Раздзел ХХХІІІ
Вініцый падаўся проста да дома, у якім жыла Мірыям. Перад
брамай ен спаткаў Назарыя, які збянтэжыўся ад яго выгляду, але Вініцый ветліва
павітаўся з ім і папрасіў праводзіць да дома маці.
У доме, апрача Мірыям, ен застаў Пятра, Глаўка, Крыспа і
яшчэ Паўла з Тарсу, які толькі што вярнуўся з Фрэгел.Здзіўленне адбілася на
тварах усіх, хто ўбачыў маладога трыбуна.
- Вітаю вас у імя Хрыста, якога вы шануеце.
- Няхай яго імя будзе праслаўлена на вякі.
- Я бачыў вашу дабрачыннасць і адчуў на сабе вашу
дабрыню, таму прыйшоў да вас як сябар.
- І мы вітаем цябе як сябра, - адказаў Петр. – Садзіся,
высакародны, і раздзялі з намі нашу ежу як госць наш.
- Я сяду і раздзялю з вамі ежу, толькі перш выслухайце
мяне: ты, Пётр і ты, Павел з Тарсу, каб вы былі ўпэўненыя ў маей шчырасці.Я
ведаю, дзе Лігія, вяртаюся ад дому Лінуса, які знаходзіцца побач з гэтай
хацінай.У мяне ёсць права забраць Лігію, дадзенае мне імператарам, і ў мяне ў
горадзе, у маіх дамах каля пяцісот нявольнікаў.Я мог бы абкружыць яе сховішча і
захапіць яе, аднак я гэтага не зрабіў і не зраблю.
- За гэта няхай будзе на табе блаславенне Хрыста і няхай
ачысціцца сэрца тваё, - прамовіў Пётр.
- Дзякуй табе, але паслухайце мяне далей. Я не зрабіў
гэтага, хаця жыву ў пакутах і ў суме. Раней, калі я не ведаў вас, то
абавязкова захапіў бы яе і ўтрымліваў бы супраць яе волі, але ваша дабрачыннасць і
ваша вучэнне, хоць я яго і не вызнаю, змяніла штосьці і ў маей душы так, што не
магу цяпер рашыцца на жорсткасць. Я сам не ведаю, чаму так адбылося, але гэта
так. Чаму і прыйшоў да вас, бо вы замяняеце Лігі бацькоў, і кажу вам, аддайце
мне яе як жонку, а я прысягаю вам, што не толькі не буду забараняць вызнаваць
Хрыста, але і сам пачну вывучаць Яго праўду.
Гаварыў гэта з узнятай галавой, станоўчым голасам, але
быў аднак усхваляваны і ногі ў яго дрыжалі пад плашчом, калі пасля яго слоў
наступіла маўчанне.Загаварыў далей, нібы хочучы папярэдзіць неабдуманую адмову:
-
я ведаю, якія есць
перашкоды, але кахаю яе як уласныя вочы і хаця я яшчэ не хрысціянін, я і не
вораг ні вам, ні Хрысту. Я хачу перад вамі быць праўдзівым, каб вы маглі мяне
паважаць. У гэту хвіліну гаворка ідзе пра мае жыцце, і я кажу вам праўду. Іншы
сказаў бы вам можа:”Пахрысціце мяне!” Я ж кажу “Прасвятліце мяне”. Я веру, што Хрыстос уваскрос, бо гэта сцвярджаюць людзі, якія жывуць ісцінай і якія бачылі
Яго пасля смерці. Я веру, бо сам бачыў, што ваша вучэнне параджае
дабрачыннасць, справядлівасць і міласэрнасць, а не злачынствы, якія вам
прыпісваюць. Пакуль я мала чаго ведаю пра вашу веру.Усяго столькі, колькі бачыў
у вас, у вашых учынках, што чуў ад Лігіі ці ў размовах з вамі.І ўсе ж паўтару,
што ваша вера штосьці змяніла ўва мне. Трымаў жалезнай рукой сваіх слуг – цяпер
не магу. Я не ведаў літасці – цяпер яна мне знаема. Я любіў раскошу – цяпер жа
збег з возера Агрыпы, бо не мог дыхаць ад агіды. Раней я верыў у жорсткасць,
цяпер назаўседы ад яе адмовіўся. Я сам сябе не пазнаю, але мне абрыдлі піры,
віно, спевы, кіфары і вянцы, мне спрацівеў імператарскі двор і аголеныя целы, і
ўсялякія бясчынствы. І калі я думаю, што Лігія, як снег у гарах, я кахаю яе яшчэ
больш, а калі думаю, што яна такая дзякуючы вашаму вучэнню, то люблю і яго і
хачу яго спасцігнуць.Але я яго не разумею, і не ведаю, ці змагу я жыць
паводле яго законаў і ці вытрывае яго мая натура, а таму жыву ў сумненнях і
пакутах, нібы ў цямніцы. Тут бровы яго сышліся, стварыўшы на ілбе пакутніцкую
маршчыну, на скулах з’явіўся румянец.Крыху памаўчаў і загаварыў ізноў, усе больш
хутка і з усе большым хваляваннем:
-
Вось бачыце, я
пакутую і ад кахання, і ад цемрашальства свайго. Мне казалі, быццам ваша
вучэнне не прызнае ні жыцця, ні чалавечых радасцей, ні шчасця, ні закону, ні
парадку, ні ўлады, ні панавання рымлян.Ці так гэта? Гаварылі мне, што вы
апантаныя людзі. Дык скажыце ж, што вы нясеце свету? Ці грэшна кахаць? Ці
грэшна адчуваць радасць? Ці грэшна жадаць шчасця? Ці сапраўды вы ворагі жыцця?
Ці трэба хрысціяніну быць жабраком? Ці павінен я адмовіцца ад Лігіі? Якая ваша
ісціна? Учынкі вашы і словы празрыстыя,
як крынічная вада, але якое дно ў гэтай крыніцы? Бачыце, я шчыры. Развейце ж
мае цемрашальства.Бо мне сказана было яшчэ і так:” Грэцыя стварыла мудрасць і
прыгажосць, Рым – сілу, а што нясуць яны?” Дык адкажыце тады, што вы нясеце?
Калі за дзвярыма вашымі святло, тады адчыніце іх для мяне!
-
Мы нясем Любоў, -
прамовіў Пётр.А Павел з Тарсу дадаў:
-
Калі б я гаварыў на
ўсіх мовах чалавечых і анёльскіх, а любові не меў, то быў бы падобны да медзі,
што толькі звініць...
Але сэрца старога Апостала кранулі пакуты гэтай душы,
якая як птушка, замкненая ў клетцы, ірвалася на паветра і да сонца. Ен
працягнуў Вініцыю абедзве рукі і сказаў:
-
хто стукае, таму
адчыняць, і ласка божая на табе, таму я бласлаўляю цябе, тваю душу і каханне
твае ў імя Збавіцеля свету.
Чуючы гэта блаславенне, Вініцый кінуўся да Пятра і тут
адбылося штосьці незвычайнае. Нашчадак квірытаў, які да нядаўняга часу не
прызнаваў у чужаземцу чалавека, схапіў руку старога галілеяніна і пачаў яе з
удзячнасцю прыкладваць да вуснаў.
А Пётр узрадаваўся, бо зразумеў, што яшчэ адно зерне
ўпала ў раллю і што яго рыбацкая сетка спаймала яшчэ адну душу.
Прысутныя ж таксама ўзрадаваліся такому пэўнаму доказу
пашаны Божага Апостала, у адзін амаль голас усклікнулі:
-
Слава ў вышніх
Богу!
Вініцый выпрастаўся, твар яго прасвятлеў.
-
я бачу, сказаў ен,
што сярод вас можа існаваць шчасце, бо я адчуваю сябе шчаслівым і мяркую, што
такім жа чынам вы зможаце мяне пераканаць і ў іншых рэчах. Але я павінен яшчэ
сказаць вам, што адбудзецца гэта не ў Рыме, - імператар едзе ў Анцый, і я
павінен ехаць разам з ім, так мне загадана. Вы пэўна ведаеце, што за
непаслухмянасць – смерць.Але калі мне ўдалося адшукаць вашу прыхільнасць, то
прашу вас паехаць са мной, каб вы навучалі мяне вашай ісціне. Там вам будзе
бяспечней, чым мне самому, у тым вялікім натоўпе людзей вы зможаце расказваць
пра вашу ісціну нават на самым двары імператара.Кажуць, што Акта – хрысціянка і
срод прэтарыянцаў есць хрысціяне, бо я сам бачыў, як воіны кленчылі перад
табой, Пётр, ля Наментанскай брамы. У Анцыі ў мяне есць віла, у якой мы будзем
збірацца, каб пад бокам у Нярона слухаць ваша вучэнне. Казаў мне Глаўк, што
дзеля адной душы вы гатовы ісці на край свету, дык зрабіце гэта для мяне, што
зрабілі вы для тых, для каго вы прыйшлі сюды аж з Іудзеі, зрабіце і не
адпускайце маю душу.
Яны, калі пачулі гэта, то пачалі раіцца, думаючы з
радасцю пра перамогу іх вучэння і пра значнасць, якую будзе мець для паганскага
свету зварот да іх вучэння аўгустыяніна і нашчадка аднаго са старэйшых родаў
Рыму.І на самай справе яны гатовы былі ісці на край свету для адной душы
чалавечай і ад часу смерці Хрыста нічога апроч гэтага і не рабілі, таму адказ
адмоўны не прыйшоў ім на думку.Але Пётр у гэты час быў пастырам вялікай паствы,
таму паехаць не мог, затое Павел з Тарсу, які нядаўна быў у Арыцыі і ў Фрэгелах
і які збіраўся зноў у доўгае падарожжа на Ўсход, каб наведаць мясцовыя прыходы
і ўдыхнуць у іх новы дух веры, згадзіўся суправаджаць маладога трыбуна ў Анцый.
Там, дарэчы, было легка знайсці карабель, які накіроўваецца ў грэцкія моры.Хаця
Вініцый засмуціўся, што Пётр, якому ен быў настолькі абавязаны, не будзе яму
спадарожнічаць, шчыра падзякаваў Паўлу, а потым звярнуўся да старога
апостала з апошняй просьбай.
-
Ведаючы, дзе жыве
Лігія,- сказаў ен, я мог бы сам пайсці да яе і спытаць, калі гэта дазволена, ці
захоча яна мець мяне за мужа, калі душа мая стане хрысціянскай, але лепш аб
гэтым я папрашу цябе, Апостал: дазволь мне яе бачыць альбо праводзь мяне да
яе.Не ведаю, як доўга прыйдзецца мне затрымацца ў Анцыі, і памятайце, што пры
імператары ніхто не ўпэўнены у сваім заўтра. Ужо і Пятроній мне казаў, што мне
не зусім будзе там бяспечна. Няхай жа ўбачу яе перад тым, няхай жа вочы мае
насыцяцца ею і я спытаю яе, ці забудзе мне зло і ці падзеліць са мной дабро?
А Петр Апостал усміхнуўся лагодна і сказаў:
- І хто ж бы табе ў сапраўднай радасці мог адмовіць, сын
мой?
Вініцый зноў схіліўся да яго рук, бо зусім не мог
стрымаць свае апантанае сэрца. Апостал крануў яго скроні і прамовіў:
-
але ты не бойся
імператара, бо скажу табе, што валасіна не ўпадзе з тваей галавы.
Пасля ен паслаў Мірыям па Лігію, наказваючы, каб не
гаварыла ей, каго яна тут сустрэне, каб і дзяўчыне была большая радасць.
Было гэта недалека, таму праз хуткі час прысутныя ў доме
ўбачылі сярод міртаў садка Мірыям, што вяла за руку Лігію.
Вініцый хацеў бегчы насустрач, але ад выгляду гэтай
каханай постаці шчасце адняло ў яго сілы і ен стаяў з сэрцам, якое выскоквала,
без дыхання, ледзьве трымаючыся на нагах; у сто разоў больш узрушаны, чым тады,
калі ўпершыню ў жыцці пачуў посвіст стрэлаў партаўскіх каля сваей галавы. Яна
ўбегла не спадзеючыся нікога ўбачыць і ад яго выгляду спынілася, як
укапаная.Твар яе зачырванеўся і адразу ж потым збялеў, пасля яна пачала
пазіраць са здзіўленнем і разам з тым са страхам на прысутных.
Але навокал бачыла светлыя, поўныя дабрыні позіркі,
апостал жа Пётр наблізіўся да яе і сказаў:
-
Лігія, ты ж кахаеш
яго даўно?
Настала ціша. Вусны яе задрыжалі, як у дзіцяці, якое
збіраецца плакаць і якое адчувае віну ды бачыць, што яе трэба прызнаць.
- Адказвай! –
папрасіў яе апостал
Тады з пакорай і са страхам у голасе яна прашаптала,
падаючы да кален Пятра:
-
Так...
Але Вініцый у адзін момант укленчыў ля яе, Пётр жа усклаў
рукі на іх галовы і прамовіў:
-
Кахайце ж адно
аднаго ў Хрысце і дзеля яго славы, бо няма граху ў каханні вашым.
Комментариев нет:
Отправить комментарий