Раздзел XXXIX
Урс чэрпаў ваду ў бачку і, цягнучы шнурам падвойныя
амфары, ціха спяваў дзівосную лігійскую песню і радасна пазіраў на Лігію і
Вініцыя, якія сярод кіпарысаў у садзе Лінуса выглядалі, як дзве
статуэткі.Ціхуткі вецер не парушаў на іх адзення.На свет апускаўся залаты і
ліловы змрок, і яны сярод спакою гэтага вечара размаўлялі, трымаючыся за рукі.
-
Ці нічога дрэннага
не можа цябе напаткаць, Марк, за тое, што ты пакінуў Анцый без ведама
імператара? – пыталася Лігія.
-
Не, мая дарагая, -
адказваў Вініцый.- Імператар сказаў, што замкнецца на два дні з Тэрпнасам і
будзе складаць новыя песні.Часта ен так робіць, і тады ні пра што іншае не хоча
ведаць і памятаць. Зрэшты, што мне імператар, калі я побач з табой і пазіраю на
цябе? Шмат я ўжо насумаваўся, а ў апошнія ночы не спаў. Неаднойчы, калі драмаў
ад стомы, прачынаўся раптам з пачуццем, што над табой вісіць небяспека; часам
мне снілася, што выкралі ў мяне коней, якія павінны былі мяне прывезці з Анцыя
ў Рым і на якіх я прамінуў гэту дарогу так хутка, як ніколі ніводзін пасланец
імператара.І больш ужо без цябе я не мог вытрымаць.Вельмі цябе кахаю, дарагая
мая, найдаражэйшая мая!
-
Я ведала, што ты прыедзеш.Два
разы Урс выбягаў на Карыны і пытаў пра цябе ў тваім доме.Лінус смяяўся з мяне і
Урс таксама.
Але і было відаць, што спадзявалася яго ўбачыць, бо
замест звычайнага цёмнага адзення яна была ў мяккай белай вопратцы, з прыгожых
фалдаў якой яе рукі і галава былі нібы квітнеючыя першацветы з-пад снегу.
Некалькі ружовых анемонаў аздаблялі яе валасы.
Вініцый
пацалаваў яе руку, пасля яны селі на каменнай лаве сярод дзікага вінаграду і
кранаючыся адно аднаго плячыма маўчалі, пазіраючы на зоркі, апошнія водбліскі
якіх адбіваліся ў іх вачах.
Паволі іх агарнула хараство вечара.
-
як тут ціха і які
прыгожы свет!- сказаў Вініцый прыцішаным голасам.
-
Ноч надыходзіць
вельмі цёплая Я адчуваю сябе вельмі шчаслівым, як ніколі ў жыцці.Скажы мне ,
Лігія, што гэта? Я ніколі не дапускаў, каб каханне магло быць такім. Я думаў,
што гэта толькі агонь у крыві і жаданне, і цяпер толькі бачу, што можна кахаць
кожнай кропляй крыві і кожным уздыхам і разам з гэтым адчуваць такі салодкі
спакой і такі бязмежны, нібы ўжо супакоілі душу Сон і Смерць.Гэта для мяне
штосьці новае.Я гляджу на гэты спакой дрэваў і мне здаецца, што ен ўва мне.
Цяпер толькі я разумею, што можа быць шчасце, пра якое людзі дасюль не ведаюць.
Цяпер толькі я разумею, чаму і ты, і Пампонія Грэцына такія заспакоеныя.Так!..
Гэта дае Хрыстос...
А яна ў гэту хвіліну паклала сваю прыгожую галаву на яго
плячо і сказала:
-
Мой дарагі Марк...
І больш не магла гаварыць.Радасць, удзячнасць і пачуцце,
што толькі цяпер можна ей кахаць, аднялі голас, а вочы напоўніліся слязьмі
ўзрушэння.Вініцый абняў адной рукой яе дробную постаць, прытульваў яе з хвіліну
да сябе, пасля чаго сказаў:
- Лігія! Няхай будзе блаславеная тая хвіліна, калі я
ўпершыню пачуў Яго імя.
Яна ж ціха адккзала:
-
Я кахаю цябе, Марк...
-
Пасля чаго абое
зноў змоўклі, бо не маглі знайсці слоў.На кіпарысавых верхавінах згасалі
апошнія ліловыя водбліскі, і сад пачаў серабрыцца ад месяцовага святла.
Праз момант Вініцый загаварыў:
-
- Я ведаю, ледзь я
ўвайшоў, як толькі пацалаваў твае дарагія рукі, я прачытаў у тваіх вачах
пытанне, ці зразумеў я Боскае вучэнне, якога ты прыхільніца і ці пахрысцілі
мяне?Не. яшчэ не пахрысцілі, але ведаеш, мая кветка, чаму? Павел мне сказаў:” Я
цябе пераканаў, што Бог прыйшоў на свет і даў сябе ўкрыжаваць для збаўлення
свету, але няхай ў крыніцы Яго ласкі абмые цябе Пётр, які першы выцягнуў над
табой руку і першы цябе блаславіў” І я таксама хацеў , каб ты, мая самая
дарагая, бачыла, як мяне хрысцяць, і каб хроснай маці мне стала Пампонія.Таму я
дасюль не пахрышчаны, хаця і веру ў збавіцеля і ў яго вучэнне. Павел мяне
пераканаў, падказаў мне, і ці магло быць інакш? Як я мог не паверыць, што
Хрыстос прыйшоў на свет, калі так кажа Пётр, які быў яго вучнем, і Павел, якому
ен з’явіўся Як я мог не паверыць, што ен
быў Богам, калі ен уваскрос? Яны бачылі яго раней і ў горадзе, і каля
возера, і на гары, і бачылі людзей, вусны якіх не ведаюць маны.Сам ужо ў гэта
верыў ад часу, калі чуў Пятра на Астрыянуме, бо я ўжо тады сказаў: на ўсім
свеце хутчэй мог зманіць любы чалавек, чым гэты, які кажа “Я бачыў.”. Але
вучэння вашага не баяўся Мне здавалася, што ў ім няма ні мудрасці, ні
прыгажосці, ні шчасця.Аднак сення, калі
я яго спазнаў, што б я быў за чалавек, калі б не хацеў, каб на свеце
панавала ісціна, а не мана, каханне, а не нянавісць, дабро, а не зло, вера, а
не бязвер’е, літасць, а не помста? Кім бы я быў, калі б не хацеў гэтага? А менавіта гэтаму вучыць ваша
вучэнне.Іншыя таксама хочуць справядлівасці, а гэта адно робіць людское сэрца
справядлівым.І апрача таго робіць яго чыстым, як тваё і Пампоніі, і верным, як
тваё і Пампоніі.Я быў бы сляпым, калі б не бачыў гэтага.А калі пры гэтым
Хрыстос бог абяцаў вечнае жыцце і шчасце настолькі сапраўднае, якое можа даць
толькі ўсемагутнасць Бога, то чаго ж чалавек можа хацець больш? Калі б я спытаў
Сенэку, па якіх прычынах ен шануе цноту, бо ператварэнне больш шчасця
прыносіць, ен не змог бы мне нічога разумнага адказаць. Але я ведаю зараз, чаму
я павінен быць цнатлівы.Таму што дабро і любоў сыходзяць ад Хрыста і тады, калі
смерць закрые мне вочы, знайсці жыцце, шчасце, сябе самога і цябе, мая
найдаражэйшая... як жа не палюбіць і не прыняць вучэнне, якое адразу дае ісціну
і перамагае смерць Хто б не абраў лепш дабро, чым зло? Я думаў, што гэта
вучэнне супрацьлеглае шчасцю, і тады Павел пераканаў мяне, што яно не толькі
нічога не забірае, а яшчэ і дадае. Усе гэта ледзьве змяшчаецца ў маей галаве,
але я адчуваю, што так і есць, бо ніколі раней я не быў такі шчаслівы і не мог
быць, хаця б забраў цябе сілком , і ты была б у маім доме. Ты мне сказала
хвілінаю раней:”Кахаю цябе”, - а гэтых словаў я не пачуў бы ад цябе за ўсю моц
Рыму.О,Лігія! Розум кажа, што гэта вучэнне боскае і найлепшае, сэрца гэта адчувае,
а такім дзвюм сілам хто можа супрацьстаяць?
Лігія слухала , гледзячы на яго сваімі блакітнымі вачыма,
падобным пры бляску месяца да міфічных кветак і такіх жа вільготных, як кветкі
з расою.
-
Так, Марк! Праўда!
– сказала яна, тулячыся мацней галавой да ягонага пляча.І ў гэту хвіліну яны
абое былі вельмі шчаслівыя, бо разумелі, што апрача кахання іх злучае іншая
сіла, наколькі прыемная, настолькі непераадольная, праз якую само каханне
становіцца невымерным, непадлеглым змяненням, правілам, здрадзе і нават смерці.
Сэрцы іх перапоўніла ўпэўненасць, што калі што-небудзь здарыцца, то яны не
перастануць кахаць і належаць адно аднаму..І таму ў іх душы запанаваў
невыказальны спакой.Вініцый адчуваў пры гэтым, што гэта не толькі чыстае і
глыбокае каханне, а зусім новае, такое, якога свет не ведаў і не мог даць.Звязвалася
праз яго ў сэрцы ўсе: і Лігія, і вучэнне Хрыста, і святло месяца, што спала
ціха на кіпарысах, і цеплая ноч, таму ўся прастора здалася ім адным
перапоўненай.
Праз хвіліну ен зноў пачаў гаварыць перарывістым і ціхім
голасам.
-
Ты будзеш душою
маей душы і будзеш самай дарагой для мяне ў свеце.Разам у нас будуць біцца
сэрцы, адна будзе малітва і ўдзячнасць Хрысту. О, мая дарагая! Жыць разам,
шанаваць разам Бога і ведаць, што калі прыйдзе смерць, вочы нашы адкрыюцца зноў
як пасля дрэннага сну на новае святло, чаго ж лепшага можна жадаць! Я дзіўлюся
толькі, што я гэтага раней не зразумеў.І ведаеш, што мне цяпер здаецца? Што
гэтаму вучэнню ніхто не адмовіць.Праз дзвесце ці трыста гадоў яго прыме ўвесь
свет: людзі забудуць Юпітэра і не будзе іншых багоў, толькі Хрыстос, і не будзе
іншых храмаў – толькі хрысціянскія. Хто ж не хацеў бы ўласнага шчасця? Ах, я
чуў размову Паўла з Пятроніем і ты ведаеш, што Пятроній сказаў нарэшце? “Гэта
не для мяне.” Але нічога больш ен адказаць не змог.
-
Паўтары мне словы
Паўла, - папрасіла Лігія.
-
Адбывалася гэта
вечарам.Пятроній легка жартаваў, як звычайна, і тады Павел сказаў яму:”Як ты
можаш, мудры Пятроній, пярэчыць, што Хрыстос існаваў і ўваскрос, калі тады цябе
не было на свеце, Петр жа і Іаан бачылі яго, і я бачыў Яго па дарозе ў
Дамаск.Перш няхай твая мудрасць дакажа, што мы манім, а потым толькі запярэчыць
нашым сведчанням.Але Пятроній адказаў, што пярэчыць і не падумае, бо ведае, што
адбываецца шмат чаго незразумелага, што аднак пэўныя людзі сцвярджаюць.Але ен
казаў, што іншая зусім рэч – адкрыцце нейкага новага чужаземнага Бога, і іншая – прыняцце яго вучэння.”Я не хачу,
сказаў ен, - ведаць пра што-небудзь, што магло б мне папсаваць жыцце і
знявечыць яго прыгажосць.Менш значна для мяне, ці нашы богі сапраўдныя, бо яны
прыгожыя, нам з імі весела і мы можам жыць з імі без клапот. “ Тады Павел так
яму адказаў: “Ты адмаўляеш вучэнне любові, справядлівасці, міласэрнасці з боязі
перад клопатамі жыцця, але падумай, Пятроній, ці ваша жыцце сапраўды вольнае ад
клопатаў.І ты, паважаны, і ніхто з вас сярод найбагацейшых і наймагутнейшых не
ведаеце, ці засынаючы вечарам вы не прачнецеся з прысудам смерці.
Але скажы мне, калі б імператар быў прыхільнікам гэтага
вучэння, якое прапаведуе Любоў і справядлівасць, ці твае шчасце не было б больш
упэўненым.? Ты баішся за свае радасці, але ці жыцце не было б тады весялейшым?
А што да аздобы жыцця і прыгажосці, дык калі вы набудавалі столькі храмаў і
статуй у гонар вашых бостваў, злосных, помслівых, несапраўдных і фальшывых,
няўжо вы не зрабілі б таго ж у гонар адзінага Бога Любові і Ісціны? Ты хваліш
свой лёс, калі ты багаты і жывеш у дастатку, але ты мог бы быць і бедным і
пакінутым, хоць і са знакамітага дому паходзіш, а тады лепш бы табе было жыць у
свеце, дзе людзі шанавалі б Хрыста. У вашым горадзе заможныя нават бацькі не
хочуць клапаціцца пра сваіх дзяцей і выкідваюць іх часта з дому, і гэтыя дзеці
называюцца алюмнамі.І ты, высакародны, мог бы быць такім алюмнам.Але калі б
твае бацькі жылі паводле нашага вучэння, тады не магло б з табой гэта
адбыцца.Калі б ты дасягнуў пэўнага ўзросту і ўзяў шлюб з каханай дзяўчынай, то
ці хацеў бы, каб яна засталася вернай табе да смерці? А цяпер паглядзі, што ў
вас адбываецца, колькі сараматы, колькі ганьбы, здрады сяменай вернасці.Калі вы
ўжо самі дзівіцеся з таго, што трапляюцца дзяўчаты, якіх вы назывеце
унівірамі.Але я табе кажу, што тыя, хто ў сэрцы будзе насіць Хрыста, не
здрадзяць сваім мужам, так як і
хрысціянскія мужчыны захоўваюць вернасць да жонак. Але ж вы не ўпэўнены ні ў
вашай ўладзе, ні ў вашых бацьках, ні ў вашых жонках, ні ў дзецях, ні ў
слугах.Перад вамі дрыжыць увесь свет, а вы дрыжыце перад уласнымі нявольнікамі,
бо ведаеце, што ў любы момант яны могуць паўстаць супраць вас страшэннай
вайной, як ужо неаднойчы было. Ты багаты, а не ведаеш, ці заўтра не загадаюць
табе пазбавіцца багацця, ты малады, але заўтра можа табе трэба будзе памерці.
Ты кахаеш, але цябе падсцерагае здрада, ты аддаешся каханню у вілах і палацах,
але заўтра ты можаш быць адпраўлены ў пустыні Пандатрыі, у цябе тысяча слуг,
але заўтра гэтыя слугі могуць пусціць табе кроў.А калі так, то як вы можаце
быць спакойнымі, шчаслівымі і жыць у радасці? Але я прапаведую Любоў і вучэнне,
якое гаворыць валадарам любіць падданых, гаспадарам – нявольнікаў, нявольнікам-
служыць з любоўю, чыніць справядлівасць і міласэрнасць, а ў канцы жыцця яно
абяцае шчасце, бясконцае нібы мора.Якжа тады, Пятроній, ты можаш гаварыць, што
гэта вучэнне псуе жыцце, калі яно яго падтрымлівае, ты быў бы сам стокроць
шчаслівейшым і больш упэўненым, калі б яно ахапіла свет так, як ахапіла яго
ваша рымская ўлада.
Так гаварыў Павел, о Лігія, а Пятроній адказаў:”Гэта не
для мяне.”.І паказваючы ўсім выглядам, што хоча спаць, выйшаў, а пасля яшчэ
дадаў выходзячы:”Я хачу больш сваю Эўніку, чым твае вучэнне, Іудзей, але я не
хацеў бы пярэчыць табе ў размове”. Але я слухаў яго словы ўсей душой, а калі ен
казаў аб нявестах нашых, то я ўсім сэрцам палюбіў гэту навуку, з якой ты
вырасла, як вясной растуць лілеі з пульхнай глебы.І я думаў тады: вось Папея
пакінула двух мужоў з-за Нярона, Кальвія Крыспініла, Нігідыя, усе амаль, каго я
ведаю, апрача адной Пампоніі, .таргавалі
вернасцю і правіламі, і толькі адна гэта, гэта мая не адступіцца, не дасць
згаснуць агню, хоць бы мяне пакінулі ўсе, у што я веру.я казаў табе ў душы: чым
жа я табе аддзячу, калі не каханнем і павагай? Ты чула, што там у Анцыі я
размаўляў з табой і доўга, без стомы, нібы ты была побач.У сто разоў больш я
кахаю цябе за тое, што ты ўцекла з дому імператара.Я не хачу гэтага дому і я
ўжо. не хачу раскошы і музыкі, толькі ты адна мне патрэбна.скажы слова, і мы
пакінем Рым, каб апынуцца дзесьці далека.
Яна ж не ўзнімаючы галавы з яго пляча глядзела ў
задуменні на пасярэбраныя верхавіны кіпарысаў і потым адказала:
-
добра, марк! Ты
пісаў мне аб Сіцыліі, дзе і Аўлы хочуць пажыць на старасці гадоў.
І Вініцый перапыніў яе з радасцю:
-
Так, дарагая мая!
Нашы землі знаходзяцца побач.Гэта дзівосны бераг, дзе клімат яшчэ саладзейшы, а
ночы яшчэ цяплейшыя, чым у Рыме, з большым водарам і больш светлыя...Там жыцце
і шчасце – гэта амаль адно і тое ж.
-
І ен пачаў марыць
пра будучае.
-
- Там можна забыцца
на клопаты.У гаях, сярод аліў,мы будзем хадзіць, адпачываць у ценю.О, Лігія!
Што за жыцце: любіць адно аднаго, супакоеныя будзем любавацца морам, небам,
разам будзем шанаваць свайго Бога, чыніць навокал сябе дабро і справядлівасць.
Яны замоўклі абое, гледзячы ў будучыню; ен толькі туліў
яе ўсе бліжэй да сябе, а ў бляску месяца пабліскваў на яго руцэ рыцарскі залаты
пярсценак.У раене, дзе жылі людзі бедныя і працоўныя, усе ўжо спала і ніводзін
шум не парушаў цішыню.
-
ты дазволіш мне
бачыцца з Пампоніяй? – спытала Лігія.
-
Так, дарагая.мы
будзем запрашаць іх у дом да нас ці самі будзем ездзіць да іх.Ці ты хочаш, каб
мы забралі з сабой Пятра Апостала? Ен ужо стаміўся ад узросту і працы.Павел
будзе нас таксама наведваць, ен зверне да веры Аўла Плаўція, і як салдаты
захопліваюць калоніі ў далекіх краінах, так і мы арганізуем калонію хрысціян.
Лігія ўзняла руку і ўзяўшы далонь Вініцыя хацела яе пацалаваць, але ен
прашаптаў, нібы баючыся спужаць шчасце:
-
- не, Лігія, не!
Гэта я паважаю цябе і кахаю, дай ты мне рукі!
-
Я кахаю цябе.
Але ен ужо дакрануўся вуснамі да яе белых, як язмін далоней
і з хвіліну яны чулі толькі біцце ўласных сэрцаў.У паветры не было найменшага
павеву і кіпарысы стаялі такія нерухомыя, нібы таксама затрымалі дыханне ...
Раптам цішыню прарэзаў неспадзяваны гром, глыбокі, нібы
з-пад зямлі.Дрыжыкі прабеглі па целу Лігіі, Вініцый жа ўзняўся і сказаў:
-
- Гэта рык ільвоў у
віварыях.
-
І яны пачалі
прыслухоўвацца.Потым за першым гукам быў другі, трэці, дзясяты, з усіх бакоў і
раенаў горада.У Рыме часам было па некалькі тысяч ільвоў, змешчаных пры розных арэнах і часта начамі, набліжаючыся да
кратаў і абапіраючыся на іх сваімі вялізнымі галовамі, яны абвяшчалі так аб
сваім суме па волі і па пустынях.Так яны засумавалі і цяпер, падаючы адзін аднаму
голас ў начной цішыні, і так напоўнілі рыкам ўвесь горад.Было ў гэтым штосьці
невыказальна пагрозлівае і пужаючае, і Лігія, у якой гэтыя галасы спужалі
светлыя і спакойныя карціны будучыні, слухала іх, а сэрца ў гэты час сціскалася
ад дзіўнай трывогі і суму.
-
Але Вініцый абняў
яе і сказаў:
-
- Не бойся,
дарагая.Хутка відовішчы, і ўсе віварыі перапоўненыя.
Пасля яны ўвайшлі ў домік Лінуса, а іх праводзіў ўсе больш
моцны гук ільвінага рыку.
Комментариев нет:
Отправить комментарий