Раздзел ХХVIІ
З гэтага часу яна радзей паказвалася ў агульным пакоі і
радзей набліжалася да яго ложка. Але спакой да яе не вяртаўся. Бачыла, што
Вініцый паводзіць за ёй умольным позіркам, што чакае кожнага яе слова, як
ласкі, што пакутуе і не смее скардзіцца, каб яе не настроіць супраць сябе, што
яна адзіная – яго здароўе і радасць, і ў гэтыя моманты сэрца яе напаўнялася літасцю.
Хутка яна заўважыла, што чым больш яна стараецца яго пазбягаць, тым больш ёй
шкада яго, і тым самым больш вострыя ў ёй нараджаюцца да яго пачуцці. Яе цалкам
пакінуў спакой. Часам яна казала сабе, што абавязкова пастаянна павінна быць ля
яго, хаця б таму, што боскае вучэнне раіць плаціць дабром за зло, а па-другое,
што размаўлячы з ім, магла б яго да гэтага вучэння прызвычаіць.Але зараз жа
сумленне гаварыла ей, што яна ашуквае сама сябе і што яе да яго цягне не што
іншае, як яго каханне, якое для яе як прысуд. Таму жыла ў пастаяннай унутранай
барацьбе, якая расла з кожным днём. Ей здавалася, што абкружае яе нейкая сетка,
яна ж хоча з яе вырвацца і заблытваецца ўсё больш.Прызнавалася сабе, што
яго вобраз з кожным днём робіцца для яе ўсе больш патрэбным, голас – мілейшым і
што ёй трэба з усіх сіл змагацца з жаданнем сядзець ля яго ложка. Калі яна
набліжалася да яго, а ен праменіўся, то радасць залівала і яе сэрца.Аднойчы яна
заўважыла сляды слёз на яго вейках і ўпершыню ў жыцці да яе прыйшла думка, што
яна магла б іх асушыць сваімі пацалункамі. Спужаная ад гэтай думкі і поўная
пагарды да сябе, яна праплакала ўсю наступную ноч.
Ен жа быў цярплівы, нібы паабяцаў сабе быць такім.Калі
раптам вочы свяціліся раздражненасцю, самаволлем і гневам, ён стрымліваў усё гэта, а потым пазіраў на яе з непакоем, нібы хацеў прасіць прабачэння, яе ж гэта
яшчэ больш кранала. У Лігіі ніколі не было адчування, што яе так моцна кахаюць,
і калі думала аб гэтым, то адчувала і сваю вінаватасць, і шчасце..Вініцый
таксама змяніўся істотна.У яго размовах з Глаўкам не стала пагарды: часта думаў, што і гэты бедны нявольнік-лекар, і чужаземка, старая Мірыям, якая
абкружала яго клапатлівасцю, і Крысп, якога бачыў пастаянна паглыбленым у
малітву, гэта людзі.Ен дзівіўся падобным думкам – аднак яны былі. Урса палюбіў
з часам і размаўляў з ім цяпер цэлымі днямі, бо мог гаварыць з ім пра Лігію, а
апавяданняў той ведаў незлічоную колькасць і выконваючы прасцейшыя паслугі для
хворага, пачаў таксама да яго прывязвацца. Лігія для Вініцыя была заўсёды
істотай, якая належала да людзей іншага гатунку, у сто разоў вышэйшага за тых,
якія яго абкружалі; аднак не менш ён стаў прыглядацца да людзей простых і
бедных, чаго не рабіў ніколі ў жыцці; пачаў адкрываць у іх розныя годныя ўвагі
бакі, аб якіх існаванні ніколі не думаў.
Толькі Назарыя не мог трываць, бо яму здавалася, што
малады хлопец асмельваецца кахаць Лігію. Доўгі час стрымліваў сябе і не
паказваў сваёй непрыязнасці, але аднойчы, калі той прынёс дзяўчыне дзвюх
перапёлак, якіх купіў на таргах за ўласныя заробленыя грошы, у Вініцыю азваўся
нашчадак квірытаў, для якога прыблуда з чужога народу значыў менш, чым самая
брыдкая вош. Чуючы падзякі Лігіі, ен грозна пабляднеў і калі Назарый выйшаў па
ваду для птушак, прамовіў:
-
Лігія, як ты можаш
трываць, каб ён прыносіў табе падарункі? Ці ты не ведаеш, што людзей яго народу
грэкі называюць іудзейскімі сабакамі?
-
Я не ведаю, як іх
называюць грэкі, - адказала яна, - але ведаю, што Назарый – хрысціянін і мой
брат.
Яна сказала гэта і зірнула на яго са здзіўленнем і са
шкадаваннем, бо ўжо быў адзвычаіў яе ад падобных выбухаў, ён жа сціснуў зубы,
каб не сказаць, што такога яе брата загадаў бы забіць да смерці батагамі
ці саслаць у вёску, каб той як кампедыт капаў зямлю на яго сіцылійскіх
палетках. Аднак спыніўся, задушыў свой гнеў і толькі праз хвіліну сказаў:
-
выбачай мне,
Лігія.Ты для мяне каралеўская дачка і прынятае дзіця Плаўціяў.
І перамог сябе да такой ступені, што калі Назарый
з’явіўся зноў у святліцы, то абяцаў яму, што пасля вяртання на сваю вілу
падаруе яму пару паваў ці фламінга, якіх поўна было ў яго садах.
Лігія разумела, колькі павінны каштаваць яму падобныя
перамогі над сабой, але чым часцей іх рабіў, тым больш яе сэрца набліжалася
да яго сэрца. Заслуга яго на погляд Назарыя была меншая, чым яна лічыла.
Вініцый праз хвіліну мог абурыцца на яго, але не мог быць ужо раўнівым у
адносінах да Лігіі. Сын Мірыям на самой справе больш ужо значыў у яго вачах, чым
сабака, а апроч гэтага ён быў яшчэ
дзіценкам, які калі і любіў Лігію, то несвядома і як слуга любіць сваю
гаспадыню. Большую барацьбу з сабой стварала ў маладым трыбуне тое, каб
паддацца, хаця б маўчанні, той пашане, якой сярод гэтых людзей было абкружана
імя Хрыста і Яго вучэнне. З гэтага погляду з Вініцыем рабіліся дзіўныя рэчы.
Няхай гэта было вучэнне, якога прытрымлівалася Лігія, таму быў гатовы яго
спазнаць.Потым, ці хутчэй ачуньваў, тым больш успамінаў цэлы шэраг здарэнняў,
якія адбыліся ад той ночы на Астрыянуме і цэлы шэраг паняццяў, якія напоўнілі
ад таго часу яго думкі, тым больш задумваўся над бязмежнай сілай гэтага
вучэння, якое перанараджала так чалавечыя душы.Ен разумеў, што ў ім ёсць
штосьці незвычайнае, тое, чаго раней на свеце не было. І прадчуваў, што калі б
яно ахапіла ўвесь свет, калі б прывіло сваю любоў і міласэрнасць, то напэўна
настала б нейкая эпоха, што нагадвала б тую, у якой яшчэ не Юпітэр, а Сатурн
кіраваў светам. Ен не смеў сумнявацца ні ў святым паходжанні Хрыста, ні ў яго
ўваскрасенні, ні ў іншых цудах. Сведкі, якія расказвалі аб гэтым, былі надта
верагодныя, не маглі маніць, каб мог дапусціць, што расказваюць небыліцы.
Нарэшце рымскі скептыцызм дазваляў нявер’е ў багоў, але верыў у цуды. Вініцый
знаходзіўся нібы каля нейкай дзівоснай загадкі, якую не мог разгадаць. З
другога боку усе гэта вучэнне здавалася яму супроцьлеглым існуючаму парадку
рэчаў, такому непадобнаму да выкарыстання яго на практыцы і настолькі
нерэальнаму, як ніводнае іншае.
Паводле яго людзі ў Рыме і ва ўсім свеце маглі быць
дрэнныя, але пры гэтым прадак рэчаў мусіў быць добрым. Калі б імператар быў
напрыклад чалавекам пачцівым, калі б сенат складаўся не з нікчэмных
распуснікаў, а з людзей такіх, якім быў Тразея, чаго ж бы можна было жадаць
большага? Паколькі рымскі свет і панаванне рымскае была рэччу добрай, то
значыць падзел паміж людзьмі быў таксама слушным і справядлівым. А тымчасам
гэта вучэнне паводле разумення Вініцыя, павінна б было парушыць ўсякі парадак,
ўсялякае панаванне і скасавць усялякую розніцу. І што тады б стала з
уладараннем і панаваннем Рыму? Хіба рымляне маглі перастаць панаваць ці цалкам
прызнаць роўнасць сабе пераможаных народаў? Гэта ўжо не месцілася ў галаве
патрыцыя. А пры гэтым менавіта хрысціянскае вучэнне супрацьстаяла яго ўсялякім
фантазіям, прызвычаенню, характару і паняццям пра жыцце. Ен не мог сабе ўявіць,
як існаваў бы, калі б яго прыняў.Баяўся і дзівіўся з яго, але супраць яго
прыняцця паўставала яго натура. Ен зразумеў нарэшце, што нічога іншага, а
толькі яно падзяляе яго з Лігіяй і калі ен думаў так, то ненавідзеў яго з усіх
сіл душы.
Аднак аддавў сабе належнае, што гэта яно Лігіі такую
выключную, невыказальную прыгажосць, якая ў яго сэрцы нарадзіла апрача кахання
павагу, апрача жадання – замілаванне, а з самой Лігіі ўчыніла для яго
даражэйшую за ўсіх ў свеце істоту. І тады яму хацелася зноў палюбіць Хрыста. І
ен ясна разумеў, што ці павінен Яго палюбіць, ці ўзненавідзець, абыякавым жа
застацца немагчыма.Аднак яго літаральна разносіла ў два супрацьлеглыя бакі
нібыта хвалямі, вагаўся ў думках, у пачуццях, не мог выбраць, аднак схіляў
галаву і аказваў моўчкі павагу гэтаму незразумеламу для сябе Богу, таму толькі,
што гэта быў Бог Лігіі. Лігія ж бачыла, што ў ім адбываецца, як пакутуе, як
яго натура адмаўляе гэта вучэнне і калі з аднаго боку гэта яе смяртэльна
засмучала, то з другога боку жаль, літасць і ўдзячнасць за такое маўклівае
шанаванне, якое ен аказваў Хрысту, схілялі да яго з вялікай сілай яе сэрца. Яна
ўзгадвала Памонію і Аўла. Для Пампоніі прычынай няспыннага суму і
ніколі не высыхаючых слёз была думка, што пасля смерці яна не знойдзе
Аўла.Лігія пачала лепш разумець гэту горыч і гэты боль. Бо і яна знайшла
дарагую істоту, з якой пагражала ёй вечнае растанне: часам спадзявалася,
што яго душа яшчэ адкрыецца Ісціне
Хрыста, але надзеі гэтыя пэўна не маглі споўніцца.Ведала і разумела яго ўжо
надта добра. Вініцый – хрысціянін? Гэтыя два паняцці нават у яе недасведчанай
цалкам галаве не маглі спалучыцца ў адно. Калі разважлівы і поўны спакою Аўл не
паддаўся ўплыву мудрай і дасканалай Пампоніі, то як можна паўплываць на
Вініцыя. На гэта пытанне не было адказу, а хутчэй, быў адзін: што не ведае для
яго ні надзеі, ні ратунку. Але Лігія заўважыла са страхам, што той прысуд
страты, які над ім вісіць, замест таго, каб яе супроцьпаставіць яму, самім
прабачэннем робіць яго яшчэ даражэйшым для яе. Часам брала яе ахвота пагаварыць
з ім шчыра пра яго невыразную будучыню, але калі аднойчы яна прысела ля яго і
сказала, што па-за вучэннем Хрыста няма жыцця, ен, ўжо больш ачунялы,
прыўзняўся на сваім здаровым плячы і раптам паклаў сваю галаву на яе калены,
кажучы: “ Ты адзіная – жыцце”. І тады дыханне замерла ў яе грудзях, прытомнасць
стала пакідаць яе, нейкія салодкія дрыжыкі працялі яе ад стоп да галавы. Яна
схапілася рукамі за яго скроні, паспрабавала яго ўзняць, але сама нахілілася
пры гэтым да яго так, што вуснамі дакранулася да яго валасоў і можа з хвіліну
яны змагаліся з сабой і са сваім каханнем, якое штурхала іх адно да другога.
Лігія нарэшце ўстала і ўцекла, адчуваючы полымя ў крыві і кружэнне галавы. Але гэта была
кропля, якая перапоўніла канчаткова поўны і так ужо келіх.Вініцый не
здагадаўся, як дорага яму прыйдзецца заплаціць за гэту шчаслівую хвіліну, але
Лігія зразумела, што цяпер ёй самой патрэбны ратунак.Ноч пасля гэтага вечара ў
яе была зусім бяссонная, у слязах, у малітвах, з пачуццём, што яна не годная
нават маліцца і што не зможа быць пачутай.Назаўтра яна выйшла раней з кубікулу,
паклікала Крыспа ў садовы летнік, пакрыты плюшчом і завялымі віючыміся
раслінамі, адкрыла яму ўсю душу, молячы яго разам з тым, каб ен дазволіў ей
пакінуць дом Мірыям, бо не давярае сабе і не можа перамагчы ў сэрцы кахання да
Вініцыя.
Крысп, які быў чалавекам старым, сур’езным і заглыбленым
пастаянна ў малітву, згадзіўся з яе намерам пакінуць гэты дом, але не знайшоў
слоў прабачэння для грэшнай паводле яго паняццяў з-за кахання. Сэрца яго
поўнілася абурэннем толькі ад адной думкі, што гэта Лігія, якой ен апекаваў ад
часу ўцекаў, якую палюбіў, напоўніў верай і на якую глядзеў, як на белую
лілею. Якая вырасла на глебе вучэння хрысціян і якая несапсаваная ніводным
зямным жаданнем, магла знайсці ў душы месца на іншае каханне, чым нябеснае.Ен
верыў дасюль, што нідзе ва ўсім свеце не білася чысцейшае сэрца ў славу
Хрыста.Ен хацеў ахвяраваць Яму яе, як перліну, як каштоўнасць і дарагую рэч з
уласных рук, але тое, аб чым ён даведаўся, напоўніла яго і здзіўленнем і
горыччу.
-
Ідзі і прасі Бога,
каб прабачыў табе грэх, - сказаў ен ей, - Уцякай, пакуль злы дух, які цябе
заблытаў, не прывеў цябе да поўнага ўпадніцтва і пакуль ты не адмовілася ад
Збавіцеля. Бог за цябе памёр на крыжы, каб уласнай крывею выкупіць тваю душу,
але ты захацела пакахаць таго, хто жадаў зрабіць цябе сваей наложніцай.Бог
цудам выхапіў цябе з яго рук, але ты
адкрыла сэрца нячыстаму жаданню і пакахала сына цемнаты. Хто ен? – таварыш і
слуга антыхрыста, сябар распусты і злачынстваў.Куды ж бы ен цябе завеў, калі не
ў гэту бездань і гэты Садом, дзе сам жыве, і што Бог знішчыць полымем свайго
гневу? А я кажу, што лепш бы Ен даў табе памерці ці сцены гэтага дому
зваліліся б на галаву тваю перш, чым гэты змей запоўз у тваё сэрца і паслініў
яго атрутай сваей нягоднасці.
І разгарачаўся усе больш, бо віна Лігіі напоўніла яго не
толькі гневам, але і непрыязнасцю і пагардай да чалавечай сутнасці ўвогуле і у
прыватнасці да сутнасці жаночай, якую нават хрысціянскае вучэнне не ўберагло ад
слабасці Евы.
Для яго было нічым тое, што дзяўчына была яшчэ чыстай,
што хацела ўцячы ад гэтага кахання і што прызнавала яго з жалем і скрухай.
Крысп хацеў зрабіць з яе анела і ўзнесці на вышыню, дзе існавала толькі Любоў
да Хрыста, а яна пакахала гэтага аўгустыяніна, сама думка аб чым напаўняла яго
сэрца суровасцю, павялічанай пачуццем расчаравання.Не! Не мог прабачыць ей
гэта! Словы гневу палілі яму вусны, як вуголле; ен змагаўся з сабою, каб іх не
прамовіць, але трос сваімі худымі рукамі над уражанай дзяўчынай.Лігія адчувала
сябе вініватай, але не да такой ступені.Нават лічыла, што калі пакіне дом Мірыям, то гэта будзе перамогай над спакусай і выкупленне віны.Крысп расцёр яе
ў парашок, паказаў усе хібы і нікчэмнасць яе душы, аб чым яна дасюль і не падазравала.Яна
лічыла, што стары прасвітар, які ад хвіліны яе ўцекаў быў ей за бацьку, акажа
трохі літасці, што суцешыць яе, дадасць упэўненасці, сілы.
-
я ахвярую богу мае
расчараванне, мой боль, - сказаў ен, - але ты расчаравала і Збавіцеля, бо сышла
нібыта ў багну, выпарэнні якой атруцілі тваю душу.Ты магла ахвяраваць яе Хрысту
як каштоўнае начынне і сказаць Яму: Напоўні яго, Гасподзь, ласкай! – а хацела
ахвяраваць сябе служку злога духа. Няхай
бог прабачыць і няхай злітуецца над
табой, калі я, пакуль не выкінеш змея... я, які лічыў цябе абранай...
І раптам замоўк, бо заўважыў, што яны былі не адны.
Праз завялыя, аднак зяленыя летам і зімой ліяны і плюшчы,
ен убачыў двух чалавек, з якіх адзін быў Апостал Пётр.Другога пазнаць не мог,
бо плашч з тоўстай валасатай тканіны, называемай цыліцыум, закрываў часткова
яго твар. Крыспу праз хвіліну падалося, што гэта быў Хілон. Яны ж пачуўшы
усхваляваны голас увайшлі ў летнік і селі на каменнай лаве.Таварыш Пятра
адкрыў у гэты час свой схуднелы твар, лысеючую галаву, яшчэ кучаравую па баках,
пачырванелыя павекі і крывы нос. Твар непрыемны, але разам з тым натхнены, у
якім Крысп пазнаў рысы Паўла з Тарсу.
Тады Лігія кінулася на калены, абняла нібы з роспаччу
ногі Пятра і прытуліла сваю стомленую галаву да складак яго плашча, маўкліва чакала.І Пётр прамовіў:
-
Мір душам вашым!
А бачачы дзіця ля сваіх ног, спытаў, што адбылося.
І тады Крысп расказаў усё, што адкрыла яму Лігія, яе
грэшнае каханне, яе жаданне ўцячы з дому Мірыям і свае шкадаванне, што душа,
якую ен хацеў ахвяраваць Хрысту чыстай, як слязіна, забрудзілася зямным
пачуццем да саўдзельніка ўсіх злачынстваў, у якіх паграз свет паганцаў і якія
вымагалі помсты бога.
Лігія ў час яго расповеду усе мацней абдымала ногі
апостала, нібы хацела ля іх шукаць ратунку і вымаліць крыху прабачэння.Апостал
жа выслухаў усё да канца, схіліўся і паклаў руку на яе галаву, пасля
чаго ўзняў позірк на старога Крыспа і сказаў:
-
Крысп, ты што не
чуў, што наш любы гасподзь быў у Кане і блаславіў каханне паміж жанчынай і мужчынам.
Крысп апусціў рукі
і з хвіліну са здзіўленнем пазіраў на Апостала, не прамаўляючы ні слова.А той
зноў запытаў:
-
Крысп, ты думаеш,
што Хрыстос, які дапускаў Марыю з Магдаліі ляжаць ля ног сваіх і які прабачыў
сапраўдную грэшніцу, адвярнуўся ад гэтага чыстага дзіцяці, падобнага да палявой
лілеі?
Лігія з рыданнем прытулілася яшчэ больш да ног Пятра, бо
зразумела, што нездарма шукала ля іх ратунак. Апостал узняў яе твар, заліты
слязьмі і казаў ей:
- Пакуль вочы таго, якога кахаеш не адкрыюцца да святла Ісціны, датуль пазбягай яго, каб не
прывеў цябе да граху, але маліся за яго і ведай, што ты невінаватая ў каханні
тваім, а калі хочаш схавацца ад спакусы, то гэта заслуга табе залічыцца.Не
перажывай, не плач, бо кажу табе, што ласка Збавіцеля не пакінула цябе і што
малітвы твае будуць пачутыя, а пасля дзён суму пачнуцца дні радасці. Сказаў гэта
і паклаў абедзве рукі на яе валасы, потым ўзнес позірк да неба і блаславіў яе.
Ад твару яго сыходзіла незямная дабрыня.
Але скрушаны Крысп стаў апраўдваца:
-
я саграшыў супраць
міласэрнасці, - сказаў ен, - але я лічыў, што пускаючы ў сэрца зямное каханне,
яна адраклася ад Хрыста.
Петр жа адказаў:
-
Я тройчы адракаўся
ад яго, а Ен прабачыў мне і загадаў пасці сваіх авечак.
-
...і таму, -
скончыў Крысп, - што вініцый – аўгустыянін..
-
Хрыстос трапляў у
яшчэ больш цвердыя сэрцы – адказаў Петр.
На гэта Павел з Тарсу, які дасюль маўчаў, прыклаў пальцы
да сваіх грудзей і паказваючы на сябе, сказаў:
-
Я той, хто
праследаваў і аддаваў на смерць слуг Хрыста. У час замуравання Сцяпана я пільнаваў
шаты тых, хто яго замуроўваў; я хацеў пасеяць праўду па ўсей зямлі, дзе жывуць
людзі, і вось – мне гэта прызначыў Гасподзь, каб я па ўсей зямлі гэта
расказваў. І я расказваў у Іудзеі, у Грэцыі, на астравах і ў гэтым бязбожным
горадзе, дзе ў першы раз я жыў, як вязень.А цяпер, калі мяне паклікаў Пётр, мой
старэйшы брат, я прыйшоў у гэты дом, каб схіліць гэту гордую галаву да ног
Хрыста і кінуць зерне ў гэту камяністую глебу, якую адродзіць Бог, каб дала
плённы ўраджай. І ўзняўся. Крыспу ж гэты маленькі, згорблены чалавек здаўся ў
гэту хвіліну тым, кім быў па сутнасці, веліканам, які зрушыць свет і завалодае
народамі і землямі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий