Я змагарка, я проста змагарка,
Мне балюча за ўсіх, мне балюча,
Калі Сонца ўсім свеціць так ярка,
Я ўзбіраюся ў Неба па кручы.
Сонца нітку мне падаруе,
І я вышыю імя Ўсясвета,
Месяц з Сонцам на небе вальсуюць
І ўкладаюцца зоры - кветкамі.
Наталля Лёс
Комментариев нет:
Отправить комментарий