воскресенье, 1 февраля 2015 г.

Раздзел 37 QUO VADIS? Г. Сенкевіч

Раздзел ХХХVII
Вініцый да Лігіі:
“ Нявольнік Флегон, з якім я дасылаю табе гэты ліст, хрысціянін, будзе потым адным з тых, якія атрымаюць вольнасць з тваіх рук, мая найдаражэйшая.Гэта стары слуга нашага дому, я магу пісаць праз яго з поўным даверам і без боязі, што ліст трапіць у іншыя рукі. Я пішу з Лаўрэнта, дзе мы затрымаліся па прычыне спякоты.Атону тут належала прыгожая віла, якую у свой час ен падараваў Папеі, а тая, разведзеная ўжо з ім, вырашыла, што прыймальна пакінуць сабе прыгожы падарунак.Калі я думаю пра гэтых жанчын, якія мяне цяпер акаляюць і аб табе, мне здаецца, што з каменя Дэукаліена павінны былі з’явіца розныя, зусім непадобныя гатункі людзей і што ты належыш да таго, які нарадзіўся з крышталю.Я дзіўлюся з цябе і кахаю ад усей душы так, што хацеў бы табе гаварыць толькі аб табе і трэба мне сябе прымушаць, каб пісаць аб падарожжы, аб тым, што са мной адбываецца і аб навінах двара цэзара. Імператар быў госцем Папеі, якая таемна падрыхтавала багаты прыём.Няшмат запрасіла аўгустыянаў, але і я, і Пятроній атрымалі запрашэнне.Пасля прандыума мы плылі на залатых чоўнах па моры, якое было такое спакойнае, нібы спала, і такое блакітнае, як твае вочы, о боская! Мы веславалі самі, бо так хацелася відавочна Аўгусце, каб яе везлі кансулярныя мужы і іх сыны.Імператар стаяў каля руля ў пурпуровай тозе, спяваў гімн ў гонар мора, які склаў мінулай ноччу і да якога разам з Дыядорам дадаў і музыку. На іншых чаўнах яму падпявалі нявольнікі з Індыі, якія ўмеюць граць на марскіх ракавінах, а навокал паказваліся то тут, то там  дэльфіны, нібы сапраўды прывабленыя з глыбінь Амфітрыды музыкай. Я ж, ведаеш, што рабіў? Я думаў пра цябе і сумаваў па табе і хацеў сабраць гэта мора, гэта надвор’е і гэту музыку ды аддаць усё табе. Ці хочаш ты, каб калі-небудзь мы жылі на беразе мора, мая Аўгуста, далёка ад Рыма? У мяне есць землі на Сіцыліі, дзе лес мігдалавых дрэваў, якія вясной квітнеюць ружовым, а сыходзяць так блізка да мора, што галінамі амаль кранаюццца вады. Там я буду кахаць цябе і любіць тое вучэнне, якому навучыў мяне Апостал Павел, бо я ўжо ведаю, што яно не варожае каханню і шчасцю.Хочаш? але пакуль я пачую адказ з тваіх каханых вуснаў, то пішу табе далей, што адбылося на нашым чаўне.Хутка бераг застаўся ўжо далека, мы ўбачылі ветразь перад сабой  ўдалечыні і тады паспрачаліся, ці гэта звычайны рыбацкі човен ці вялікі карабель з Остыі.Я пазнаў яго першы, а Аўгуста сказала, што для маіх вачэй няма відавочна нічога скрытага і, апусціўшы раптам заслону на твар, спытала, ці ў такім выглядзе пазнаў бы яе. Пятроній адразу адказаў, што за хмарай нават і сонца разгледзець нельга, але яна нібы смеючыся, сказала, што такі хуткі позірк хіба толькі каханне магло б асляпіць, і ўспамінаючы розных аўгустыянак, пачала распытваць, каго з іх я кахаю.Я спакойна адказваў, але яна нарэшце узгадала і твае імя. Кажучы пра цябе, яна адкрыла зноў твар і пазірала на мяне злоснымі і дапытлівымі вачыма. Сапраўды я ўдзячны Пятронію, які нахіліў у гэты момант човен, ад чаго ўвага агульная ад мяне змясцілася. Калі б я пачуў пра цябе непажаданыя ці недалікатныя словы, то не змог бы схаваць гнеў і павінен быў бы змагацца з жаданнем разбіць вяслом гэту галаву агіднай і злой жанчыны...

Ты памятаеш, я табе перад выездам расказваў у доме Лінуса аб здарэнні на возеры Агрыпы? Пятроній баіцца за мяне і яшчэ сення заклінаў мяне, каб я не дражніў самалюбства Аўгусты.Але Пятроній мяне ўжо не разумее і не ведае, што без цябе няма мне ні задавальненняў, ні прыгажосці, ні кахання, і што  да Папеі ў мяне толькі раздражненасць і пагарда. Ты ўжо вельмі змяніла маю душу і настолькі, што да ранейшага жыцця я не змог бы вярнуцца.Але не бойся, што мяне тут можа напаткаць штосьці дрэннае.Папея мяне не кахае, бо яна няздольная кахаць каго б то ні было, і яе хвілінныя жаданні ідуць толькі з-за гневу на імператара, які яшчэ пад яе ўплывам і можа нават яе яшчэ і кахае, але яе ўжо не шкадуе і не хавае сваей бессаромнасці і сваіх выбрыкаў. Скажу табе і іншую рэч, якая цябе павінна супакоіць.Петр сказаў мне перад выездам, каб я не баяўся цэзара, бо волас не ўпадзе з маей галавы, і я яму веру. Нейкі голас гаворыць мне ў душы, што кожнае яго слова павінна спраўдзіцца, і што ен блаславіў наша з табой каханне, таму ні імператар, ні  ўсе намеры Гадэсу, ні само нават Прызначэнне не здолее ў мяне цябе забраць, о Лігія! Калі я думаю аб гэтым, то раблюся такім шчаслівым, як калі б быў Небам, якое адзінае шчаслівае і спакойнае.Але цябе, хрысціянку, можа ўражвае тое, што кажу пра Неба і Прызначэнне? У такім выпадку прабач мне, бо я грашу не жадаючы таго сам. Хрышчэнне яшчэ не ачысціла мяне, але сэрца мае, як пустая чара, якую Павел з Тарсу можа напоўніць вашым вучэннем, тым больш прыемным для мяне, бо яно і тваё. Ты, боская, улічы мне за заслугу хаця б тое, што я з той чары выліў вадкасць, якая яе напааўняла раней, і што не вяртаюся зноў да яе, ранейшай, а п’ю з яе як чалавек, які прагне, які спыніўся ля чыстай крыніцы.Няхай жа я адшукаю ласку ў вачах тваіх. У Анцыі дні іночы будуць праходзіць у слуханні Паўла, які сярод маіх людзей ў першыя ўжо дні падарожжа атрымаў такі поспех, што яны абкружаюць яго пастаянна, бачачы ў ім не толькі прапаведніка, але амаль боскую істоту. Учора я бачыў радасць на яго твары, а калі я спытаў у яго , што ен робіць, то адказаў мне: “Сею.” Пятроній ведае, што ен знаходзіцца паміж маіх людзей, і прагне яго ўбачыць, як дарэчы і Сенэка, які чуў аб ім ад Галона. Але ўжо зоркі згасаюць, о Лігія, а ранішні “Люцыфер” свеціць усе мацней.Хутка зара заружовіць мора і засне ўсе навокал, толькі я ўсе думаю пра цябе і кахаю цябе.Будзь прывітаная разам з ранішняй зарой, спонса мая!”

Комментариев нет:

Отправить комментарий