Архібіскуп Зыгмунт Шчэнсны Феліньскі
ПАЎЛІНА ДАЧКА
ЭВЫ ФЕЛІНЬСКАЙ
Прадмова аўтара
Пасля смерці светлай памяці маёй маці, Эвы Феліньскай, яе
крэўныя і сябры, якія мелі магчымасць прачытання яе лістоў, вельмі жадалі, каб як найменш некаторыя былі выдадзены ў друку. Маючы сваім абавязкам гэты поўны шчасцем для
сыноўняга сэрца занятак, я распачаў яго адначасова з усведамленнем і
прыязнасцю; асабліва вызвалены моцай незалежных ад мяне акалічнасцяў ад бясконцых
неадкладных спраў увесь свой час мог прысвяціць гэтай працы.
Калі я пачаў даследаваць сабраныя матэрыялы, маючы на мэце
задуму найбольш адпаведнай формы для іх выдання, тады толькі вынайшаў у адным з
лістоў маёй маці наступныя словы:
Маючы намер
заняцца апісаннем Бярозава, я думала, што дастаткова будзе толькі сабраць і
ўкласці мае лісты; з гэтай мэтай я папрасіла сваіх карэспандэнтаў, каб мне іх
адаслалі. Пасля прагляду іх мне
падалося, што некаторыя з іх маглі б быць цікавыя для прачытання; таму пасля
роздуму я абрала форму дзённіка, бо форма збору лістоў паўстала перада мной
занадта суб’ектыўнай. Але перачытала і таксама
лісты незабыўнай маёй Паўлінкі ды ўбачыла іх тую пачуццёвасць, пранікнёнасць аж
да душы, што няма сумнення, што выбарка гэтых сямейных лістоў магла б
зацікавіць не аднаго чалавека. Не лічу
аднак, што цяпер час адпаведны для іх публікацыі.
Пасля прачытання гэтай развагі я намерыўся споўніць
жаданне маці спалучыць лісты Паўлінкі з напісанымі да яе лістамі маці, выдаць гэты вянок пачуццяў
роднасці, без аніякага дадатку, акрамя кароткай прадмовы з каментаром. Наступнае аднак разважанне над такім планам
дало мне спазнанне патрэбы пазнаёміць найперш Чытачоў з асобамі ліставання а
таксама і з абставінамі, у якіх у той час яны знаходзіліся; бо ліст кожны, як
картка , што выпадае ў кнізе жыцця, якую той толькі належным чынам расшыфруе,
хто ўсю прачытае кнігу. Да таго ж маючы
на ўвазе, што маці мая напісала сама Успаміны свае і ўклала іх якраз да
з’яўлення на свет Паўлінкі, я палічыў, што найлепшым будзе апісаць жыццё гэтак
заўчасна згаслай сястры, бо такім чынам я буду мець штохвілінную зручнасць гаварыць аб маёй маці, не крочачы
даляглядамі, якія пераадолеліся яе Успамінамі. Аднак я не мог не распавесці аб апошніх
часінах жыцця маці, якую Паўлінка на больш за дзесятак гадоў па дарозе да
вечнасці апярэдзіла, і тым больш не мог, бо гэты перыяд нідзе да гэтага часу не
быў апісаны. Склаў жа я змястоўнае яго падсумаванне ў Дадатку, які ў канцы твора
змясціў; так што Мемуары маці, яе Успаміны і таксама Жыццё Паўлінкі
дадаюць паўнаты да тканіва біяграфіі
Выгнанніцы ў Бярозаў.
Адпаведна гэтаму плану я апынуўся перад абавязковым ўзяццем
на сябе хаця б часткі абавязкаў хранолага. Я стараўся аднак як найменш уласным карыстацца
пяром, адно дадаючы тое, што для належнага зразумення лістоў абавязковым лічыў.
Таму першыя толькі чатыры раздзелы
выпісаў выключна з уласных успамінаў, а таксама з захаваных сям’ёю паданняў. Рэшту
ж атрымаў ужо пераважна з лістоў, якія
засталіся, якімі імкнуўся карыстацца паўсюль, дзе тое дазваляў змест расповяду.
Праца гэтая даўно ўжо была закончана і чакала толькі
мажлівасці выдання, калі дзіўнымі шляхамі, бо аж з Парыжа, даслалі мне некалькі
лістоў ад Паўлінкі з самых значных часін яе жыцця. Бракавала тых лістоў раней вельмі, бо без іх
было нялёгка насамрэч памкненні яе апошняга рашэння зразумець. Таму сардэчна дзякую асобам, якія мне такую
патрэбную паслугу давялі. Бо цяпер сціпласць
гэтая што да абрысаў залы, дзе паўстае абразок, поўная як найменш у духоўнай існасці
сваёй, і дазволіць пэўна зазірнуць глыбей ў сэрца польскай адданцы Богу не
аднаму з тых, якія пад заслонай схаваных у ім скарбаў да гэтага часу заўважыць
не ўмелі.
Дзвінячка, 1884 год
Партрэт:
Эва з Вендорфаў
Жэрардова Феліньска 1793-1859
ДЛЯ Стэфкі, Леонкі, Эмількі і Хенрыйкі
Аддалены ад вас, але заўсёды паяднаны з вамі нітаваннем
роднасці, хацеў бы я хаця здалёку дапамагчы вам усвядоміць і паставіцца з
любоўю да хрысціянскіх і грамадзянскіх вашых абавязкаў. Тры старэйшыя, вы стаіце ўжо на чале ўласных
сямей, якія павінны быць праваджаныя вамі ж, уласным прыкладам паказваючы
дзеткам вашым узор спадчынных традыцый.
Сёння, калі з аднаго боку жыццё рэлігійнае і нацыянальнае
змешчана сярод галоўным чынам сямейных каганцоў, з другога ж, калі бязбожнасць
і матэрыялізм атакуюць усёй моцай, для пераадужання гэтага хрысціянскай сям’ёй,
пасланніцтва жанчыны становіцца выключна важным, вырашальным як найбольш, бо ад
маці найперш маральная вартаснасць, а таксама і лёс наступных пакаленняў
залежыць. Нічога таксама дзіўнага, што ў
апекаванні маім вас я рад быў бы глыбінёй любові сваёй сардэчнай да вас
дапамагчы вам адужаць вяршыню высокага вашага пасланніцтва, апякуючы вам як ва
ўсведамленні, так і ва ўцелясненні таго, чым павінна ў нас быць адданка Богу, калі хоча стварыць сапраўдны храм
быцця ў доме. А паколькі найбольш
вымоўнымі з’яўляюцца прыклады, асабліва блізкія і родныя, даю вам у наступнай
кнізе, якую вам і прызначаю, узоры найбліжэйшыя, бо сямейныя, каб адчуваючы сэрцам, вы найбольшы вынік
атрымалі ад заахвочвання вас да пераемнасці.
Жыццё невядомай вам зусім цёткі, якая перад вашым
нараджэннем пакінула зямное быццё, адлюстравана на фоне жыцця бабулі, якую
старэйшыя з вас можа яшчэ і памятаюць, ды падасць вам нямала прыгожых прыкладаў, якія
асветляць вам дарогу прызначэння, у духоўную сферу якога абрана Нябёсамі вас
змясціць.
Ва ўсім жыцці Паўлінкі не знойдзецца ні адной
надзвычайнай падзеі, ні адной цноты, якая пераўзыходзіць вашыя сілы. Ціхая і сціплая, як фіялка, Паўлінка зацвіла і
згасла незаўважна амаль для анікога, і толькі ў нешматлікіх сэрцах, якія мелі
раскошу яе бліжэй ведаць, памяць аб ёй свеціць да гэтага часу, атачоная арэолам
найчысцейшага, бо сутнаснага прызначэння. Драўляны крыжык на магіле і ціхая сляза родных
сямейных – вось усё, што Паўлінка здабыла сабе на зямлі; але шчодрасць Ойчы
Нябёсаў, у вачах якога невядомыя свету заслугі часам больш важкія, чым прыгожыя і публічныя ўчынкі,
поглядамі ў свеце адно выкліканыя, іншую пэўна ўзнагароду падрыхтавала ёй на
Нябёсах.
Калі гэтыя абразкі, неаднойчы слязой сына як і брата
палітыя, абудзяць у сэрцах вашых пэўнае ўсведамленне збаўлення ці дарогу
прызначэння вам адкрыюць, то з падзякай за гэта Нябеснаму Ойчу як Дарыцелю
кожнай раскошы для вас, дайце малітвам вашым чыстым таксама і падтрымаць таго,
хто іх для вашага ўзыходжання асвеціў.
1 комментарий:
Прысвячаю пераклад сваёй маці Супей Людміле Цімафееўне,
а таксама ўсім маці і тым, для каго імя маці - святое.
Посвящаю перевод своей маме Супей Людмиле Тимофеевне,
а также всем мамам и тем, для кого имя мамы - свято.
Отправить комментарий