Раздзел ХХV
Вініцый таксама не мог разабрацца ў тым, што адбылося, і
ў глыбіні душы амаль не менш быў здзіўлены, чым Хілон. Бо і з ім гэтыя
людзі абыйшліся так, як абыйшліся, і замест помсты за напад клапатліва
дагледзелі яго раны, Прыпісваў гэта часткова вучэнню, якое яны вызнавалі, а
хутчэй – Лігіі і крыху сваёй немалой значнасці. Але ўчынак іх з Хілонам проста
не ўпісавўся ў яго разуменне пра чалавечую здольнасць прабачаць. І яму міжволі
прыходзіла на думку: чаму яны не забілі грэка? Бо маглі ж гэта зрабіць
беспакаранна. Урс закапаў бы яго ў садзе ці ноччу вынес у Тыбр, які ў час
начных злачынстваў, якія чыніў сам імператар, так часта выносіў ранкам людскія
целы, што ніхто нават не думаў, адкуль яны браліся. Пры гэтым хрысціяне, як
лічыў Вініцый, не толькі маглі, але і павінны былі забіць Хілона.Літасць, праўда, не была зусім непрыймальнай рэччу у свеце тых, да каго належаў малады
патрыцый.Афіняне пабудавалі ёй алтар і доўгі час былі супраць гладыятарскіх
баёў у Афінах.
Здаралася, што і ў Рыме прабачалі пераможаных, як
напрыклад Калікрата, караля брытанцаў, якога ўзялі ў палон пры Клаўдзіі і
прабачылі яго, а потым ён жыў свабодна ў горадзе. Але помста за асабістыя
крыўды здавалася Вініцыю, як і ўсім, слушнай і справядлівай.Яе забыццё было
непрыймальна для яго душы. Чуў праўда і ён на Астрыянуме, што трэба любіць і
ворагаў, аднак лічыў гэта толькі тэорыяй, што не мае значэння ў жыцці. І цяпер
яшчэ праносіліся думкі ў яго галаве, што можа яны не забілі Хілона толькі таму,
што была пара святаў ці такая квадра месяца, у час якой хрысціянам нельга было
забіваць. Ен чуў, што бываюць такія часіны, калі розным народам забараняеца
нават вайну пачынаць. Але чаму ў такім выпадку не аддалі грэка ў рукі ўлад,
чаму Апостал казаў, што калі б хто каго сем разоў нават пакрыўдзіў, то сем
разоў трэба яму прабачыць, і чаму Глаўк сказаў Хілону:” Няхай табе так прабачае
Бог, як я табе прабачаю.” А паколькі Хілон зрабіў яму найстрашнейшую крыўду,
якую чалавек чалавеку можа зрабіць, і ў Вініцыя ад адной думкі, як бы ён
разбіраўся з тым, хто б напрыклад забіў бы Лігію, ўскіпела кроў – не было б
такіх пакут, якімі б за яе не адпомсціў. А той прабачыў.І Урс таксама прабачыў, Урс, які па сутнасці мог забіць у Рыме каго захацеў бы, прычым беспакаранна,
бо трэба было яму толькі забіць караля Немарэнскага гаю і заняць яго месца…Ці
ж чалавека, якому не змог супрацьстаяць
Кратон, адолеў бы гладыятар, які атрымаў такое званне, якога дасягнуць можна было толькі забіўшы
папярэдняга “караля”.Адзін быў толькі адказ на гэтыя ўсе пытанні.Іх не забілі
з-за пэўнай такой вялікай дабрыні, што падобнай не было дасюль на свеце і з-за
бязмернай любові да людзей, якая кажа забыць пра сябе, пра свае крыўды, пра
сваё шчасце і сваю нядолю – і жыць для іншых. Якую плату атрымлівалі гэтыя
людзі за гэта, Вініцый чуў на Астрыянуме, але не месцілася гэта ўсё ў яго
галаве. Ен адчуваў, што гэта зямное жыццё, спалучанае з абавязкам адмовіцца ад
усяго, што ёсць багаццем і
задавальненнем, на карысць іншых, павінна было б быць жабрачым. Але ж у тым, што ён думаў у гэту хвіліну аб хрысціянах, акрамя найвялікшага здзіўлення была і
літасць і нібыта цень пагарды. Яму здалося, што гэта авечкі, якія павінны раней
ці пазней быць з’едзенымі ваўкамі, а яго рымская натура не была здольнай
прыняць вучэнне тых, якія дазваляюць сябе з’есці.Уразіла яго усе ж адна
рэч.Пасля таго, як выйшаў Хілон, нейкая глыбокая радасць асвятліла твары
прысутных.Апостал наблізіўся да Глаўка і паклаў далонь на яго галаву ды прамовіў:
-
Хрыстос у табе
перамог!
Той жа узняў погляд, які так поўніўся верай і радасцю,
нібы на яго пралілося нейкае вялікае і неспадзяванае шчасце.Вініцый, які
зразумеў бы толькі радасць ад помсты, пазіраў на яго шырока адкрытымі вачыма,
нават крыху так, як пазіраў бы на вар’ята.Бачыў і не без унутранага абурэння,
як потым Лігія сваімі вуснамі каралеўны дакранулася да рукі гэтага чалавека, які
выглядаў як нявольнік, і здавалася яму, што парадак гэтага свету зусім
перавярнуўся.
Потым прыйшоў Урс і пачаў расказваць, як выправіў Хілона
і як прасіў яго прабачыць за крыўду, якую магчыма ўчыніў яго касцям,за што
Апостал яго блаславіў, а Крысп засведчыў, што гэта дзень вялікай перамогі.
Пачуўшы гэта, Вініцый цалкам згубіў логіку сваіх думак.
Але калі Лігія падала яму праз хвіліну халодны напой,
затрымаў на хвіліну яе руку і спытаў:
-
Значыць і ты мяне
прабачыла?
-
Мы хрысціяне.Нам
нельга трымаць гнеў у сэрцы.
-
Лігія, - сказаў ён
тады, - кім не ёсць твой Бог, я паважаю Яго толькі таму, што ён твой.
Яна ж адказала:
-
Ты паселіш яго ў
сэрцы, калі спасцігнеш.
-
Толькі таму, што ён
твой – паўтарыў цішэй Вініцый і прыкрыў павекі, бо апанавала яго зноў слабасць.
Лігія выйшла, але хутка вярнулася і стаўшы блізка-блізка,
нахілілася над ім, каб пераканацца ў тым, што ен спіць.Вініцый адчуў яе
блізкасць і адкрыў вочы, потым усміхнуўся, яна ж злёгку кранула яго павекі
рукой, нібы хацела схіліць яго да сну. Тады яго агарнула вялікая слодыч, але
таксама адчуў сябе больш хворым.Бо так было на самой справе.Ноч ужо была
глыбокая, і разам з ей прыйшла вельмі моцная ліхаманка.Таму ён не мог заснуць і
позіркам сачыў за Лігіяй, калі яна рухалася. Хвілінамі западаў у некі паўсон,
дзе бачыў і чуў усё, што рабілася навокал, але рэальнасць у ім перамешвалася з
гарачкавымі відмамі.Яму здавалася, што на нейкіх старых, запусцелых могілках
будуецца храм накшталт вежы, у якім Лігія
- жрыца. І ён не спускаў з яе вачэй, але бачыў яе на даху вежы з лютняй
у руках, усю ў святле, падобную да тых капланак, якія ноччу спявалі гімны ў
гонар месяца і якіх бачыў на Ўсходзе. Ен сам узнімаўся з вялікімі высілкамі па
пакручастых сходах, каб яе забраць, за ім жа поўз Хілон, стукаючы са страху
зубамі і паўтараючы: “не рабі гэтага, шаноўны, бо гэта жрыца,за якую Ен
адпомсціць…” Вініцый не ведаў, хто быў гэты ен, але разумеў, што ідзе ўчыніць
крадзеж святыні, адчуваючы бязмежны страх. Але калі дайшоў да балюстрады, якая
абкружала дах вежы, каля Лігіі раптам з’явіўся Апостал з пасярэбранай сівізной
барадой і сказаў:”Не ўзнімай на яе рукі, бо яна належыць мне. І сказаўшы гэтак,
пайшоў з ёй разам шляхам месяцовага святла, нібы дарогай, да неба, ён жа,
Вініцый, высцягнуўшы да іх рукі, пачаў маліць, каб забралі яго з сабой...
Тут ён
прачнуўся, апрытомнеў і стаў глядзець перад сабой. Агонь на высокім подзе
свяціў слабей, але кідаў яшчэ досыць жывы водбліск, яны ж усе сядзелі перад
камінам, грэліся, бо ноч была халодная і ў доме таксама было халодна. Вініцый
бачыў пару, якая выходзіла з іх вуснаў.Пасярэдзіне сядзеў Апостал, ля яго на
нізкім падножніку – Лігія, потым Глаўк, Крысп, Мірыям, а па краях з аднаго боку
– Урс, з другога – Назарый, сын Мірыям, малады, прыгожы, з доўгімі чорнымі
валасамі, якія спадалі яму аж на плечы.
Лігія слухала, гледзячы на Апостала, і ўсе твары былі
звернуты да яго, ён жа штосьці гаварыў напаўголаса. Вініцый пачаў глядзець на
яго з пэўнай прымхлівай бояззю, крыху меншай за той страх, які адчуваў у
гарачкавым трызненні.Пранеслася думка, што ў гарачцы ён бачыў праўду і што гэты
сівы чалавек, прышлы з далёкіх берагоў, насамрэч забірае ад яго Лігію і вядзе яе
нейкімі невядомымі дарогамі. Ен быў упэўнены, што стары гаворыць пра яго, аможа
раіць, як разлучыць яго з ёй, бо здавалася яму, што ўсе гавораць толькі аб
гэтым і, сабраўшы ўсе сілы, ен пачаў прыслухоўвацца да слоў Пятра.
Але памыляўся. Бо Апостал распавядаў ізноў пра Хрыста.
“Яны толькі гэтым імем і жывуць” – падумаў Вініцый.
Стары ж расказваў аб арышце Хрыста.
-
Прыйшоў атрад
воінаў і служыцелей ад першасвятароў, каб Яго захапіць.Калі Збавіцель
спытаў іх, каго яны шукаць, то адказалі яму: “Іісуса Назарэйскага”. Але калі сказаў ім:”Гэта я”, - то яны пападалі на зямлю і не смелі падняць на Яго руку, і
толькі пасля паўторнага запытання яны схапілі Яго.Тут Апостал спыніў расказ і
выцягнуўшы рукі да агню, працягнуў:
-
Ноч была халодная,
як сёння, але ўва мне закіпела кроў і я дастаў меч, каб Яго абараніць і адсек
вуха нявольніку першасвятара.І я бараніў бы Яго больш, чым сваё жыцце, калі
б Ен не сказаў мне: “Укладзі меч свой у ножны. Няўжо я не вып’ю чашу, якую даў
мне Бацька?” Тады яго схапілі і звязалі…
Сказаўшы гэта, ён прыклаў далоні да твару і замоўк, нібы
хацеў перад тым як расказваць далей, прызваць моц сваіх успамінаў.Але Урс не
мог вытрымаць, усхапіўся, жалезінай паправіў агонь на подзе, аж іскры сыпанулі
залатым дажджом , і полымя стала жывейшае, пасля чаго сеў і ўсклікнуў:
-
Няхай будзе, што
павінна быць, вось так!..
Але замаўчаў, як толькі Лігія прыціснула палец да вуснаў.
Дыхаў моцна і было відаць, што абураецца ў душы, і хоць заўседы гатоў быў
цалаваць стопы Апостала, але гэтага ўчынка не можа зразумець, бо калі б так хто
пры ім у тую ноч узняў руку на Збавіцеля, клі б ён, Урс, быў з ім побач у тую ноч, то ляцела б пер’е і з воінаў
і са служыцеляў …І ажно слезы накаціліся на вочы яго ад адной думкі пра гэта і
ад жалю, і ад душнага паветра, бо з аднаго боку падумаў, што не толькі б сам
бараніў Збавіцеля, а яшчэ паклікаў бы яму на дапамогу лігійцаў, малойцаў, а з
другога боку, што калі б ен гэта зрабіў, то значыць бы не паслухаўся Збавіцеля
і перашкодзіў бы выкупленню свету.Таму і не мог стрымаць слёз.
Праз хвіліну Пётр адняў далоні ад твару і пачаў гаварыць
далей, але Вініцыя апанаваў ізноў гарачкавы паўсон.Тое, што ён чуў зараз,
змяшалася з тым, што Апостал расказваў у папярэднюю ноч на Астрыянуме аб тым
дні, калі Хрыстос з’явіўся на беразе Тыберыядскага мора.Ен бачыў шырока
разлітую тонь, на ей рыбацкі човен, а ў ім – Лігія і Пётр.Сам ён са ўсей сілы
плыў за імі, але боль у зламаным плячы перашкаджаў яму іх дагнаць.Моцны вецер
пачаў кідаць яму ў вочы хвалі, і ен пачаў тапіцца, таму закрычаў молячым голасам
аб ратунку.Тады Лігія ўкленчыла перад Апосталам, ён жа павярнуў човен і
працягнуў да юнака вясло, зя якое той ухапіўся і ўзабраўся з іх дапамогай у
човен і ўпаў на яго дно.
Але потым здавалася яму, што калі ен узняўся, то ўбачыў
мноства людзей, якія плылі за чоўнам.Хвалі пакрывалі пенай іх галовы, так што
ў некаторых бачныя былі толькі рукі, але Пётр ратаваў тых, хто тапіўся і
забіраў іх у човен, які рос нібы цудам.Хутка яго напоўнілі цэлыя грамады, такія
вялікія,як тыя, што збіраліся на Астрыянуме, а потым яшчэ большыя.Вініцый
дзівіўся, як яны маглі ўсе ў ім месціцца, і яго ахапіў страх, што пойдуць на
дно. Але Лігія пачала яго супакойваць і паказвала яму нейкае святло на далекім
беразе, да якога яны плылі. Тут мары Вініцыя зноў змяшаліся з тым, што ён чуў
на Астрыянуме з вуснаў апостала, як Хрыстос
аднойчы з’явіўся на беразе возера.Вось і цяпер ён бачыў у гэтым
прыбярэжным святле нейкую постаць, да якой накіроўваўся Пётр. І па меры таго, як
яны набліжаліся да яе, надвор’е рабілася цішэйшым, тонь больш гладкай, а святло
большым.Людзі пачалі спяваць прыгожы гімн, паветра напоўнілася пахам нарду,
вада зайграла колерамі вяселкі, нібы на дне былі бачныя лілеі і ружы, і нарэшце
човен ударыўся злегку носам аб пясок. Тады Лігія ўзяла яго за руку і сказала: “
Ідзі, я павяду цябе!” І вяла яго да святла.Вініцый ізноў прачнуўся, але яго
мары рассейваліся павольна і неадразу ён адчуў, што вакол яго рэальнасць. Нейкі
час яму яшчэ здавалася, што ён на возеры і сярод народу, дзе сам не ведаючы
чаму, пачаў шукаць Пятра і здзівіўся, што не можа яго знайсці.Жывое святло ад каміна, ля якога
не было ўжо нікога, ацвярозіла яго
цалкам.
Паленцы з алівы ярыліся ляніва пад ружовым попелам, але затое ашчэпкі
пініі, якія відавочна нядаўна падкінулі ў вогнішча, стралялі светлым полымем, і
ў гэтым бляску Вініцый убачыў Лігію. Якая сядзела непадалёку ад яго ложка.
Яе выгляд усхваляваў яго да глыбіні душы.Ен памятаў, што
мінулую ноч яна правяла на Астрыянуме, а ўвесь дзень прысутнічала пры яго
перавязцы, а цяпер, калі ўсе падаліся адпачываць, яна адна сядзела ля яго ложа.
Няцяжка было здагадацца, што яна была стомленая, бо седзячы нерухома,
заплюшчыла вочы.Вініцый не ведаў ці то яна спіць, ці то папросту заглыбілася ў
роздум.Глядзеў на яе профіль, на апушчаныя вейкі, на рукі, складзеныя на
каленах, і ў паганскай яго галаве пачало з цяжкасцю з’яўляцца ўсведамленне
таго, што акрамя аголенай, упэўненай ў сабе і гордай ад сваіх кшталтаў
прыгажосці рымскай і грэчаскай, ёсць на свеце іншая прыгажосць, новая, бязмерна
чыстая, у якой жыве душа.
Не мог быць упэўненым, што яе можна назваць хрысціянскай,
аднак думаючы аб Лігіі ён не мог не
думаць аб вучэнні, якое яна вызнавала.Разумеў нават, што калі ўсе іншыя пайшлі
адпачываць, а Лігія тут адна, яна, якую пакрыўдзіў, сядзела ля яго, то
толькі таму, што так наказвае вучэнне.Але гэта думка была для яго і прыкрай. Ен
хацеў бы, каб Лігія рабіла гэта з-за кахання да яго, да яго твару, вачэй, з-за
прыгожых форм цела, - словам з-за ўсяго таго, з-за чаго неаднойчы абвіваліся
вакол яго шыі белыя рукі грачанак і рымлянак.
Раптам ён адчуў, што калі б яна была такой, як іншыя жанчыны, то яму б
чагосьці не хапала. Ен здзіўляўся і сам не ведаў, што з ім адбываецца, бо
заўважаў, што ў ім прачынаюцца нейкія новыя пачуцці і новыя меркі, незнаёмыя
свету, у якім ён жыў да гэтай пары.
У гэты час яна расплюшчыла вочы і ўбачыла, што Вініцый на
яе пазірае, таму наблізілася да яго і сказала :
- я зтабой!
А ен адказаў :
- Я бачыў у сне тваю душу.
Комментариев нет:
Отправить комментарий