мінтурне, дзе ен ізноў
публічна спяваў, правеў некалькі дзён, і нават зноў падумваў, ці не вярнуцца
яму ў Неапаліс і ці не пачакаць там надыходу вясны, якая была ранейшая, чым
звычайна і больш цёплая. Увесь гэты час Вініцый жыў адной думкай аб Лігіі і
ўсіх гэтых новых рэчах, якія займалі яго душу, і прыўносілі ў яе незнаемыя
дасюль пачуцці і паняцці.Ен бачыўся толькі час ад часу з лекарам Глаўкам,
кожнае наведванне якога напаўняла яго ўнутранай радасцю, бо мог размаўляць з ім
пра Лігію.Глаўк не ведаў, праўда, дзе яна хаваецца, але запэўніваў яго, што
старэйшыя вернікі абкружылі яе клапатлівай апекай. Аднойчы, узрушаны сумам
Вініцыя, паведаміў яму, што Апостал Пётр зганіў Крыспа за тое, што
выгаворваў Лігіі за яе зямное каханне.Малады патрыцый пачуў гэта і збялеў ад
хвалявання, бо яму здавалася неаднойчы, што ен не абыякавы для Лігіі, але часам
сумняваўся, цяпер жа ўпершыню пачуў пацверджанне сваіх надзей і спадзяванняў з
чужых вуснаў і да таго ж з хрысціянскіх. У першую хвіліну ад удзячнасці ен
хацеў бегчы да Пятра, але даведаўшыся, што таго няма ў горадзе, што ен
прапаведуе ў ваколіцах, заклінаў Глаўка, каб той яго правёў да Пятра, абяцаў
абдарыць за гэта шчодра беднату гміны. Яму цяпер здавалася, што калі Лігія яго кахае, то гэтым самым ўсе
перашкоды пераадоленыя, і ен гатоў быў кожную хвіліну дзякаваць Хрысту. Але
Глаўк, які ўгаворваў яго да хрышчэння, не мог яму заручыцца, што адшукае адразу Лігію, і сказаў яму, што
хрышчэння трэба жадаць дзеля яго самога і дзеля Любові Хрыста, ане для іншых
мэт. “Трэба мець і душу хрысціянскую” – сказаў ен, і Вініцйы, паколькі кожная
перашкода хвалявала яго, пачынаў ужо разумець, што Глаўк, як хрысціянін
гаворыць тое, што павінен гаварыць.Сам ен не ўсведамляў дакладна, што адной з
найглыбейшых змен у яго натуры было тое, што раней ен мераў людзей і рэчы толькі праз уласны эгаізм, цяпер жа
пакрыху прывучаў сябе да думкі, што іншыя вочы могуць па-іншаму бачыць, іншае
сэрца інакш адчувае, і што слушнасць не заўседы азначае тое самае, што ўласная
карысць.
Ен часта хацеў ўбачыць Паўла з Тарсу, словы якога
зацікавілі яго і занепакоілі.Ен у душы шукаў доказы, якімі будзе перамагаць яго
вучэнне, у думках супрацьстаяў яму, аднак хацеў яго ўбачыць і пачуць.але Павел
выехаў у Арыцыю, а калі наведванні Глаўка сталі больш рэдкія, то Вініцыя
ахапіла самотнасць. Тады ен пачаў зноў абыходзіць завулкі, прылеглыя да Субуры
і вузкія вулачкі Затыбра, у надзеі, што хоць здалек убачыць Лігію, але калі і
гэта надзея згасла, то ў сэрцы з’явіўся сум і раздражненасць.Прыйшоў час, калі
ранейшая натура адазвалася ў ім з такой сілай, з якой хваля ў час прыліву
вяртаецца да берага, ад якога аддалілася.Яму здалося, што быў дурнем і дарэмна
забіў сабе галаву рэчамі, якія прывялі яго да самоты, і што павінен пэўна браць
ад жыцця тое, што само ідзе ў рукі. Вырашыў забыць пра Лігію, а шукаць раскошы
і задавальненняў.Аднак адчуваў, што гэта яго апошняя спроба, таму кінуўся ў вір
жыцця з усей слепатой і ўласцівай яму энергіяй і палкасцю.Жыцце здавалася само
заахвочвала яго да гэтага. Вымерлы і абязлюднены за зіму горад пачаў ажываць
надзеяй хуткага прыезду Цэзара.Рыхтаваўся ўрачысты прыём.Пры гэтым ішла вясна і
снег знік пад подыхам афрыканскіх вятроў з вяршынь Албанскіх гор. Клумбы ў
парках пакрыліся фіялкамі. Форум і Марсава Поле зараіліся людзьмі, якіх грэла
ўсе больш цеплае сонца. На Віа Апія, якая была звычайным месцам загарадных
выездаў, запанаваў рух багата аздобленых вазоў. У горы Албанскія ўжо выязджалі.
Маладыя жанчыны, ушаноўваючы Юнону ў Ланувіі ці Дыяну ў Арыцыі, выбіраліся з
дамоў, каб за горадам шукаць уражанні, сяброўства, спатканні і задавальненні. Тут
Вініцый сярод раскошных вазоў заўважыў аднойчы багаты воз, перад якім бегла два
малосы.Гэта была карука Хрысатэміды, абкружаная цэлай грамадой моладзі і
старэйшых сенатараў, якіх ўлада трымала ў горадзе.Хрысатэміда, кіруючы чатырма
карсіканскімі коньмі, усміхалася ўсім і злегку падганяла іх залатой пугай, але
заўважыўшы Вініцыя, яна затрымала коней і забрала яго да сябе, а потым на пір
дадому, які працягваўся цэлую ноч.Вініцый напіўся так, што не памятаў нават,
калі яго адвезлі дамоў, аднак успамінаў, што калі Хрысатэміда спытала яго пра
Лігію, то ен моцна абражаны і п’яны, выліў ей на галаву келіх віна. Разважаючы
аб гэтым на цвярозы розум, ен яшчэ ўсе адчуваў злосць, але днем пазней
Хрысатэміда забылася відавочна пра абразу, наведала яго ў доме і забрала зноў
на Апійскую дарогу, пасля была ў яго на вячэры, на якой прызналася, што не
толькі Пятроній, але і яго лютніст надакучылі ёй ужо даўно і што сэрца яе
вольнае. Увесь тыдзень іх бачылі разам, але адносіны не абяцалі стаць
трывалымі.І хаця ад часу выпадку з віном імя Лігіі не ўспаміналася нават,
Вініцый не мог пазбыцца думкі аб ей. У яго было адчуванне, што яе вочы глядзяць
на яго і гэта адчуванне працінала яго нейкай бояззю.Злаваўся сам на сябе, бо не
мог пазбыцца ні думкі, што Лігіі здраджвае, ні жалю,які ад такіх думак з’яўляўся. Пасля першай сцэны
рэўнасці, якую ўчыніла яму Хрысатэміда з-за дзвюх сірыйскіх дзяўчат, якіх ен
набыў, ен яе адправіў досыць груба з яго дому. Праўда, адразу не перастаў
паглыбляцца ў задавальненні і распусту, наадварот рабіў гэта нібы на злосць
Лігіі, але нарэшце заўважыў, што думка аб ей не пакідае яго ні на хвіліну, што
выключна яна – прычына яго добрых і дрэнных учынкаў, і што сапраўды нічога на
свеце не праходзіць для яго без думак аб ей. У гэты час апанавалі яго
перанасычэнне і стома. Раскоша яму абрыдла і пакінула толькі страты ў душы. Яму
здавалася, што ен жабрак, і што апошняе
пачуцце напоўніла яго бязмежным здзіўленнем, бо раней ен лічыў добрым усё, што
яму дагаджала. Нарэшце ен страціў свабоду, упэўненасць у сабе і апынуўся ў
поўным здранцвенні, з якога не магла яго вывесці нават звестка аб звароце
імператара.Нічога яго не цікавіла і нават да Пятронія ен выбраўся толькі калі
той прыслаў яму запрашэнне і свой ўласны паланкін.Убачыўшы Пятронія, замест
радаснага прывітання адказаў неахвотна на пытанні, але нарэшце доўга збіраныя
думкі і пачуцці выбухнулі і паплылі з яго вуснаў шырокім патокам слоў. Яшчэ раз
падрабязна расказаў гісторыю сваіх пошукаў Лігіі і побыту сярод хрысціян, усе,
што ен там бачыў і чуў, усе, што праходзіла праз яго розум і сэрца і нарэшце
пачаў жаліцца, што апынуўся ў хаасе, дзе страціў спакой, дар адрознення рэчаў і
дар развагі.Нічога ен не хоча, нічога яму не падабаецца, і не ведае, што з
сабой рабіць. Гатовы ўслаўляць Хрыста і следаваць яго вучэнню, разумее
ўзнесласць яго вучэння і разам з тым не прымае яго.Разумее, што хоць бы ен і
атрымаў Лігію, то атрымаў бы не цалкам, бо павінен будзе яе дзяліць з
Хрыстом.Нарэшце, ен жыве, нібы і не жыве: без надзеі, без заўтрашняга дня, без
веры ў шчасце, і навокал – цемень, з якой ен навобмацак шукае выйсце і не можа
знайсці.
Пятроній глядзеў у час расповяду на яго, які змяніўся з
твару, на рукі, якія ен прасцягваў перад сабой, нібы сапраўды шукаў выйсце ў
цемнаце, і думаў.Раптам устаў і падыйшоў да Вініцыя ды пачаў разгладжваць
пальцамі яго валасы.
-
ты ведаеш, - спытаў
ен, - што ў цябе некалькі сівых валасоў на скроні?
-
Можа быць, -
адказаў Вініцый.- Я не здзіўлюся, калі хутка ўсе пабялеюць.
Пасля гэтага настала ціша. Пятроній быў разумным
чалавекам і неаднойчы задумваўся пра людскую душу і жыццё. Але ўвогуле жыцце ў
гэтым свеце, дзе жылі яны абодва, магло быць звонку шчаслівым ці нешчаслівым,
але ўнутры бывала часцей спакойнае. Як пярун ці землятрус маглі зруйнаваць
храм, так няшчасце магло зруйнаваць жыцце, само па сабе аднак яно складалася з
простых і гарманічных ліній, свабодных ад усялякіх паваротаў.Тымчасам штосьці
іншае ен адчуваў у словах Вініцыя, і Пятроній упершыню спыніўся з-за шэрагу
вузлоў у душы, якіх дасюль ніхто не разблытваў.Быў настолькі разумны, што адчуваў іх вагу, але пры ўсей сваей
спрытнасці не мог нічога адказаць на пастаўленыя пытанні і ўрэшце рэшт пасля
доўгіх хвілін маўчання ен прамовіў:
- Напэўна гэта чары.
- Напэўна гэта чары.
-
І я так лічыў
спачатку, - адказаў Вініцый. – неаднойчы
здавалася мне, што зачаравалі нас абодвух
– А калі б ты схадзіў напрыклад да
жрацоў Серапіса.Без сумніву сярод іх шмат ашуканцаў, але есць і такія, якім
вядомыя дзіўныя таямніцы.
Але гаварыў ен гэта і сам не верыў і быў няўпэўнены, бо
адчуваў як з вуснаў яго парада можа падавацца марнай і нават смешнай.
Вініцый жа
пацер лоб і сказаў:
-
Чары!... Я бачыў
чараўнікоў, якія падземныя і невядомыя сілы ўжывалі для прыбытку, бачыў і
такіх, якія ўжывалі іх на шкоду ворагам Але хрысціяне жывуць у беднасці,
ворагам прабачаюць, прапаведуюць пакорлівасць, цноту і міласэрнасць, што ім
тады можа быць ад чараў і чаму яны павінны адмаўляцца ад ўсяго іншага.
Пятронія раззлавала, што яго розум не можа знайсці на
гэта ўсе адказ, не хацеў прызнацца ў гэтым і адказаў, каб што-небудзь адказаць:
-
гэта новая секта...
праз хвіліну дадаў:
-
Клянуся боскай
жыхаркай Пафійскіх гаёў! Як гэта ўсе псуе жыцце! Ты дзівішся з дабрыні і цноты гэтых людзей, а я табе кажу, што яны дрэнныя, калі яны ворагі жыцця, як той
хваробы ці самой смерці. Досыць такіх у нас і без іх! Не трэба нам яшчэ і
хрысціяне! Палічы толькі: хваробы, Цэзар, Тыгелін, вершы Цэзара, шаўцы, якія
кіруюць нашчадкамі былых квірытаў, вызваленцы, якія засядаюць у сенаце.Клянуся Кастарам! Досыць гэтага! Гэта дрэнная і надакучлівая секта... Ты ж спрабаваў
адмахнуцца ад гэтых смуткаў і крыху пажыць?
-
Спрабаваў, -
адказаў Вініцый.А Пятроній рассмяяўся і сказаў :
-
Ах, здраднік! Ад
нявольнікаў хутка разыйшліся звесткі, што ты звёў маю Хрысатэміду!
Вініцый з
непрыемнасцю махнуў рукой.
-
У любым выпадку,
дзякуй табе, працягваў Пятроній.Я пашлю ей пару чаравікоў, абшытых перламі і на
маей мове кахання гэта азначае: “ Ідзі!”
Я вінен табе двойчы: адзін раз за тое,
што не прыняў ад мяне Эўніку, другі раз за тое, што вызваліў мяне ад
Хрысатэміды. Паслухай, ты бачыш перад сабой чалавека, які ўставаў рана, купаўся,
піраваў, валодаў Хрысатэмідай, пісаў сатыры і нават часам прозу пераплятаў
вершамі, але які знудзіўся, як і імператар і часта не мог адмовіць вольным
думкам.А ці ведаеш ты, чаму так было? Таму, што шукаў далека тое, што было
побач...
Прыгожая жанчына вартая заўседы столькі золата, колькі яна важыць, але
жанчына, якая пры гэтым кахае, проста не мае цаны.Гэтага не купіш за ўсе
скарбы Верэса.Цяпер я кажу сабе тое, што чуеш : я напаўняю жыцце шчасцем, як
келіх – найлепшым віном, якое можа даць зямля і п’ю, пакуль не стоміцца трымаць
яго мая рука і не пабялеюць вусны.Што будзе далей, я не дбаю, і гэта мая
найноўшая філасофія.
-
Ты яе заўседы
прапаведваў.Нічога няма ў ей новага.
-
Есць у ей змест,
якога не хапала, - сказаў ен гэтак і паклікаў Эўніку, якая ўвайшла апранутая ў
белае адзенне, залатавалосая, ужо не былая нявольніца, а нібы багіня кахання і
шчасця.Ен жа раскрыў свае абдымкі і паклікаў зноў: - Хадзі сюды!
На гэта ў адказ яна падбегла да яго і села на яго калены,
абвіла рукамі шыю, галаву паклала яму на грудзі. Вініцый бачыў, як пакрыху яе
твар пачаў залівацца пяшчотным румянцам, як позірк паступова губляўся ў імгле
жаданняў Разам яны стваралі цудоўную групу закаханых і шчаслівых. Пятроній
дастаў рукой да плоскай вазы на стале і дастаў з яе поўную жменю фіялак ды стаў
абсыпаць галаву, грудзі, шыю і адзенне Эўнікі, потым ссунуў з яе плячэй туніку
і прамовіў:
-
Шчаслівы той, хто
як я знайшоў каханне ў такім чыстым выглядзе...Часам мне здаецца, што мы як два
баствы. Паглядзі сам: Ці Праксітэль, ці Мірон, ці Скопас, ці Лісіп стваралі
калі больш цудоўныя лініі? Ці на Паросе ці ў Петэліконе існуе падобны мармур:
цеплы, ружовы і палаючы ад кахання... Есць людзі, якія выцалоўваюць берагі ваз,
але я хачу знайсці задавальненне там, дзе гэта магчыма сапраўды зрабіць
Сказаўшы гэта, ен пачаў пяшчотна цалаваць яе плечы і шыю,
яна ж дрыжала і вочы яе то закрывваліся, то адкрываліся з выразам
невыказальнага задавальнення.Пятроній узняў свой вытанчаны твар і сказаў
Вініцыю:
-
А цяпер падумай,
што ў параўнанні з гэтым твае праведныя
хрысціяне, і калі ты не зразумееш розніцы, то ідзі сабе да іх... Але гэты
выгляд цябе вылечыць. Вініцый раздуў ноздры, праз якія да яго ішоў пах фіялак,
які поўніў пакой і збялеў, бо падумаў, што калі б мог так кранацца вуснамі плячэй
Лігіі, то была б асалода такая вялікая, што потым няхай бы свет знік.Але ен
прывык ужо хутка ўсведамляць тое, што ў
ім адбываецца, заўважыў, што і ў гэту хвіліну думкі аб Лігіі і толькі аб ей. Пятроній жа сказаў:
-
Эўніка, боская мая,
загадай прыгатаваць нам вянкі на галовы і снеданне.Потым, калі яна выйшла, ен
звярнуўся да Вініцыя:
-
Я хацеў яе
вызваліць, яна ж ведаеш, што мне адказала: “Я хацела б быць лепш тваей
нявольніцай, чым жонкай Цэзара”. І не згадзілася.тады я вызваліў яе без яе
ведама. Прэтар зрабіў гэта для мяне, што не патрабавала нават яе прысутнасці, але
яна не ведае аб гэтым, як і не ведае, што гэты дом і ўсе мае багацці, за
выключэннем гемаў, будуць належаць толькі ей у выпадку маей смерці.
Ен устаў, прайшоўся па пакоі і сказаў: - каханне ператварае
адных больш, другіх менш, але змяніла і мяне. Некалі я любіў пах вербены, але
Эўніка хоча фіялкі, і я палюбіў іх цяпер больш за ўсе, і ад часу, як прыйшла
вясна, мы дыхаем толькі водарам фіялак.Тут ен затрымаўся перад Вініцыем і
спытаў:
-
А ты? Заўседы
нюхаеш нард?
-
Адчапіся! – адказаў
малады чалавек.
-
Я хацеў, каб ты
прыгледзеўся да Эўнікі і кажу табе аб ей таму, што можа і ты шукаеш далека тое,
што знаходзіцца блізка.можа і для цябе б’ецца дзесьці ў тваіх нявольніцкіх
кубікулах вернае і простае сэрца. Прыкладзі такі бальзам да сваіх ран.Ты кажаш,
што Лігія цябе кахае? Можа быць! Але што гэта за каханне, ад якога адракаюцца?
Можа гэта значыць, што есць штосьці мацнейшае за яго? Не, дарагі мой, Лігія
гэта не Эўніка.
На што Вініцый адказаў:
-
Усе толькі адно
расчараванне.Я бачыў цябе, калі ты цалаваў плечы Эўнікі і падумаў, што калі б
мне так Лігія адкрыла свае плечы, то няхай бы потым зямля разышлася пад
нагамі.Але ад самой думкі аб гэтым ахапіў яго нейкі страх, нібы я замахнуўся на вясталку ці хацеў зганьбіць
баство... Лігія гэта не Эўніка, толькі што я інакш разумею гэтую розніцу, чым
ты. Табе каханне змяніла ўспрыманне пахаў, таму табе больш падабаецца пах
фіялкі, чым пах вербены, а мне змяніла душу, і таму нягледзячы на свой сум і
жаданні я хачу, каб Лігія была такая, якая ёсць, а не падобная да іншых.
Пятроній павеў плячыма.
-
у такім выпадку не
крыўдзіся. Але я гэтага не разумею
А Вініцый палка адказаў:
-
Так! Так!.. мы ўжо
не можам зразумець адзін аднаго.
Зноў настала ціша, пасля чаго Пятроній прамовіў:
- Няхай Гадэс паглыне тваіх хрысціян! Яны напоўнілі цябе
непакоем і знішчылі сэнс жыцця. Няхай іх Гадэс паглыне! Ты памыляешся, думаючы,
што гэта добрае вучэнне, бо дабрачынным есць тое, што людзям дае шчасце, гэта
значыць прыгажосць, каханне і моц, яны ж называюць гэта марнасцю. Ты
памыляешся, што яны справядлівыя, бо калі за зло мы будзем плаціць дабром, дык
чым жа мы будзем плаціць за дабро? А пры гэтым калі і за тое, і за другое
аднолькавая плата, то навошта людзям быць добрымі?
-
не, плата
не аднолькавая, але яна пачынаецца паводле іх вучэння, у будучым жыцці, якое не
так і далека.
-
Я ў гэта не
паглыбляюся, бо ўбачым гэта толькі, калі штосьці можна ўбачыць ... без вачэй.Тымчасам гэта проста
недалугі.Урс забіў Кратона, бо ў яго рукі пэўна з бронзы, але гэта - недалугі, а
будучыня не можа належаць такім, як яны.
-
Жыцце для іх
пачынаецца адразу пасля смерці
-
Гэта нібы хтосьці
сказаў бы мне, што дзень пачынаецца разам з ноччу. Ты збіраешся забіраць Лігію?
-
Не, я не магу злом
за дабро адплаціць і прысягаў, што гэтага не зраблю.
-
Ты збіраешся
прыняць вучэнне Хрыста?
-
Я хачу, але мая
натура яго не пераносіць.
-
А ты зможаш забыць
пра Лігію?
-
Не.
-
Тады падарожнічай.
Нявольнікі ў гэты момант далі знак, што снеданне гатова, але Пятроній,
якому здавалася, што яго наведала нядрэнная думка, працягваў далей па дарозе ў
трыкліній.
-
ты аб’ездзіў
часткова свет, але толькі як воін, які спяшаецца на месца прызначэння і не
затрымліваецца па дарозе. Паехалі з намі ў Ахаю. Імператар не кінуў дасюль
думаць пра падарожжа.Ен будзе спыняцца ўсюды па дарозе, спяваць, збіраць лаўры,
рабаваць храмы і нарэшце вернецца як трыумфатар у Італію. Гэта будзе штосьці
накшталт паходу Бахуса і Апалона ў адной асобе.Аўгустыяне, аўгустыянкі, тысячы
цытраў – клянуся Кастарам! Варта гэта ўбачыць, бо свет не бачыў дасюль нічога
падобнага.
Тут ен лег на ложа перад сталом, каля Эўнікі, а калі нявольнік ўкладаў яму на галаву вянок з анемонаў, то працягваў:
-
што ты бачыў на
службе ў Карбулона? Нічога! Ці ты наведваў грэцкія храмы, так як я, які амаль
два гады пераходзіў з рук аднаго правадніка да рук другога? Ці ты пабыў на
Родасе, бачыў месца, дзе стаіць Калос? Ці бачыў у Панопе ў фасідзе гліну, з якой Праметэй ляпіў людзей, ці ў спарце яйцы, якія знесла Леда, ці ў Афінах славуты
шчыт сармацкі, зроблены з конскіх капытоў, ці на Эўбеі карабель Агамемнана, ці
чашу, для якой формай паслужыла левая частка грудзей Алены? Ці ты бачыў Александрыю,
Мемфіс, піраміды, волас Ізіды, які яна вырвала з жалю па Асірысу.Ці чуў енк
Мемнана? Свет шырокі і не ўсе заканчваецца на Затыбры! Я буду з імператарам, а
потым, калі ен будзе вяртацца, пакіну яго і паеду на Кіпр, бо гэта вось
залатавалосая мая багінька жадае, каб мы разам ахвяравалі ў Пафасе галубоў
Кіпрыдзе, і трэба ведаць табе, што чаго яна жадае, тое і адбываецца.
-
Я твая нявольніца,
- азвалася Эўніка.
Ен жа паклаў увенчаную галаву ей на ўлонне і сказаў з
усмешкай:
-
а я – нявольнік
нявольніцы.Я падзіўляюся табе, боская, ад галавы да стоп. Пасля чаго ен
звярнуўся да Вініцыя:
-
паехалі з намі на
Кіпр! Перад гэтым аднак памятай, што мусіш убачыцца з імператарам.Дрэнна, што
дасюль ты ў яго не быў. Тыгелін гатоў выкарыстаць табе гэта не на карысць. У
яго няма да цябе асабістай нянавісці, аднак ен не можа цябе любіць хаця б таму,
што ты мой пляменнік. Мы скажам, што ты быў хворы. Мы павінны прыдумаць, што ты
яму адкажаш, калі ен спытае цябе аб Лігіі.Найлепш махні рукой і скажы, што
была, пакуль табе не надакучыла. Ен гэта
зразумее. Скажы яму таксама, што хвароба затрымала цябе дома, што гарачку
павялічылі сум і шкадаванне, што не змог быць у Неапалісе і чуць яго спевы, а
ачуняць дапамагла табе адна надзея, што іх пачуеш. Не бойся перабольшыць.
Тыгелін абяцае, што прыдумае для імператара штосьці не толькі вялікае, але і
шырокае.Баюся ўсе ж, каб ен мяне не падкапаў, таксама баюся твайго настрою.
-
Ці ведаеш, - адказаў Вініцый, - што есць людзі, якія не баяцца імператара і жывуць так спакойна,
быццам яго ніколі і не было на свеце?
-
Я ведаю, каго ты
маеш на ўвазе: хрысціян,
-
Так! Яны адны! Наша
ж жыцце чым есць, калі не пастаянным страхам?
-
Супакойся ты са
сваімі хрысціянамі.Яны не баяцца імператара, бо ен можа і не чуў пра іх, а ў
кожным выпадку нічога аб іх не ведае і яны яго цікавяць менш, чым зляжалае
лісце. А я табе кажу, што гэта недалугі, што ты сам гэта адчуваеш, і што калі
твая натура адклікаецца на іх вучэнне, то менавіта таму, што ты адчуваеш іх
недалужнасць.Ты чалавек з іншай гліны і таму дай сабе і мне спакой з імі.мы
зможам пажыць і памерці, а што яны паспеюць, гэта невядома.
Вініцыя ўразілі гэтыя словы і калі ен вярнуўся дадому, то
пачаў думаць, што можа па сутнасці гэтыя дабрыня і міласэрнасць хрысціян вядзе
да недалужнасці іх душ. Яму здавалася,
што людзі, якія маюць сілу і цвердасць духу не маглі б так прабачаць. Прыйшло
яму на розум, што менавіта гэта можа быць прычынай непрыязнасці, якую яго
рымская душа адчувае да гэтага вучэння.”Мы паспеем пажыць і памерці” – сказаў Пятроній.А яны? Яны ўмеюць толькі прабачаць, але не разумеюць ні сапраўднага
кахання, ні сапраўднай ненавісці.
Комментариев нет:
Отправить комментарий