Раздзел ХХХІ
Прэтарыянцы абкружылі гаі, што раслі па берагах возера Агрыпы, каб надта
вялікія натоўпы гледачоў не перашкаджалі Цэзару і яго гасцям, бо і так казалі:
што толькі
было ў Рыме пазначана багаццем, розумам ці прыгажосцю, дастаўлялі на гэты пір, які не меў роўнага сабе за час інавання горада. Тыгелін хацеў замяніць імператару адкладзенае падаожжа у Ахаю, а разам з тым пераўзысці ўсіх, хто калі-небудзь узвялічваў Нярона, каб данесці да яго думку, што ніхто яго так не зможа ўсцешыць.З гэтай мэтай, яшчэ бавячыся з імператарам у Неапалісе, а потым у Беневенце, ен рабіў прыгатаванні і высылаў загады, каб з самых далёкіх частак свету прывезлі жывёл, птушак, рэдкіх рыб і расліны, не забываючыся на посуд, тканіны, якія павінны былі аздобіць пір.Прыбыткі цэлых правінцый ішлі на пагашэнне шалёных задум, але на гэта моцны фаварыт прасіў не звяртаць увагі.Яго ўплыў павялічваўся з кожным днем. Тыгелін можа не быў мілейшы Нярону, чым іншыя, але рабіўся ўсе больш неабходным. Пятроній пераўзыходзіў яго бясконца: густам, розумам, досціпам і мог размовамі лепш бавіць імператара, але на сваё няшчасце ён перавышаў ў гэтым і самога цэзара, у выніку чаго абуджаў яго зайздрасць. Ен не мог быць таксама паслухмяным ва ўсім, і мператар баяўся яго поглядаў, калі рэч заходзіла пра густ. З Тыгелінам жа ен ніколі не адчуваў сябе скутым.Само імя арбітар элегантарыум – якое насіў Пятроній, дражніла самалюбства Нярона, бо хто ж як не ен сам павінен яго насіць? Тыгелін меў аднак столькі розуму, што здагадваўся пра свае недахопы і, бачачы, што ен не можа раўняцца ні з Пятроніем, ні з Луканам, ні з іншымі, якіх вырознівалі то род, то талент, то навука – вырашыў кампенсаваць усё прыдатнасцю саваіх паслуг, а перадусім з такім лішкам, каб і фантазія Нярона была ўражаная
было ў Рыме пазначана багаццем, розумам ці прыгажосцю, дастаўлялі на гэты пір, які не меў роўнага сабе за час інавання горада. Тыгелін хацеў замяніць імператару адкладзенае падаожжа у Ахаю, а разам з тым пераўзысці ўсіх, хто калі-небудзь узвялічваў Нярона, каб данесці да яго думку, што ніхто яго так не зможа ўсцешыць.З гэтай мэтай, яшчэ бавячыся з імператарам у Неапалісе, а потым у Беневенце, ен рабіў прыгатаванні і высылаў загады, каб з самых далёкіх частак свету прывезлі жывёл, птушак, рэдкіх рыб і расліны, не забываючыся на посуд, тканіны, якія павінны былі аздобіць пір.Прыбыткі цэлых правінцый ішлі на пагашэнне шалёных задум, але на гэта моцны фаварыт прасіў не звяртаць увагі.Яго ўплыў павялічваўся з кожным днем. Тыгелін можа не быў мілейшы Нярону, чым іншыя, але рабіўся ўсе больш неабходным. Пятроній пераўзыходзіў яго бясконца: густам, розумам, досціпам і мог размовамі лепш бавіць імператара, але на сваё няшчасце ён перавышаў ў гэтым і самога цэзара, у выніку чаго абуджаў яго зайздрасць. Ен не мог быць таксама паслухмяным ва ўсім, і мператар баяўся яго поглядаў, калі рэч заходзіла пра густ. З Тыгелінам жа ен ніколі не адчуваў сябе скутым.Само імя арбітар элегантарыум – якое насіў Пятроній, дражніла самалюбства Нярона, бо хто ж як не ен сам павінен яго насіць? Тыгелін меў аднак столькі розуму, што здагадваўся пра свае недахопы і, бачачы, што ен не можа раўняцца ні з Пятроніем, ні з Луканам, ні з іншымі, якіх вырознівалі то род, то талент, то навука – вырашыў кампенсаваць усё прыдатнасцю саваіх паслуг, а перадусім з такім лішкам, каб і фантазія Нярона была ўражаная
Пір ен загадаў праводзіць на вялізным плоце, збудаваным з пазалочаных
бэлек, краі яго аздоблены былі вельмі прыгожымі ракавінамі, злоўленымі у Чырвоным
моры і Індыйскім акіяне.Яны гралі на сонцы ўсімі колерамі перлаў і вясёлкі.
Бакі яго былі пакрыты купамі пальмаў, зараснікамі лотасаў і квітнеючых руж,
сярод якіх былі ўкрыты фантаны з прыемнымі пахамі, статуі багоў і залатыя ці
сярэбраныя клеткі, поўныя рознакаляровых птушак. Пасярэдзіне быў агромністы шацёр
ці хутчэй, каб не закрываць агляд, толькі верх шатра з сірыйскага пурпуру, што
трымаўся на сярэбраных слупках, пад ім жа, як сонца, блішчалі сталы для
застолля, абцяжараныя александрыйскім шклом, крышталем і посудам проста
бясцэнным, прывезеным з Італіі, Грэцыі і малой Азіі.
Плот, які меў ад сабранай колькасці раслін на ім выгляд вострава ці саду,
быў злучаны залатымі шнурамі і шнурамі з пурпуру з чоўнамі у выглядзе рыб,
лебедзяў, чаек і фламінга, у якіх за каляровымі вёсламі сядзелі аголеныя
весляры і вясляркі дзівоснай прыгажосці з валасамі, паўкладанымі на ўсходні
манер ці ўзятымі пад залатыя сеткі. Калі Нярон з Папеяй і аўгустыянамі прыбыў і
сеў пад пурпуровым купалам, чоўны зрушыліся, вёслы пачалі кранацца вады,
нацягнуліся залатыя шнуры і плот разам з прысутнымі пачаў рухацца і апісваць
кругі па возеры.
Яго абкружылі іншыя чоўны і меншыя плоцікі, напоўненыя жанчынамі, якія
ігралі на цытрах і арфах і ружовыя целы якіх на фоне блакіту неба і вады ды ў
водблісках ад залатых інструментаў, здавалася, ўбіраюць ў сябе і гэты блакіт, і
водбліскі і ператвараюцца ў кветкі,якія квітнеюць.
З прыбярэжных гаёў, з дзіўных збудаванняў, пабудаваных наўмысна і ўкрытых
сярод гушчару, пачуліся гукі музыкі і спеваў. Зашумела наваколле, гаі, рэха
разносіла гук ражкоў і труб.Сам імператар, з аднаго боку Папея, з другога –
Піфагор, здзівіўся і асабліва, калі між чаўнамі з’явіліся маладыя нявольніцы,
апранутыя ў сірэн, пакрытыя зялёнай сеткай, падобнай да лускі, не шкадаваў
ухваленняў Тыгеліну. Як звычайна, паглядаў на Пятронія, чакаючы меркавання
“арбітра”, але той трымаўся доўгі час абыякава і толькі, калі яго яшчэ раз
запыталі, то адказаў:
-
Я лічу, боскі, што
дзесяць тысяч аголеных дзявіц робяць меншае ўражанне, чым адна.
Імператару падабаўся усё ж “плавучы пір”, бо быў чымсьці
новым.Падавалі, як звычайна, такія мудрагелістыя стравы, што і фантазія Апіцыя
не магла б іх уявіць, і віны столькіх гатункаў, што Атон, які падаваў іх
восемдзесят, схаваўся б ад сораму пад ваду, калі б мог бачыць такі размах. Да
стала апроч жанчын селі самі аўгустыяне, сярод якіх Вініцый уражваў сваей
прыгажосцю.Некалі і постаць, і твар яго паказвалі воіна, цяпер унутраныя
перажыванні і фізічны боль, праз якія ен прайшоў, завастрылі так яго рысы, нібы
па іх прайшлася далікатна рука майстра-разьбяра. Плечы яго страцілі ранейшую
паставу, але засталіся на іх нібы залацістыя водбліскі нумідыйскага мармуру, вочы
сталі большыя і сумнейшыя.Толькі торс яго захаваў былыя моцныя формы, нібы
створаныя для вайскоўца, але над гэтым торсам легіянера была відаць галава
грэчаскага бога ці як найменш вытанчанага патрыцыя, субтыльная і вельмі ж
прыгожая. Пятроній, калі казаў яму, што ніводная з аўгустыянак і не здолее і не
захоча яму адмовіць, гаварыў, як чалавек, упэўнены ў сваіх словах. Глядзелі на
яго цяпер усе, не выключаючы ні Папеі, ні вясталкі Рубрыі, якую імператар
таксама пажадаў запрасіць на свой пір.
Віно, ахалоджанае ў горных снягах, хутка разагрэла сэрцы
і галовы прысутных.З прыбярэжнай зеляніны паказваліся ўсе новыя чоўны ў
выглядзе конікаў і матылеў. Блакітная прастора возера выглядала так, нібы хто
яе пасыпаў пялесткамі кветак ці нібы яе паабсядалі каляровыя матылі.Над чоўнамі
ўзносіліся тут і там галубы, што былі прывязаныя сярэбранымі ці блакітнымі
ніткамі ці шнурамі, іншыя птушкі з Індыі і Афрыкі. Сонца прайшло ўжо большую
частку неба, але дзень, паколькі пір адбываўся ў пачатку мая, быў цеплы і нават
спякотны.возера калыхалася ад усплескаў вёсел, якімі білі па вадзе ў такт
музыцы, але ў паветры не было нават малога павеву ветру і гаі стаялі нерухомыя,
нібы заслухаліся і загледзеліся на тое, што адбывалася на вадзе. Плот кружляў
па возеры, везучы ўсе больш п’яных і шумлівых піруючых. Пір яшчэ не дайшоў да
паловы, калі ўжо не дбалі пра пардак, у якім усе былі за сталом. Сам Цэзар
падаў прыклад: устаў і загадаў памяняць яго месцамі з Вініцыем, які спачывваў
каля Рубрыі, і заняўшы яго трыкліній пачаў шаптаць штосьці ей на вуха.Вініцый жа
апынуўся каля Папеі, якая праз хвіліну працягнула да яго руку, просячы, каб ен
зашчапіў ей наплечнік, а калі ен выканаў яе просьбу крыху дрыжачымі рукамі,
кінула з-пад доўгіх вейкаў погляд, нібы саромеючыся, і страсянула сваімі
залатымі валасамі, нібы камусьці адмаўляла. Тымчасам сонца стала больш чырвоным
і паволі заходзіла за верхавіны гаёў, госці былі па большасці зусім п’яныя.Плот
кружыўся цяпер паблізу берагоў, на якіх сярод дрэў і квецені былі відаць
грамады людзей, прыбраных як фаўны ці сатыры, якія ігралі на флейтах,
мультанках і бубнах, ды дзяўчаты, што прадстаўлялі німфаў, дрыяд і гамадрыяд.
Нарэшце змрок пакрыў п’яныя вокрыкі ў гонар Луны, што
даносіліся з-пад шатра, тады ж гаі засвяціліся ад тысяч лямпаў. З лупанарыяў,
што былі па берагах, паплылі патокі святла: на тэрасах з’явіліся новыя групы,
таксама аголеныя, якія складаліся з жонак і дачок першых рымскіх дамоў.Яны
ўголас і рухамі пачалі клікаць піруючых.Плот прыбіўся нарэшце да берага,
імператар і аўгустыяне павыходзілі ў гаі, расселіся па лупанарыях, па шатрах,
укрытых сярод гушчыні, у гротах, зробленых штучна сярод крыніц і фантанаў.Шаленства
ахапіла ўсіх, і ніхто не ведаў, дзе падзеўся імператар, дзе сенатар, дзе воін,
дзе танцор ці музыка.сатыры і фаўны пачалі з крыкам ганяцца за німфамі Лямпы разбіваліся.
Некаторыя часткі гаёў агарнула цемра,аднак паўсюдна былі чуваць то моцныя
крыкі, то смех, то шэпт, то шумныя выдыхі.Рым сапраўды не бачыў дасюль нічога
падобнага.
Вініцый не быў п’яны, як на тым піры, што адбываўся ў палацы
Цэзара, дзе была і Лігія, але і яго ўлагодзіў і напаіў выгляд ўсяго, што
адбывалася і нарэшце на яго напала гарачка задавальненняў. Выйшаўшы ў лес, ён
бегаў з іншымі, выглядаючы, якая з дрыяд будзе найпрыгажэйшай. Штохвіліны
праносілася ля яго са спевамі і вокрыкамі ўсе новыя іх статкі, якія гналі
фаўны, сатыры, рыцары, сенатары і музыкі. Убачыўшы нарэшце групу дзяўчат, якую
ўзначальвала адна, прыбраная як Дыяна, ен скочыў да яе і хацеў бліжэй зірнуць
на багіню і раптам сэрца замерла ў яго грудзях. Яму здалося, што ў багіні з
месяцам на галаве ен пазнае Лігію.
Дзяўчаты ж абкружылі яго шалёным карагодам і танцавалі
вакол з хвіліну, хочучы прымусіць яго да пагоні, як статак сернаў.
Але ен заставаўся на месцы з калоцячымся сэрцам, без
дыхання, бо распазнаў, што Дыяна была не Лігіяй і зблізку не была нават да яе
падобнай, надта моцнае хваляванне пазбавіла яго сіл.Раптам агарнуў яго сум па
Лігіі, ды такі бязмежны, якога раней ніколі ў жыцці не адчуваў, і каханне
нахлынула новай вялізнай хваляй у сэрца. Ніколі не здавалася яна яму даражэйшай,
чысцейшай і больш каханай, як у гэтым лесе шаленства і дзікай распусты.Перад
гэтым ен сам хацеў піць з гэтага ж келіха і браць удзел у гэтым спатольванні
жаданняў і бессаромнасці, цяпер жа яго працяў страх і нуда. Ен адчуцў, што яго
душыць агіда, што грудзям не стае паветра, а вачам – зорак, якія не закрываюцца
гушчаром гэтага страшнага гаю, і вырашыў ўцячы адсюль. Але ледзь ен зрушыўся,
паўстала перад ім некая постаць з тварам, закрытым так, што нельга было
адрозніць яго рысы і, рукамі абапёршыся на яго плечы, пачала шаптаць, абдаючы
твар яму гарачым дыханнем:
-
Я кахаю
цябе!..Хадзі да мяне! Ніхто нас не ўбачыць. Хутчэй жа!
Вініцый нібы прачнуўся: - Хто ты?
Але яна прытулілася да яго грудзьмі і пачала прасіць:
-
Хутчэй жа!
Паглядзі, як тут пуста, а я цябе кахаю!.. Пайшлі!
-
Хто ты?
-
Здагадайся!
Так сказаўшы, яна прыціснулася праз тканіну вуснамі да
яго вуснаў, прыцягваючы адначасова да сябе яго галаву, аж нарэшце, калі ей не
хапіла дыхання, адарвалася ад яго вуснаў.
-
ноч кахання! Ноч
забыцця! – прашаптала яна, хутка хапаючы паветра. – Сення можна. Я твая!
Але Вініцыя проста апёк гэты пацалунак і напоўніў новай
агідай. Душа і сэрца яго былі дзесьці, і на ўсім свеце не існавала для яго
нікога апрача Лігіі.Тады ен адсунуў рукой таямнічую постаць і сказаў:
-
Хто ты ні есць, я
кахаю іншую і не жадаю цябе.
А яна наблізіла свой твар да яго:
- Адкрый тканіну...
Але ў гэты момант зашалясцела лістота блізкіх міртаў, і
постаць знікла, як сон, толькі здалек раздаўся яе смех, нейкі дзіўны і пагрозлівы.
Перад Вініцыем стаяў Пятроній:
-
я чуў усё і бачыў,
- сказаў ен.
Вініцый жа адказаў:
-
Пойдзем адсюль!...
І яны пайшлі. Прайшлі ўздоўж асветленых лупанарыяў, гаю,
ланцуга конных прэтарыянцаў і знайшлі свае паланкіны.
- я да цябе, -
прамовіў Пятроній.І яны селі ў адзін паланкін.Але ўсю дарогу маўчалі абодва,
толькі калі апынуліся ў атрыі Вініцыевага лому, Пятроній запытаў:
- ты хоць ведаеш, хто гэта быў?
- Рубрыя? – спытаў Вініцый, скаланаючыся ад адной думкі,
таму што Рубрыя была вясталкай.
- Не.
_ А хто ж тады?
Пятроній панізіў голас:
-
Агонь Весты быў і
так апаганены, бо Рубрыя была з Цэзарам.З табой жа размаўляла... – тут ен
сказаў зусім ціха, - Дзіва Аўгуста!
Настала ціша.
-
Імператар не змог
схаваць ад яе свайго жадання да Рубрыі, тады можа ей захацелася адпомсціць, а я
перашкодзіў вам таму, што калі б ты пазнаў Аўгусту і пасля адмовіў ей, то былі
б пагублены без ратунку: ты, Лігія, а можа нават і я.
Але Вініцый літаральна выбухнуў:
-
Досыць мне Рыму,
Цэзара, піроў, Аўгусты, Тыгеліна і ўсіх вас! Я задыхаюся! Не магу так жыць, не
магу! Зразумей мяне!
-
Ты страчваеш розум,
галаву і меру! Вініцый!
-
Я кахаю адну яе ў
свеце!
-
Ну і што?
-
І я не хачу іншага
кахання, вашага жыцця, вашых піроў, вашай бессаромнасці і вашых бясчынстваў!
-
Ды што з табой? Ты
што – хрысціянін?
-
А малады чалавек
абхапіў галаву і пачаў з роспаччу паўтараць:
-
Яшчэ не! пакуль не!
Комментариев нет:
Отправить комментарий