Раздзел XL
У Анцыі Пятроній атрымліваў амаль кожны дзень новыя перамогі над
аўгустыянамі, якія чакалі ласкі імператара. Уплыў Тыгеліна знік зусім. У Рыме,
калі трэба было пазбавіцца ад людзей, якія здаваліся небяспечнымі, знішчыць іх
маёнтак, залатвіць палітычныя справы, відовішчы, якія ўражвалі б багаццем і
дрэнным густам, і нарэшце, заспакойваць розныя жаданні імператара, Тыгелін,
гатовы на ўсё, быў незамянімы.Але ў Анцыі, сярод палацаў, якія адбіваліся ў
сінечы мора, імператар жыў жыццем эліна. З ранку да вечара чыталіся вершы,
даследавалася іх структура і дасканаласць, захапляліся ўдалымі зваротамі,
займаліся музыкай, тэатрам, - словам, выключна тым, што вынайшаў і чым прыаздобіў
жыцце грэчаскі геній. Але ў такіх умовах непараўнальна больш адукаваны, чым
Тыгелін і іншыя аўгустыяне, Пятроній, дасціпны, красамоўны, поўны тонкіх
пачуццяў і густу, павінен быў атрымаць перавагу.
Імператар шукаў яго сяброўства, цікавіўся яго поглядам, пытаўся парад, калі
сам тварыў і аказваў прыхільнасць большую, чым калі-небудзь.Яго акружэнню
здавалася, што яго ўплыў атрымаў нарэшце перамогу, што прыязнасць між ім і
імператарам стала пастаяннай і што будзе доўжыцца гадамі.Нават тыя, хто раней з
неахвотай размаўляў з вытанчаным эпікурэйцам, пачалі яго цяпер абкружаць і
шукаць яго ласкі. Не адзін з іх рад быў і нават шчыра ў душы, што перавагу
атрымаў чалавек, які ведаў сапраўды, што і пра каго думаць, і прымаў са
скептычным усмехам ліслівасць учарашніх ворагаў, але ці з-за ляноты,ці з-за
выхаванасці не быў помслівы і моцы сваей не ўжываў дзеля згубы каго-небудзь ці
ўчынення шкоды.Былі хвіліны, што ен мог бы загубіць і Тыгеліна, але ен хацеў яго
высмеяць і паказаць недахопы яго адукацыі і недалекасць. Сенат у Рыме уздыхнуў,
калі за паўтара месяца ніводзін прысуд смерці не быў абвешчаны.І ў Анцыі, і ў
горадзе гаварылі пра дзівосы аб вычварнасці, да якой дайшла распуста імператара
і яго фаварыта., аднак кожны хацеў бы, каб імператар быў лепш вытанчаны,
чым азвярэлы, як у руках Тыгеліна.Сам
Тыгелін страчваў розум і вагаўся, ці не прызнаць прайгранай гульню, бо
імператар шмат разоў гаварыў, што ва ўсім Рыме і ва ўсім двары есць толькі дзве
душы, здольныя зразумець адна адну і два сапраўдныя эліны: ён і Пятроній.
Выключная зручнасць гэтага
апошняга зацвердзіла ў людзей перакананне, што яго ўплыў пераможа ўсе іншыя.Ужо
не дапускалі больш, як бы імператар здолеў без яго абысціся, з кім бы мог
размаўляць аб паэзіі, музыцы, гонках і ў чые вочы заглядаў бы з мэтай
праверыць,ці ўсе тое, што стварае ен, сапраўды дасканалае.Пятроній жа са
звыклай яму нядбаласцю здавалася, не надаваў асаблівай увагі свайму становішчу.
Быў,як звычайна, павольны, лянівы, дасціпны і скептычны.Часта ен рабіў на
людзей ўражанне чалавека, які кпіць з іх , з сябе, з імператара і з усяго свету.
Хвілінамі ен асмельваўся
ганіць ў вочы Цэзара і калі іншшыя лічылі, што ен заходзіць надта далека ці
проста рыхтуе сабе відавочную згубу, ен мог ганьбу прыправіць раптам так, што
усе выходзіла на яго карысць, у прысутных жа яна абуджала здзіўленне і перакананне,
што няма становішча, з якога ен не выйшаў бы з трыумфам. Аднойчы, дзесьці праз
тыдзень пасля вяртання Вініцыя з Рыму, імператар чытаў малому колу людзей
кавалак са сваей “Троікі”, а калі скончыў і калі прагучалі вокрыкі захаплення,
то Пятроній , запытаны позіркам іпрератара, сказаў:
-
нягодныя вершы, іх
можна спаліць...
У прысутных ад страху спыніліся сэрцы, бо Нярон з дзіцячых
гадоў не пачуў ніколі з чыіх бы то ні было вуснаў падобнага прысуду.Толькі твар
Тыгеліна засвяціўся радасцю. Вініцый жа збялеў, лічачы, што Пятроній, які
ніколі не напіваўся, на гэты раз выпіў лішак. А Нярон запытаў мядовым голасам,
у якім дрыжала ўсе ж глыбока закранутае самалюбства:
-
А што ты знаходзіш
у іх дрэннага?
Пятроній напаў на яго:
-
Не вер ім, - сказаў
ен, паказваючы рукой на прысутных, - яны ні ў чым не разбіраюцца. Ты пытаеш,
што дрэннага ў гэтых вершах? Калі ты хочаш праўды, то я табе скажу: добрыя яны
для Вергілія, для Авідыя, нават, для Гамера, але не для цябе.Табе нельга пісаць
такія. Гэты пажар, які ты апісваеш, недастаткова палае, твой агонь недастаткова
паліць.Не слухай пахвал Лукана, яго за такія вершы я прызнаў бы геніем, але не
цябе. А ведаеш чаму? Бо ты больш вялікі, чым усе яны. Каму богі далі столькі,
колькі далі табе, ад таго можна больш патрабаваць. Але ты лянівы. Ты хочаш
спаць пасля прандыума, а не праседжваць фалды.Ты можаш стварыць мастацкі твор,
якога свет дасюль не чуў і таму я кажу табе ў вочы: напішы лепшыя!..
І гаварыў ен гэта з неахвотай, нібы з кпінамі, а разам з
тым заўважыў, што ў вачах Цэзара з’явілася цень задавальнення, і ен прамовіў:
- Так, богі далі мне крыху таленту, але далі апроч гэтага
больш, бо далі сапраўднага знаўцу і сябра, які адзіны ўмее сказаць праўду ў
вочы.
Сказаўшы гэтак, ен працягнуў сваю тоўстую з рудым
валоссем руку да залатога кандэлябра, здабытага ў Дэльфах, каб спаліць вершы.
Але Пятроній адабраў яго, перш чым полымя кранула
папірус.
-
не, не! – усклікнуў
ен, - нават такія дрэнныя, яны належаць чалавецтву.Пакінь іх мне.
-
Дазволь мне тады
адаслаць табе іх ў футляры на мой густ –
адказаў , абдымаючы яго Нярон.
І праз хвіліну загаварыў:
- Так.Ты маеш рацыю. Мой пажар Троі недастаткова палае, мой агонь недастаткова паліць. Я аднак
думаў, што калі зраўняюся з Гамерам, то гэтага хопіць. Пэўная нясмеласць і
малое разуменне сябе перашкаджалі мне заўжды.Ты мне адкрыў вочы.Але ці ведаеш,
чаму так і есць, як кажаш ты? Вось калі разьбяр хоча стварыць статую бога,
шукае ўзор, я ж не меў такога ўзору. Я не бачыў палаючага горада і таму ў маім
апісанні бракуе праўды.
Я табе кажу, што трэба быць вялікім творцам, каб гэта
зразумець.
Нярон задумаўся і адказаў:
-
Адкажы мне, Пятроній, на адно пытанне: ці шкадуеш ты, што Троя спалена?
-
Ці шкадую?...
Клянуся кульгавым мужам Венеры, як найменш у мяне шкадавання! І я скажу чаму.
Троя не была б спалена, калі б Праметэй не падарыў людзям агонь і калі б грэкі
не абвясцілі Прыаму вайну, калі б не было агню, Эсхіл не напісаў бы свайго
Праметэя, таксама як і без вайны Гамер не напісаў бы “Іліяду”, а я хачу лепш ,
каб былі і “Праметэй” , і “Іліяда”, чым каб захавалася мясціна злая і брудная,
у якой цяпер па меншай меры сядзеў бы нейкі забаронены пракуратар і нудзіў цябе
адносінамі з мясцовым арэапагам.
-
Вось што такое
гаварыць разумна, - адказаў Цэзар. –Паэзіі і мастацтву можна і трэба ўсе
прысвяціць.Шчаслівыя ахейцы, якія падказалі Гамеру змест Іліяды, і шчаслівы Прыям, які бачыў пагібель айчыны. А я? Я не бачыў палаючага горада...
Настала хвіліна цішы, якую перарваў нарэшце Тыгелін.:
- Я табе ўжо казаў,
імператар, - сказаў ен, - загадай, і я спалю Анцый.Бо ведаеш што? Калі табе
шкада гэтых вілаў і палацаў, я загадаю спаліць прыгарады ў Остыі ці збудую табе
ў даліне албанскай драўляны горад, які ты сам і падпаліш. Хочаш?
Але Нярон
кінуў на яго позірк, поўны пагарды.
-
Я буду пазіраць на
палаючыя драўляныя будынкі? Твой розум зусім змізарнеў, Тыгелін! Я пры гэтым
бачу, што ты не вельмі цэніш мой талент і маю “Троіку”, калі лічыш, што нейкая
іншая ахвяра была б для яе надта вялікая.
Тыгелін замяшаўся, Нярон жа дадаў:
- Лета ідзе...О, як гэты Рым можа цяпер ўзяцца! ...А аднак на
летнія відовішчы трэба будзе туды вярнуцца.
Тады Тыгелін прамовіў:
-
Калі ты адправіш
аўгустыянаў, імператар, дазволь мне на хвіліну застацца з табой...
Праз гадзіну Вініцый вяртаўся з Пятроніем з імператарскай
вілы і гаварыў сябру:
-Я хваляваўся за цябе. Я лічыў, што ты па п’янцы загубіў
сябе беззваротна. Памятай, што ты гуляеш са смерцю.
- Гэта мая арэна, - адказаў Пятроній, - і мяне забаўляе
пачуцце, што я на ей найлепшы з гладыятараў.Ты паглядзі, як усё скончылася.Мой
уплыў узрос яшчэ больш ў гэты вечар. Ен адашле мне свае вершы ў футляры, які,
зможаш упэўніцца, будзе вельмі багаты і безгустоўны.Я загадаю майму лекару
трымаць у ім сродкі для ачышчэння.Я зрабіў гэта яшчэ і таму, што Тыгелін, бачачы, як робяцца такія рэчы, захоча абавязкова мяне перайграць, і я ўяўляю
сабе, што адбудзецца, калі ен паварушыць розумам.Гэта будзе, нібы пірэнейскі
мядзведзь захацеў бы хадзіць па праведзенай лініі. Я буду смяяцца, як
Дэмакрыт.Калі б я захацеў, то змог бы загубіць і Тыгеліна і стаць на яго месца
прэфекта прэтарыянцаў. Тады ў мяне быў бы ў руках сам Агенабарб. Але я лянуюся.
На бяду, хачу такога жыцця, якім жыву
цяпер, і нават вершаў імператара...
- Што за талент,
які нават з заганы можа зрабіць ўхваленне? Але ці сапраўды тыя вершы настолькі
дрэнныя? Я ў гэтым не разумею нічога.
- не горшыя за іншыя.У Лукана ў адным мізінцы больш
таленту, але і ў Меднабародага есць штосьці.Есць перадусім бязмернае
замілаванне паэзіяй і музыкай.Праз два дні мы павінны быць у яго, каб паслухаць
музыку да гімна ў гонар Афрадыты, што ен сення ці заўтра збіраўся скончыць.Мы
будзем у вузкім коле.Толькі я, ты, Тулій Сенецыён і малады Нерва.А што да
вершаў, тое, што я табе казаў, што ўжываю іх пасля піра, як Вітэлій ужывае пер’е
фламінга, гэта няпраўда!.. Бываюць часам вельмі
нядрэнныя вершы. Словы Гекубы узрушаюць.Яна скардзіцца на пакуты радзін, і Нярон змог знайсці трапныя выразы можа таму, што сам нараджае ў пакутах кожны
верш... Часам мне яго шкада. Клянуся Палуксам! Што гэта за дзіўная мешаніна!
Калігуле не хапала розуму, аднак не быў такім дзіватворцам.
- Хто прадбачыць, дакуль можа зайсці шаленства
агенабарба? – сказаў Вініцый.
- Ніхто.Могуць яшчэ адбыцца такія рэчы, што людзям праз
многія вякі яны будуць успамінацца і ад думкі пра іх будуць ўзнімацца валасы на
галовах. Але гэта менавіта і цікава, займальна і хаця я зараз сумую, як Юпітэр
амонскі ў пустыні, але думаю, што пад уладай іншага імператара я сумаваў бы
яшчэ больш. Твой іудзей Павел вельмі красамоўны, гэта я прызнаю, і калі
падобныя да яго людзі будуць прапаведаваць гэта вучэнне, то нашы богі мусяць
сцерагчыся не на жарт, каб не сысці ў нябыт. Праўда, што калі б напрыклад
імператар быў хрысціянінам, то ўсе адчувалі б сябе больш бяспечна.Але твой
прарок з Тарсу, стасуючы свае погляды да мяне, не падумаў добра, ты бачыш, што
для мяне гэта няўпэўненасць з’яўляецца сэнсам жыцця. Хто не гуляе ў косці, не
прайграе маёнтак, аднак жа людзі гуляюць у косці. Есць у гэтым пэўнае
задавальненне і пэўнае забыцце.Я ведаў сыноў рыцараў і сенатараў, якія
добраахвотна сталі гладыятарамі.Ты кажаш, што я гуляю з жыццем, і так яно і
есць, але я раблю гэта, бо мяне гэта бавіць, бо вашы правілы хрысціянскія
знудзілі б мяне, як і развагі Сенэкі, за адзін дзень.Таму пропаведзь Паўла
прайшла марна.Ен павінен разумець, што такія людзі, як я, не прымуць гэту
навуку ніколі. Ты - гэта іншае! З тваім спосабам жыцця ты мог бы або ненавідзець
імя хрысціяніна як заразу, ці ім стаць.Я прызнаю іх слушнасць, але пазяхаючы.Мы
шалеем, спяшаемся да бездані, штосьці невядомае ідзе да нас з будучыні, штосьці
ломіцца пад намі, штосьці памірае побач з намі, і добра! Але мы паспеем
памерці, а тым часам я не хачу абцяжарваць жыцце і служыць смерці перш, чым яна
нас забярэ.Жыцце існуе для самога сябе, а не для смерці.
- А мне шкада цябе, Пятроній!
Не шкадуй мяне больш, чым гэта раблю я сам.Раней табе
было між намі нядрэнна і ваюючы ў Арменіі, ты сумаваў па Рыму.
- Я і цяпер сумую па Рыму.
- Так! Бо ты пакахаў хрысціянскую вясталку, якая цяпер на
Затыбры. Я не дзіўлюся з гэтага, ні стаўлю табе гэта ў віну. Я дзіўлюся больш з таго, што нягледзячы на гэта вучэнне, аб якім ты гаворыш, што гэта мора шчасця,
і нягледзячы на гэта каханне, якое хутка павінна быць увенчана, сум не
сыходзіць з твайго твару.Пампонія Грэцына вечна сумуе , і ты ад часу, як стаў
хрысціянінам, перастаў усміхацца. Не кажы тады, што гэта радаснае вучэнне.З
Рыму ты вярнуўся яшчэ больш сумны, калі вы так кахаеце па-хрысціянску, то
клянуся светлымі валасамі Вакха! Я не пайду па вашаму следу.
- Гэта штосьці
іншае,- адказаў Вініцый. – Я табе клянуся не Вакхам, але душой майго бацькі,
што ніколі раней я не адчуваў нават блізка такога шчасця, якім проста дыхаю
цяпер.Але я сумую бязмерна і што дзіўна, калі я далека ад Лігіі, мне здаецца,
што над ей завісла нейкая небяспека. Я не ведаю, якая, адкуль, але прадчуваю яе
так, як прадчуваюць навальніцу.
- праз два дні я
абяцаю зрабіць для цябе дазвол пакінуць Анцый так надоўга, як ты захочаш. Папея
цяпер крыху супакоілася і, наколькі я ведаю, з яе боку нічога не пагражае ні
табе, ні Лігіі.
-
Сення яшчэ пыталася
ў мяне, што я рабіў у Рыме, хаця мой ад’езд быў таемным.
-
Можа быць, што яна
загадала сачыць за табой.Цяпер аднак і яна павінна са мной лічыцца.
Вініцый затрымаўся і сказаў:
-
Павел казаў, што
Бог часам перасцерагае, але ў прадказанні верыць не дазваляе, таму я баранюся
ад гэтай веры і не магу абараніцца.Я скажу табе, што адбылося, каб зняць цяжар
з сэрца.Мы сядзелі з Лігіяй побач ноччу такой пагодлівай, як сенняшняя і марылі
пра будучыню.Не магу табе расказаць, якія мы былі шчаслівыя і спакойныя.А потым
пачалі рычэць ільвы. Гэта звычайная справа ў Рыме, але ад той хвіліны я не маю
спакою.Мне здаецца, што была ў гэтым нібы пагроза, нібы прадказанне
няшчасця...Ты ведаеш, што трывога мяне не ахоплівае так легка, але тады
адбылося нешта такое, што трывога напоўніла ўсю цемру ночы. Так гэта прыйшло
дзіўна і неспадзявана, што цяпер я пастаянна чую гэта рэха і пастаянны неспакой
на сэрцы, нібы Лігія прасіла мяне абараніць яе ад чагосьці страшнага... хоць бы
ад тых самых ільвоў.І я пакутую.Дапамажы мне атрымаць дазвол на выезд, бо інакш
я паеду без дазволу.Я не магу тут сядзець, паўтараю табе, не магу!
Пятроній засмяяўся.
-
яшчэ такога не было
– каб сыны мужоў кансулярных ці іх жонкі былі аддадзеныя львам на арэнах. Вас
можа напаткаць любая іншая смерць, але не такая.Хто ведае зрэшты, ці гэта былі
львы, бо германскія туры увогуле не горш за іх рыкаюць.Што ж да мяне, то я
смяюся з прадказанняўі лёсу.Учора ноч была цеплая і я бачыў як зоркі падалі,
нібы дождж.Не аднаму робіцца нядобра ў гэтым выпадку, але я падумаў пра сябе:
калі між імі есць і мая, то мне хаця б хопіць таварыства!
Пасля гэтага ен замоўк на хвіліну і падумаўшы яшчэ
сказаў:
- Зрэшты, бачыш.,
калі ваш Хрыстос уваскрос, то можа і вас абоіх ен абароніць ад смерці.
-
Можа, - адказаў Вініцый, паглядаючы на неба, ўсыпанае зоркамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий