Раздзел ХХІІІ
Вініцый прачнуўся ад вострага болю. У першую хвіліну не мог зразумець, дзе ён
і што з ім. У галаве шумела, і вочы засцілала імгла.Аднак патупова ён апрытомнеў
і нарэшце праз гэту імглу ўбачыў трох схіленых над ім людзей.Двух пазнаў: адзін
з іх быў Урс, другі – стары, якога ён адштурхнуў, выносячы Лігію.Трэці, зусім
незнаёмы, трымаў яго левую руку і кранаў яе ад локця да пляча і ключыцы, чым
прыносіў яму страшэнны боль, так што Вініцый палічыў, што гэта такі кшталт
помсты яму і сказаў праз сціснутыя зубы:
-
Забіце мяне…
Але яны не зважалі на яго словы і нібыта іх не чулі ці
лічылі іх звычайным трызненнем ад пакут.Урс са сваім заклапочаным і разам з тым
грозным выразам твару варвара, трымаў пукі белых шматкоў матэрыі, падраных на
доўгія палосы, стары ж гаварыў чалавеку, які націскаў на плячо Вініцыя:
-
Глаўк, я ўпэўнены,
што гэта рана на галаве не смяртэльная.
-
Так, шаноўны Крысп,
адказаў Глаўк.- Калі я служыў на флоце нявольнікам, а потым жыў у Неапалісе, то
перавязваў шмат ран, і з прыбыткаў, якія прыносіў мне гэты занятак, выкупіў
сябе і сваіх…Рана на галаве лёгкая.Калі гэты чалавек (тут ён кіўнуў на Урса)
адабраў у яго дзяўчыну і штурхнуў на мур, ён, падаючы, засланіўся рукой, якую і
зламаў, але дзякуючы гэтаму, галава засталася цэлая і жыццё таксама.
-
Не аднаго з братоў
ты ўжо падняў на ногі, - адказаў Крысп, і слынны сярод людзей як беглы лекар…Таму
я і даслаў Урса па цябе.
-
А той па дарозе
расказаў мне, што яшчэ ўчора быў гатовы мяне забіць.
-
Але перш адкрыў свой
намер мне – я, хто ведае цябе і тваю любоў да Хрыста, растлумачыў яму, што ты
не здраднік, а той незнаёмец, які яго падбухторваў забіць цябе і ёсць сапраўдны
здраднік.
-
Гэта быў відаць злы
дух, але я прыняў яго за анёла, - адказаў, уздыхнуўшы Урс.
-
Калі-небузь
раскажаш мне пра гэта, - прамовіў Глаўк, - а цяпер мы павінны думаць аб
параненым.
І кажучы гэтак, ён пачаў упраўляць плячо Вініцыю, які,
хоць Крысп і змочваў яму твар вадой, млеў раз-пораз ад болю.Гэта была шчаслівая
для яго акалічнасць, бо ён не чуў ні як ўпраўлялі нагу, ні як бінтавалі
зламанае плячо, якое Глаўк абклаў дзвюмя досачкамі, а потым хутка абвязаў і
моцна, каб яно было нерухомым. Але пасля выкананай аперацыі Вініцый прачнуўся
зноў і ўбачыў над сабою Лігію. Стаяла яна тут жа , ля ложка, трымаючы перад
сабой меднае вядзерца з вадой, у якое Глаўк апускаў час ад часу тканіну і
прыкладваў потым да яго галавы.Вініцый
пазіраў і не верыў сваім вачам.Яму здавалася, што гэта сон ці ліхаманка выклікае перад ім
дарагі вобраз, і толькі праз нейкі час здолеў прашаптаць :
- Лігія…
Ад гуку яго голаса вядзерца задрыжала ў яе руцэ, але яна
паглядзела на яго з сумам.
-
Мір табе! – ціха
адказала яна.
І стаяла з
выцягнутымі перад сабой рукамі, з тварам, поўным літасці і жалю. Ен жа глядзеў
на яе, нібы хацеў запоўніць яе вобразам свае вочы, каб калі іх заплюшчыць, той
застаўся пад павекамі. Глядзеў на яе твар, больш бледны і схуднелы, чым раней,
на хвалі цёмных валасоў, на беднае адзенне, глядзеў так пільна, што ад яго
позірку яе снежна- белая скура пачала ружавець, і ён падумаў першае, што яе
кахае даўно і па-другое, што гэта яе бледнасць і беднасць – яго рук справа, што
гэта ён выгнаў яе з дому, дзе яе любілі, і дзе абкружаў яе дастатак і выгоды, а
змясціў у гэты бедны дом і апрануў у гэты бедны плашч з цёмнай воўны.
Цяпер ён жадаў бы надзець на яе найдаражэйшыя кароны і
ўсе багацці свету, але ахапілі яго здзіўленне, трывога, літасць і жаль такі
вялікі, што ўпаў бы да ног яе, калі б мог зрушыцца з месца.
-
Лігія, - сказаў ён,
- ты не дазволіла мяне забіць…
А яна адказала з дабрынёй у голасе
- Няхай Бог верне табе здароўе!
Для Вініцыя, які адчуваў і тыя крыўды, што ёй учыніў
раней і гэту, якую хацеў учыніць ізноў, быў у словах Лігіі сапраўдны гаючы
бальзам. Забыўся ў гэту хвіліну, што праз яе вусны можа гаворыць хрысціянскае
вучэнне, а адчуваў толькі, што гаворыць яго каханая жанчына і што ў яе адказе ёсць
нейкае асабістае заклапочанне і проста неапісальная дабрыня, якая хвалюе яго да
глыбіні душы.
Як раней ад болю, так цяпер ад узрушэння ён зусім
аслаб.Ахапіла яго немач, вялікая і прыемная.Было такое ўражанне, што падае ў
бездань; але адчуваў, што яму добра і што ён – шчаслівы.Думалася яму ў гэту
хвіліну амаль непрытомнасці, што стаіць ля яго баство.
У гэты час Глаўк закончыў прамываць рану на яго галаве і
прыклаў да яе гаючую мазь.Урс забраў вядзерца з рук Лігіі, яна ж узяла са стала
прыгатаваную чару з вадой, змешанай з віном, паднесла яе да вуснаў
параненага.Вініцый прагна выпіў, пасля чаго яму стала нашмат лягчэй.Пасля
такога догляду боль амаль сціх.Раны і пераломы пачалі нібы загойвацца.Да яго
вярнулася цалкам прытомнасць.
- Дай яшчэ мне папіць, - папрасіў ён.
Лігія адыйшла з пустой чарай у іншы пакой, а Крысп
абмяняўся кароткімі рэплікамі з Глаўкам, наблізіўся да ложка і сказаў:
-
Вініцый, Бог не
дазволіў табе зрабіць дрэнны ўчынак і захаваў табе жыццё, каб ты апамятаўся ў
душы.Той, у праўнанні з якім чалавек толькі пыл, - аддаў цябе безабароннага ў
нашы рукі. Але Хрыстос, у якога мы верым, наказваў нам любіць нават ворагаў.Мы
перавязалі твае раны і, як сказала Лігія, будзем маліцца, каб Бог вярнуў табе
здароўе, але даўжэй дагалядаць цябе мы не можам. Пабудзь у спакоі і падумай, ці
трэба табе далей праследаваць Лігію, якую ты пазбавіў апекі, даху, і хацеў
пазбавіць нас, якія табе дабром за зло адплацілі?
-
Вы хочаце мяне
пакінуць? – спытаў з трывогай Вініцый.
-
Мы хочам пакінуць
гэты дом, у якім нас можа спасцігнуць
праследаванне прэфекта горада.Твой таварыш забіты, а ты, надта вядомы між сваіх,
ляжыш паранены.Не па нашай віне гэта адбылося, але на нас падзе гнеў улады…
-
- праследавання не
бойцеся, - сказаў Вініцый.- я вас абараню.
Крысп не хацеў яму адказваць, што справа не толькі ў
прэфекце і стражах, але ў тым, што не маюць даверу і да яго таксама, таму
хочуць забяспечыць Лігію ад далейшай за ёю пагоні.
-
шаноўны, - сказаў ён,
- правая твая рука здаровая, дык вось табе таблічкі і стыль; напішы слугам, каб
прыйшлі па цябе і аднеслі ў твой дом, дзе табе будзе зручней, чым сярод нашай
беднасці.Мы тут жывём у беднай удавы, якая хутка вернецца са сваім сынам, і
гэты хлопчык аднясе твой ліст. Мы ж павінны ўсе разам шукаць іншае
сховішча.Вініцый збялеў, бо зразумеў, што яны хочуць яго разлучыць з Лігіяй і
што калі ён страціць яе зноў, то можа ніколі ў жыцці не ўбачыць.
Разумеў праўда, што між ім і ёй – вялікасныя рэчы, якія каб
пераадолець ды забраць яе, ён мусіць шукаць нейкіх новых шляхоў, аб якіх яшчэ
не было ў яго часу падумаць.Разумеў таксама і тое, што аб чым бы не сказаў
гэтым людзям, - хоць бы прысягнуў, што верне Лігію Пампоніі Грэцыне, то яны
маюць поўнае права яму не давяраць і пэўна не павераць.Мог зрабіць гэта раней,
мог замест праследвання Лігіі пайсці да Пампоніі і прысягнуць ёй, што
адмаўляецца ад пагоні, а ў такім выпадку сама Пампонія адшукала б і забрала
дзяўчыну дамоў.
Не! Адчуваў, што ніводнае такога роду абяцанне не здолее
іх стрымаць і ні адна ўрачыстая клятва не будзе прынята, тым больш, што не
будучы хрысціянінам мог бы прысягнуць ім багамі бессмяротнымі, у якіх і са м не
надта што верыў і якіх яны лічылі злымі духамі.
Аднак жадаў нават у роспачы быць разам з Лігіяй і гэтымі
яе апекунамі – якім чынам – трэба быў час. Яму хацелася хаця б некалькі дзён
глядзець на яе. Як таму, хто топіцца, кожны кавалачак дошкі ці вясла здаецца
збавеннем, так і яму здавалася, што за гэтыя некалькі дзён ён здолее сказаць штосьці такое, што наблізіць яго да
яе, што можа штосьці абдумае, што можа знойдзе штосьці добрае.
Ен сабраўся нарэшце з думкамі і сказаў :
-
Паслухайце мяне,
хрысціяне. Учора я быў з вамі на Астрыянуме і чуў ваша вучэнне, але хоць бы яго
і не ведаў, вашы ўчынкі пераканалі мяне, што вы – людзі добрыя і годныя
павагі.Скажыце гэтай удаве, якае трымае гэты дом, каб заставалася тут, і вы
застаньцеся таксама і мне дазвольце застацца, і няхай гэты чалавек (ён зірнуў
на Глаўка), лекар ці які як мінімум ведае, як даглядаць раны, скажа ці можна
мяне сёння пераносіць.Я хворы, і ў мяне зламана плячо, якое павінна хоць некалькі
дзен быць нерухомым. – і таму я даводжу вам, што не зрушуся адсюль, хіба мяне
сілком вынесеце.Тут ён спыніўся, бо ў яго разбітых грудзях не хапіла паветра, а
Крысп сказаў:
-
Ніхто, шаноўны, не
будзе тут ужываць сілу супраць цябе, толькі мы самі знясем адсюль свае галовы.
-
На гэта нязвыклы да
пярэчанняў на свой адрас малады чалавек наморшчыў лоб і прамовіў:
-
Дазволь мне
выдыхнуць!
І працягнуў:
-
Пра Кратона, якога
забіў Урс, ніхто не спытае, бо ён павінен быў сёння ехаць у Беневент, куды
паклікаў яго Ватыній, і ўсе будуць думаць, што ён выехаў. Калі мы з Кратонам
увайшлі ў гэты дом, нас ніхто не бачыў, апрача аднаго грэка, які быў з намі на
Астрыянуме.Скажу вам, дзе ён жыве, дык вы прывядзіце яго мне – я ж загадаю яму
маўчаць, бо гэта чалавек, якому я плачу. Дадому я напішу ліст, што я выехаў
таксама ў Беневент. Калі б грэк даў ведаць прэфекту, скажу яму, што Кратона я
сам забіў і што ён зламаў мне руку.Зраблю так, клянуся ценямі маці і бацькі
маіх, - таму можаце заставацца тут бяспечна і ніводзін волас не ўпадзе з вашых
галоў.Прывядзіце мне хутчэй грэка, якога клічуць Хілон Хіланід.
-
Глаўк будзе ля
цябе, шаноўны, сказаў Крысп, і разам з удавой будзе даглядаць цябе.
Вініцый звёў бровы.
-
Паслухай, стары
чалавек, што я скажу. Я табе ўдзячны і ты здаешся мне добрым і годным павагі
чалавекам, але ты не гаворыш мне тое, што ў цябе на самай справе глыбока ў
душы.Ты пэўна баішся, што я паклічу сваіх нявольнікаў і загадаў ім забраць
Лігію.Ці не так?
-
Так, - сурова адказаў Крысп.
-
Тады звярні ўвагу
на тое, што з Хілонам я буду размаўляць у вашай прысутнасці і ліст пры вас
напішу, што я выехаў і што іншых пасланцоў пазней не знайду…Падумай над гэтым і
не дражні мяне больш.Тут ён абурыўся і
твар ад гневу скрывіўся, пасля чаго загаварыў палка:
-
Відаць, ты думаў,
што я маню, што хачу застацца, таму што хачу бачыць яе? Дурань бы адгадаў.Але
хоць бы я і маніў.Сілком я не буду яе больш адбіраць…Табе ж скажу штосьці яшчэ.
Калі яна тут не застанецца, то гэтай здаровай рукой я пазрываю павязкі з пляча,
не буду ні есці, ні піць – і няхай мая смерць будзе на сумленні тваім і тваіх
братоў.Навошта вы мяне ратавалі, чаму не загадалі мяне забіць?
І пабялеў ад злосці і бяссілля.Але Лігія, якая з іншага
пакою чула ўсю размову і якая была ўпэўнена, што Вініцый выканае тое, што
абяцае, спужалася яго словаў. Не хацела нізавошта яго смерці.Паранены і
безабаронны ён абуджаў толькі літасць, не страх.Ад часу ўцёкаў, жывучы сярод
людзей, якія былі доўгі час ахоплены рэлігійным ўпаеннем, якія думалі толькі
пра ахвяры, прысвячэнні і бязмежную міласэрнасць, сама наталілася гэтым свежым павевам да такой ступені, што вучэнне
замяніла для яе дом, сям’ю, страчанае шчасце і разам з тым зрабіла з яе адну з
тых хрысціянак, якія пазней змянілі старую душу свету. Вініцый вельмі запаў у
яе душу, у яе лёс і вельмі яе кранаў, каб магла яго забыць.Думала аб ім цэлымі
днямі і неаднойчы прасіла Бога аб такой хвіліне, калі б ідучы за вучэннем, яна
магла б адплаціць яму дабром за зло, міласэрнасцю за праследаванне, змірыць яго,
здабыць для Хрыста і збавіць.А цяпер здавалася ей, што такі час настаў і што
малітвы яе былі пачуты.
Яна наблізілася да Крыспа з тварам нібы натхнёным і
загаварыла так, нібы праз яе гаварыў хто іншы:
-
Крысп, няхай ён
застанецца сярод нас, і мы застанемся з ім, пакуль Хрыстос яго не зробіць
здаровым.
А стары прасвітар, які прывык шукаць ва ўсім божае
натхненне, бачачы яе экзальтаванасць, падумаў якраз, што можа праз яе гаворыць
вышэйшая сіла і згадзіўся ў душы, схіліў галаву:
- няхай будзе так, як ты кажаш, - адказаў ён.
На Вініцыя, які ўвесь час не зводзіў з яе вачэй, гэта
хуткая паслухмянасць Крыспа зрабіла дзіўнае і вялікае ўражанне. Яму здалося,
што Лігія сярод хрысціян – нейкая Сівіла ці жрыца, якую акружаюць пашанай і
слухаюцца. І міжвольна паддаўся таксама гэтай павазе. Да кахання, якое ён
адчуваў, далучылася цяпер пэўнае пачуццё, у параўнанні з якім каханне само
становіцца чымсьці амаль незямным. Ен не
мог прывыкнуць да думкі, што стасункі іх змяніліся, што цяпер не яна ад яго, а ён
залежыць ад яе волі, што вось ляжыць хворы, нямоглы, пераламаны, які перастаў
быць моцным, і што цяпер ён нібы безабароннае дзіця пад яе апекай. Для яго
натуры, гордай і самавольнай, падобныя стасункі былі б на погляд любога іншага
чалавека скарэннем, ён жа не толькі не адчуў гэтага, але быў удзячны ёй, як
сваей гаспадыні.Былі гэта нечуваныя для яго пачуцці, якія днём раней не маглі б
змясціца нават у галаве і якія здзіўлялі яго нават у гэту хвіліну, калі мог
сабе ясна іх абдумаць. Але ён не пытаў цяпер, чаму менавіта так адбылося, нібы
гэта было зусім натуральнай рэччу, адчуваў толькі шчасце, што яна застаецца.І
хацеў ей дзякаваць з нейкім незнаемым пачуццём настолькі, што не мог яго
назваць, бо было папросту пакорай. Але ранейшае натхненне вычарпала яго сілы
так, што не мог гаварыць і дзякаваў ёй толькі вачыма, у якіх свяцілася радасць,
што ён застаецца з ёй, што будзе яе бачыць заўтра, паслязаўтра, а можа і далей.
Радасці гэтай перашкаджала толькі боязь, каб не страціць таго, што шукаў, ды
такая вялікая, што калі Лігія падала яму зноў вады і калі ахапіла яго жаданне дакрануцца
да яе рукі – ён баяўся гэта зрабіць, баяўся, ён, той самы Вініцый, які на піру
імператара сілком цалаваў яе вусны, а пасля яе ўцёкаў абяцаў сабе, што адвалачэ
яе за валасы ў кубікул ці загадае яе адлупцаваць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий